• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    S 1. Ёсць у мужчын патрэба ў пастаянным упрыскванні [упырскванні] адрэналіну ў кроў — і, калі яны не лазяць на скалы, не абганяюць адзін аднаго на трасе і не спіліся да гэтага часу,— яны шукаюць ЖАНЧЫНУ, як кажуць французы. 2. На памежжы сну і явы (ён адчуваў гэту танюткую павуцінку падзелу) цела ў яго пакрывалася ліпучым і халодным потам, у скроні сякерайкалуном цюкала кроў, павекі выглядалі цяжка набрынялымі, быццам у іх упрысквалі [упырсквалі] расплаўлены свінец.
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    211
    •	Так, у 2006 годзе на свет з’явіліся больш як 96,7 тыс. малышоў [немаўлят] — на 6,4 працэнта болый, чым у 2005 годзе. Русізм малыш фіксуецца ў ТСБЛМ са значэннем ‘маленькі хлопчык’ і з паметай разм., а гэта сведчыць пра сэнсавую памылку (маюцца на ўвазе ўсе дзеці, а не толькі хлопчыкі). У сказе размова вядзецца пра нованароджаных, таму дапушчальная праўка на немаўлят (можна таксама дзяцей). У іншых канкрэтных сітуацыях часта выкарыстоўваецца субстантываваны назоўніклолы. Параўн.: Малыя сядзелі, вядома, абапал дзеда (Я. Брыль); Дзе не баіцца бліскавіц малое, сініцца радасць светлая ў вачах (Г. Пашкоў).
    4.	Русізмы сустракаюцца і ў перакладных з заходнееўрапейскіх моў матэрыялах, і гэтым пацвярджаецца факт іх першапачатковага перакладу на рускую мову.
    •	Калі верыць елыху [чутцы], то аднойчы падчас афіцыйнага прыёму ў Перу БраУ[ў]н запрасіў патанчыць нейкую асобу ў фіялетавым. Лексема слых (скажонае ад слух) у гэтым сказе сведчыць пра тое, што выкарыстаны другасны тэкст на рускай мове, таму што пры арыгінальным перакладзе з англійскай немагчыма было б настолькі сказіць сэнс: rumor — чутка, пагалоска, а не hearing — слых, чутнасць. Параўн.: Па верхавінах хвойніку праплыве невялічкі ветрык, і да вашага слыху даляціць лёгенькае, мілагучнае дзіньканне (А. Кулакоўскі).
    •	Паводле звестак Брытанскай асацыяцыі дэрматолагаў, ад лямпачак новага пакалення могуць пацярпець перш за ўсё людзі з павышанай святлоадчувальнасцю скуры, бо флуарысцэнтныя лямпачкі выпраменьваюць больш інтэнсіўнМ[ае] евет [святло], чым звычайныя. Рускім амонімам свет1 і свет2 і ў англійскай, і ў беларускай мовах адпавядаюць розныя лексемы: light — святло і world — свет.
    / 1. Леанід Фёдаравіч, колькі перад самітам было дыскусій, прагнозаў, цікавых прапаноўуяго парадак дня, у многіх людзей з'явілася надзеяўбачыць еветуканцы тунелю [святло ў канцы тунэля]. 2. Сусветны [Міравы] суд брытанскага горада Уэлшпул забараніў мужчыну, які неаднаразова сімуляваў перадазіроўку наркотыкаў, карыстацца паслугамі медыцынскіх устаноў краіны.
    5.	Першаснасць рускамоўнага тэксту пацвярджаецца наяўнасцю гукавых і літарных абрэвіятур, якія ніяк не тлумачацца беларускімі лексемамі.
    •	Азаранка ўпершыню выйграла турнір ВТА [СТА]. Рус. Всемйрная теннйсная ассоцйацйя (ВТА) — бел. Сусветная тэнісная асацыяцыя (СТА).
    •	У кіраўніка раённага БООР [БТПР], калі ён спускаўсяўяр да жывёліны, адвольна стрэліў карабін. Рус. Белорусское обй^ество охотнйков й рыболовов (БООР) — бел. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
    •	Прычым падробліваюцца як дарагія, так і танныя лекі, падкрэслівае BOB [СААЗ]. Рус. Вселійрная органйзацйя здравоохраненйя (ВОЗ) — бел. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
    212
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    •	Цэнтральная сядзіба AAA [ААТабо TAA] «Белавежскі» — прыкметнае месца на карце Брэсцкай вобласці. Рус. открытое акцйонерное обіцество (0А0) або обіцество с огранйченной ответственностью (ООО), бел. адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) або таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА).
