Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
^/ Дзіця свайго часу, «блудны сын» арыстакратычнага радаводу, плён мастацкай выдумкі, ён [Алесь] надзелены рамантычна ўзвышанай і паэтычна ўражлівай душой (В. Шынкарэнка); Тыя мускатныя арэхі, што мы ведаем, з'яўляюцца ўнутранай косткай плада, крыху падобнага да слівы, а тут разам пахнуць і кветкі, і плады (Я. Маўр).
174
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
23. Графік пераходу даволі жорсткі — ужо ў верасні павінны быць зроблены вопытныя ўзоры пэўных дэталяў. Ужыванне прыметніка вопытны ў значэнні доследны стрымліваецца яго мнагазначнасцю (вопытны токар, вопытная будаўнічая арганізацыя). Доследны ж мае адно значэнне, дарэчнасць яго выбару пацвярджаецца і ўласнымі назвамі: не вопытнаэксперыментальны, а доследнаэксперыментальны завод.
V Міколка, як самы вопытны ў чыгуначных справах, кіраваў пасадкай атрада на цягнік (М. Лынькоў); He дзіўна — усё, пра што ён [Анцік] марыў, тычылася доследаў у прыродазнаўчых навуках, а набываць у якасці каляднага падарунка кварту фармаліну, далібог, нікомубіўгалавунепрыйшло{Л. Рублеўская).
S 1. Безумоўна, што гонарам прадпрыемства з'яўляецца серыйны выпуск зернеўборачнага камбайна «Ліда» 1300 [«Ліда1300»] і вопытнаеа [доследнага] ўзору прынцыпова новага камбайна «Ліда» 1600 [«Ліда1600»]. 2. Сёння ўжо зробленыя вопытныя [доследныя] ўзоры беларускага біяметрычнага пашпарта. 3. На працягу 11 гадоўу пеёеепытных[паддоследных] было зарэгістравана амаль 1,5 тыс. выпадкаў ІХС, у тым ліку інфарктаў, стэнакардыі, паражэння сасудаў сэрца.
24. Але ж некалькі інфарктаў і клінічная смерць, напэўна, памяняюць думкі і вобраз жыцця ўсякага, хто хоча жыць і шануе лёс за права жыць далей. Назоўнік вобраз — шматзначны, гэта выгляд, аблічча, уяўленне, адлюстраванне, тып, характар. У сказе рэалізавана значэнне іншай лексемы — лад ‘спосаб жыцця’ (таму праўка налад неабходная).
V Не.'Духу волі плынь жывая такога ладу не прымае і не прыхіліцца ніколі да гэтай лішне простай долі, бо свет і жыцце мнагалучны і мнагавобразны, выключны (Я. Колас); — Незразумела, уцяміць не можна, што за штуковіна такая,—ламаў галавумедык, і на глыбіні яго душы пачалі капашыцца вобразы таемнага, страшнага, шчыра беларускага... (М. Гарэцкі).
^ Казак — гэта стан духу, вобраз [лад] мыслення і норма жыцця!
25. Абмежаваць знаходжанне на вуліцы ў сонечнае ветранае надвор ’е. ТСБЛМ як фразему пасля знака 0 падае на дварэ са значэннем ‘на адкрытым паветры, не ў хаце’ і адначасова ў тлумачэнні слова вуліца ‘месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню’. Аднак фразеалагічныя спалучэнні заўсёды паўней адлюстроўваюць нацыянальнае светабачанне, чым звычайныя канструкцыі (на вуліцы асацыіруецца з месцам паміж хатамі ці дамамі, дзе ходзяць людзі і рухаецца транспарт), таму патрабуецца замена: на дварэ.
v* / на дварэ глуха грукатаў гром і бліскала, то й глядзі, малання. Збіралася бура (М. Гарэцкі); Будзем спаць на дварэ, на каламажцы! (М. Лынькоў); Ды яшчэ тамсям на вуліцы лавачкі засталіся, тыя, што знаходзіліся воддаль ад платоў (У. Гніламёдаў).
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
175
/ 1. Мама, можна я пайду на вуліцу [двор] з Вовам пагуляю? 2. А Данік, зноў ператварыўшыся ў звычайнага хлопчыка, выбег гуляць на вуліцу [двор].
26. Умяшаць буйна рубленыя арэхі імуку, змяшаную з содай і разрыхляльнікам. Прыметнікрублены звязаны толькі з будоўляй чагосьці з бярвення, таму патрабуецца замяніць на пасечаныя (можа, праўда, выкарыстоўвацца ў дачыненні да швіва: падрублены, зарубіць). Аднак іншыя словы маюць корань сек(чў: пасекчы, пасечаны, рассечаны, рассяканне.
