• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1. Ёсць пэўная катэгорыя людзей, якія могуць выкарыстоўваць закон абзваротах грамадзянусваіхкврысных[ксірыслівых] мэтах. 2. Такую сустрэчубыло б шкада
    196
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    не выкарыстаць у карысных [карыслівых] мэтах і не пагутарыць з трэнерам аб выступленні нашай зборнай у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы2008 з Люксембургам.
    6.	Дзейсны (здольны ўздзейнічаць, эфектыўны) — дзейны (актыўны, жвавы, энергічны).
    ✓ Дзейснай сілай дабра і сацыяльнай справядлівасці прасякнуты новыя вершы Янкі Сіпакова (У. Гніламёдаў); Угэтай бясконцай справе прымаюць дзейсныўдзел: дрэвы спагадлівым пошумам, хвалі лагодным гайданнем, людзі громам жалезных руляў замест пяра (Ю. Голуб); Верце, што мы з'яўляемся дзейнымі асобамігероямі чараўнічай песні, чудатворнай містэрыі, якую тварыць на Беларусі паклікала нас само жыццё (Я. Купала).
    У апошні час прыметнік дзейны часта выкарыстоўваецца замест дзеючы ‘які дзейнічае, функцыянуе’ з нехарактэрным для беларускай мовы суфіксам юч; у гэтым словаўжыванні бачыцца творчая пераемнасць з выкарыстаннем гэтага слова Янкам Купалам у пададзеным вышэй прыкладзе.
    ✓ 1. Рускіхлюдзей Васіль Світка рознымі спосабамі імкнецца прыцягнуць да сумеснай барацьбы падлозунгам «За нашу і вашу волю», бо, як нарэшце высвятляецца, ён дзейсны [дзейны] эмісар польскага цэнтра нацыянальнавызваленчага руху. 2. Па выніках вывучэння сітуацыі на рыбным рынку Камітэт дзяржаўнага кантролю накіраваў аналітычныя матэрыялы ў Савет Міністраў, рэкамендаваў ураду максімальна ліквідаваць недахопы па руху айчыннай рыбы да спажыўца, прыняць дзейныя [дзейсныя] меры па пашырэнні наменклатуры сажалкавай рыбы і вырабаў з яе. 3. Разам з гэтым мастак здольны «ажыўляць» свае малыя скульптуры, надаючы ім дынаміку, ператвараючы рухавых сабак і птушак у дэейамх [дзейных] удзельнікаў быцця, што ўзнікае на невялікай выставачнай прасторы. Л.Дапаможа невялікі кубачак кавы, асноўнае дзсйснае [дзейнае] рэчыва якога — кафеін — спрыяе іх [сасудаў] расшырэнню.
    7.	Запаведны (які знаходзіцца пад аховай, недатыкальны) — запаветны (дарагі, задушэўны, які паасабліваму цэніцца).
    */ На Беларусі шмат заказнікаў і запаведных зон (як вакол возера Свіцязь) (У. Караткевіч); Антошку ў яе запаветны тэатральнамастацкі не прынялі, і бацькі «паступілі» яе ў малацікавую навучальную ўстанову вытворчага профілю (Л. Рублеўская); Ёсць, значыць, у людзей нейкая запаведная мясцінка, раз прыехалі сюды! (А. Федарэнка).
    / 1. Так, толькі 12 лютага сярод кніжак, якія будуць прапанаваны наведвальнікам кірмашу,— энцыклапедыя «Рэспубліка Беларусь», «Мінск і ваколіцы», «250 асобаў з Беларусі ў дыялогах культур», «Запаостныя [Запаведныя] тэрыторыі Беларусі», «Курорты і здраўніцы Беларусі», «Турыстычныя зоны Беларусі» і іншыя. 2. Дапамагаюць раскрыць шчырую душу абаяльнага хлопца, парадавацца прыгожай сіле жыцця і цудоўныя беларускія краявіды з лясамі, лугамі, рэчкай — фільм здымаўся на ўлонні запаветнай [запаведнай] беларускай прыроды (у гэтым
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    197
    сказе, магчыма, і не трэба праводзіць праўку, калі высветліцца, што фільм не здымаўся ў пэўным запаведніку).
    8.	Перыферыйны (аддалены ад цэнтра на мясцовасці і пад.)—перыферычны (які знаходзіцца не ўнутры, а на перыферыі, на паверхні, напр. перыферычныя нервы).
    ✓ Складаючыперыферыйнуюгрупулексікі,уласныяімёныўпараўнаннізапелятывамі з'яўляюцца больш адчувальнымі да розныхуплываў і змен субёктыўнага характару(\. Гапоненка); Тамуштоўперыферыйныхтэатрахнатой часбылінадзвычай мізэрныя заробкі, а людзі, якія там працуюць,—сапраўдныя майстры; Адны зіх — ліпапратэіды нізкай шчыльнасці—нясуць халестэрын з крывёю ў перыферычныя тканкі з печані, дзе ён сінтэзуецца; Клешчавы энцэфаліт — вірусная інфекцыя, якая паражае цэнтральную і перыферычную нервовую сістэмы.
    S Нават калі параўноўваць сталічныя клубы з перыфсрычнымі [перыферыйнымі], то ў прынцыпе розніца невялікая, даганяюць сталіцу.
    9.	Старшыня (выбарная асоба, кіраўнік установы) — старшына (спецыяльнае званне і пасада).
    ✓ Тады старшыня павярнуўся са шклянкай да Ганны, прымусіў і яе ўзяць чарку (I. Мележ); Каня таго, што праўда, і канём назваць цяжка: маладое, ледзь аб'езджанае палахлівае жарабя, якое плуга баялася, як п'яны мужык калгаснага старшыню (А. Бутэвіч); Старшына выносіць хлеб і сала, выдае па норме канцэнтрат і дарэчы ўспомніць, як бывала, сам быў неабстрэлены салдат (П. Прыходзька); Калі б на месцы старшыны быўякі малады міліцыянер, дык не толькі адказ, а і само з'яўленне Крушынскага задаволіла бяго (А. Федарэнка).
    ^ Праз тры гадыўказацтве становішся сотнікам, яшчэ праз два гады—падёсаулам. Потым — есаул, вайсковы старшыня [старшына], палкоўнік і генерал.
    10.	Ружавы (які адносіцца да ружы) —ружовы (светлачырвоны).
    V На другі год сын паставіў на магіле помнік з ружовага мармуру і срабрыстую белую агароджу (А. Жук); Свая пара зялёнай рамантычнай маладосці, што, ветразі падставіўшы вятрам, шукае ў ружовых далях штосьці (А. Звонак); Калі гаспадар ламаў з ружавага куста кветку, яна, схіснуўшыся, ураніла свае вочкі, быццам дзве дробныя слёзкі, і сталася маркотнай, як зжатае поле... (В. Ластоўскі); Лісліва ўсміхаючыся, ён паказаў Жывене ўвесь працэс выціскання алею з ружавых пялёсткаў і кветаклаванды, а таксама базіліку, бадзяну і іншых пахкіхзёлак (В. Іпатава).