• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Назоўнік санаторый мае стылістычна абмежаваную форму жаночага роду санаторыя (уст.). Назоўнікі ціша (ціш), шыр, шэрань маюць форму
    234
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    жаночага роду. Назоўнік неруш у СБМ кадыфікаваны з формай жаночага роду (нерушыў у ТСБЛМ — і мужчынскага (нерушу), і жаночага (нерушы') роду. Для назоўніка цуд СБМ і ТСБЛМ не фіксуюць форму ніякага роду (цуда), таму выкарыстанне гэтай формы павінна лічыцца парушэннем літаратурнай нормы.
    ^/ Цішу прарэзаў чыйсьці немы лямант (У. Караткевіч); Дзень, прызначаны на стварэнне подзвігу ці цуду, беззваротна праходзіў ва ўчмурэнні (А. Наварыч); А як надарыцца часамі табе, вандруючы лясамі, найсці на неруш, дзе ніколі ніякай Тэклі, ні Аўдолі нага ні разу не ступала і вока іх не зазірала! (Я. Колас); Для больш шырокага доступу тутэйшага насельніцтва да платных, вельмі запатрабаваных паслуг санаторыя аўтапарк № 4 г. Ваўкавыска ўзяўся ўжо ў бліжэйшыя дні забяспечыць рэйс гарадскога аўтобуса з заездам у санаторый.
    / 1. Варта, каб цяперашняе пакаленне хутчэй зразумела, што нельга спадзявацца на нейкрё[і] там цудф а больш разлічвала на ўласны розум, сілу і працу.
    2.	Неўзабаве «Святы Фадзей» выплыў на рачнЖую] шыр. 3. Грэбліва падымаючы лапы, кот прабег па траве, пабеленай шэран^[ню].
    Часам род назоўнікаў можа размяжоўваць значэнні слоў: гваздзік (расліна) — гваздзіка (прыправа); прастор (абшар, раздолле) — прастора (у іншых значэннях). Параўн. выкарыстанне назоўніка транш і транша (СБМ падае толькі варыянт мужчынскага роду): Расія паскорыць выдачу Беларусі другога траншу крэдыту ў памеры $1 млрд; Яшчэ адна добрая навіна, якую агучыў віцэпрэм ’ер,— атрыманнеўлюгпылі нашай краінай другой траншы з Расіі на 1 млрд долараў: РФ пацвердзіла сваю гатоўнасць зрабіць гэта.
    2.	Толькі ў форме жаночага роду ўжываюцца назоўнікі акруга, гонта, гусь, жырафа, замша, камода, кішэня (кішэнь), макарона, пара (стан вадкасці), плацкарта, спазма, ухаба, цыкорыя, шпона і інш. Назоўнік табака (жаночага роду) у значэнні ‘тытунь’ мае размоўную афарбоўку.
    ✓ Увайшла гаспадыня. Яна прынясла зарэзаную гусь і стала завіхацца з ёй каля печы (К. Чорны); 3 боку камоды каля аконца сядзела тая самая дзяўчына, з якою спаткаўся Лабановіч, гуляючы па чыгунцы (Я. Колас); Што нам Гаваі, што нам Канары, калі ляцяць ва ўсе бакі: — Эй, мужыкі, паддайце пары, паддайце пары, мужыкі! (А. Лягчылаў); На верхнім [малюнку] — Валік, з даўжэзнай, якужырафы, шыяю стаіць перад пустымі варотамі і, зноўтакі якжырафа расставіўшы ногі, не ведае, што рабіць з шайбаю (А. Федарэнка); На прадпрыемстве вырабляюць макарону, бялковавітамінныя дадаткі і камбікорм.
    f УЯ аформіла свой куток у беларускім нацыянальным стылі: з саматканымі посцілкамі, ручнікамі, запякла парсючка, гус)([ь], каўбасы павесіла. 2. 3 жывёлагадоўчымі комплексамі праблемы ёсць, і з чаплямі перагнулі палку, а што датычыць дзікіх гусей, то за трыццаць гадоў палявання я ніводнеіе[ую\ не застрэліў, ды і ніхто са знаёмых не пахваліўся такім трафеем. 3. Непадалёку ад двухпавярховага будынка станцыі хуткай дапамогі быў стары заглухлы парк; ён паказаў ёй
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    235
    зарослыя лопухам ды цыкоры^[яй] лаўкі летняга тэатра, дзе калісьці пазнаёміўся з той, што забяспечыла неабходны «састаўсям'і» для пераезду на законныя квадратныя метры. 4. Вось у грудзіне — «пад лыжачкай» — узнікае цёплая плямка, якая пашыраецца, павялічваецца, падступае да горла, прыемн^Цая] сух^іая] спазм[а] перахоплівае яго там, дзе збіраецца сліна, і цяпло ідзе да вушэй, вачэй, да самага цемечка... 5. Бульбу ўрачыста заносяць на стол проста ў каструлі, з якой валіць пар[а].
