• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    3.	Пабочнае слова мо (усечаная форма ад можа) коскамі не адасабляецца.
    114
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    ч/ Мо таму і сёння мяне вабяць вуліцы забытыя ўскраін... (М. Танк); Мо таму абарваўся напеў, іжурбою туманяцца вочы... (X. Ільяшэвіч); А хто мянене падмане?Адна мама і сястра мо... (М. Рудкоўскі); Прыйдзе змена мо на свеце, не дасць бедным бедаваці, будзем жыць, іжыць хацеці, і пець весела, мой браце (Я. Купала); Нават зза гэтай мянушкі, а мо па якой іншай прычыне, але Зіне гэты дзядзька Міхей адразу не спадабаўся (У. Дамашэвіч).
    ^ І.УБеларусіФранкобыўтыдзень, аледзяўчынусабетакінезнайшоў. Мо\ шукаў не там? А можа^] дзяўчат, якія б згадзіліся сустракацца з іншаземцам, не знайшлося? 2. У дэфіцыце былі і добрыя майстры (мо\ таму савецкія грамадзяне з рамонтам і самі спраўляліся ў вольны ад працы час?).
    4.	Пабочныя канструкцыі, калі стаяць у пачатку ці ў канцы сказа, аддзяляюцца коскай; калі стаяць у сярэдзіне сказа, адасабляюцца коскамі.
    ✓ Адным словам, такая прыўдалая шчыліна, што рэдка якому вераб'ю здаралася такая ўдача (Я. Колас); Ён [Башлыкоў] адчуваў, што наступленне цяпер, можа быць, у самым вялікім напружанні, што іменна цяпер трэба напяць усе сілы, каб зламаць праціўніка, рушыць далей (I. Мележ); Тое, відаць па ўсім, спадабалася кошцы, якая абедзвюма лапкамі пачала кідаць з боку на бок маленькую сымулянтку, бы запрашаючы яе да гульні (В. Быкаў); / наша задача цяпер у тым, каб перадача эстафеты ад аднаго пакалення да другога адбывалася без непатрэбных выдаткаў, як кажуць, без крыві (А. Мальдзіс); Такое дадатковае харчаванне, на думку некаторых вучоных, павінна быць роўным па якасці прыкладна 1 літру малака і 100 г масла ў суткі (I. Усаў); Мама! Расталкуй мне, каліласка (А. Макаёнак).
    ^ 1. Лорд ГарыГгрберт зрабіў і некалькізаўваг па праекце. На яго думкуі] стайняў на 120 месцаў недастаткова. 2.ДаехацьзІерусаліма дамесца нараджэння Збавіцеля горада Віфлеемаўдалося меней чымза гадзіну—падзяляюць іхнекалькі дзясяткаў кіламетраў дагледжанай шашы % такзваная\ сцяна бяспекі (канструкцыя так званы не пабочная).
    5.	Пабочныя словы і канструкцыі могуць аддзяляцца працяжнікам або адасабляцца працяжнікамі, калі суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслены лагічна.
    ✓ Бывае — цягнуцца, цягнуцца дні, шэрыя, звычайныя (У. Караткевіч); Вечарукалгасе пачаўся пазнавата. Вядома — вясна, гарачая пара на вёсцы (А. Капусцін); Тут пачнуць — ужо наперад ведаеш! — біць у грудзі, памяць абяцаць (М. Лужанін); Матацыклы — чуваць было — аддаляліся, і Іван адразу ж пашкадаваў, што не стрымаўся (В. Быкаў); Пахавалі Насту налевым беразе Палужа, пад дубамі, куды ніколі — казалілюдзі — незаплывае вада, нават вясной (I. Чыгрынаў).
    6.	Коскамі аддзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія знаходзяцца ў сярэдзіне іншых пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа або ўстаўных канструкцый.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    115
    ✓ Людзіслухалі ўважліва, баючыся, відаць, прапусціцьхоць адно слова (П. Пестрак); Некалі сюды, у гэтыя ровішчы, ці, як называлі яшчэ, Загарушчыну, верасаўскія грыбнікі прыбягалі ўкрадкам адзін ад аднаго раненька, яшчэ нават рупныя гаспадыні неўстаюць падаіць кароў (В. Адамчык); Багушэвіч выпакутваекліча Закон, над якім час не меў бы ўлады і які б адпавядаў выяве духу. Найноўшы, альбо, дакладней, Спрадвечны Закон (А. Разанаў); У першы бой маці свайго малодшага сына, як, дарзчы, і старэйшага, выправіла сама (В. Локун).
