• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / Мы не ведаем /L] мусіцьі] ніколі не даведаемся ўсіх дэталяў першапачатковага плана Руцкага, але бясспрэчным застаецца галоўнае\ [—] выразнае імкненне дасягнуць адміністрацыйнай незалежнасці Хрыстовай Царквы Вялікага Княства Літоўскага ад Масквы, Канстанцінопаля і Рыма.
    •	Здаецца (здавалася): 1) пабочнае слова, 2) выказнік.
    ч/ 1) Доктар чуў, штохворы цяпер дыхаероўна, здаецца, заснуў (Л. Арабей); Белае полымя дрыгацела, хісталася, падымалася і ападала і восьвось, здавалася, пагасне (Я. Колас); 2) Усё, што ён [стары] робіць,угэты самы драматычны момант у жыцці Ганны, здаецца аўтаматычным (Р. Шкраба); Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела і ленавата ўставала зза лесу, і здавалася, што яму не хочацца прачынацца (П. Броўка).
    S На выправінах Вецік глядзеў на п 'янае застолле\ zL1 здавалася, не п ’янеў, хоць і піў нараўнезусімі.
    •	Відаць. 1) пабочнае слова са значэннем ‘як здаецца, мабыць, напэўна’, 2) выказнік.
    ч/ 1) Відаць, сама не праглыну зараз (Я. Янішчыц); У першую ж машыну сеў маёр зжонкай ідвумахлапчукамі, відаць блізнятамі (У. Корбан); 2) Тут праходзіць дарога з вёскі, і сама вёска відаць адгэтуль (Я. Колас); 3 той гары відаць далёка: на яеўзысці нялёгка: не зара — зямля гарыць... (Т. Бондар).
    •	Нарэшце, урэшце, у рэшце рэшт\ 1) пабочныя словы, паказваюць на завяршэнне працэсу, дзеяння, з’явы; 2) акалічнасці (прыслоўі).
    V* 1) /, нарэшце, Вера і цёця Феня пайшліпаўскраіннай вуліцы (Б. Мікуліч); Зарастае травой, зацвітае, лілеі люляе, забывае чысцець і, нарзшце, забудзе забыць (П. Ламан); Каліён, урзшце, паклаўслухаўку, Насціў пакоі не было (Ю. Станкевіч); 2) Краем лесу паляцела задорыстае водгулле, прыціхла, а потым павярнула назад, бегучы другім крылом, і нарзшце зусім заціхла на яго заломе (Я. Колас); Урзшце эстрадная паэзія, якую часам агулам крытыка па дабраце душы надзяляла высокім эпітэтам «трыбунная», памалу адшумела (А. Кабаковіч); Угэтым жа ўрзшце рэшт і заключаецца сэнс пісьменніцкай працы (Э. Гурэвіч).
    •	Дарэчы: 1) пабочнае слова са значэннем ‘у дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным’, 2) акалічнасць (прыслоўе).
    122
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ 1) Аналагічным чынам пісалася тады, дарэчы, і гісторыя яўрэйскага Бунда (М. Біч); Дарэчы, балючае перажыванне трагічнасці нацыянальнага Шляху было ізастаецца сталым спадарожнікам, неад'емнай вобразнай дамінантай мастацкага пошуку (А. Каўка); 2) Шмат парад паганскіх, ды зусіх прыгадалася адна дарзчы: каб адразу кашаль пераціх, трэба грымнуць кулаком у плечы (Р. Барадулін); Я пакляўся Выйсцем, што зза такога Левіяфана, можа, і варта было біцца і ён быў бы тут вельмі дарэчы (У. Караткевіч).
    •	Наогул (увогулеў. 1) пабочнае слова са значэннем ‘у цэлым, у выніку’, 2) акалічнасць (прыслоўе).
    ✓ 1) Наогул, наш Ціханавіч добра адчуваў гумар, любіў жартаваць, часам уедліва (П. Панчанка); I, увогуле, міліцыянт сказаўАнтошцы: «А можа, гэта ты сама мужыка пабілазрэўнасці...»(Л. Рублеўская); 2) Пасля гэтых слоў мне ўвогуле здаецца, што вы вядомы мне з пачатку дзён (У. Караткевіч); Такая з'ява ўвогуле адметная асаблівасць скарапісных помнікаў (У. Свяжынскі).
    •	Сапраўды: 1) пабочнае слова са значэннем ‘так, насамрэч’, 2) акалічнасць (прыслоўе).
    ^ 1) /, сапраўды, гэта было ўрачыстасцю (Б. Мікуліч); He варта, сапраўды:ледзь, ледзь паспееш выпіць, а смага зноў шчыпае і пячэ (Н. Арсеннева); 2) Сапраўды ўтвараўся нейкі правал, іяна [Таіса] адчуваласябенепатрэбнайухаце (I. Шамякін); Работу хлопцы робяць сапраўды ювелірную.