    •	Сапраўды, тут жа бачым печ СВЧ [3B4], выгляд якой ну ніяк не назавейі сучасным. Рус. сверхвысокой частоты (СВЧ) — бел. звышвысокай частаты (ЗВЧ).
    •	Між іншы.м, ведучы размову пра льготнае крэдытаванне насельніцтва, Мікалай Лузгін не выключае, што ў перспектыве магчымы ўдзел у гэтым працэсе, акрамя A AT «А€Б [ААБ] Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», і іншых банкаў. Рус. акцйонерный сберегательный банк (АСБ) — бел. акцыянерны ашчадны банк (ААБ).
    •	Параўн. выкарыстанне русізма ва ўмоўным скарачэнні: Укладка керамічнай пліткі ў індывідуальных прадпрымальнікаў каштавала ад 10 долараў за квадратны метр, у адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю — ад 12 тых жау^е? [у. а.] за «квадрат». Рус. условная едйнйца (у. е.) — бел. умоўная адзінка (у. а.).
    6	. Трэба супастаўляць асобныя часткі перакладнога матэрыялу, кантраляваць сувязь сказаў з папярэднім кантэкстам. Незахаванне такога патрабавання выклікае наяўнасць «схаваных» русізмаў.
    •	He менш неабходнай мерай у цяперашніх умовах становіцца павелічэнне дапамогі па беспрацоўі. Сёння ў сярэднім яне [яна] вагаецца ў межах 5055 тыс.рублёў. Выкарыстанне займенніка яно можа быць патлумачана толькі наяўнасцю ў зыходным тэксце назоўніка пособйе (бел. дапамога —яна).
    •	«А наогул, Міхаіл Лявонцьевіч, колькі на Гомельшчыне фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак?» — «На 1 студзеня гэтага года 245. На беа [дзве] больш, чым было на такі ж перыяд летась». Журналісту варта было б перачытаць сваё перакладзенае на беларускую мову пытанне і зразумець, што ў адказе чыноўніка два — гэта не рускія хозяйства, а дзве беларускія гаспадаркі.
    1	. Прапанаваныя варыянты правак інтэрферэнцыйных памылак складаюць толькі малую частку рэдактарскай працы ў гэтым кірунку. Звернем увагу на некаторыя іншыя тыповыя недахопы.
    •	Адказнасць, канешне, вялікая, аднак і цікава працаваць над увасабленнем унікальных тэхналогій. Лексема канечне фіксуецца ў ТСБЛМ, канешне і канечне (менавіта ў такой паслядоўнасці) — у СБМ. Аднак РБС падае адпаведнікамі рускай лексемы конечно некалькі слоў: безумоўна, бясспрэчна, вядома, зразумела (натуральна). Атрымліваецца, што русізм канечне (канешне) як пабочнае слова пры перакладзе не выкарыстоўваецца. Адкуль жа тады ён з’яўляецца ў беларускамоўных тэкстах?
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    213
    Лексему канечне можна лічыць натуральнай для беларускай мовы толькі як прыслоўе ў значэнні ‘абавязкова, што б ні здарылася’ (ТСБЛМ), і гэта пацвярджаюць прыклады з класічнай літаратуры.
    ✓ Але ўзяць у ворага тое, што табе канечне патрэбна ў баявым жыцці, дазваляецца (Я. Колас); Аплікант намагаўся, каб канечне нарэзаць хутары да зімы і барзджэй уцячы з гэтай убогай шляхоцкай ваколіцы ў горад на зімаванне (М. Гарэцкі); Але яшчэ адзін вясковы звычай мела ...ская вуліца:была ціхая, народу мала хадзіла па ёй, дык абы цень матнуўся ці пачула крокі — канечне было ёй ведаць хто там, зірнуць у акно (Л. Калюга).
    ^ 1. Крызіс, квнешне [бясспрэчна], паўплываў на сітуацыю. 2. Маршруты можна «вярстаць» якія заўгодна — наколькі дазваляе фантазія і, канешне [безумоўна], падрыхтоўка. 3. Мы даражым даверам сваіх кліентаў — і вадзіцеляў асабістых аўтамабіляў, і, канешне [зразумела], прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца перавозкамі вя[е]лікагрузным транспартам. А. Разам з нашым фатографам вы, паважаныя чытачы, можаце пабываць на гэтыхгарачых, у прамым сэнсе слова, кропках /L] канешне [вядома], палюбавацца на пераможцаў — санітарную дружыну Глыбоцкага мясакамбіната.
