• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1. Паводле слоў галоўнаў([га] суддзі Марыны Лобач, турнір сапраўды ўжо выйшаў на высокіўзровень, застаецца толькі падтрымліваць яго і працягваць традыцыю — арганізоўваць карысныя для юніёрак спаборніцтвы, бо для дарослых хапае і гранпры, і чэмпіянатаў, а для юных гімнастак іх амаль не праводзіцца. 2. Будучф£\.ы] прэзідэнт Латвіі атрымала дыпломы магістра псіхалогіі і мовазнаўства і вось ужо шмат гадоўз'яўляецца прафесарам Манрэальскагаўніверсітэта. 3.3 намі на сувязі быў[ла] дзяжурны сіноптык Белгідраметцэнтра Кацярына Цумак. 4. Новы ўрад Ісландыі ўзначаліць былф^М міністр сацыяльных спраў, прадстаўнік ад сацыялдэмакратычнай партыі Іахана Сігурдардоцір, паведамляе BBC.
    9.	У гутарковым, публіцыстычным і мастацкім стылях выкарыстоўваюцца назоўнікі жаночага роду з суфіксамі к, ніц і інш.: касірка, лабарантка, мастачка, сакратарка, намесніца, настаўніца, матальшчыца і пад. Слова балерына функцыянуе толькі ў форме жаночага роду, таму ў адносінах да асоб мужчынскага полу ўжываецца слова танцоўшчык або апісальная канструкцыя артыст балета.
    V Я загаварыў з кандуктаркай панашаму — быў упэўнены, што яна з Беларусі (Я. Сіпакоў); Прыветлівая, гаваркая сакратарка, якая неаднойчы падавала каву, не падняла ад папер галавы, нічога не сказала — чула праз дзверы (I. Шамякін); У доктаркі і сапраўды надрывалася сэрца (М. Чавускі); Аграномка і камандзір
    238
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    экіпажа пайшлі да самалёта (П. Місько); Для ўдзелу ў балеце былі запрошаны італьянскія танцоўшчыкі Л. і К. Петынеці, балетмайстрам балетнай школы працаваў француз Ф. ЛеДу (Л. Л ыч).
    Выбар формаў павінен абгрунтоўвацца кантэкстам, стылістычнай афарбоўкай выказвання і г. д. У афіцыйным стылі і ў афіцыйных матэрыялах публіцыстычнага стылю такія назоўнікі звычайна выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду. Акрамя таго, не ўсе такія назоўнікі ўтвараюць адпаведныя пары: доктар — доктарка і дакторка, стыліст — стылістка, але: геолаг, інжынертэхнолаг, сакратаррэферэнт, тэхнік, урач, электрык (параўн.: ткач — ткачыха).
    ^ За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай музычнай культуры, плённую творчую і педагагічную дзейнасць прысвоіць дацэнту кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» Гарэлавай Галіне Канстанцінаўне ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь»; Узнагародзіць Граматай Пракапенку Наталлю Уладзіміраўну — лабаранта кафедры французскай мовы; СпачаткуЛюдміла Канстанцінаўна была ўчастковым тэрапеўтам мясцовай ЦРБ, а потым яе прызначылі загадчыкам раённай паліклінікі; Каментарый галоўнага спецыяліста па кадрахупраўлення райсельгасхарчу Анжэлы Пятроўны Дрозд; Ёсць свой бухгалтар — Жанна Сташкевіч і свой сакратаррэферзнт — Таццяна Зайкоўская.
    У адносінах да разгляданай групы зафіксаваны адзінкавыя назоўнікі з суфіксам ш: манікюрша, педыкюрша, але і яны часта замяняюцца ўтварэннямі з суфіксам к: манікюрка, педыкюрка.
    / 1. — Паглядзіце на гэтыя пацалункі, і вы не пабачыце ніякай пошласці і моднай цяперэротыкі,—паказваестарш^іы] навуков&Цы] супрацоўнф&М Мсціслаўскага музея Валянціна Цімашкова. 2. Фарбавала ліфцёр^[к\а кіпці і гартала часопіс мод. 3. Пад вечар аграном^[к]а, завітаўшы на бульбяны палетак, палічыла, што настаўнікі навыбіралі сабе самыхлепшых клубняў. 4. Па выніках праверак, што праводзіліся мясцовым упраўленнем службы кантролю, былую банкірф[к]у абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам.
    10.	Субстантываваныя нязменныя словы адносяцца да ніякага роду: гучнае «ўра», апошняе «бывай», тваё «я».
