Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
§ 39. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі словамі, канструкцыямі і сказамі
1. Коскамі адасабляюцца ўстаўныя канструкцыі і сказы, якія маюць маларазвітую структуру і лагічна не вылучаюцца.
✓ Віхрасты хлапчук, яму было год шэсць, штосьці мармытаў праз сон і смяяўся (К. Чорны); Людзі, а іх тут было багата, проста за жываты хапаліся ад смеху (М. Лынькоў); За яе, была часіна, ледзь я не загінуў (П. Броўка); Кабеты, а было іхз дзясятак, зацікаўлена паглядзелі на мужчыну.
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
125
2. Дужкамі адасабляюцца ўстаўныя словы, канструкцыі і сказы, якія аб’яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, тлумачэнняў, удакладненняў і пад.
✓ Вам трэ было, панове, адным будаваць вялікі Захад (спекуляцыі), а другім — вялікі Усход (таксама спекуляцыі) (Я. Купала); Ішло прадвесне, і, якунас гаворыцца, у многіх бог Вярбіч (першая ажывае вярба) паеў ужо і сена, і салому, і амеці (Я. Брыль); Во і бярозаўская (блізка ад вёскіБярозаўка) грэбля, што цягнецца на цэлую вярсту (Ф. Янкоўскі); Уяго [лектара] абавязкі ўваходзіць распрацоўка аб'ёму і зместу ведаў па прадметах сваёй кампетэнцыі, складанне праграмы кожнай дысцыпліны (сілабы — у тэрміналогіі славацкай адукацыі) на навучальны год з дыферэнцыяцыяй на семестры (В. Ляшук).
3. Працяжнікамі або дужкамі адасабляюцца ўстаўныя канструкцыі і сказы з больш развітой структурай або са значным сэнсавым і інтанацыйным вылучэннем.
V Нямала іншых шафёраў і пасажыраў — спыніліся два аўтобусы — стаялі на шашы і давалі парады, кожны выдаваў сябе за вялікага знаўцу, як тушыць машыны (I. Шамякін); Мы з Міхасём Ціханавічам — ці то не паспелі, ці то шкада было чаю — засталіся на месцы і грэліся самым тады жаданым для салдата пітвом (П. Панчанка); Рыжык — так я назваў ката — спыніўся акурат насупраць веснічак апошняй сядзібы (У. Ягоўдзік); I несмяротны будучы Купала Гамеру цісне — бачуя — руку(А. Салавей); Васіль, сапраўды, быўу«пуні» (такён называў зімовае памяшканне для яхт) (У. Караткевіч).
Развітыя ўстаўныя канструкцыі і развітыя часткі са сваімі знакамі прыпынку выклікаюць дадатковыя цяжкасці пры чытанні, таму рэдактару варта перасцерагаць аўтараў ад такой «пунктуацыйнай вольнасці».
^ 1. Насцярожанасць і лёгкі сполах^ [—] відаць, яна баялася, што шчасце можа раптам скончыцца, [—] з'яўляліся то ваўсмешцы, тоў позірку алехутка раставалі. 2. Уражаны сустрэчай са сваім былым калегам па інстытуце, [—] а ён закончыў юрыдычны факультэт прыкладнаўадзін год з Пётрам, які вучыўся на філалагічным, [—] Міхась Скакун доўга ляжаўусваёй палаце на вузкім і цесным салдацкім ложку.
4. Толькі працяжнікамі або дужкамі вылучаюцца ўстаўныя канструкцыі і сказы, якія заканчваюцца клічнікам ці пытальнікам.
✓ Пакуль нехта — ці не дзед мой? — не сцяміў: зачаравалі вяселле, адпомсцілі за якое ліха, зрабілі грамаду ваўкалакаміпярэваратнямі (А. Каско); Але затым — хто ведае чаму? — раптоўную слязу на вейках выцер (А. Вольскі); А вось другі, ужо ў срэбнатканым каптане, шырокі бабровы каўнер падае на плечы (хітрая ты быў пратабестыя, хлопча!) (У. Караткевіч); Тут (калі б пачуў!) — іэкзамен аўтару (Ф. Янкоўскі).
5. Пры вылучэнні ўстаўной канструкцыі або сказа працяжнікамі ці дужкамі коска, якая павінна была стаяць перад імі, пераносіцца на канец устаўной
126
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
канструкцыі або сказа, г. зн. ставіцца спалучэнне знакаў прыпынку: коска з працяжнікам або дужка з коскай.
