Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
^ Туляючыся навакол станцыі, яны ўбачылі там некалькі коней, і ім прыйшла да галавы думка ўкрасці каня (Я. Маўр); А вось злодзей, увагу якога прыцягнуў «фольксвагенпасат», прыпаркаваны на вуліцы Астроўскага, пайшоў куды далей — падабраўшы ключ, ён выкраў аўтамабіль; Аўтамабільныя зладзеі настолькі знахабіліся, што ўзяліся за машыны літоўскіх парламентарыяў, а аднойчы сагналі аўтамабіль, прыналежны прэзідэнцкаму гаражу.
• Дні будуць чаргавацца, напрыклад: на другі дзень заезду прапаноўваецца пад ’ём на канатнай дарозе, на трэці і чацвёрты —мора, на пяты — рафтынг па рацэ Мзымта (спуск на платах [плытах]), на шосты — зноў мора, на сёмы — наведванне горнай пасекі, фарэлевай гаспадаркі, экскурсія на гару Ахун, з якой адкрываецца непаўторны выгляд [від] на Каўказскія горы, парк «Дэндрарый», на восьмы —мора... (плот —забор, плот — плыггі).
✓ Няўжо канец табе, пагроза, і вечны ціск пад панскім ботам, і страх знайсці KaHep пад плотам? (Я. Колас); Недзе гады чатыры назад, калі я прыязджаўу вёску і корпаўся ў градах, да плота падышоў Сашка і папрасіў пазычыць тысячу (В. Шніп); Загарэлыя мужчыны гоняць рэчкаю плыты (П. Глебка); Як плыт за плытам, яго [Дзямяна] думыплывуць... (А. Бялевіч).
• Вось 15гадовы Лёня Насановіч, які вучыцца ў ліцэі пры БДУІР, грае на гітары і акардэоне, займаецца акадэмічнай ерэбляй [акадэмічным веславаннем\, марыць стаць банкірам і самае галоўнае... мець пяцёра[ярых] дзяцей (грэбля — плотйна, гать, гребля — веславанне).
✓ Галава абозу ўжо мінала грзблю, паабапал якой залеглі партызаны і чырвонаармейцы (Я. Колас); Калі ішлі назад, ужо ў самым канцы грэблі Васіль убачыў Міканора зноў, з Міканорам быўХоня (I. Мележ); Гэтае «пакуль што» неяк адразу астудзіла разгарачанага і ўзлаванага цяжкім веславаннем хлопца (I. Шамякін); Займацца тут змогуць не толькі выхаванцы спартыўнай школы па веславанні, але і простыя гамяльчане.
• А вось, памятаю, у нас у дзіцячым садку таксама хлопец адзін быў. Усіх біў Акрамя мяне. Я дужы, заўсёды рэшты [здачы] даваў (здача — сдача, рэшта — сдача).
V Мікалай Шпадаровіч, усё гэтак жа гледзячы паўзверх Ганулькі, прыняў з яе дрыжачых рук пакупкі і рэшту, прыўзняў на развітанне капялюш і зніку веснавым сонечным паветры (Л. Рублеўская); На пакупкі пайшла ўся без астачы рэшта даляраў (А. Федарэнка); Пшаеара й гэты бой прыймае: схапіўАбрыцкага, трымае, зубамі сам дае ён здачы і нават гыркнуў пасабачы... (Я. Колас); — Сабака віляе хвастом, а тыязыком,—даўздачы Мацей (А. Якімовіч).
208
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
2 . Шмат якія лексічныя памылкі сведчаць пра тое, што выказванне першапачаткова канструявалася паруску, а потым было перакладзена на беларускую мову. Звернемся да прыкладаў.
• Заява рушыла \з ’явілася або была агучана] ўслед за паведамленнем ад кіраўніцтва групоўкі ХАМАС, якое абвясціла пятніцу «днём гневу» і заклікала мусульман выйсці на антыізраільскія дэманстрацыі. Словаўжыванне можна растлумачыць толькі няправільным перакладам з рускай: последовала — з 'явілася.
• Але і фізічна вельмі цяжка — 12кіламетровы маршбрасок [маршкідок] у поўнай амуніцыі, вогненнаштурмавая паласа, практыкаванні стрэльбаў з трох відаў зброі і фінальны рукапашны бой. У беларускай мове адсутнічае дэвербатыў *брасок — утвораны нульсуфіксальным спосабам аддзеяслоўны абстрактны назоўнік (рус. бросать — бросок, бел. кідаць — кідокў Параўн.: У санчасці гнайнікі ўскрывалі без абязбольвання і, перавязаўшы рану, адпраўлялі на наступны маршкідок (А. Брава).