    ✓ Але ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае і радаснае «ўра» (М. Лынькоў); Яна [думка] прыйшла раптоўна, з нейкім вельмі балючым штуршком сэрца: а што, калі яе пацалунак — гэта развітанне назаўсёды, апошняе «бывай»? (I. Шамякін); На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» не смею, і калі позірк позіркам злаўлю, якптушанё, спалохана нямею (Н. Мацяш).
    Слова дзякуй (без двукосся) у этыкетным ужыванні фіксуецца пераважна ў форме мужчынскага роду (ніякі род успрымаецца як калька з рускай мовы). */ Сяргей. Дзякуй вам, еялікі дзякуй (У. Караткевіч}; «Дзякуй, вялікі дзякуй!»
    (А. Вярцінскі); Вялікі дзякуй табе, Генадзь Антонавіч... (В. Шніп); Нездарма,
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    239
    прачытаўшы маю кнігу «Максім Танк: на скразняках стагоддзя» (1999), у якую ўвайшлі многія архіўныя дакументы, яго дачка Ірына Яўгенаўна яшчэ 25 верасня 2000 годаўлісце да мяне пісала наступнае: «Паважаны Мікалай Уладзіміравіч! Вялікідзякуйза Вашу кнігу» fM. Мікуліч); Сардэчны дзякуйусім, хто павіншаваў мяне з 60м днём нараджэння, нават калі нехта зрабіў гэта толькі ў думках! (У. Арлоў); Вялізны дзякуйза вашу самаахвярнасць, адданасць справе, высокіпрафесіяналізм, якія вы аддаяце на карысць здароўя і жыцця чалавека; Шчыры дзякуй усім гасцям, якія завіталі ў суботу, 25 красавіка, у Вілейку, каб разам з намі адсвяткаваць 20годдзе!
    / I вялікр£[і] дзякуй раённамужылкамунгасу: там не сталі цягнуць час і адразу пасля выхаду ўказа запыталі інфармацыю і забралі ўсё, што ім павінна належаць.
    11.	Пры вызначэнні роду нескланяльных назоўнікаў кіруюцца значэннем слова:
    •	мужчынскі род маюць назвы асоб мужчынскага полу, жывых істот, гарадоў, часопісаў: поні, фламінга, кенгуру; аташэ, парцье', Дэлі, Тбілісі, Токіа',
    */ Гэта здарылася і з поні, які з'еў каля сотні пладоў; Трохметровы кенгуру пранік у дом сямейнай аўстралійскай пары ў Кенберы; Вёску Копці Віцебскага раёна ўчора наведаў ваенны аташэ Францыіў Рэспубліцы Беларусь ЭрыкГаліярд; Што яшчэ прыкметнага адбылося гэтым часам у алімпійскім Сочы.
    •	жаночы род маюць назвы асоб жаночага полу, дзяржаў, рэк, гор, пустынь, газет, моў: пані, мадам, Мэры, Перу, По, АйПетры, Гобі, «Юманітэ», хіндзі', ✓ 3паміж іншых гасцей будуць у мяне сягоння: адна мадам, Поп, спраўнік і Пан...
    (Я. Купала); — Няўжо пекная паніДарбутова?—жахнуўся падобны да аблезлага ката шляхціц з велізарным дыяментавым гузам на шапцы (Л. Рублеўская).
    •	ніякі род маюць неадушаўлёныя назоўнікі і назвы азёр: бюро, алібі, Антарыа.
    */ Палонныя, праўда, загнаны ў асобнае купэ (Я. Брыль); Зрэшты, тэзіс пра хранічнае адставанне за доўгія гады ператварыўся ва ўстойлівы газетны штамп, стылёвае клішэ, агульнае месца, у неад'емную прыналежнасць дакладаў самага рознага ўзроўню (М. Мушынскі); Валодзя цягнуў каларытным барытонам, Янка заспяваў тэнарам, ляснічыха навічкавала мяккім сапрана (У. Калеснік); Вёска дыміць на месцы, дыміць, як дэпо паравознае (В. Сідарэнка); Пад дажджом стаяць аўтамабілі, без парасона ў дзіравым паліто прыйшла восень (С. Макаль); «Вось каб пакатацца на сапраўдным каноэ!» — падумаўя (А. Якімовіч).
    Калі неабходна падкрэсліць пол жывёліны (самка), можа выкарыстоўвацца адпаведны маркёр (прыметнік, дзеяслоў, займеннік) жаночага роду: Рост поні па мянушцы Мэйфлаўэр складае ўсяго 66 сантыметраў: у яе нармальных памераў тулава і вельмі кароткія ногі.
