• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ✓ 3 жахам Калюгін падумаў, што, пакуль ён сядзеў тут, можна было з другога боку даўно пранікнуць на склады!.. (А. Жук); Дь/ так бег, што, пакуль з'явіўся тут Бус, яго [Мачулы] ўжо і след прастыў (Я. Сіпакоў); Мне тоеўжо дае натхненне, што, каб мяне крытыкаваць, не хопіць крытыку цярпення маё тварэнне прачытаць (В. Рагойша); Здаецца, Брэдберы напісаў, што, калі чалавек адыходзіць, мы сумуем не па ім, a па тым, што страцілі з ягоным адыходам (Л. Рублеўская);
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    147
    I прабачце — выўсёжпаны, і нам па дарозе толькізараз,—але, калі мы адшукаем іх, мы, мужыкі, не толькі заб'ём гэтых мярзотнікаў, мы спалім іхняе гняздо, мы зробім жабракамі іхніх нашчадкаў (У. Караткевіч).
    / 1. Давялося паверыць у чорта, боі] калі мы выйшлі з кароўніка, ні Радзімавага, ні Сцёпкавага ровараў не было. 2. Праверана на сабе, штоі] калі не адлічваеш каштоўныя дні адпачынку, час цягнецца даўжэй. 3. Паліна добра разумела, штоі] калі Айчына ў небяспецы, яе трэба ратаваць.
    Перад другім злучнікам коска не ставіцца тады, калі галоўная частка пачынаецца са слоў дык, то.
    ^ Лабановіч хацеў адказаць, што калі чалавек з настаўніцтва пераходзіць у пісарства, дыкаб вальнадумстве гаварыць не прыходзіцца (Я. Колас); I крыху сумна мне, бо калі падумаць усё ж, дык даўно пушчаны гадзіннік майго жыцця на зямлі (М. Кусянкоў); Але калі Віцень і Гедзімін распраўляліся з жамойцамі за іх сепаратысцкія намеры, то Ягайла паўстаў супроць Кейстута за яго гегеманісцкія памкненні, а дакладней, за спробу вывесці жамойць на першае месца ў дзяржаве (М. Ермаловіч); / калі нават мова мая замаўчыць, то не зробіцца мёртвай латынню (Р. Барадулін); Але калі каханне было шчырае, то і смерць не можа разлучыць закаханых (В. Коўтун).
    / 1. Але\ калі вартаўнік застаўся ў сховішчы, то цяляты з перапуду выламалі драўляныя дзверы ігуртам рынуліся налуг,у поймуДняпра. 2. Хоць^ каліглядзець на сітуацыю пагаспадарску, то неабходна было б неўпусціць момант і зрабіць запас. 3. Прычым^ калі такія просьбы ці пажаданні прызнаюцца абгрунтаванымі і не патрабуюць значных матэрыяльных выдаткаў, то яны павінны задавальняцца адразу ж сіламі мясцовых службаў. А. Затое^ калі ёсць надзейныя сябры, то можна спытаць у іх. 5. Вынікі эксперыменту даказваюць, штоХ калі аўтамабіль будзе рухацца з перавышэннем хуткасці ўЮ15 км/г, то спыніць яго пры ўзнікненні небяспекі будзе нерэальна.
    8.	Калі перад падпарадкавальным злучнікам ці злучальным словам стаіць адмоўе не або злучальны злучнік (і, ці, або і інш.), які звязаны з даданай часткай, то яна не аддзяляецца коскай ад галоўнай.
    ✓ У хлопца дапытваліся не дзе ён быў, а што звязвае яго з пацярпелым; Мацвей трымаўся свайго пункту гледжання і калі спрачаўся з загадчыкам аддзела, і калі пераконваў камісію.
    9.	Даданая частка, выражаная адным словам ці спалучэннем злучальнага слова з прыназоўнікам, у становішчы пасля галоўнай часткі коскай не аддзяляецца.
    ^ Я на чужой зямлі і сам не ведаю дзе (К. Чорны); Сам ты добра ведаеш што (I. Шамякін); Зноў пачалі страляць — з хаты цяжка было пазнаць дзе, мусіць, у тым канцы (I. Пташнікаў); Ад вас я сёння ціха адыходжу, знікаю, хоць не ведаю куды (М. Дукса); I зразумела чаму (А. Марціновіч); Ён [Асташ] звяртаўся да некага, сам не ведаў да каго, невядомага і магутнага (М. Касцюкевіч).
