• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    5.2.	Шматкампанентныя рускія фраземы, якія ў беларускай мове маюць адпаведнік з меншай колькасцю кампанентаў (двух або трохслоўны).
    ^ 1. Гранёная шклянка дагэтуль папулярная, бо яна як нельга лепш [як найлепш] падыходзіць для вымярэння вадкіх і сыпкіх прадуктаў і вылічэння іх масы. 2. Міліцыянеры паставілі на сляды сабаку Графа, і той прывёў іхусуседні дом, дзе т ніўчым не быввлв [як нічога ніякага] гуляла п'яная кампанія з трох чалавек, якія і ўчынілі тое цяжкае злачынства. 3. Нягледзячы на тое, што выпускнік не з'яўляўся на працу, прараб працягваўХ ях ніче&і і не было [як нічога ніякага]\ фіксавацьу табелях час прыходу іадыходу маладога чалавека (апошнюю фразему аўтар імкнецца перайначыць, лічачы, відаць, што праяўляе творчы падыход, а ў выніку атрымлівае ўсё тую ж недарэчную кальку).
    Гэтыя прыклады не толькі пацвярджаюць няўменне некаторых аўтараў карыстацца фразеалагізмамі, але і сведчаць пра рускамоўны лад мыслення. Рэдактар павінен разумець і выкарыстоўваць на практыцы ўніверсальны закон эканоміі моўных намаганняў, які выразна праяўляецца ў творчасці і садзейнічае кампрэсіі выказвання.
    5.3.	Фраземы з аднолькавай колькасцю кампанентаў у рускай і беларускай мовах (або на адзін больш — у беларускай).
    •	Фраземы з кампанентам на.
    / І.Де шчасця [На шчасце], гісторыкііпрадстаўнікіўладыдзейнічаліэнергічна іхутка знайшлі паразуменне з заказчыкамі будоўлі. 2. Сёння ^ [на] ўвесь рост паўстала праблема энергазберажэння, таму надаём яшчэ больш сур'ёзную ўвагу эканоміі цеплаэнергарэсурсаў. 3. Чаму мы негаворым М W ўвесь голас, выкарыстоўваючы дэпутацкі корпус, аб тым, што выкананне праграмы па барацьбе з алкаголем у краіне часцяком ігнаруецца — яку частцы яго ўжывання, так і ў частцы продажу, у частцы працягвання выпуску пладоваягадных вінаў, якія прыводзяць да хуткай алкагалізацыі? 4. Правільна, мы рыхтуем праекты на ўсякі выпадак лрв [на абоу] запас, алездараецца, што потым яны патрабуюць нейкіхудакладненняў,
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    219
    змяненняў 5. He Be Вебре [на добрае] за хлеб без малітвы брацца. 6. А вось калі грошы траплялі ў кішэню да зладзюжак, «запал» апошніх адразу сыходзіў на ^ [нішто]: яны альбо знікалі, альбо не спяшаліся дапамагаць. 7. He хачу казаць, што ўтой час я поўнасцю асэнсавана і адказна разумеў, што чакае мяне наперадзе, але жаданне атрымаць адрэналін ад наведвання дагэтуль такой далёкай, невядомай, таямнічай і ад гэтага яшчэ больш прывабнай Амерыкі, убачыць сваімі вачыма [на свае вочы] дзівоцтвы і незвычайнасці пераважала і прытупляла здаровы сэнс.
    */ Тады дзед спалохаўся не на жарты і пачаў на ўвесь голас клікаць унука (М. Л ынькоў); Удзячнасць за гэту заслугу беларускага народа я пабачыў на свае вочы ў апошнія дні, калі побач з беларусамі мяне ў Віцебску, Оршы, Горках, тут, у Мінску, нават з Украіны віталі грамадзяне другой нацыі — гэта грамадзянства яўрэйскае... (Я. Купала); — He на добрае, ведамо... — з роздумам прамовіў дзед (I. Мележ); Раптам жыццё тут сышло на нішто, жорстка раскіданым стала жыццё (С. Шах); На шчасце, у Хлебнай далінеўсё паранейшаму: цёпла, светла, радасна (А. Масла).
    •	Фраземы з кампанентам раз.
    f «Зараз [Цяпер] інтэрнаты ні ў якім еыпадку [разе] не павінны ісці насустрач суб'ектам гаспадарання, якія маюць намер «скінуць» сюды прадукцыю, што не знаходзіць рэалізацыі ў рознічным гандлі і ляжыць на складах па 1015 гадоў»,— падкрэслівае міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык.