    Выключэнне складаюць назоўнікі берыберы (хвароба, ж. р.), івасі (рыба, ж. р.), кальрабі (гатунак капусты, ж. р.), пенальці (адзінаццаціметровы
    240
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ўдар, м. р.), салямі (каўбаса, ж. р.), цэцэ (муха, ж. р.) і інш. Сустракаюцца сярод нескланяльных назоўнікаў і двухродавыя: калібры (м. і ж. р.), еўра (м. і н. р.), эсперанта (н. і ж. р.), фэншуй (м. і н. р.).
    ^ У хаце яшчэ доўга не маглі ўлегчыся, перавалкоўваючы свежыя ўражанні ды смакуючы Пётраву рымскую «салямі» (Я. Запруднік); Адсутнасць у арганізме вітаміну В выклікае хваробу пад назвай берыберы, пры якой адзначаецца сухасць у роце і запаленне слізістай (Ю. Мятліцкі, К. Перкаль); Неўзабаве пасля пачатку гульні польскі рэферы прызначыў даволі спрэчны пенальці, і румыны выйшлі наперад.
    / 1. Ужніўні Зімбабвэ правял^[а] дэнамінацыю, уходзе якой з купюры зімбабвійскага долара знялі 10 нулёў. 2. \ўдалёхрёўую] Чылі ты вернешся зноў, але ты назаўжды застанешся душою ля бацькоўскіх магіл, ля азёр, ля дубоў, што асветлены першай тваёюслязою (змена канчатка прыметніка не парушае вершарада). 3. Таму я абсалютна не хваляваўся, калі ў сне прыляцеў на самалёце ў т^ф[ой] Сочы. 4. Лепшы [Найлепшае] аўто — нов^[ае] аўто, сцвярджаў старына [дзядуля] Гзнры Форд і меў рацыю.
    Існуе праблема вызначэння роду нядаўна пазычаных іншамоўных слоў. У СБМ фіксуецца род наступных назоўнікаў: бістро (н. р.), джакузі (н. р.), куцюр ’е (м. і ж. р.), папарацы (м. р.), партфоліа (н. р.), тату (н. р.), фэнтэзі (н. р.) і інш. Напрыклад, слова біенале пад уплывам роду назоўніка выстава адразу выкарыстоўвалася ў жаночым родзе: Адзін з самых вядомых і аўтарытэтных форумаў сусветнага мастацтва — Венецыянская біенале — быў упершыню праведзены ў 1895 годзе. СБМ фіксуе названы назоўнік толькі ў форме ніякага роду: Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлены на 56м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва з 9 мая па 22 лістапада 2015 года.
    / 1. Гэта абумоўлена тым, што часовы малюнак абсалютна бяспечны, не ўтрымлівае ніякай хіміі і з'яўляецца цудоўнай альтэрнатывай пастаяннаХІга] тату. 2. Чаму беларускага павільёна няма на 53ХМ Венецыянскрбіім] ^[б]іенале — размова асобная. 3. Перша)([е] біенале на Беларусі.
    § 63.	Асаблівасці катэгорыі ліку назоўнікаў
    1.	Назоўнікі ў назоўным склоне множнага ліку маюць канчаткі ы, і (зрэдку еў. завод — заводы, цэх — цэхі, прафесар — прафесары, дырэктар — дырэктары, адрас — адрасы, брат — браты, цялё — цяляты, пашпарт — пашпарты, мінчанін — мінчане, прыхаджанін — прыхаджане. Параўн. таксама: бал — балы, баль — балі.
    ✓ Ён быў цяпер поўны цудаў і радасці, незвычайны свет,— і ўсе цуды і радасць у ім тварыла Ганна (I. Мележ); Старыя хвоі, як багіні, твае бароняць берагі (М. Краўцоў); Закон вызначаў падставы для апекі, правы і абавязкі апекуноў, падрабязна
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    241
    рэгламентаваўі інш. пытанні, звязаныя з гэтым прававым інстытутам (I. Юхо); I хаткі на балотнай выспе паснулі, быццам кацяняты (Я. Каршукоў); Паснула ўсё — прадмесці і палі, як аджыло на свеце гэтым белым (М. Мятліцкі); Будуць, як тысячы год назад, моры грымець прыбоямі (М. Купрэеў).
    ^ 1. Так, прафесар^ы] Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч і Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў больш за 40 гадоў працуюць у вышэйшай школе. 2. Звычайна напярэдадні лета ў буслоў нврвджыеіте [з'яўляюцца] птушанятф[ьі]. 3. Тут у ліку іншага праводзяць сярэдневяковыя касцюміраваныя бал^[і], рыцарскія турніры.