    3.	Пад уплывам рускай мовы парушаецца род назоўнікаў мужчынскага роду ахапак, боль, валяр ’ян, гар, гармонік, жаль, медаль, насып, палын, пачак, продаж, пыл,рамонак, сабака, стэп, туфель, цень, шынель, юхт,яблык і інш.; назоўнікаў, утвораных ад дзеяслова ‘пісаць’: вопіс, запіс, летапіс, роспіс і інш.
    ✓ Гармонік у патронавых руках пад той час, ужо проста якжывы, галасіў кракавяка, ці полечку, ці кадрылю (М. Гарэцкі); Had абрывам відзён толькі белы, вельмі доўгі грабеньчык плота і, перад плотам, той мамін палын, які адтуль сюды зусім не пахне (Я. Брыль); Белы пыл, як туман серабраны, залёг нізам, вышай... (Н. Арсеннева); Сяргей паставіў чамадан на траву, паклаў на яго пацёрты шынель івыпрастаўся, аглядаючы станцыю (I. Чыгрынаў); Бяскрайні стэп (А. Разанаў); Ды мёртвы зыб — не наша стыхія (А. Вярцінскі); Зноў будзеш на возеры адзін, і возера атуліць твой клопат прыемным ценем гаючай забыўлівасці (Л. ДранькоМайсюк); Адчыніў дзверы: варушыцца на сходах мой цень зламаны (М. Шайбак); У студні, глыбака на дне, гарачых зор ляжыць ахапак (А. Якаўлева); 3за вугла выходзіць Д'ябал, вымае з кішэні пачак цыгарэт (С. Кавалёў); Хваля — прыручаны белы сабака —лашчыцца, пальцы шчаслівыя ліжа (М. Дукса); Ты — сад з адзіным яблыкам спакусным (Л. Галубовіч).
    ^ 1. Мне да болўДю] ўрэзалася ў сэрца тое, яку вёсцы праводзілі хлопцаўуарміюўтой час, калі ішла вайнаўАфганістане. 2.... Правесці аўкцыённўф[ы] прадажу [продаж] фірм, утвораных пры Упраўленні справамі прэзідэнта... 3. Дв шчаеря [На шчасце], сабака абышрб.[оў]ся перапудам, але гаспадыню так і не займерб[ў] — збегфб ад ратавальнікаў пасля абязбольнага ўколу. 4. У выніку знайшлі яшчэ 1880 лечах [пачкаў] замежнай вытворчасці, не маркіраваныХМ айчыннымі акцызнымі маркамі. 5. Як кажуць, яблыкф ад яблыні. 6.1 нешта гарачае, вялікае, як крамянрё[ы] ружават'рё.Ы яблык^ спела ў Міцевай душы да Чэсі за гэтае падарожжа ў невядомы свет. 7. Травы шмат, але важна выбіраць участкі, якія будуць малакагонныя: з люцэрнай, канюшынай. Калі загонім на рамонку [рамонак ці рамонкі], то будзем мець і адпаведны вынік. 8. Каганцы слаба гарэлі, смуродзіла гар~бй[ам].
    4.	Форму ніякага роду маюць назоўнікі брыво, крысо, сцябло, шво, шчаўе.
    ✓ Больш хлеба ў доме няма, але Рафаэліта і брывом не вядзе, наадварот, пасадзіў дурніцуў крэслакачалку, частуе кавай: а якжа, гэта ж — сям'я, la familia (А. Брава); А швачка... Шво бяжыць зпад рук, і твар яе мне быў бы мілы,—хай паспрабуехто без мукукласці ў працу час ісілы (Р. Баравікова); Пасля працы мы з жонкаю
    236
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    прыселі на мяжу іўбачылі, што на ёй паднялося ўжо кволазялёнае шчаўе — кісленькае, смачнае (Б. Пятровіч); Чорнае крысо апостальскай рызы іх [жанчын] засмучае (М. Баярын).
    5.	Пры ўзнікненні цяжкасцяў у вызначэнні роду назоўнікаў неабходна звяртацца да слоўнікаў. У прыватнасці, выяўляецца няўменне адрозніваць словыпаронімы хіб (м. р.) і хіба (ж. р.), кавадла (н. р.) і кувалда (ж. р.) і інш.
    ✓ Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан: — Цераз цябе я чырванець прымушан! (К. Крапіва); А самі вы бывалі паміж малатком і кавадлам? (П. Макаль); ...А мы кіркавалі, білі кувалдаміў нейкую сівую мерзлую гліну (Л. Геніюш).