    ^ У кожным разе, ён, калі пачуў, што ў суседнім з гэтым раёне раённыя кіраўнікі арганізавалі партызанскіатрад і скрылісяўлясы, сказаў... (К. Чорны); Адцягнулі бандыта за сотню крокаў. Замацавалі так, каб ён ні ў якім разе не мог развязацца, і пакінулі (Я. Маўр); / ён быў адным з аморфных зомбі. Ва ўсялякім разе ў тыя хвіліны, калі ўліваўся ў паток астатніх гараджан (А. Казлоў).
    На прыкладзе гэтага кампанента можна праілюстраваць рэкамендацыі рэдактарам абачліва карыстацца нарматыўнымі даведнікамі, бо ў ТСБЛМ, напрыклад, пададзены дзве фраземы: ваўсякім разе са значэннем ‘пры любых абставінах’ і ва ўсякім выпадку са значэннем ‘пры любых абставінах, незалежна ні ад чаго’. Рэдактар ведае фразему калі што якое: Можна будзе сказаць, калі што якое, што конюх даў пакатацца? (У. Сцяпан); Яны бегалі б па гэтым лузе, дурэючы, даганяючы адно аднаго, а потым кінуліся бу ваду, і ён плыў бы побач з ёй, каб падтрымаць, калі што якое (В. Гапееў) — і ў сказе: Дарэчы, і побач з КПП міліцыянеры будуць здымаць усіх, хто ўваходзіць, каб потым у выпадку чаее [, калі што якое, ] можна было б лёгка «вылічыць» падазроных ва ўчыненні злачынстваў — прапануе выправіць калькаванне, аднак у тым жа слоўніку знаходзіць у выпадку чаго ‘калі будзе патрэба’ і калі што якое ‘калі здарыцца штон. нечаканае, узнікнуць якіян. цяжкасці, непрыемнасці’. Складваецца ўражанне, што моўная практыка калькавання фразем пачынае набываць кадыфікацыю, праўда, патлумачыць гэтую з’яву з гледжання культуры маўлення і рэдактарскай дзейнасці цяжка.
    220
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    •	Фраземы з кампанентам дзень.
    / 1. Незвычайную аперацыю давялося правесці не днях [гэтымі днямі] брытанскім выратавальнікам, якіх выклікалі на дапамогу п'янаму поні. 2. He днях у [Дняміў] Мінску ўзгадвалі імя Саламона Міхоэлса, вялікага акцёра і кіраўніка Маскоўскага яўрэйскага тэатра. 3. Але не днях [гэтымі днямі] я зноў лётала ўсю ноч, ёсць надзея, што прыйдзе натхненне, бо і болю зноў столькі, што аднымі слязамі не выплакаць. 4. Парк акрасу ахвярна нішчыць і завершыць, аднак, не днях (верш неабходна дапрацаваць, бо скалькаваная фразема пры замене днямі ліквідуе рыфму; далей у страфе — не падняць). 5. Служба ў радавога пехацінца складалася з некалькіх элементаў, што паўтараліся з бняў дзень [дзень пры дні].
    ^ Хваліўся Васіль — Адамаў найлепшы дружака,— што гэтымі днямі была вечарынка ў іх (Л. Калюга); Дзень пры дні начальнік лесапункта ганяў на станцыю разгойсаны налясной бездаражы «газік», кожны вагон падлес вырываў немалымі нервамі, горлам, і нарэшце, знясілены, не вытрымаўшы беганіны па чыгуначных службах, збіраўу кабінет мужыкоў, прывычных да плытніцкага шаста (В. Карамазаў); Што нідзень яўсёболей іржойзаростаю, дожджабгрыз мяне, камень вытупіўлязо eocmpae (А. Наўроцкі); Шукаюцьрукіласкі блізкіхрук, якуюж радасць дзень пры дні насіла, што ад тваіх,—усё даўжэй,—разлук гатова месяц здзьмухваць з небасхілу (Р. Баравікова).
    •	Фраземы з кампанентам крок.
    / Спадзявацца можна было толькі на выпадковае спатканне знадворку, дзе не кожным кроку [што ні крок] іх чакала небяспека і дзе адзіным сапраўдным гаспадаром быў вецер.
    V Цяжэюць што ні крок хвіліны, і ўжо не абмінуць бяды з адважнай лёгкасцю: павінна! (Т. Бондар); Я дотыкам далоні — што нікрок — сузор'е бульбяное адкрываю (П. Макаль).
    •	Фраземы з кампанентам пункт.