    •	Ху Цзіньтаа нагадаў, што ў сапраўдны момант сітуацыя ў свеце, у краіне і ўнутры партыі працягвае перажываць глыбокія змены, і ёсць небывалыя шанцы на развіццё, алеў той жа час і нябачаныя раней небяспекі і выклікі. Сапраўдны адпавядае рускаму настояіцйй, якое пры перакладзе мае некалькі адпаведнікаў: настояіцее время — цяперашні час, эта подпйсь настояіцая — гэты подпіс сапраўдны, параграфы настояіцего учебнйка — параграфы гэтага (дадзенага) падручніка, таму ў сказе патрабуецца замена слова сапраўдны на цяперашні (дадзены).
    •	Прааналізуем сказ: У пупышках сасны многа эфірнага масла, фітанцыдаў, якія забіваюць хваробатворныя бактэрыі і вірусы. Цікава прасачыць значэнні двух слоў у ТСБЛМ: масла — ‘харчовы (вылучана намі. — П. Ж.) тлушч, прыгатаваны з рэчываў жывёльнага, расліннага або мінеральнага паходжання. Топленаем. Змазачнаем.’; алей — ‘тлушч з насення раслін. Сланечнікавы а. Какосавы а. Канапляны а'. Ужо ў прыкладах да тлумачэння першага слова выяўляецца супярэчнасць: харчовы тлушч і змазачнае масла. Параўн. дакладнае словаўжыванне: Агурочную салату выдатна дапоўняць лімонны сок і аліўкавы алей, зверху можна пасыпаць тонка парэзанай хрумсткай смажанай цыбуляй, а калі да ўсяго гэтага дадаць кансерваванага тунца і падаць на лісці зялёнай салаты, атрымаецца лёгкая карысная закуска. Аднак зразумела, што раслінны тлушч можа быць і нехарчовы, а рэчыва мінеральнага паходжання наўрад ці будзе харчовым. Звернем увагу на падачу слова алей у Беларускарасійскім слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925): ‘Алей м. — растнтельное масло; земнымасло горное (= нафта). НТ5’. Такім чынам, слоўнік падкрэслівае выкарыстанне слова алей у дачыненні да
    214
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ўсіх тлушчаў расліннага паходжання. А як жа быць з мінеральнымі тлушчамі? У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» знаходзім фразу: Гэта каменны алей плыве (У. Караткевіч). А названы слоўнік падае слова аліва з перакладам ‘деревянное масло’, і лексема сёння выкарыстоўваецца ў тэкстах са значэннем ‘машыннае масла’: Небяспека ў тым, што аліва сцякаеў водную сістэму. Усё сказанае пацвярджае мэтазгоднасць выкарыстання лексемы алей у дачыненні да тлушчаў як расліннага, так і мінеральнага паходжання (да жывёльнага (каровінага) —масла). Гэта стасуецца і з агульнаеўрапейскім коранем лексемы алей (англ. oil, ням. 01 і інш.). Параўн. таксама: алейная фарба, алейны жывапіс, рапсавы алей; Застыў вясёлым роспісам алей (Р. Баравікова). I лексема аліфа мае свой сінонім — пакост.
    На думку Максіма Лужаніна, «гэтак карыстаўся словамі народ, гэтак зафіксавана і ў “Тэхнічнай тэрміналогіі” (Мінск, выд. Акадэміі навук, 1933, с. 72), дзе нават даецца група вытворных тэхнічных тэрмінаў (аліваправод, алівазбіральнік, аліўны буфер і г. д.). Але ў далейшы абыходак уведзены: змазачныя матэрыялы, мінеральныя маслы (множнага ліку жывая мова не ведае)».
    ^ 1. Многія элітныя маркі начных крэмаў утрымліваюць нават натуральныя эфірныя маслы [алеі], якія дапамагаюць хутчэй расслабіцца ізаснуць. 2. Інтэрвал замены масла [алівы] і свечаў [свечак] у такім аўтамабілі ў 1,5 раза большы, чым у бензінавых аналагаў.