• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    V Проста явачны званок — Л. не любіць размаўляць. «Што робіш?» — пытаюся. «Гатую два яйкі на вячэру»,— адказвае. «О! У цябе госці?!» — ускрыкваю здзекліва (М. Вайцяшонак); Але той толькінасупіўся ісказаў: «Гэныўсёможа».—«Дыкштож мне рабіць?»—разгублена спытаў Хведар. I Кузняцоў, утаропіўшыўяго суровы погляд, сказаў: «Будуць чужыя—хавай дачку».—«Куды ж схаваеш на плыце?» — шчыра здзівіўся Хведар. На што атрымаўхуткі адказ. «А пад плытом і схаваеш»,—кінуў брыгадзір і пасігаў сабе па слізкіх бёрнахухвост да стырнавога (В. Быкаў).
    9.	Калі простая мова стаіць унутры аўтарскіх слоў, то перад ёй ставіцца двукроп’е, а пасля яе — коска, працяжнік ці іх спалучэнне паводле структуры сказа.
    ✓ Каб нехта сказаў мне: «Пане, зганьбіце гэтую дзяўчыну, а іначай мы вас павесім», — я адказаў бы яму: «Бярыце мяне, менш буду пакутаваць. Адным ганебным успамінам будзеўмяне менш на зямлі» (У. Караткевіч); Сілком прыпадымае хлапчука, гучна шэпча: «Кыш! Ззаду ёсць месца!» — і садзіцца побач з Юлькай (П. Місько); Потым з'явілісяўхату да Ваньковічаў бацькі Анжэлы, дзяўчыны з іхняга мікрараёна,
    162
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    з пытаннем: «Што рабіць?», бо іх дачка зацяжарала ад Алежкі (В. Жуковіч); Суткамі [бацька] спяваў «мароза», успамінаў маму: «Оох, навошта ж ты наас пакінуллаа»,—стагнаў, плакаў, апускаўся, паміраў (Л. Маракоў).
    § 50.	Знакі прыпынку пры цытатах
    1.	Цытаты, як і простая мова, уведзеная ў сказ у падбор, бяруцца ў двукоссе, пры гэтым выкарыстоўваецца пунктуацыя згодна з § 49 (п. 13).
    ✓ У адным з твораў ён [М. Сяднёў] прызнаецца: «Гляджу назад і бачу ясна — не ўмеў я жыць» (Б. Сачанка); Вось як разважае адзін з крытыкаў аб ролі пейзажу ў беларускай паэзіі: «Пралетарскія паэты скінулі з сябе ўладу зямлі, у іх творах рэдка трапляюцца нават пейзажы прыроды» (Р. Шкраба); «Пакуль царызм крамсаў і мардаваў Украіну, Беларусь, Літву і другія народы ў рэальным жыцці, гісторыкі рабілі тое самаезгісторыяй гэтых народаўусваіх працах»,—прызнаецца савецкі гісторык У. Пашута (В. Чаропка); «Хваляеанне наша было велізарным,— піша С. Мацкевіч,— пальцамі мы дакраналіся да нашай гісторыі, нашага мінулага» (К. ШышыгінаПатоцкая); «Надзвычайнае, глыбока хвалюючае ўражанне зрабіў гэты сход,—пісаўпяснярулісце да Сяргея Гарадзецкага.—Мне ніколіяшчэ нездаралася бачыць такі з'езд, такі народны сход, дзе б з такой сілай вылівалася душа народа» (М. Жыгоцкі).
    2.	Калі цытата складаецца з некалькіх абзацаў, то двукоссе ставіцца ў пачатку і ў канцы цытаванага тэксту.
    ✓ У апоеесці «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтар, быццам пацвельваючы над сабой і чытачом у поглядзе на тое, дзе ў яго творах праўда, а дзе мастацкая фантазія, гаварыў ад імя галоўнага героя: «А вам цікава будзе паслухаць дзіўную гісторыю і пасля сказаць, што яна вельмі падобна да выдумкі.
    Дык вось, перад пачаткам я скажу, што тут праўда, шчырая праўда, толькі праўда, хоць вам давядзецца пакласціся ў гэтым толькі на адно маё слова» (В. Каваленка).
    3.	Калі цытата мае форму дыялогу, аформленага з новага радка з працяжнікамі, то яна бярэцца ў двукоссе ў пачатку, г. зн. перад першым працяжнікам, і ў канцы цытаванага тэксту.
    ✓ Пасля гэтага дарэмна чакаўЛабановіч, што Ядвіся скажа яму аб сваім засмучэнні, алеянаўмелаўласныя перажыванніглыбока таіцьусваім сэрцы, нехацела перад людзьмі адкрывацца.