    S 1. Пасярод кузні стаіць агромніста)([е] кавадла, у кутку, ля горна з агнём,— мяхі: яны падпарадкоўваюцца слову Гефеста і раздзьмуваюць гарачае полымя.
    2.	Пазбаўляцца гзта^ф[й] хібў[ы] плануецца шляхам дазволу грамадзяніну «зарэгістраваць толькі сваю долю ва ўласнасці».
    6.	Назвы маладых істот маюць форму ніякага роду: бусляня (ё), дзіця (ё'), жарабя (ё), парася ('ё) і да т. п. Падобныя формы выкарыстоўваюцца і пры ўтварэнні аказіяналізмаў.
    ✓ Дрэва заскрыпела, запішчала, быццам стала жаліцца, як тое дзіця... а зпад Лявонавай сякеры шчэпкі ляцелі іляцелі... (Ядвігін Ш.); У шыбе смяецца дзіцё, трымаючы ў прыгаршчах сонца (Я. Золак); Галчанё! Маладое, нявопытнае, кволы жаўтаваты пушоку кутках дзюбкі... (А. Кудравец); Хвоя родная калышаўдупле ваверчаня (Е. Лось); Гравійкі і грунтоўкі з калюжынамі ды рытвінамі, калі пасля залеваў «жыгуляня» толькі нейкім цудам выцярэбліваецца наперад, прыбраліся ўасфальт (У. Мароз).
    ^ Спецыялісты вырашылі падсяліць да медзведзяняці «кватаранта» — шчаня прыкладна аднаго з ім узросту, каб то^[е] дапамр£\агл6\ «дзікунцы» пазбавіцца комплексаў, адаптавацца да новыхумоў.
    7.	Род абрэвіятур вызначаецца па апорным слове: ААН (ж. р., арганізацыя), ВНУ (ж. р., установа), БелТА (н. р., агенцтва), ЦУМ(м. р., магазін), БДУ (м. р., універсітэт), МУС (н. р., міністэрства). Напрыклад: Fishman Group гатова інвеставаць $500 млн у беларускі ПВТ (ПВТ — Парк высокіх тэхналогій). f 1. Калі ў Беларусі аснашчанасць збожжаўборачнай тэхнікай, што эксплуатуецца не больш за 10 гадоў, складае прыкладна 70 працэнтаў (гэта значыць, старых машынзасталосяўсяго трыццаць працэнтаў), то паўсМ[ёй] астатн^[яй] СНД сітуацыя роўна адваротная. 2. У меншай ступені пацярпер6[ў\ СВК «Стаўскі», краем зачапіла стыхія і «Савецкую Беларусь». 3. Сучасныя студэнты тут выхоўваюцца на слаўных традыцыях свайео[ёй] ВНУ. 4. Але, скончыўшы Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «ахова навакольнага асяроддзя» і трапіўшы ў інспектары экалагічнага нагляду сталічна^Дй] ДАІ, Жанна адчула ізнайшла прызванне.
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    237
    8.	Азначэнні дапасуюцца да назоўнікаў, якія абазначаюць назвы жаночых асоб па прафесіі, пасадзе, званні і родзе заняткаў (дацэнт, інжынер, кандыдат, намеснік, прафесар, сакратар, стажор, токар), у мужчынскім родзе, а дзеясловы прошлага часу маюць жаночы род пры наяўнасці ўласнага імя ў ролі дзейніка: Новы галоўны рэдактар С. М. Кавалёва...', Малодшы навуковы супрацоўнік Н. У. Рашэтнікава ў выступленні спынілася...
    <✓ Малады спецыяліст падатковай інспекцыі па Бераставіцкім раёне Юлія Давідоўская знаходзіць падыход да кожнага чалавека; Вельмі карысны бытавы прыбор—электрапараварку—спецыяльны карэспандэнт «Радыё Маладзечна» Людміла Цар уручыла Вікторыі Ярмак з Астравецкага раёна..., Кіравала аперацыяй намеснік начальніка следчага аддзела Цэнтральнага РАУС Магілёва Наталля Караткевіч; На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся III Міжнародныя літаратурныя чытанні, прысвечаныя гэтай асобе, удзел у іх прымала доктар гістарычных навук Юка Курата з Японіі.
    Калі пол асобы з’яўляецца важным паказчыкам інфармацыі, дапускаецца выкарыстоўваць дзеяслоў у форме жаночага роду і без уласнага назоўніка. ✓ У велікодную ночуГзрадоцкі райаддзел унутраных спраўзвярнулася вартаўнік хімсклада абласнога аб'яднання сельгасхіміі; Суд Савецкага раёнаГомеля прызнаў вінаватай былога намесніка начальніка аддзела фінансавай палітыкі камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама і прыгаварыўяе да 8 гадоў пазбаўлення волі, паведамілі ў прэсгрупе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.