V Ёй, дашкольніцы, прачытаў словы Паэта, высечаныя на метале... (У.Ліпскі); Нават я, уздоўж і ўпоперак абышоўшы гэты лес ці не дзесяць тысяч разоў, магу дзенідзе і заблукаць зза высечак (Мік. Чарняўскі); Ці ў роднай хаце, рубленай з вякоў, мы будзем глухнуць, быццам кватаранты, каб злыдні мелі нас за дзівакоў, хвалілілюта:люд вы талерантны! (Р. Барадулін).
/ 1. Пад страхам смерці забаранялася вырубаць [высякаць] дрэвы на могілках!!! 2. Ахвярай няшчаснага выпадку стаў вясковы жыхар, які спрабаваў зрубіць [ссекчы] з лініі электраперадач электракабель. 3. Забруджванне паветра, вадаёмаў, вырубка [высечка] лясоў, ненатуральныя прадукты харчавання, знікненне рэдкіх відаў жывёл і птушак — тыя тэмы, якія падымае аўтар у сваёй творчасці. 4. Дарэчы, дарога да мора вельмі сучасная, хуткасная і бяспечная, дзеля чаго былі прарублены [зроблены] доўгія тунэлі ў гарах (лексема прарубіць кадыфікавана СБМ, відаць, як прафесіяналізм, які выкарыстоўваецца ў гарнаруднай прамысловасці, аднак запазычанне можна без праблем замяняць: зрабіць шурф, прасекчы тунэль).
27. МТС для жыхароў такіх аграгарадкоў, як Башні,— магчымасць карыстацца перадавымі тэхналогіямі ў вобласці сувязі. Лексема вобласць мае значэнні, звязаныя з часткай тэрыторыі і месцам (напрыклад, у прафесійным ужыванні: болі ў вобласці сэрца). Значэнні, звязаныя з пэўнай навукай, вытворчасцю, рэалізуюцца ў слове галіна.
✓ Натура страсная і паслядоўная, ён [А. Адамовіч], каб і ў гэтай галіне свайго служэння не быць верхаглядам, пайшоў вучыцца: доктар філалогіі — на двухгадовыя кінасцэнарныя курсы (Я. Брыль); Прычым, паводле звестакза верасень, розніца паміж коштам масла ў гэтай вобласці і самым танным маслам, якое прадаецца ў Мінскай вобласці, складае 30 %.
S Перавага цэнтра «Маці і дзіця» перад іншымі клінікамі не толькі ў канцэнтрацыі тут найноўшай апаратуры і высакакласных спецыялістаў X [na] еаліне жаночвев[ым] і дзіцячеее[ым] здароў)([і], але іўтым, што тут ёсць магчымасць кансультацыі [най]лепшых спецыялістаў краіны па ўсіх абласцях [галінах] медыцыны.
28. У экслазіцыі будуць прадстаўленыя бранятанкавая тэхніка, ракетнае, артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, сістэмы ППА малога і сярэдняга радыуса дзеяння, транспартныя сродкі (аўтамабілі, цягачы), пілатажна
176
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
навігацыйныя комплексы і сістэмы аўтаматычнага ўпраўлення, ваенная медыцына, спецпрыналежнасці і г. д. Лексема ўпраўленне кадыфікавана як ‘установа... якая кіруе пэўнай галіной дзейнасці’, таму патрабуецца праўка: кіравання.
V Сотнікаў сядзеў на галаўным трактары і як збавення, як самага вялікага шчасця чакаў каманды збочыць з гэтай праклятай дарогі, развярнуцца і з ячэйкай кіравання выйсцінасустрач немцам (В. Быкаў); — Каго?Таварышаўзупраўлення гандлю? Трое (I. Шамякін).
^ 1. Алеся Шымановіч са спецыяльнасці «Дзяржаўнае ўпраўлснне [кіраванне] і эканоміка» здолела не толькі выдатна выканаць усходні танец, але і паказаць фокус амаль што імгненнага пераапранання... 2. Традыцыяй для ваеннаслужачых 361й базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў вайсковага ўпраўлення [кіравання] сталі нядзельныя ранішнія [«]агеньчыкі[»], на якія запрашаюцца Героі Савецкага Саюза,удзельнікі вайны, навукоўцы, алімпійцы, вядомыя творцы. 3. Адметным для будняў амерыканцаў з'яўляецца тое, што, пачынаючы з самага галоўнага звяна ўпраўлення [кіравання] — менеджара — і заканчваючы простым рабочым, ніхто не «адлыньвае». 4. Як высветлілася пры расследаванні абставінаў парушэння, 27гадовы вадзіцель з Гродна два гады тамуўжо быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання на пяць гадоў за ўпраўленне [кіраванне] аўтамашынай у нецвярозым стане.