    7.	Коска не ставіцца пасля пабочнага слова, якое стаіць на пачатку іншых пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа або ўстаўных канструкцый.
    ✓ Клімчанка збянтэжыўся яшчэ болей — такім нечаканым здаўся яму гэты, па сутнасці такізвычайны, загад (В. Быкаў); Снег, бадайза аднуноч, пабраўся бліскучай скарынкай (I. Чыгрынаў); Адносна нязменны выгляд, прынамсі на працягу жыцця некалькіх пакаленняўлюдзей, маюць такія матэрыяльныя адзінкі і формы мовы, як набор членападзельных гукаў (у алфавітным пісьме — літар), граматычныя катэгорыі, структуры сказаў, асноўны слоўнікавы склад, закадыфікаваныя арфаэпічныя, арфаграфічныя, сінтаксічныя і іншыя нормы літаратурнай мовы (Б. Плотнікаў); Mae вучні, канечне неўсе, старанна асэнсоўваюць сакрэты двухмернай і трохмернай прасторы (А. Глобус); Касцюшка, атрымаўшы свабоду разам са сваім ад'ютантам і сакратаром Юльянам Нямцэвічам, дарэчы ўраджэнцам Берасцейскага павета, пастанавіў выехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі (Я. Юхо, У. Емяльянчык).
    8.	Коска ставіцца паміж пабочнымі словамі і канструкцыямі, якія ў сказе ідуць адно за адным.
    ✓ Значыцца, павашаму, нічога рабіць не трэба (Я. Колас); Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынам уцалела (3. Бядуля); Праўда, здаецца, пакуль што павялі не расстрэльваць, а кудысь у падвал з даўгім калідорам, дзе было цёмна, і толькі недзе ў канцы падзямелля цьмяна свяціў закапцелы ліхтар (В. Быкаў); А можа, ёй [дзяўчыне] перадаваўся настрой Еўкі, можа, у рэшце рэшт, таксама нечакана палягчэлаўдалечыні ад суровай маці? (В. Іпатава).
    9.	Коскай аддзяляецца пабочнае слова ці канструкцыя ад папярэдняга злучніка і злучальнага слова ў сказе.
    ✓ Папершае, трэба праверыць словы маладзіцы і пасапраўднаму разведаць, якое становішча ў мястэчку, і, naдругое, трэба параіцца з Букрэем (Я. Колас); Начальнікгестапа Цынздорф працаваўзначна больш аператыўна і, безумоўна, не так саматужна, як паліцыя (I. Шамякін); Вядома, іўгэтым творы адчуваецца моцнаярэалістычнаялінія, але, нажаль, яна непаслядоўная (В. Каваленка);Яшчэ ўзімку, седзячы ў заснежаных лесавых нетрах, яны спадзяваліся ператрываць халады, дачакацца вясны, калі, можа, яшчэ ім пашчасціць (В. Быкаў); Знайшоў ён [настаўнік] час паказаць мне і пратоку Старухў, дзе, бывала, дзесяць разоў на леце плоткіўдаўжэзную чаргу станавіліся... кабузяцца на вудачку (Ф. Янкоўскі);
    116
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    Рэсентымент ёсць радыкальнае антыхрысціянскае ўспрыманне свету, што, відавочна, нейкім чынам вытлумачвае невытлумачальнае, рацыянальна татальнае, бальшавіцкае «богоборчество» (А. Белая).
    / Аднак цунамі ці тарнада маюць уласцівасцьуходзе іх развіцця і руху набіраць q/’L] наадварот{,} страчваць сваю моц.
    10.	Злучнік а не аддзяляецца коскай ад пабочнага слова або канструкцыі, калі складае з імі адно цэлае (ліквідаваць для праверкі пабочнае слова ці канструкцыю немагчыма, бо сказ страчвае сэнс).
    ✓ Думкі лятуць, як дэпешы без адраса, можа, ад смутку, а можа, ад радасці (У. Дубоўка); А можа, мама ручнікі свае бяліць выносіць з хаты (I. Бусько); А галоўнае, усімі гэтымі тысячамі рухаў голад або прывід блізкага голаду (У. Караткевіч); Злучыўшы свой лёс з Глінскім, які перайшоў на службу да маскавіцкага гасудара, ён, Недабой Асташ, страціўАйчыну, цяпер ён ваюе супраць яе, а значыць, і супраць Бутрыма Ваўчка, які за гэтыя грошы набудзе сабе зброю і каня (В. Чаропка); Папершае, на нашым курсе іх [такіх дзяўчат] больш не было, a naдругое, мне падабаласяЛюда (А. Кажадуб).
