Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Зрэдку сустракаюцца варыянты формаў: імя — імі і імёны, штабель — штабелі і штабялі і інш. Назоўнік злодзей у множным ліку мае формы зладзеі, зладзеяў і г. д. (пры спалучэнні з лічэбнікамі 2, 3, 4 — злодзеі).
*/ А бацька называў ужо імёны нябожчыкаў дзяцей сваіх, Міканоравых братоў і сясцёр — памінаў Ілюшу, Маню, Матруну, Петрыка, Мотрыка (I. Мележ); Вось тут яны із'явяцца да Парэцкага: ваш суайчыннік... дзяржаўнызлодзей... (М. Клімковіч); Прытым сібірскія зладзеі адважныя, рашучыя і агрэсіўныя (М. Пецюкевіч); Мы вызваляемся ў сваім грамадстве ад зладзеяў і забойцаў, страсаем іх з падэшваў, як брудную луску (М. Лужанін); Там, дзе штабялі стаялі на ўскрайку берага, варта было вырваць з зямлі калкі з падпорамі, як круглячкі самі сыпаліся ў ваду.
S 1. Насамрэч незвычайныя імя [імі або імёны] іхаткі божыя кароўкі маюць зза сваёй работы: з неба на зямлю яны носяць цукеркі і хлеб. 2.0, ён X \у\ два скачкі дагнаў бы злодзеяў [зладзеяў], паваліў бы таго, з шапкай пад пахай, на снег, і вострыя сабачыя іклы пагрозліва наблізіў да горла перапалоханага злачынцы...
2. Толькі ў множным ліку ўжываюцца назоўнікі абставіны, грудзі, дзверы (дзверцы), крупы, каноплі і назвы большасці ягад: брусніцы, журавіны, чарніцы, дурніцы (буякі), суніцы, парэчкі і інш. (адзіночны лік абазначае адну ягаду).
V Іншы раз языкі жанок — прыдзір ці зайздросніц — меркавалі, што грудзі ў Ганны малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, як давядзецца? (I. Мележ); А ў Космасе блукае ПаннаВоля і засынаеўБога на грудзях... (А. Хатэнка); УЛюбы клопат спорны, дзярэ ў адрыне крупы ў берастовых жорнах (Л. ДранькоМайсюк); Пад вечар, як спала гарачыня, я ўзяў пужку — яе мне звіў з канапель дзед Васіль — і пагнаў на выган бабуліных свіней: старую рабую і двух чорных вепручкоў (А. Васілевіч); Дзверы адчынены насцеж... пах парафіну і поту душу п’яніць і узносіць — вышэй і вышэй (А. Дэбіш); Цешаць душу журбой журавіны (Д. БічэльЗагнетава); Волечка піла цёплае, зпад каровы, малако, якое бабуля штодзень брала ў вёсцы ў цёці Мані, ела суніцы і чарніцы і хутка папраўлялася (А. Рыбак); У гародчыку буялі парзчкі і дзікая ружа з агрэстам (I. Пташнікаў).
/ 1.3 трохсот кілаграмаў грэцкф<і[іх] круп^ для дыябетыкаў «бізнесмены» Магілёўскага райпа 50 кілаграмаў падзялілі паміж сабой. 2. Спружыністы вецер злавесна загуў у разгалістай кроне дуба, балюча сцебануў па твары снежнфб[ымі] крупрбіамі], завіруха траха не скінула назіральніка — утрымала вяроўка, якой Пятрок трывала прывязваўся на сваім назіральным пункце — утульным бусліным гняздзе. 3. Калега
242
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
Галіны Іванаўны, таксама настаўніца, умелым прымяненнем лістоў і ягад чарній^ паправіла зрок і развіталася з акулярамі. 4. Справу [Гэта] не павінна стрымліваць тая абставіна [акалічнасць], што насельніцтва не прывучана да раздзельнага збору бытавога смецця. 5. Размова з дапамогай нажа закончылася дастаўкай сябра ў раённую бальніцу з раненнем грудзў[ей]. 6. He ўсе, відаць, ведаюць, што хмель — ураджэнец заходняй Азіі, Урала і Каўказа — найбліжэйшы сваяк крапівы і квнеплі [канопляў або канапель], а маладыя парасткі хмелю не горшыя за спаржу ці боб. 7. Сонца люстранілася ў шыбах веранды, іскрыласяўлужыне ля калонкі, прасвечвала лістоту, зіхацела ў пацерках парэчўўак].