Варта звярнуць увагу на тое, што гістарызм управа ‘назва некаторых мясцовых устаноў у дарэвалюцыйны час’ функцыянуе і са значэннем слоааўпраўленне ў вышэйназваным значэнні. Гэта можа тлумачыцца вяртаннем гэтага слова ў актыўны ўжытак у рускай мове, наяўнасцю ўправы ў статутах грамадскіх арганізацый і палітычных партый на Беларусі і, відаць, нежаданнем некаторых аўтараў і СМІ карыстацца калькай упраўленне.
✓ Гісторыя распарадзілася так, што пісьмовая форма беларускай мовы доўгі час была пад забаронай, і яе носьбіт вымушаны быў карыстацца пісьмовай формай польскай, рускай, калітрэба было напісаць паперу ваўправу, да чыноўніка (В. Іўчанкаў); Правілы рэгламентавалі работу ўправы і канцылярыі, прыём наведвальнікаў, улік дакументаў і арганізацыю справаводных працэсаў (I. Грыбко); Ганаровы госць Кобрыншчыны галава ўправы ВыхінаЖулебіна (г. Маскеа) Васіль Аўчыннікаў паведаміў прысутным аб тым, што міжнародны легкаатлетычны прабег стартаваў 27 кастрычніка з Манежнай плошчы расійскай сталіцы; А гэтакая эліта патрабавала, каб пра яе штомесяц ва ўправу давалася адмысловая аператыўная справаздача (Я. Скрыган); Без асаблівай увагі [Іван] прачытаў развагі прафесара Кракадзілава пра натаўскіх людажэраў, потым пераключыўся на артыкул літаратуразнаўцы Лява Бердашкевіча аб крывавых оргіях, што ўчыняюцца ва ўправе ПЭНцэнтра, потым пазяхнуў і памацаў угрэтую макаўку (В. Мудроў).
Таксама цяжка згадзіцца з уяўнай дакладнасцю абрэвіятуры АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання). Заўсёды лепш ствараць свае абрэвіятуры са сваіх слоў, г. зн. павінна быць АСК (як і натуральнае АМАП, а не АМОН).
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
177
29. Заразужо пабудаванамадэль і праведзены поўны цыкл аэрадынамічных іспытаў. Пазычаная лексема іспыты — дублет таксама пазычанай лексемы экзамены, таму ў сказе патрабуецца праўка: выпрабаванняў.
^ Надышла сярэдзіна лета, Зіна паехала здаваць уступныя экзамены (У. Дамашэвіч); На трэцім курсе трэба было здаваць беларускую літаратуру, але так атрымалася, што Міхась не падрыхтаваўся да іспыту (В. Шніп); Прайсціпразусе выпрабаванні з адною мэтай: вярнуцца назад, утое жыццё, з якога ён патрапіў сюды... (Б. Пятровіч).
«Калі чытаеш кнігу і заўважаеш нейкія фальшывыя, непісьменныя мясціны, то хоць ведаеш, што ніхто не бачыць, як табе брыдка і няёмка, і цябе гэта не так шакіруе»,— пісаў Ян Скрыган. Каб такога не здаралася, уся не толькі друкаваная, але і візуальная прадукцыя павінна праходзіць этап праўкі на лексічным узроўні, вынік якой шмат у чым залежыць ад чуйнага стаўлення аўтара і рэдактара да слова. Як відаць з прапанаваных прыкладаў, праца са словам — вельмі адказны этап літаратурнай праўкі, які патрабуе ўважлівасці і звароту да тлумачальных слоўнікаў.
§ 52. Лексічная спалучальнасць
Для дакладнага выкарыстання слоў неабходна ўлічваць магчымасць іх лексічнай спалучальнасці, іх здольнасць знаходзіцца ў пэўных лексічных і граматычных адносінах у моўнай плыні. Напрыклад, можна сказаць учыніць крадзеж, але нельга — учыніць подзвіг (здзейсніць), можна сказаць адыгрываць ролю, але нельга — адыгрываць значэнне (мець, надаваць). Праз кантамінацыю (змешванне) кампанентаў асобных словазлучэнняў можа ўзнікнуць неабходнасць праўкі, напрыклад, выразу складваецца адчуванне; трэба складваецца ўражанне і ўзнікае адчуванне.