    S Гэта бырбіў] сапраўдн^[ы] кропка [пункт] адліку развіцця дарожнай галіны на Віцебшчыне.
    ✓ У вёсцы самым цвёрдым і непарушным арыенцірам у свеце, пунктам адліку, адносна якога чалавек мог вывяраць уласныя думкі ды ўчынкі, была зямля, цвердзь (С. Дубавец); Толькі комплексны падыход да праблемы — з розных пунктаў гледжання — можа забяспечыць поспех справы (Э. Гурэвіч); Я паходзіў са звычайных інтэлігентаў, якія выслужвалі з пакалення ў пакаленне асабістае шляхецтва, былі вучонымі, юрыстамі, інжынерамі — плебеямі з пункту гледжання гэтага пыхатага шляхцюка, у якога продак быў даездчыкам у багатага магнатазабойцы (У. Караткевіч).
    Разам з кадыфікаванай фраземай пункт гледжання ТСБЛМ падае і пункт погляду. Аднак у сучасных тэкстах сустракаюцца сказы, дзе кампанент пункт увогуле адсутнічае: з гледжання і з гледзішча, таму фразема пункт погляду збыткоўная. Лексемы гледжанне і гледзішча кадыфікаваны ў СБМ.
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎШ
    221
    ч/ Гэты тэзіс можна трактаваць з гледжання натуральнасці існавання з'явы інтэртэкстуальнасці ў тэкстах СМІ (С. Зелянм); 2і радок, наадварот, слушны з гледзішча харэя, але інверсіяваны з гледзішча пеона трэцяга (Ю. Пацюпа).
    •	Фраземы з кампанентам як (так бы).
    ^ 1. / кіраўнікі завода спадзяюцца, што зменаў у гэтым плане ў іх не будзе, бо істотную дапамогу аказвае Белкаапсаюз, ды і ён сам, т еаворыцца [як кажуць або так бы мовіць], не спіць у шапку. 2. У надзейныя, як мовяць [кажуць], рукі перадаў.
    3.	А пераможца, як водзіцца [заведзена або звычайна], атрымліваеўсё.
    <7 Відаць, філосаф у ім абранай галіне — як той казаў — нез голыхбосых і нешта мае ў галаве (Н. Гілевіч); Мастацкі эфект дасягаецца сінхраніяй, так бы мовіць, трайнога бачання рэчаіснасці — вачыма трохпакаленняў (А. РагуляўЯкіж я малайчына, што здагадаўся і прыйшоў раніцаю і застаў яго пакуль яшчэ жывога і, яккажуць, пры памяці!.. (А. Федарэнка).
    • Фраземы з кампанентам дзіва.
    / 1. «Учотчык» дзед Міхал зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў: яшчэ б [дзіва што] — яны з Лёшкавым дзедам разам цаліну аралі! 2. Усё было прыгожа і інтрыгуюча. Яшчэ & [Дзіва што!] Напрыклад, у стральбе з аўтаматычнай вінтоўкі ўдзельнічалі ажно сем кіраўнікоў райвыканкамаў і райсаветаў дэпутатаў, у тым ліку і старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон.
    >7 Здаецца, ён і Зоі падабаўся.Дзіва што: Сашка быўі вышэйшы за нас, і спрытнейшы, іза словаму кішэню доўга нелазіў (В. Шніп); Праз тынкоўку на тарбаватых шчоках прабілася плямамі чырвань, а вушы яе [Юлі] гарэлі шызабарвовым агнём. Дзіва што! He адгубіла мо ніводнай чаркі! (П. Місько); Пякельнае, анамальнае лета выцягнула з зямлі апошнія сокі. Дзіва што! Чатыры месяцы, ці не з красавіка і аж да кароткага восеньскага адхлання, стаяла летась Пятроўка: смаліла, пякло, сушыла (У. Міхно).
    • Фраземы з кампанентам рэй.
    / На мінулым форуме тен задавала [рэй вяла] ў многім дэлегацыя Злучаных Штатаў.
    <7 Пражэрнай саранчы не дайся на з'ядзенне: змяці яе! Стапчы! I рэй вядзі — надзейна! (Н. Гілевіч); Скажу без перабольшання: атрымаўся цудоўнылітаратурнамузычны вечар, на якім рзй вялі не толькі госці, але і навучэнцы прафліцэя.
    •	Фраземы з кампанентам навылёт.
    / «А яшчэ за пятнаццаць гадоў працы я навучылася бачыць людзей наскрозь [навылёт]», — дадае мая суразмоўніца, працягваючы грошы ў акенца аптэкі.