    148
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    / 1. Моцна гаварыла Волька, але ён не разбіраўХ што. 2. Акрамя таго, будзе шмат і іншых праблем — праўда, не сказал^ якіх.
    10.	Калі перад падпарадкавальным злучнікам стаяць словы асабліва, нават, толькі, у прыватнасці, а іменна, а менавіта, гэта значыць, а таксама і інш. з далучальным значэннем, то коска пасля іх не ставіцца.
    V На выпіўкі пісар страчвае не адну ноч, асабліва калі паедзе ў Пінск (Я. Колас); Нічога, жандарам пагарджаюць, толькі пакуль ён у нізкіх чынах (У. Караткевіч); Нават калі песня канчалася, некаторы часусе гаварылі шэптам, нібы баючыся спалохаць цудоўнае імгненне (В. Грыцкевіч); Нават калі ўспомніць, што наш рэспандэнт працуе аўтамеханікам, што яго службовыя заняткі вельмі далёкія адлітаратуры і тэатра,— таксама не трэбаздзіўляцца (С. Лаўшук).
    ^ 1. Няўтульна чуешся ў шкарпэтках, асабліваХ калі яныне надта чыстыя і папраціраліся на пазногцях, якуЛукаша. 2. Як мала трэба для шчасця — толькІХ каб перад Новым годам была гарачая вада,—думала я сярод будаўнічага смецця раніцай у сераду, 31 снежня, іхуценька прыбіралася. 3. А праблемы заўждыўзнікаюць, асабліваХ калі гэта будзённыя дні. 4. НаватХ калі гэта так, не затрымлівайце бацькоў, a папрасіце іх купіць шакаладных цукерак абавязкова розных гатункаў, рознай формы, у каляровых, яркіх паперках. 5. Увогуле, ніводная заява, наватХ калі яна наўпрост не датычылася кампетэнцыі Вярхоўнага Суда, не засталася паза ўвагай.
    11.	Кропка з коскай ставіцца паміж разгорнутымі даданымі часткамі, падпарадкаванымі адной і той жа галоўнай, калі паміж даданымі няма злучальнага злучніка, асабліва калі ў сярэдзіне такіх даданых ёсць свае знакі прыпынку. Кропкай з коскай аддзяляюцца складаназалежныя часткі ў адным складаным сказе.
    ✓ Багата што напамінала дарога Апейку. Напамінала, як ветраным кастрычніцкім днём ехаўу Гомель, на курсы; як вяртаўся з курсаў летам ужо з жаданым, сумленна заробленым дакументам пра тое, што ён — настаўнік; як ездзіў у валасны цэнтр на партыйныя ды настаўніцкія нарады (I. Мележ); Альбіна ведала, што там, за курганам, цячэ рака Котра, плыве, якувянкуз размаітых красак; што на выгібе Котры, дзе яна робіць паварот, стаіць стары млын, каля якога некалі бурліла, пенілася вада, перагароджаная плацінаю (Л. Арабей); To бачу хмураю, такой, якой даўней яна [Радзіма] бывала, калі на шлях выходзіў свой з жалейкаю Купала; калі ішоў ён маладым, а над яго шляхамі гнязда раскіданага дым клубіўся ланцугамі (А. Александровіч); Ды калі апускаў ты далоні ў ваду, рукі не могуць рабіць справы бруднае; калі хоць аднойчы глядзеўся ў тую ваду, вочы будуць, бы вёсны, ясныя; калі сэрцам крануўся струменьчыка тое вады, сэрца будзе да скону шчырае (М. Рудкоўскі); Пакланіся шчыра, нізка перад тым, хто быў нам блізкім, хто паіў жыццёвым хмелем, у зямную радасць верыў; хто натхняў нас родным словам у часінугод суровых (П. Пруднікаў).
    12.	Даданая частка, якая размешчана перад галоўнай і вылучана ўзмоцненай інтанацыяй, можа аддзяляцца пры дапамозе працяжніка ці коскі з працяжнікам.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    149
    Пры наяўнасці дзвюх даданых частак і пры большай паўзе і лагічным распадзенні складаназалежнага сказа на дзве часткі звычайна ставіцца коска з працяжнікам.
