Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
<7 —Угледзеў! Як зірну, навылёт бачу— штода чаго!.. (I. Мележ); Віцька! Прызнайся, хто такі?Я іх навылёт бачу (А. Савіцкі).
• Фраземы з кампанентам маеш.
^ І.На некалькіхвілінжыхарзайшоўусталоўку вёскіСудкова, івось нвтабе [табе і маеш]. ..2.1 вось табе М'Х [мааеш] — астма! 3. Ну, вось табе і М [маеш]!
222
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
He кіем, дык палкаю — адной паганялкаю! (другі сказ з адметнай беларускай парэміяй не падтрымліваецца формай першага з фраземай).
✓ Вось табе і маеш! Спярша была «творчая ўдача», а на самай справе і герой духоўнаабмежаваны, ісапраўдныхпраблем пісьменніцанеўбачыла (М. Мушынскі); Прыбегла Таня ў садзік, а там ніДзімы, ні Петрыка. Вось табе і маеш: захварэлі! (I. Аношкін); Садзіла квактухуўтым жа дзіравым рэшаце, ночы недасыпала, калі настаў час індычанятам прадзёўбвацца на белы свет, і, вось табе маеш,—усе да аднаго індычыя яйкі аказаліся баўтунамі (В. Гардзей).
• Фраземы з кампанентам справа.
У беларускай мове фіксуюцца амонімы справа1 (прыслоўе) і справа2 (назоўнік). Прыслоўе справа выкарыстоўваецца без абмежаванняў, напрыклад: На ўзбочыне справа — халодная ліпкая твань. На ўзбочыне злева — кустоўяў былых патарчакі (Г. Бураўкін). Мнагазначны назоўнік справа шырока ўжываецца ў значэннях ‘род заняткаў’, ‘судовы разбор, працэс’, ‘папка з дакументамі’: Міністэрства ўнутраных спраў, камітэт na справах моладзі, слухаецца справа аб забойстве, асабовая справа (параўн.: справаздача, справаводства'). Іншыя значэнні назоўніка справа можна (і пажадана) рэалізоўваць шляхам выбару іншых лексем. Напрыклад, як можна зразумець загаловак «СПРАВА ЗВЫЧКІ?» Ці гэта звычкі знаходзяцца справа ад нас, ці гэта павінна разглядацца крымінальная справа звычкі, ці гэта калька рускага выразу дело прйвычкй? Калі другое, тады патрабуецца праўка, напрыклад: «ПРЫЧЫНА — У ЗВЫЧЦЫ?» або «ГЭТА ЗВЫЧКІ?».
На Беларусі гаворка пра ўжыванне слова справа ідзе з 1920х гг., у прыватнасці з часу апублікавання артыкула Кузьмы Чорнага «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (1928), дзе прыводзіцца прыклад фразы сялянкі: «У чым справа?». Класік беларускай літаратуры з гэтай прычыны абураецца: «Няўжо гэта крычыць сялянка? He, гэта крычыць сам аўтар п’есы. <...>1 вінавата тутака моўнае думанне аўтара». Тэарэтык і практык рэдагавання рускіх тэкстаў Дзітмар Разенталь канстатуе беспадстаўнае пашырэнне выразаў са словамі дело, факт і ў рускай мове, бо «ў падобных выпадках словы дело, факт звычайна страчваюць канкрэтнае значэнне і без усякай шкоды могуць быць ліквідаваны. Часам іх неапраўданае ўжыванне парушае нават логіку думкі». Праблемай калькаваных фразем са словам справа не адзін год займаецца Анатоль Клышка, які 19 мая 2007 г. апублікаваў у «Звяздзе» матэрыял пад красамоўнай назвай «“Як справы?” — “Як злева, так і справа!”». Даследчык падстаўна робіць выснову, зважаючы на экстралінгвістычныя прычыны: «3за абагульненасці рускага адпаведніка справа была вельмі папулярная ў свой час, калі гэтым словам добра было прыкрываць усялякі неакрэслены, няпэўны занятак, надаючы яму выгляд работы. Але ў жывой мове ў нас такое шырокае ўжыванне справы ўспрымаецца нечым штучным, наносным і нежывым». На наш погляд, такія
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
223
фраземы набліжаюцца ў большасці выпадкаў яшчэ і да канцылярызмаў, і да штампаў.
Моўная практыка 19201930х гг. і апошняга часу дае прыклады пазбаўлення ад слова справа. Часта ўжываецца слова рэч, а безэквівалентнае слова насамрэч як заменнік калькі на самай справе (на самой справе) кадыфікавана ў СБМ.
