Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
6. Злучальны працяжнік ставіцца паміж двума ці некалькімі словамі для абазначэння прасторавых, часавых, колькасных адносін, а таксама паміж уласнымі назвамі, сукупнасцю якіх называецца якоенебудзь вучэнне, установа, каманда і інш.: цягнік Мінск — Кіеў, школьныя вакацыі ў чэрвені — жніўні, рукапіс аб’ёмам дзесяць — пятнаццаць аўтарскіх аркушаў, закон Бойля —Марыёта, матч «Віцебск» — «Гомель». Пра выкарыстанне працяжніка і злучка ў падобных выпадках гл. частку 6.
✓ Дарэчы, ён [Карней] першы і сустрэў Валю: ішоў са школы і ўбачыў, як яна выскачыла з адным партфельчыкам з экспрэса Ленінград — Кіеў (I. Шамякін);
140
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
У тыхжа савецкіх фільмах канца 60х — пачатку 70х гадоўусе мярзотнікі насілі джынсы;у нашым маладым Наваполацкуў джынсах нельга было хадзіць у школу і нават на скокі: ля ўваходу на танцпляцоўку «джынсавікоў» хапала міліцыя (В. Мудроў); Даказаная тэарэма называецца тэарэмай Ньютана — Лейбніца (А. Брычыкава, А. Гусак).
б. З НАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 45. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
1. Асноўным знакам прыпынку для аддзялення частак складаназлучанага сказа з’яўляецца коска, якая ставіцца перад разнастайнымі злучнікамі: спалучальнымі (і, ды ў значэнні і, злучальнымі словамі потым, затым, пасля), супастаўляльнымі (а, ж і жа, але, ды ў значэнні але, аднак, затое, толькі), размеркавальнымі (ці, або, альбо, ці то, не то), пералічальнаразмеркавальнымі (і ... і, ні ... ні, або ... або, альбо ... альбо, ці ... ці, то ... то, не то ... не то, ці то ... ці то), далучальнымі (а то, і то, ды і, ды і то, прычым, прытым, і таму, а таму і інш.).
✓ На дрэвахспявалісабептушкі, іспакойна шасталатрава падветрам (К. Чорны); Цёпла прыгравала сонейка, інад полем плыло павуцінне (А. Чарнышэвіч); Радзіма ўся на карце ажывала, і чуўся нам гарачы кліч гудкоў (Э. Агняцвет); Паэт уласны ўкожнага народа, іўкожнага паэта свойДантэс (П. Макаль); Снег стаяўкагадзе, дыўсцяж блішчаць галіны адценнем жутлага, старога серабра (Н. Арсеннева); Жонка ў ваннай мыла бялізну, а маленькі сын спаўу сваім пакоі (А. Пісьмянкоў); За малой прыпусціўся разбуджаны вецер, а за ветрам услед паляцелі аблокі, ды малая была ўжо далёкадалёка (П. Глебка); Адлягло, ды сэрца калацілася, бы ў вераб'я (В. Гапееў); Дзед Цыбулька падкраўся і выхапіўу Скаромнага партфель, хацеў перадаць яго старшыні, але нарыхтоўшчык дагнаў дзеда, наваліўся на яго, паваліў і адабраў свой партфель (А. Макаёнак); Так доўга б ён [тэарэтык] чытаў яшчэ натацыі з уласнай дысертацыі, ды, як на злосць, пачаўз ім нехта спрэчку (К. Крапіва); Госцісядзелірумяныя, гаманілі, спрабаваліспяваць, аднакстройнасці і сілы ў іх галасах ужо не было (В. Гілевіч); Добрыя людзі з'яўляюцца на нашым кругаглядзе якузнагарода за добрыя справы, за розум і хараство, або чалавеку проста шанцуе на добрыхлюдзей (Д. БічэльЗагнетава); To цень ад чаплі навакола машыны сноўдае ў глушы, то бусел узляціць зпад колаў і сядзе ззаду на шашы (М. Аўрамчык); Але я ішоў дадому, лёгка несучы свой пакунак, і на вуліцы было многа сонца, і ўсе твары насустрач ішлі шчаслівыя, як бы да ўсіх людзей сёння дакрануліся нейкія добрыя тайны (Я. Скрыган); Сагравала мяне воўна, ды і пушча сагравала (К. Камейша).