3. У адзіночным ліку ўжываецца большасць назоўнікаў, якія абазначаюць рэчыўнасць, зборнасць і абстрактнасць: малако, золата, мёд, чарніла, моладзь, птаства, дрымота, чытанне, бляск, смех і інш.
*S У куточку на падаконніку стаяла бутэлька з чарнілам (А. Кудравец); Лісткі ў календарыўсе былі спісаныяўдоўж іўпоперак, і чарнілам, і алоўкам (Л. Арабей); Пчальнік налічвае 100150 вулляў, якія згодна з дагаворам з сельгаспрадпрыемствам падвозяцца для апылення садоў і іншых энтамафільных культур, каб і ўраджайнасць іх павышаць, і мёд атрымліваць; Любая гаспадыня ведае, што малако і кефір у тэтрапакеце каштуюць больш, чым падобны прадукт у поліэтыленавым пакеце.
/ 1. Пісьменнік Рэдзьярд Кіплінг мог пісаць, толькі калі ў яго ручкі былў[о\ заліт^[ае] чарніл^[а] чорнага колеру. 2. У салоне мікрааўтобуса было знойдзена і канфіскавана 1703 фальшывыя грашовыя купюры наміналам 20 тысяч рублёў, расходныя матэрыялы да фотапрынтара і банкі з чарнілам^.
4. Для стварэння эфекту множнасці гатункаў, паўтарэння ўласцівасцяў і інш. выкарыстоўваецца множны лік некаторых рэчыўных, зборных і абстрактных назоўнікаў: віно — вінаградныя віны, авёс — густыя аўсы,радасць — першыя радасці, продаж — аддзел продажаў.
✓ Скора з неба серп пакоціцца ў даспелыя аўсы (А. Астрэйка); Гэтым тлумачацца тыя пакутлівыя болі, якія адчувае чалавек пры вострым запаленні пульпы (Ю. Мятліцкі, К. Перкаль); Вынікам першагаэтапустаўвыпуск высокаактанавых бензінаў А92 і АІ95 і экалагічна чыстага дызельнага паліва, а таксама падрыхтоўка да атрымання бензіну АІ98; Нават славутая гарэлка «Абсалют» знаходзіцца толькі на трэцім месцы па продажах; He раю ўжываць такую ваду, бо яе якасці выклікаюць сумненні; А з запланаваных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да будучай зімы ўдаецца праводзіць толькі невялікія рамонты цеплавых камунікацый.
Варта звяртаць увагу на дарэчнасць ужывання множнага ліку абстрактных назоўнікаў, якія і ў адзіночным ліку дакладна перадаюць выказаную думку. ^ 1.3 улікам сітуацы^ІІ] на сусветных рынках прадукцыі са шкла — пад уплывам сусветнага крызісу многія шклозаводы Чэхіі, Славакіі, Польшчы збавілі абароты ці ўвогуле прыпынілі сваю работу — ААТ «Шклозавод “Нёман”» можа значна
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
243
павялічыць аб'ёмы продажаў. 2. На ўзроўні Савета Еўропы ёсць пэўн^[ае] разуменнў[е], думаю, ужо ў гэтым годзе будуць першыяластаўкі, калі нашы праекты, якія мы фінансуем за кошт дзяржбюджэту, за кошт іншых сродкаў, мы будзем рэалізоўваць, спрабуючы таксама шукаць і суарганізатараў з еўрапейскага боку.
У некаторых выпадках выкарыстанне множнага ліку замест адзіночнага і адзіночнага замест множнага мае вузка прафесійны характар; у матэрыялах для шырокага кола чытачоў такіх формаў пажадана пазбягаць, напрыклад: Магутнасць прадпрыемства складае 50 тон вугра і 1,25 млн яго малька ў год. / 1. Дзякуючы добраму лячэнню мы можам кантраляваць у хворых цукры [утрыманне цукру]. 2. У садах Гомельскай вобласці будзе добры яблык [ўраджай яблыкаў]. 3. Якасць бабруйскіх ласункаў сёння не выклікае сумневаў: яны не толькі смачныя — натуральныя складнікі зефіррў[у] і мармелад$ў[у\ яшчэ і карысныя дляздароўя.
5. Паказчыкамі множнага ліку нескланяльных назоўнікаў становяцца формы залежных слоў, дзеясловаў і інш.
^ Праглядаю сямейныя фота, і перада мной паўстае трагічны лёс сям'і Багдановічаў (Н. Ватацы); Паглядаюць пахмурныя комі на калоны нявольных жанчын (Л. Геніюш); Касметолагі, розныя спа, масаж, кабвыглядацьхораша, натуральна, дорага (М. Вайцяшонак); Некаторыя мапучэ іграліна трутрука, для чаго абапіраліся на зямлю расшыраным канцом ствала, даўжыня якога, як нам казалі, аж чатыры метры (А. Якімовіч).