^ Ён, вядомая рэч, не чакаў ад яе гэткае дурасці, ён цяпер пагарджае ёй (М. Зарэцкі); Безаглядныя сімпатыі прафесара да князя Уладзіміра — яго асабістая рэч (М. Ткачоў); Іншаярэч, што цяпер нараджаецца менш, чым памірае (У. Дамашэвіч); Я не магу сказаць, што быў апанаваны жывёльным страхам, але душа — рэч зразумелая — млела (В. Мудроў); Мы рэканструявалі чынузвядзення крыжа, а не мелі мэтай узвесці яго напраўду (У. Мароз); А праца ў Латвіі Езавітавым насамрэч разгортвалася шырокая (А. Пашкевіч); Гаворым, адно каб не расплёхаць, не пераліць цераз край тое, што насамрзч нас напаўняе (У. Сцяпан); Насамрзч, «Імя грушы» — гэта, безумоўна, з'ява ў нашай літаратуры: раман, паўнюткі алюзій, гумару, дзівоснай лексікі, незвычайны замес з гісторыі, фантастыкі, эзатэрыкі.
У іншых выпадках можна прапанаваць такія варыянты праўкі.
/ 1. Усё прагрэсіўнае чалавецтва ўжо паўстагоддзя ў гэты дзень першай справай [першнаперш або найперш] кідаецца віншаваць сваіх босаўз іх прафесійным святам. 2. ...Творчая група пераканана, што за спажыўцамі паслуг, арганізаваных рб належным узроўні [чынам], справа не стане [затрымкі не будзе] (у сказе таксама ліквідавана немілагучнасць — паўтор наналежным). 3. Справаўтым, што н& еённяшні дзень [Праблемаўтым, што сёння] Мсціслаўскі масласырзавод (філіял якога знаходзіцца ў Клімавічах) плаціць людзям па 600 рублёў за літр здадзенага малака замест 665, як гэта было да 9лютага.
Заменнікам рускай фраземы дело в том А. Клышка прапануе беларускую ўсё ў тым, напрыклад: Усё ў тым, што Пётр Уладзшіравіч Піскуновіч пару гадоў таму перадаў МТФ «Шыпы» Лёлі Міхайлаўне Піскуновіч... сваёй жонцы. Аднак лепш праводзіць дэталізацыю фразы: пытаннеў тым, праблемаў тым і інш. Параўн. яшчэ: Рэч у тым, што Альгерд, аддаўшы Ягайлуўсе свае ўладанні, не аддаў яму Полацка (М. Ермаловіч); Рэч была ў тым, што яго [Івана] жалезныя апраўданні нікому і непатрэбныя былі (А. Федарэнка); Рэчу тым, што рэстаран «Зубр», які быўу даўгахяку шаўках, ніхто нехацеў купляць.
Z 1. Трэба да ўсяго мець справу X бе янв [дачыненне, бо гэта] можа ^тычыцца ўласна цябе і тваёй сям'і. 2. Сёлета — Год роднай зямлі, і навесці парадак — елраее [клопат] не толькіўладаў, але і кожнага канкрэтнага грамадзяніна.
Вельмі часта ў такіх канструкцыях слова слрава збыткоўнае праз тую ж неакрэсленасць значэння, таму праўка зводзіцца да ліквідацыі гэтага кампанента. / 1. У сувязі з гэтым высілкі Краснаполля ў елреее етварэння [стварэнні] новых
працоўных месцаў ацэнены добра. 2. Зразумела, адна справа [адно] — быць
224
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
першапраходцам, нзш&я [іншае] — ісці па ўжо пракладзенай сцежцы. 3. У клубе ў асноўным прысутнічалі жанчыны і выступленне слухалі ўважліва, але калі справа дайшла [дайшло] да пытанняў, то, як ні дзіўна, наконт ільгот не было ніводнага. 4. Уея справа [Усё], аднак, тармозіцца ззе слабай дастатковасцў[ю] і часам нават адсутнасцў[ю] неабходнага фінансавання. 5. Сённяшняе становішча спраў у [ў] вобласці кіраўнік аблсавета ахарактарызаваў як стабільнае.
6. Справаю генеру [За гонар] палічыў прывесці памятнае месца ў належны стан, нават рады быў, што лёс наканаваў Юрыю Нічыпару гэткую місію. 7. Маштабную працузаказаліўмайстраўладальнікімузея, пачуўшы, што ВераЯўгенаўнаўжомае досвед у еэтай справе [гэтым].