S 1. Паблізу вяла пачыналася будаўніцтва камбіната па вытворчасці цэменту^] і ў гарадок панаехала людзей здалёк, і не самых лепшых. 2. У сярэднім будоўля
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
141
дома амерыканцу абыходзіцца ў 180 тыс. долараўі] і чалавек за той дом разлічваецца сам. 3. Вынясенне прысуду пераносілася некалькі разоўі] і вось нарэшце ён абвешчаны. 4. Будынак сучаснай «Грацыі» першапачаткова планаваўся пад гарадскуюлазнюі] і першая цаглінка была закладзенаўдалёкім 1987годзе. 5. Усё гэта ўдала злучылася ў яго творчасцЦ,] і цяпер славянскі, беларускі фальклор высакародна гучыць у еўрапейскай афарбоўцы. 6. Малюскі і земнаводныя — не грыбыі,] і патрэбен час, каб яны набралі таварную вагу.
2. Коска перад злучнікамі і, ды ў значэнні і, ці, або, альбо не ставіцца, калі часткі складаназлучанага сказа:
• маюць агульны даданы член сказа або агульны злучнік ці злучальнае слова;
✓ Будзе зноўкуДунай біць хвастом ля парога і спадаць на прыганак пукаты гарох (Ю. Таўбін); На бульбяным полі навокал цяжка гупаюць міны іядавіта звіняць асколкі (Я. Брыл ь); Каля гэтых капцоў дажывала свой век крывая сухаверхая хвойка істаяўружаваты, яшчэ не замшэлы камень з высечаным крыжыкам (В. Адамчык); А ў потным сквары млява дрэмлюць лозы і заедзь панад заваддзю імжыцца (Г. Пашкоў); Аднак пасля падобных жартаўу мяне счарнела рука і пальцы з месяцнезгіналіся... (I. Грамовіч).
^ 1. Раптам дзверы адчынілісяі] і на кухню басанож, у доўгай, па самыя пяты, клятчастай начной кашулі павольна ўвайшла дачка (акалічнасць раптам не можа быць агульным членам, бо ў другой частцы сказа ёсць акалічнасць павольна). 2. Эксперты, аднак, лічаць, што гэта наўрад ці ўдасца: па законе перасаджаная нырка лічыцца дарункам\ і вярнуць яе немагчыма (агульны член сказа па законе). 3. Грамада літаральна за хвіліну навучылася крокам «раздватры» [,] і ўсе закружыліся ў вальсе! (акалічнасць літаральназахвіліну не можа быць агульным членам да другой часткі).
Наяўнасць агульнага даданага члена пры выкарыстанні паўторных пералічальнаразмеркавальных злучнікаў не ўплывае на пастаноўку косак паміж часткамі складаназлучанага сказа, напр.: А адтуль з шашы, раскалыхваючы ціш вечара і прашываючы поцемак, бухалі стрэлы, і лапаталі скоранькімі сполахамі агню аўтаматы, і стаяў гергатлівы крык (В. Адамчык);
• маюць агульнае пабочнае слова або агульную пабочную канструкцыю;
✓ Здавалася, абоз пройдзе спакойна інічога нездарыцца (Я. Колас); Здалося, грукнулі дзверы інекуды выбегла Волька (I. Пташнікаў).
• маюць маларазвітую структуру, форму пытальных, пабуджальных, клічных сказаў ці выражаны двума намінатыўнымі сказамі.
✓ Малюнак балота і стужкі дажджу... (А. Моркаўка); Зноў шаша ізноўрасхлябаны аднастайны крок (I. Навуменка); Вады празрыстая імклівасць і неба чыстае без хмар (А. Пісьмянкоў); Сцямнелыя каменьчыкіў вушах і стомленай сукенкі колер цёмны (Г. Булыка);Дзвебярозкіўяркіххусткахібарвяны ціхіклён (I. Рубін); Шалёныя ўспышкі маланкі і шоргат, хліпанне, сачэнне вады... (У. Сцяпан); Ад чаго ж гэта
142
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
пабялелі столь, ляжанка і печ і сцены адсвечваюць белізной? (I. Грамовіч); Ніякай радасці і гэтулькі пакут! (I. Шамякін).
3. Калі ў другой частцы складаназлучанага сказа падкрэсліваецца вынік, перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей або рэзкае супрацьпастаўленне ў адносінах да першай часткі, то паміж імі перад злучнікам (пераважна і) ставіцца працяжнік.
^/ Услухайся, паймі адвечнае — і гімны вырвуцца з грудзей (У. Жыл ка); Хвіліна, дзве — і небакрай згарыць, у змроку ціха патанулі кветкі (I. Летка); Штуршок — і вядзерца зноў паехала ўгору, не зачапіўшы з сабою і конаўкі вады (У. Міхно); Сопкі скончацца — і бераг перакуліцца ў праліў (А. Сербантовіч); Дзверына натужліва рыпіць паржавелымі завесамі, два крокі — ія на волі (Ф. Сіўко); Я гнаў абруч і бег за доўгім ценем праз палыны, каля размытых круч — і пакаціўся ўслед за летуценнем па небезвонкі сонечны абруч (С. Грахоўскі); Зажмурыш вочы на выгодзе — і свет звініць тады ў вушах (М. Сяднёў); Сэнс гэтых слоў спрабую змераць — і аж мурашкі па спіне (С. Законнікаў).