✓ Алеся, прайшоўшы далей, спынілася каля бязногага — толькі кароткае тулава спаднізу падшыта скурамі,— што палажыў на самы ходнік сваю кепку (В. Адамчык); На вуліцы ў гэты час было вельмі людна — якраз вярталіся з абеду рабочыя друкарні,— і Геша папалаўлюдскі вір (А. Васілевіч); Выпіўшы поўную шклянку — яе брыгадзірскай чамусьці ўсе называлі,— Птушка шумна, са смакам, нюхаў духмяную лусту хлеба ржанога, а закусь ніколі не кратаў (А. Пісьмянкоў); Усе спыніліся і, сабраўшыся пасярод дарогівакол Васіля Карапета (ён ужо стаўунас як бы важаком: урэшце за ім жа пайшлі!), утаропіліся адзін на аднаго (I. Чыгрынаў); Здавалася, з апошніх сіл Юля дабрыла да разасланай плёнкі (яе не паспелі яшчэ згарнуць), упала тварам уніз (П. Місько); Хутчэй за ўсё, яна абуралася абставінамі, якія ператварылі мужчыну ў няшчасную істоту (такую няшчасную, што нават яна, слабая, замардаваная жыццём адзінокая жанчына адчула сябе мацнейшаю за яго), а не кпіла з гэтае ахвяры незразумелых ёй амбіцый (А. Крэйдзіч).
f 1. Эксперыментам — іўжо можна сказаць, што ўдалымі] — стала запрашэнне ў якасці харэографа Вольгі Зайцавай, заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы. 2. Нягледзячы на сваю малаколькаснасць — працуе ўсяго пяць чалавек[,] — аддзел праектавання штучных збудаванняў выконвае вельмі вялікі аб'ём работы. 3. У Слоніме мы спыталі ў мінакоў, дзе паварот на Елку (недалёка ад гэтай вёскі патрэбная нам сядзіба)і] і чалавек, які адказваў, адразу здагадаўся: «Да Макея?» 4. He сакрэт, што воўк (асабліва калі колькасць папуляцыі вялікая)Х наносіць адчувальны ўрон не толькі дзікай прыродзе, але і народнай гаспадарцы. 5. Рэцэптура пячэння не змянілася, аднак новае замежнае абсталяванне — велізарная печ[,] X У якой пячэнне запякаецца ў некалькі этапаў, [—] дазволіла не проста павялічыць аб'ёмы вытворчасці, арё і палепшыць смакавыя якасці.
6. Больш моцным для вылучэння знакам прыпынку з’яўляюцца дужкі. Акрамя істотнага інтанацыйнага вылучэння, дужкі даюць магчымасць захаваць усе знакі прыпынку як у галоўным сказе, так і ва ўстаўной канструкцыі або сказе. Напрыклад, пры выкарыстанні працяжнікаў можа страчвацца коска, калі ўстаўны сказ заканчваецца клічнікам або пытальнікам; можа адна коска паглынацца другой, калі ўстаўная канструкцыя заканчваецца коскай, а ў галоўным сказе паводле структуры на гэтым месцы таксама павінна быць коска.
Напрыклад, у сказе: He, палохала не набліжэнне старасці — усе старэюць! — а нейкае неасэнсаванае, незразумелае адчуванне, што яна [Таіса] не паспела зрабіць ці пражыць... прапусціла ў жыцці па няведанні — ніхто не падказаў!— нешта асаблівае, салше цікавае, незвычайнае і прыгожае (I. Шамякін) — першы ўстаўны сказ —усе старэюць! — на канцы мае працяжнік, які паглынуў коску перад злучнікам а пры спалучэнні аднародных
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
127
членаў. Сказ: Вінцэсь не мог паехаць адсюль на цэлы год — гэта ж бясконцасць! — не пабачыўшы Яе... (Л. Рублеўская) — меў бы большую сэнсавую пераканаўчасць і пунктуацыйную завершанасць, калі б устаўны сказ быў вылучаны дужкамі: Вінцэсь не мог паехаць адсюль на цэлы год (гэта ж бясконцасць!), не пабачыўшы Яе... Параўн.: Пайшла чутка (ці не сам ён, новы, пусціў?), штояго, мабыць, дырэктарам зробяць (Ф. Янкоўскі) (асноўны сказ захоўвае коску перад злучнікам што).
7. Калі ўстаўныя сказы і канструкцыі маюць развітую будову, вылучаюцца лагічна і інтанацыйна, для іх выдзялення могуць выкарыстоўвацца спалучэнні коскі і працяжніка.