Безумоўна, праца рэдактара не павінна зводзіцца да пурысцкіх патрабаванняў наогул не выкарыстоўваць фраземы са словам справа. Аднак калі прапанова змяніць выказванне абгрунтаваная, калі яна паляпшае тэкст, не змяняючы аўтарскай задумы, і калі пісьменнік ці журналіст усведамляе гэта, то праўку варта рабіць: У любым выпадку, еправа адраджэння [адраджэнне] родавых сімвалаў — еправа, якая [праца, якая або занятак, які] патрабуе асабістых намаганняў і капіталаўкладанняў...
Ужыванне фразем — праблема, якая патрабуе далейшага навуковага асэнсавання, бо закранае складаныя пытанні псіхалінгвістыкі і, у прыватнасці, ментальную дзейнасць аўтарабілінгва па стварэнні тэксту. Сказы кшталту: Як еаворыцца, ееежае паданне, ды вееь теяькі еерыцца з цяжкаецю [Як той казаў многа чуецца, ды мала верыцца]; Мусіць, таму, што на свеце ёсць маці, у самыя чорныя, чорныя ночы, калі не быле і ў паміне [і заваду не было] запалак, не звёўея [знік] агеньчыку печы: з вугельчыка на вугельчык ён пераскокваў чатыры гады — з ночы ў ноч,— прымушаюць аўтара і рэдактара не толькі звяртацца да лексікаграфічных крыніц, але і штодзённа ўдасканальваць рэдактарскае майстэрства, вучыцца ў знаных творцаў прыгожага пісьменства і аўтарытэтных даследчыкаў фразеалогіі (I. Лепешава, Ф. Янкоўскага, А. Аксамітава, Я. Рапановіча і інш.). Важна свой рэдактарскі досвед перадаваць аўтарам і чытачам, каб яны не страчвалі крэўнай сувязі з мовай твора і яе невычэрпнай скарбніцай — фразеалогіяй.
§ 60. Дарэчнае выкарыстанне вобразных сродкаў
Вобразныя сродкі (метафары, эпітэты, параўнанні, перыфразы і інш.) у тэкстах мастацкага стылю выкарыстоўваюцца для стварэння вобраза і адначасова выконваюць эстэтычную функцыю. Майстры прыгожага пісьменства пакінулі ў беларускай літаратуры яскравыя прыклады пасапраўднаму невычэрпных магчымасцяў беларускага слова.
✓ Паднелагодным небам, вылізаныя ветрам, цьмяна льсніліся заледзянелыя лужы на вуліцы, балотныя разлівы, што падступалі да голых зараснікаў (I. Мележ);
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
225
У чарнільным адвечным змроку, над густой, як дзёгаць, вадой круцілася ў выбухах нястрыманага, якнавальніца, рогатуЛаддзя Роспачы (У. Караткевіч); Заглух той дом, што быў маім гняздом, што ў свет пусціў і радасць, і бяду маю (А. Куляшоў); Як на Млечным Шляху, сляды на знямелым пяску гарзлі (Р. Барадулін).
Дапамагаюць стварэнню мастацкага вобраза і іншыя лексічныя сродкі, напрыклад сінонімы, антонімы, амонімы і інш.
^ Навокал усё гуло, трзслася, выла, скуголіла (Я. Колас); Думкі віхурыліся, пяклі, каралі (I. Мележ); Снег і агонь... Агонь і снег... Агонь на зямлі ад выбухаў бомбаў, бясконцых залпаў гармат. Калі яны на нейкі час сціхаюць, снегусё адно гарыць — свеціцца блакітным водбліскам ад пажараў, што шугаюць у горадзе (I. Шамякін);Дні відушчым святлом маладзяць небасхілы. Ночы змрокам сляпым смутак зводзяць у зман (Р. Барадулін); Тут стаяў калісьці Берынг іўпраліў віно праліў (А. Сербантовіч).
Маўленне, насычанае вобразнымі сродкамі (тропамі), патрабуе напружанай працы рэдактара, у тым ліку выяўлення аб’ектыўнай супастаўнасці з’яў і прадметаў. Калі ў тропе паэтычнага твора цяжка выявіць пэўнае падабенства, рэдактар павінен патлумачыць гэта аўтару і вярнуць верш на дапрацоўку. У радках: Толькі будзе сэрца й памяць, як нявывучаны ўрок — цяжка зразумець, што з’яўляецца асновай параўнання сэрца, памяці ды нявывучанага ўрока. Радкі: Дзверы насцеж,— Вам, як ветру, рада, толькі клён за шыбкаю замёр, бы рысак пад пугай канакрада — выклікаюць няўцямныя пытанні: клён з рысаком, магчыма, і можна параўнаць, а вось чаму конь замірае пад пугай?