• Iў гэты ж час на ветках [галінках] з ’явіліся шыпы. У беларускай мове русізм ветка выкарыстоўваецца толькі ў значэнні ‘адгалінаванне чыгункі’. ^ Асноўныя мерапрыемствы па энергазберажэнні на гэты год наступныя: павелічэнне цеплавой нагрузкі на цепламагістралі нв ветцы [на адгалінаванні да, але праз паўтор прыназоўніка на лепш: ў напрамку да] рэабілітацыйнааздараўленчага цэнтра «Сідзельнікі», павелічэнне яе па зоне абхвату [ахопу] кацельні лазневапральнага камбіната, рэканструкцыя цеплавыхсетак з выкарыстаннем ПІтруб.
• Глядзела на рабят [дзяцей або школьнікаў] і радавалася, якіх цудоўных нашчадкаў выхавалі іх бацькі. ТСБЛМ змяшчае лексемурабяты са значэннем ‘хлопчыкі і дзяўчаткі, дзеці’ і з паметай разм. Аднак няма ніякіх падстаў выкарыстоўваць названы русізм (невыпадкова не фіксуецца назоўнік адзіночнага ліку *рабёнак). У СБМ слова рабяты адсутнічае.
f Гэтым летам ураёне плануецца аздаравіць 1560 рвбят [дзяцей].
• Пры такім надвор ’іўнаўне [цалкам] дастаткова месяца для высявання травы. Русізм упаўне не фіксуецца ні ТСБЛМ, ні СБМ.
^ Дырэктарам стаўу сакавіку 1987 года на конкурснай аснове, у вынікуўл&ўне [цалкам] дэмакратычных выбараў.
• Маленькі прывіду белай сарочцы ўскараскаўся на етул [крэсла] і аддаўся на волю цёплых, пяшчотных рук. Лексема стул як прадмет мэблі не фіксуецца ТСБЛМ (зафіксаваны стул як спецыяльны тэрмін — ‘дзеянне кішэчніка, спражненне’) РБС падае і стул пасля лексемы крэсла, што нічым не абгрунтавана. У адносінах да мяккага крэсла ў апошні час выкарыстоўваецца лексема фатэль.
^ Фатэлі з рухомымі мядзянымі колцамі на фігурных ножках (У. Содаль); Антошка пазнала мяне і зараз жа, прысеўшы на бакавіну майго фатэля, абрынула сваю
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
209
«інфармацыю» (Л. Рублеўская); ТэлефануеЛ. з майстэрні, там яна часцяком і начуе, седзячы ў фатэлі напроці пачатага габелена (М. Вайцяшонак).
• Толькі за адну змену з канвеера сыходзіць каля 1250 напольных [падлогавых] пліт на галаўным прадпрыемстве і каля 500 — на даччыным прадпрыемстве «Гефесттэхніка», а таксама 240 паветраачышчальнікаў, 500 настольных пліт, звыш 80 адзінак убудоўваемай тэхнікі. Пры наяўнасці аманімічных пар пол1 і пол2 у беларускай і рускай мовах яны супадаюць толькі ў значэнні ‘генетычна супрацьпастаўленыя разрады жывых істот’. У значэнні ‘размешчаны на падлозе’ выкарыстоўваецца лексема падлогавы.
S He трэба быць бухгалтарам, каб падлічыць, колькі можна Х[с]эканоміць толькі наўкладцы напольнай [падлогавай] пліткі на гэтым супераб'екце.
• Так, бясплоднай жанчыне раілі з ’есці почкі [пупышкі] пладовага дрэва (грушы ці яблыні), якое заквітнела ўпершыню. У беларускай мове адпаведнікі рускаму слову почка — пупышка і нырка (русізм почка кадыфікаваны як заалагічны тэрмін ‘зародак новага арганізма’).
• I не падумай, што дзве ўліткі ўзвялі закідкі свае на ўра. Радкі з перакладу верша К. Бальмонта «Царкі лясныя» патрабуюць грунтоўнай перапрацоўкі, бо русізм улітка ў беларускай мове выкарыстоўваецца толькі як анатамічны (медыцынскі) тэрмін са значэннем ‘частка ўнутранага вуха’. У перакладзе павінна быць слова смоўж са значэннем ‘павольны малюск з ракавінай’ (або слімакў
S Беларусь ужо мае станоўчы вопыт экспарту вінаградна[га]й уліткі [смаўжа] (прынамсі, не абарыгеннага віду нашай фаўны, а завезенага з Паўночнай Амерыкі).