У некаторых новых нескланяльных назоўніках фіксуецца варыянтнасць: яны могуць выкарыстоўвацца або толькі ў адзіночным, або толькі ў множным ліку. Напрыклад, назоўнік графіці, акрамя таго што мае варыянтную акцэнтуацыю (графіці і графіці), ужываецца і ў адзіночным (ніякі род), і ў множным ліку. У сказе: Многія сцены ў горадзе размаляваны графіці, прычым выканана яно вельмі прафесійна — на гэта прыемна глядзець — лепш выкарыстаць форму множнага ліку (выкананы яны) з прычыны множнасці такіх малюнкаў у розных месцах горада.
§ 64. Асаблівасці катэгорыі адушаўлёнасцінеадушаўлёнасці назоўнікаў
1. Адушаўлёнасцьнеадушаўлёнасць назоўнікаў — граматычная катэгорыя, якая выразна праяўляецца пры скланенні назоўнікаў у множным ліку: форма вінавальнага склону ў адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага склону, у неадушаўлёных — з формай назоўнага склону (інжынер, Р. інжынераў, В. інжынераў — адушаўлёны назоўнік; надзея, Н. надзеі, В. надзеі — неадушаўлёны назоўнік; дзіця, Н. дзеці, Р. дзяцей, В. дзяцей — адушаўлёны назоўнік).
244
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
2. У канструкцыях з простымі колькаснымі лічэбнікамі паказчыкі адушаўлёнасці назоўніка захоўваюцца, з састаўнымі колькаснымі лічэбнікамі, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры, — звычайна адсутнічаюць: знайсці двух чалавек, знайсці дваццаць тры чалавекі.
✓ Немец налічвае 42 чалавекі і перадае іх маладзейшаму рудому салдату з вінтоўкай у руках (Б. Мікуліч); Прэзідэнт Беларусіўзнагародзіў 23 шматдзетныя жанчыны ордэнам Маці; але: Конкурс, які адбыўся сёлета ў 16ы раз, сабраў 42 удзельніц з розных краін свету.
f 1. Адразу восем блізнятаў нарадзіла жыхарка Паўднёвай Каліфорніі — шэсць хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі [дзвюх дзяўчынак]. 2. Супрацоўнікамі Гомельскай аблінспекцыі ў паляўнічых угоддзях былі затрыманы рабочы і машыніст ААТ «Гомельшпалеры», а таксама вартаўнік вучэбнатрэніровачнай базы «Прытулак», якія падчас палявання на пушныя віды паляўнічых жывёл незаконна здабылі дзее казулі [дзвюх казуль], у тым ліку самкуз^ [трыма] эмбрыёнамі.
3. Мы шпацыравалі пазалітай веснавым сонейкам вуліцы Багдановіча, а Наталля расказвала пра сваё кур'ерства: працуе яна ў прыватнай фірме, якая займаецца аптовым продажам, але мае ў штаце тры курёры [трох кур'ераў]. 4. У гэтым паляўнічым сезоне, напрыклад, Гэодзенскаму лясгасу дазволена здабыць 22 баброў [бабры], а ўвогуле на тэрыторыі вобласці — 898.
3. Граматычны паказчык адушаўлёнасцінеадушаўлёнасці не заўсёды супадае з рэальным сэнсам слова. Напрыклад, назоўнікі мярцвяк, нябожчык — адушаўлёныя, a труп — неадушаўлёны: знайшлімерцвяка, успомніць нябожчыка, але: нясуць труп. Назоўнік ахвяра ўжываецца пераважна як неадушаўлёны.
✓ Людзі завінуліся навакол, шукаючы жардзіны ці якой хварасціны са сцяжарні, каб змайстраваць насілкі і вынесці нябожчыка ў больш зручнае месца на пахаванне. I тут заўважылі яны другога мерцвяка (М. Лынькоў); А тады мы прытарочылі труп да сядла і паехал\ (У. Караткевіч); Божа, забяры маё жыццё, выратуй знямелую айчыну, выратуй ахвяры і злачынцаў... (А. Глобус); Можна дапусціць, што ад лермантаўскага вобраза адгалінавалася задума верша Пімена Панчанкі «Незакапаныя дамавіны» — пра нявінныя ахвяры вайны (М. Арочка).