ч/ Вогнішча,— а яно далёка было відаць,— начлежнікі раскладалі кожны вечар (3. Бядуля); / той стары лад палескага жыцця,—які б ён ні быў раней, але ўсё ж спакойны, унармаваны,— пачаў разбурацца, перайначвацца (У. Казбярук); Змрокам купальскім,— год дакладна не ведаем мы,— кветку шчасця свайго ўлесе панскім бачыў ён, як вяртаўся з карчмы (А. Куляшоў).
8. Устаўныя сказы, якія маюць характар унутрытэкставых заўваг, дадатковых аўтарскіх тлумачэнняў у выглядзе закончанага сказа (сказаў), афармляюцца ў дужках з вялікай літары (перад закрывальнай дужкай ставіцца адпаведны знак прыпынку). Пасля гэтай дужкі знак прыпынку не ставіцца, а наступны сказ тэксту пачынаецца з вялікай літары.
✓ Пінжак зроблены ў форме фрэнча, з хлясцікам, з вялікімі нагруднымі кішэнямі, моцна адтапыранымі, іяшчэ большымі бакавымі, таксама нечым напакаванымі. (Можа, гэта і зручна для рыбалова — такое мноства кішэняў.) Яшчэ больш старамодна выглядала шапка... (I. ШамякінУ, Алесяўзяліўпалон толькіўмундзіры, так,як ляжаўу акопчыкуза кулямётам. Бялізны, праўда, у тым акопе парваць не паспеў... (Быў такі звычай у польскіх казармах: кожны салдат, атрымаўшы ў суботу бялізну, стараўся, па традыцыі, здаць яе праз тыдзень як мага больш падзёртую. Гэта быў нават шык такі, спаборніцтва і малады бяздумны рогат.) На фронце, а потым у палоне стала не да гэтага (Я. Брыл ь); О, гэты зверху і сысподу наскрозь усмажаны каўбух! За чатырох змалоў — уходаў! (Хоць сам ты лічыш, што за двух.) (Н. Плевіч); Позна званіць. (Звоняцьудзверы.) Выпырхваю. (Самсон Пятровіч. Сусед.) (Я. Янішчыц); Ён быў першы вядомы паэт у сваім Краснапольскім раёне. (Ярадкі падбіраю сягоння, якабрыўкізабытыхгазет.) (А. Пысін).
§ 40. Знакі прыпынку пры зваротку
1. Пры звычайнай інтанацыі коскай аддзяляюцца звароткі ў пачатку сказа разам са словамі, якія да іх адносяцца.
ч/ —ЦёцяАгата,яшчэ№. Чорны); — Тоня, я набіўморду Кідалу (I. Шамякін); Сябры мае, ці засыналі калі вы на печы, пад спеў цвыркуна сіратлівы (М. Танк); Сілы нябесныя, кут ратаваць вашай спагады малю і падмогі! (С. Шах).
128
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
У такім самым становішчы пасля звароткаў, якія суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй, ставіцца клічнік, а наступнае слова пачынаецца з вялікай літары.
V КраюмойродныІЯк выкляты Богам — столькітызносіш нядолі (М. Багдановіч); Дачушка! Што ты сказала? (А. Макаёнак); Таварышы! Я не разумею, за што яго абвінавачваюць? (М. Матукоўскі); — Хлопцы! Адыходзьма ў лес! — Муха дапамог узняцца Сяменіку — і разам з ім, прыгінаючыся, дабеглі да канца траншэі (А. Пашкевіч).
У творах пачатку і сярэдзіны XX ст. сустракаюцца напісанні з малой літары пасля клічніка, аднак такія выпадкі не з’яўляюцца нарматыўнымі, напр.: Ой вы, гусі! паняслі вы за сабою лета! (Я. Колас).
2. Коскамі выдзяляюцца звароткі, якія размешчаны ў сярэдзіне сказа.
✓ Маліся ж, бабулька, да Бога, каб я панам ніколі не быў: не жадаў бы ніколі чужога, сваё дзела як трэба рабіў (Ф. Багушэвіч); Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею, за тое, штоўсэрцы збудзіў ты надзею... (А. Гурыновіч); Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі, хутка над ваміраспалім памінкаў агні! (Я. Купала); Ці скора ж ты, жаданы час вясныкрасны, ідзеш да нас? (Я. Колас); — Ідзі, кумочак, покуль адзін,— весела, але неяк сур'ёзна сказала Сарока (I. Мележ).