    •	Канечне (канешне): 1) пабочнае слова са значэннем ‘само сабой зразумела, без сумнення’, 2) акалічнасць (прыслоўе) са значэннем ‘абавязкова, што б ні здарылася’. Варта адзначыць, што пабочнае слова канечне (канешне) знаходзіцца ў межах дыспазітыўнай лексічнай нормы, і многія аўтары і рэдактары абіраюць для яго замены адпаведнікі вядома, зразумела, безумоўна, бясспрэчна, натуральна (гл., напрыклад, адпаведны артыкул «конечно» ў РБС).
    ✓ 1) А дзе браць кнігі? Канешне, у школьнай бібліятэцы, якая была не дужа багатая, ды ўсё ж класіка ў ёй знаходзілася, і беларуская і руская, і штонішто з сусветнай (В. Быкаў); Канешне ж, не гэта было галоўнаю мэтаю для нашага суайчынніка (Я. Юхо,У. Емяльянчык); 2) Я пастанавіў папрацаваць гадок на каморніцкай службе, падрыхтавацца да гэтае «спеласці» і зарабіць троху грошай, каб і самому было з чым далей ісці ў навуку і бацьку троху дапамагчы, каб канечне вучыў Лаўрыньку (М. Гарэцкі); Бацюшка Васілійзрабіўкрокадложка, мусіць, збіраўсяўжо адыходзіць, бачыў, што цяпер ёнужо канечне не патрэбен (Л. Арабей).
    •	Вядома: 1) пабочнае слова са значэннем ‘зразумела, несумненна’, 2) выказнік.
    ✓ 1) Усе яны прысутнічалі, вядома, не таму, што былі закаханыя ў паэзію (А. Вял югін); Мы ўсе ўпершыню бачылі мора і, вядома, днямі пякліся на адэскіх пляжах (П. Панчанка); 2) Апавяданне «Як звяргаюцца ідалы» добра вядома не толькі беларускаму чытачу — яно перакладзена на ўкраінскую і польскую мовы (Арк. Русецкі); Адно толькі вядома бясспрэчна: свайму народу і толькі яму пісьменнік аддаваўусесілы, незвычайны талент, ахвяраваў маладое жыццё (У. Казбярук).
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    123
    •	Безумоўна: 1) пабочнае слова ‘бясспрэчна, несумненна’, 2) акалічнасць (прыслоўе).
    ^/ 1) Гэта ўсё, безумоўна, не нова (Г. Бураўкін); Для маці, безумоўна, важна, каб сыны яе засталіся жывымі, і думае яна аб гэтым пастаянна, але думае яшчэ і аб іншых дзецях, ужо дарослых і зусім немаўлятах (В. Локун); 2) Герой Караткевіча безумоўна разумее, што «шчасце не з'явіцца прадчасна», што нельга «выскачыць» за межы сваёй эпохі (А. Мальдзіс); Мільярдныя тэлемасты, каліяны будуць прадаўжацца і развівацца, безумоўна належаць да ліку самых шчаслівых угэтыхадносінахі, галоўнае, наспеўшых праектаў (А. Адамовіч).
    •	Бадай: 1) пабочнае слова, якое ‘выказвае дапушчэнне якойнебудзь магчымасці, схільнасць згадзіцца з чымнебудзь’, 2) акалічнасць (прыслоўе са значэннем ‘амаль’)
    ✓ 1) Дй дотыку да сынавай галавы, бадай, ад таго, што ён не запярэчыў, не крутнуў галавой, Таісе Міхайлаўне зрабілася хораша, радасна (I. Шамякін); 2) Сябры не сумняваліся, бадай, што я з гадамі выб'юся ў паэты (У. Скарынкін); I, прыйшоўшы на рынак, яны [гараджанкі] доўгі час, пазіраючы адна на адну, маўчалі, бо за дарогу перагаворана было бадай усё, а рынак стрэў іх незразумелым бязлюддзем (Б. Мікуліч); Максім бадай узрадаваўся, што паўза скончылася і не трэба працягваць гэтую недарэчную сапраўдытакі студэнцкую гульню ў запісачкі (I. Шамякін).
    •	Напэўна: 1) пабочнае слова са значэннем ‘мабыць, хутчэй за ўсё’, 2) акалічнасць (прыслоўе са значэннем ‘абавязкова, беспамылкова, з разлікам, без рызыкі’).