    ✓ Дзе б ні была я — ты заўжды са мною (Э. Агняцвет); Хоць і сыду я ў цень,— я там навек не згіну (К. Буйло); Калі адкрыў я цябе аднойчы, убачыў сябе з тваёй вышыні,— сталі іншымі мае ночы, сталі іншымі мае дні (А. Вярцінскі); Калі заход палошчацца ў азёрах і цені дрэў цалуюць бляскі хваль,— цвіце вада, праменяцца ўзоры... (I. Плаўнік); I хоць вецер гне сухое лісце, і хоць іней срэбрам лёг на скронь,— нельга мне, шкада змахнуць, як смецце, ліст, які сагрэў маю далонь (В. Гадулька); Калі ж маё зломіцца слова істане мне пухам зямля,—хацелася б ведаць, што моважыве, якіпесня мая! (Я. Янішчыц); Іякімібважкімінібыліпольныя лусты, якімі б густымі ні былі лугавыя травы, якім бы едкім ні быў пот на чале, — песняпрацымаелёгкіякрылыібясхмарнаенеба... (В. Коўтун).
    Калі даданая частка стаіць пасля галоўнай, працяжнік можа ставіцца толькі ў тым выпадку, калі апушчаны пэўныя члены сказа або часткі злучніка, напр.: Спяваць — каб песню зоры чулі. Рабіць — каб нылі мазалі (В. Гардзей).
    Для адасаблення даданай часткі, якая размешчана ў сярэдзіне галоўнай, вылучана інтанацыйна і паводле сэнсу набліжаецца да ўстаўной канструкцыі, можа выкарыстоўвацца коска з працяжнікам, напр.: Толькі Вецер,— хоць і часта ён дзьме ў пустых галовах,— умее быць сталым, умее маўчаць (Я. Колас).
    13.	Кропка з коскай ставіцца перад галоўнай часткай сказаў з рознымі відамі сувязі і сказаў з характэрнымі рысамі перыяду (з выразным падзелам на дзве часткі, з анафарычнай будовай першай састаўной часткі).
    ✓ Ці то птушка божжа кінула зярно, ці то заняслося бураю яно, ці з дзіравай торбы конік чый згубіў, на чужую скібу зерне пасадзіў,— неба яго знае, як сюды папаў, хто ад роднай нівы зерне адарваў (Я. Колас); Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор, ці запеў салавей, ці загагала гусь,— я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю маткузямлю — Беларусь (Я. Купала); I хоць не з такім хваляваннем сягоння за свет, у краіны заморскія еду, як некалі ехаў праз родныя гоні па дровы, па сена, кірмашаваць з дзедам; і хоць, пакідаючы дом свой, краіну, даўжэй, як тады, не адводжу я зроку ад белай у імгле развітальнай хусціны, ад родных прычалаў, зямлі іаблокаў,—ізноўяўдарозе... (М.Танк); Дзіўна: хіба не самі яны [пісьменнікі] казаліўчора гэтыя словы, хіба не іхнія твары адлюстраваліся на гэтыхздымках, хіба не іхнія прозвішчы складаюцца з гэтых літар,— каб зараз вось гэтак заўзята, уважліва, з хваляваннем распазнаваць у газетах адно і тое ж — саміх сябе?!. (А. Разанаў).
    14.	Двукроп’е ставіцца перад падпарадкавальным злучнікам у рэдкіх выпадках пры значнай паўзе, калі галоўная частка складаназалежнага сказа лагічна вылучаецца (пасля яе можна ўставіць словы а іменна, а менавіта).
    150
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    V Прачнуўся Ракуцька вельмі рана: калі яшчэ толькітолькі заружавела неба на ўсходзе (К. Чорны); Мяфодзій Шляхтун думаў толькі пра адно: каб ніхто не перашкаджаў яго планам (П. Кавалёў); Выданні з надпісамі — гордасць калекцыі і яшчэ адна яе асаблівасць: бо кожная з кніг, якая захоўвае сціслыя радкіадрасаванні аўтара, яго почырк, захоўвае і непаўторную гісторыю яе з'яўлення ў хатняй бібліятэцы Пашкевічаў, Інакш і быць не магло: бо тое, што мы спажываем у ежу, мае важнае значэнне для паўнацэннай жыццядзейнасці чалавечага арганізма.
    S 1. Навагоднюю ёлкуў Нясяцкім сельсавеце ўсталявалі і ўпрыгожылі даўноўХ] каб у літаральным сэнсе адчуваць пах свята, прасякацца адпаведным настроем і рыхтавацца да Новага года. 2. Моладзь сёння нават на ранняй стадыі свайго прафесійнага станаўлення рэальна ацэньваеХі] што кожная галіна занятасці можа ёй даць — жыллё, памер пенсіі.