    «— Я ні разу не бачыў вас у такім добрым гуморы,—сказаў да яе Лабановіч.—Вы сёння такая вясёлая, як ніколі.
    — А вы хацелі б, кабя плакала? — спытала яна» (Ю. Пшыркоў).
    4.	Цытата з вершаванага твора, уведзеная з новага радка, у двукоссе не бярэцца.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    163
    ✓ На ўсхваляванай і шчымлівабалючай ноце перададзена сцэна іхняй апошняй сустрэчы і развітання:
    Ціхаціха ўздымаюцца да бінтоў, ад крыві рабых, Чыстыячыстыя рукі — белыя галубы... (А. Верабей);
    3 павагаю і гордасцю за продкаў бярэ паэт у рукі старажытную кнігу. Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай, Яўзяўі срэбныя засцёжкі адамкнуў... (Н. Ватацы).
    Калі пасля вершаванай цытаты аўтарскі тэкст сэнсава працягвае абзац перад цытатай, то наступны сказ пасля цытаты пачынаецца без абзацнага водступу.
    ^/ Пры стыкавых сітуацыях і рытмікасінтаксічным паралелізме адбываецца ў песніўдакладненне сітуацый, падзей, характарыстык:
    — Зачым, салавейка, нягромка спяваеш, Ці ты, салавейка, голасу не маеш?
    — Валей жа мне, млодай, сто рублёў не знаць, Сто рублёў не знаць і сына не гадаваць.
    Радкі песні добра зладжаныя і шчыльна падагнаныя, як бёрны ўзрубе (В. Коўтун).
    Калі вершаваная цытата размешчана ў сярэдзіне слоў аўтара, то пасля яе ставіцца коска з працяжнікам (сустракаюцца і іншыя знакі прыпынку паводле агульных правіл), а працяг слоў аўтара пачынаецца на наступным радку без абзаца.
    ^/ Дамінуючае месца займалі, безумоўна, хваласпевы ў гонар вялікага правадыра, які ашчаслівіў савецкія народы:
    У сэрцы ён кожнаму глянуць умее,
    Выполвае злое, разумнае сее —
    Вялікі і мудры ў сваёй прастаце —
    Дзе гляне, там радасць і слава расце, —
    гэта вытрымка з падборкі «Радзіме і правадыру», што ўключала пятнаццаць розных вершаў і песень (М. Мушынскі).
    5.	Калі цытата сінтаксічна звязана з аўтарскім тэкстам, утвараючы самастойную канструкцыю, то першае слова цытаты, як правіла, пішацца з малой літары.
    ^ Максім Танкусваіх«Лісткахкалендара»сцвярджае, што<(адышліўмінулаепаэтыпрарокі, паэтыпрапаведнікі» (М. Арочка); Яго [Я. Коласа] перш за ўсё ўразіла «штодзённая работа зніштажэння адных другімі» і страшэнны рознагалосы гул гармат, якія «грымелі доўга і працяжна» і «ўсе разам рабілі... нейкае дзікае ігрышча, даўшы поўную волю сваёй прагавітасці да людской крыві» (Ю. Пшыркоў); Сярод шматлікіхдаволі прымітыўныхрэклам, змешчаныхупраграме, спадабалася адна: фірма «Труман Хэнберы» вітае «новага лордамэра Лондана, 318 лордамэра на гэтай пасадзе з тых часоў, як мы пачалі варыць добрае піва і эль на
    164
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    нашым бровары па Брыклайн» (А. Мальдзіс); Сваёй бліжэйшаю мэтай БСГабвясціла звяржэнне самадзяржаўя «ў саюзе з пралетарыятам усіх народаў Расейскага гасударства» і (паводле праграмы 1903 г.) выказалася за ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай рэспублікі (М. Біч).
    6.	Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем у яе пачатку пасля адкрывальнага двукосся, у яе канцы перад закрывальным двукоссем і ў сярэдзіне. Калі цытата, скарочаная ў канцы, не з’яўляецца закончаным сказам, то пасля шматкроп’я і закрывальнага двукосся ставіцца кропка.