    7 1) Шукаць работу недзе ў горадзе ці на панскім двары Антон (ці, як яго ў сям'і называлі, Антось), напзўна, не адважыўся, таму што па сваёй натуры, па характары і схільнасцях быў прыроджаным хлебаробам (Ю. Пшыркоў); Цяпла тамуголасумала і сонца, напзўна, мала (К. Камейша); 2) Магчыма, прыедзе Валя. Напэўна прыедзе (I. Шамякін); Каб не манах, што вартавым стаіць каля варот, напэўна б і каменны конь з манастыраўцёк (М. Танк).
    •	Пзўна: 1) пабочнае слова са значэннем ‘відаць, відавочна, мабыць’, 2) акалічнасць (прыслоўе са значэннем ‘надзейна, безумоўна’).
    ✓ 1) Пэўна, іпеснімаёй, табе выснутай,усёй ты, бядачка, не чула (Я. Купала); Што было — быллём не парасло: пзўна, перажытае прыдасца (С. Гаўрусёў); 2) А без гэтага ж пэўна не жыць (Г. Пашкоў); Трэба даць шанц на лепшае жыццё, можа, і пзўна не столькі злачынцам, як пракурорам, суддзям і тым, хто па абавязку службы вымушаны забіваць бяззбройнага чалавека (А. Глобус).
    •	У прыватнасці. 1) пабочная канструкцыя, якая знаходзіцца ў сярэдзіне сказа і, адпаведна, адасабляецца; 2) выконвае функцыю злучніка для ўвядзення ў сказ удакладняльнай канструкцыі (гл. § 37, п. 6).
    ✓ 1) Гэта, у прыватнасці, датычыць некаторых «палымянскіх» матэрыялаў мінулага года (М. Мушынскі); Вельмі добрыя, у прыватнасці, вынікі ў рабоце
    124
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    сумесных беларускаітальянскіх прадпрыемстваў «Любавалюкс» і «Любаваінвест»; 2) Я люблю гэтага пісьменніка, у прыватнасці раман «Налівайка», але гэтае апавяданне папсавана газетчынай і штампамі (У. Караткевіч); Падзеі драмы разгортваюцца на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Мінску, згадваецца Магілёўшчына, у прыватнасці Доўгая Круча, на беразеДняпра, дзеўрадавае войска разбіла паўстанцаў (А. Верабей).
    ^ 1. Шмат чаканняўіўарабскім свеце,упрыватнасціўна Блізкім Усходзе. 2. Нафтавыя кампаніі ЗША імкнуліся з прыбыткам вярнуць свае велізарныя выдаткі на цяперашнюю адміністрацыю прэзідэнта Буша, у прыватнасц% на яе вайну ў Іраку.
    3	. Да фіналу беларуская дружына таксама ўзмацнілася, у прыватнасц% на лёд сталічнага Палаца спорту выйшлі абаронца Аляксандр Радзінскі і нападаючыя Канстанцін Захараў і Раман Раманенка (усе трое выступаюць за сталічнае «Юнацтва»),
    •	Праўда: 1) пабочнае слова са значэннем ‘сапраўды, насамрэч’, 2) член сказа (назоўнік ва ўсіх склонах).
    ✓ 1) Праўда, і маладыя аленіхі самаахвярна бароняць дзяцей, але ўсё ж з імі прасцей справіцца (У. Корбан); Мяне, праўда, нікуды не цягалі (В. Мудроў); 2) Яно такі і праўда: як бы там ні было добра, але калі гэтае дабро цэлы век астаецца без усякайзмены, тоянолёгка перастаебыць дабром (Я. Колас); Але хто б мог падумаць, што Ахрэм зайграе на іншы лад, вось ужо праўда, што чужая душа пацёмкі, ніколі неўбачышусё да дна, што там схавана (Л. Арабей).
    •	Такім чынам: 1) пабочная канструкцыя для афармлення высновы, падагульнення, 2) акалічнасць (прыслоўе са значэннем ‘так’).
    ✓ 1) Прырода дзяцінства, такім чынам, устойліва захоўвае свае характэрныя тыпалагічныя асаблівасці (Э. Гурэвіч); Такім чынам, мысліцельная дзейнасць людзей хаця і не з'яўляецца ва ўсіх выпадках адэкватнай маўленчай дзейнасці, сваімі галоўнымі рысамі знітавана з мовай, утварае часцей за ўсё разам з ёй арганічную маўленчамысліцельную еднасць (Б. Плотнікаў); 2) Нейкая развясёлая і дзябёлая жанчына, што сядзела ў першым радзе, рашыла, што чалавек такім чынам крыўляецца, смяшыць публіку (А. Мальдзіс); Такім чынам кошка міністра «накруціла» за 4 гады на службовым аўтамабілі больш за 150 тыс. км.