/ 1. Д вось віншавальная паштоўка для аматаркі шопінгу: Ражство [—] іжанчына радасна цягне дадому шматлікія пакункі з падарункамі. 2. Праходзіць паўтары гадзіны карціны [—] іраптоўнаўкіназалеўспыхвае святло (пастаноўка працяжнікатлумачыцца наяўнасцюўдругой частцы акалічнасці раптоўна). З.Дзветры хвіліны [—] і я іду.
Часам у якасці першага складніка складаназлучанага сказа выступаюць бяззлучнікавыя часткі, аднак на агульных падставах пастаноўка працяжніка перад злучнікам і захоўваецца. Калі неабходна сэнсава падкрэсліць адносіны паміж часткамі, перад злучнікам і можа ставіцца коска з працяжнікам.
^ Ціха і меладычна заспявалі флейты, прыглушана, аксамітавым тэмбрам загучаў фагот, скрыпачы затармазілі смычкі—іўрознакаляровых промнях пражэктараў узнікла Эльга Райх (Б. Мікуліч); Спустошыўся сад, мільгануўлістапад — іпесенька восеніenema (Я. Міклашэўскі); Запахнуць ноччу духавітай травы, лагоднасцю павее ад ракі,— і блізкае становіцца яскравым, хвалюючым, кранаючым такім (Л. Гаўрылаў).
4. Калі часткі складаназлучанага сказа значна развітыя, маюць свае знакі прыпынку, то ў большасці выпадкаў паміж часткамі ставіцца кропка з коскай. V Цяпер і вы загаварылі, з апекай выйшлі, як з зямлі; а што ж дагэтуль вы рабілі?
(Я. Купала); Цікавы месяц выплыўзза белайхмаркіі, глянуўшы на гэтую працэсію, мусіць, засаромеўся людскога глупства, бо зараз жа схаваўся ў другой хмарцы; ды яшчэ сучка старога Базыля была сведкам камедыі, што разыгралася ў Галадранцы (Я. Колас); Помнілася ўсё; але, загарэўшыся на момант, сэрца адразу ж патухла: толькі на момант успамін засмуціў скрухаю (I. Мележ); Круглае ж адразу падабралі тоўстыя, як каровіны сіські, пальцы з рудымі валасамі ля костачак; затым узяла іншае яйка з краю маладая, не дужа чыстая шафёрская рука, што выпнулася сазнаёмага караткаватага рукава мундзірчыка (В. Быкаў).
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
143
§ 46. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
1. Коска ставіцца:
• перад галоўнай часткай пасля даданай, якая стаіць у пачатку сказа;
✓ Хто толькі ведаў старога Анісіма, той ведаў і яго стары кажух (Я. Колас); Як навучыцца хадзіці, маткі мову разумець, ты вучы яго любіціўсё сваёўпашане мець (Я. Купала); Пакульразвіднела, ён [Кастусь], незаходзячыўхату, выкаціўз пунідва бервеньчукі з той сухой хвоі і стаў часаць (К. Чорны); Калі жусё скуюць марозы ў калядную начную сінь, прыходзяць да стажар'яў козы ірасахатыяласі (М. Танк).
^ Што стала прычынай аварыі^] пакуль не выяўлена.
• пасля галоўнай перад даданай часткай, якая стаіць у канцы сказа.
✓ Па дровы нашы ездзілі пры панах далёка, болес бліжэйшы быў малады, казённы і не прадаваўся (Я. Брыль); За гэтым відовішчам Міхал незаўважыў, штоўдзвярахужо стаяўсам кароль, заспаны, азызлы, і моцна con носам (У. Караткевіч); Падпалкоўнік чвэрць стагоддзя праслужыўуміліцыі і навучыўся з незвычайнай праніклівасцю адгадваць, якіадказ патрэбны начальствуўтой цііншы момант (I. Шамякін); Рака жыцця згубіла б воблік свой, калі б не знала самаачышчэння (М. Арочка); Віктар гатоў быў ахвяравацьусім, абы толькі вярнуць часнапаўгадзіны (М. Касцюкевіч); Мог пачакаць хоць дзень які, каб не чакала я (В. Гурская).