• Кінулася ў вочы, што на прыёме выслухоўваліся як наведвальнікі, так і тыя наеадавыя [службовыя] асобы ці прадстаўнікі кантралюючых арганізацый, якія мелі дачыненне да праблемы. Памылка праз няправільны пераклад рускага прыметніка должностные (должность — пасада). Але ад назоўніка пасада не зафіксаваны ўтвораны ад яго прыметнік, а ёсць тэрміналагічнае спалучэнне службовая асоба.
• Парфуму, якая вам спадабалася, нанясіце на запясце. Але памятайце, што там не павінна быць чаеоў [гадзінніка] ці бранзалетак, бо яны могуць змяніць пах да непазнавальнасці. Памылка праз перасячэнне значэнняў слова час у беларускай і рускай мовах; параўн.: цяжкія часы — трудные времена, залаты гадзіннік — золотые часы.
• Пачынаецца і пашырэнне праезнаіі часткі ў раёне падземнага перахода, каб надоўга забыцца пра аўтамабільныя пробкі \заторы\. У ТСБЛМ русізм пробка ў значэнні ‘вялікая колькасць машын’ падаецца з паметай разм., а ўласнабеларуская лексема корак чамусьці не фіксуецца з адпаведным пераносным значэннем, хоць сустракаецца ў разнастайных выданнях:
210
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
За чатыры кіламетры да Ходасаў селі ў лагчыне, у якой на два кіламетры сядзеў корак з машын, занесеных снегам, і ўзрадаваліся, што не адны будзем у чыстым полі, што вакол людзі, хаця некаторыя з іх сядзелі тут ужо пяць гадзін пры трыццаці градусах марозу і ўраганным ветры (У. Караткевіч); 3 Гомеля Іван Ахлабысцін ехаў на аўтамабілі, які затрымаўся ў корку разам з іншымі. Часцей выкарыстоўваецца лексема затор: Просты спосаб барацьбы з такімі заторамі на дарогах, як можа падацца. Аднак асобныя фрагменты тэкстаў могуць запатрабаваць наяўнасці абедзвюх уласнабеларускіх лексем, напрыклад: Так і ехалі праз пробкі [коркі] вячэрняга Мінска (вопытны кур ’ер заўсёды выбера правільны маршрут, каб не страціць час, стоячы ў заторы хвілін дваццаць) (без праўкі застаецца немілагучнасць: праз пробкі, гл. § 61).
3. Лексічныя памылкі могуць узнікаць праз адметнае гукавое ці марфемнае афармленне слоў у кожнай з дзвюх моў (фактычна можна весці гаворку пра міжмоўныя паронімы).
• Ды і сама Машкахворая на астму. Моцна кашляе, каліў паветры кружыцца кветкаввя[ы\ пыльца [пылок]. У беларускай мове з прычыны мужчынскага роду назоўніка пыл фіксуецца лексема з суфіксам ок (рус. пыль — пыльца). Параўн.: Дрыжэў над зямлёй ледзь прыкметны залаты пылок (3. Бядуля).
• Новая вакансія адкрылася для Маркі Гілялічы што выпадкова: колькасць самазабойстваўу падземцы рэзка ўзрасла, а службоўцы аховы іміліцыянты не маглі даць рады шматлікім «скакунам», якія з невытлумачальнай упартасцю разпораз кідаліся на рэльеы [рэйкі] пад колы лакаматываў. У беларускай мове фіксуюцца словыамонімы рэйка' і рэйка2, у рускай мове рейка і рельс — розныя словы. Параўн.: За сцяной праходзілі цягнікі, грымелірэйкі, ляскалі вагоны, грукаталі колы, і восеньскую цішыню разразаў моцны і рэзкі гудок (У Сцяпан).
• У фермера чатыры трактары МТЗ, пагрузчык, ёсць апрыеквальнікі [апырсквальнікі], іншыя агрэгаты, неабходныя для работы, уласная мехмайстэрня. У рускай мове існуюць дзеясловы обрызгйвать, опрыскйвать і назоўнік опрыскйватель, у беларускай — апырскваць і апырсквальнік. Параўн. таксама неапраўданае выкарыстанне новага русізма (тэхнічнага тэрміна): Калі іх такіх збярэцца ў чараду штук пяць, яны лёгка могуць адгрызці брызеавік [пырскавік] у КамАЗа.