    ^ Другі крытык знайшоў, што ў творах Цішкі Гартнага побач з іншымі часцінамі мовы ўжываюцца дзеясловы, і неадкладна зрабіў вывад: «...дзеяслоўная насычанасць надае стылю твораў актыўнасць, што вельмі пасуе да стылю твораў пралетарскага кірунку пісьменнікаў, якія маюць актыўнае дачыненне да жыцця» (Р. Шкраба); Штольцманусваёй кнізе сцвярджае: «Адзіны ацалелы паасобнікзнішчанага выдання мае цяперЯгелонская бібліятэкаўКракаве...»(Г. Кісялёў); Нарэшце, вялікую заслугу аўтара паэмы даследчык бачыўу творчым іўважлівым стаўленні да роднай мовы, у тым, што Я. Колас, «шырока карыстаючыся жывою народнаю гутаркаю... асабліва ўдала сінтэзаваў яе асноўныя мастацкія сродкі, іменна эмацыянальнасць народнапаэтычнага стылю і яго малюнкавасць» (Ю. Пшыркоў); Пазней, у 1839 годзе, едучы праз Магілёўскую і Віцебскую губерні, А. Розэн бачыў тое ж самае: «...Уся Беларусь мімаволі наводзіць сум: направа — беднасць, налева — бядота, сяляне замучаны, храмы Боскія і ў свята пустыя... Жыхары ў большасці мелі выгляд хворы і незадаволены; палеткі іх былі такія ж бедныя, як і статкі іхнія» (М. Ткачоў).
    7.	Калі пазначэнне аўтара ці крыніцы цытаты знаходзіцца непасрэдна за ёй, то яно бярэцца ў дужкі, прычым у канцы цытаты захоўваюцца пытальнік, клічнік і двукоссе (кропка не ставіцца), а пасля закрывальнай дужкі ставіцца кропка.
    ^/ Адсюль «эпітэт паказвае меруразумення мастаком той або іншай з'явы, прыроды рэчаў, душы чалавека» (Леў Озераў). (М. Пазнякоў); Так ён [Ф. Янкоўскі] жыў сам, таму працу выдатнага педагога, вучонага, пісьменніка «не сорамна пакласці ад імя Беларусі на міжнародны стол» (Янка Брыль). (Г. Малажай); Аднак, думаецца, меў рацыю Алег Лойка, калі пісаў: «Выйгрышнай для паэмы з'яўляецца менавіта гераічная тэма, і каб аўтар не абцяжарыў яе сямейнабытавой гісторыяй, пытанне ўнутранага адзінства твора было бузначнай ступені вырашана» («Маладосць», 1961, № 7). (А. Верабей); Нездарма вядомы дарэвалюцыйны гісторык, адзінзпершых даследчыкаў феномена петрашэўцаў, В. I. Сямёнаўскі лічыў: «3 ліку петрашэўцаў найбольш энергічным выкладчыкампрапагандыстам быўіван ФердынандЛьвовіч Ястржэмбскі...» (Тамсама. С. 138). (Г. Кісялёў).
    Калі пазначэнне аўтара ці крыніцы цытаты знаходзіцца асобна ўнізе пад тэкстам, тады ў канцы цытаты ставіцца кропка, пытальнік, клічнік ці шматкроп’е, а спасылка ў дужкі не бярэцца і пасля яе ставіцца кропка.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    165
    */ Радаводнае дрэва Беларусі далёка пусціла свае карэнні, працягнула галіны ў бок братняйЛітвы.
    3 небыцця нам надзею дае Каліноўскі Кастусь, што грудзьмі сваймі выкарміць сына ізноў Беларусь і яго родным сынам прызнае літоўскі народ.
    Д. БічэльЗагнетава.
    (Г. Кісялёў)
    8. Цытаты, якія з’яўляюцца эпіграфамі твораў і іх частак, звычайна ў двукоссе не бяруцца і выраўноўваюцца па правым полі аркуша. Аўтар або крыніца цытаты пазначаецца на наступным радку ў курсіўным напісанні без кропкі.
    ^	СІВАЯЛЕГЕНДА
    I
    / жывы, і быў мёртвы, і се, жывы ўва векі вякоў, аман; і маю ключы пекла і смерці.
    Апакаліпсіс 1:18
    Lasciate одпі speranza.
    Дантэ (У. Караткевіч);
    ДЗЯКУЙ, ЗАМБІЯ
    Замбія нам дапаможа: «Пяць тон бульбы, 200 кг ананасаў, свежая гародніна і садавіна напраўлены ў панядзелак рэйсам “АзрафлотсГ ў Маскву. Гэты груз — дар замбійскага народа савецкім дзіцячым і медыцынскім установам».
    «Комсомольская правда», ЗОстудзеня 1991 г.
    (П. Панчанка);
    ВОЗЕРА СТРУСТА
    .. .Азёры — сляды Бога.
    Максім Танк (А. Пісьмянкоў).
    Частка трэцяя
    ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    § 51. Дакладнасць словаўжывання
    Праўка ўключае ў сябе як абавязковы элемент працу над лексікай, таму што слова — аснова для разумення тэксту, асноўная адзінка мовы.