    Калі ж пры праверцы ліквідацыя ці перастаноўка пабочнага слова або канструкцыі магчымая, тады коска ставіцца і пасля злучніка а.
    ^ Дарослыя бэйбасы, а, скажы ты, як ашалелі (У. Караткевіч); Задыханае сэрца млела, яно білася ўжо не ў грудзях, а, здаецца, у горле, перад вачыма плылі цёмныя кругі, і ўсё ярчэй высвечвалася ў галаве, яшчэ больш затуманьваючы позірк,— Антэк... (Л. Арабей); Папершае, яно [слова] даволі часта ўжываецца ў рэспубліцы ў якасці тапоніма, што не садзейнічае яго аўтарытэту, а, наадварот, вядзе да пэўнай дэвальвацыі (Л. Лыч); Улетнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і дабрынялюдзей, іхспакой, іхдобрая стомленасць, якая не заганяе ў хаты, а, наадварот, трымае ўсіх на вуліцы — мужчын, жанчын, дзяцей, старых (I. Шамякін).
    ^ 1. Зразумела, што палова, а можа[,] і больш такіх ідэй на стадыі рэалізацыі пацерпяць крах. 2. Доля ўся перада мною, а\ магчыма, іза мной. 3. Тады ж чаму мне пра гэта не гавораць, aU наадварот, расчыняюць перада мнойусе дзверы? 4. Папершае, аб'ёмы будаўніцтва мы незмяншаем, аі] наадварот, павялічваем.
    11.	He аддзяляецца коскай ад пабочнага слова ці канструкцыі ўзмацняльная часціца і, якая стаіць перад імі.
    ✓ Брыгада, і сапраўды, даўно стала яму і домам і сям'ёй (I. Мележ); Дожджык, іпраўда,такіпоўззакаўнер (Я. Брыль); АдвесніцСкасырскіх,іпраўда, цягнуцца дзве каляіны ад палазкоўз сабачымі слядамі пасярэдзіне і радам чалавечых крыху наўзбоч (Ф. Сіўко).
    12.	Калі пасля пабочнага слова або канструкцыі знаходзіцца часціца, то коска ставіцца пасля яе.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    117
    ✓ Сам Нёман, здавалася, казаў ім: «А можа б, вы, хлопцы, пакупаліся?» (Я. Колас); Хто бяду не выглядае, пэўна ж, не згадае, як красуня маладая на бядзе гадае (Т. Бондар); Нягледзячы на, здавалася б, спрыяльныя ўмовы для далейшага наступу пасля Слоніма, Серакоўскі вырашае адысці ад Ружанаў, а потым пад Бярозу (Я. Юхо, У. Емяльянчык); У кожнага з нас да слова, ім моўленага, напэўна ж, прамаўляўі голас іншы — унутраны (А. Лойка).
    13.	Калі на пачатку вылучаных працяжнікам (працяжнікамі) частак сказа знаходзяцца пабочныя словы ці канструкцыі, то коска ставіцца толькі пасля іх (перад імі — толькі працяжнік).
    ✓ Нейкі жаль закрадаўся ў сэрца — можа, аб тым, тто было ды сплыло і чаго назад не вернеш (Я. Колас); На адзін момант — здаецца, дужа кароткі — думкі вылятаюць з галавы (Б. Мікуліч); Цяпер — калі ласка, зірніце навокал (М. Машара); Усё ж была нейкая надзея на яе — можа, параіць, куды пайсці, да каго падацца (I. Мележ); Дзетдомаўцы пры гэтым дружна засмяяліся — мусіць, ім добра знаёмы былі буракі (I. Чыгрынаў); Аслураз выдалі мандат — няйначай, памылкова (К. Крапіва).
    Аднак калі структура складанага сказа патрабуе адпаведнага вылучэння, то коска можа пакідацца: Гэта дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні,— відаць, збіраўся ехаць араць папар (Я. Колас).
    14.	Калі ў парнай пабочнай канструкцыі прапушчана пэўнае слова другога кампанента, якое ўзнаўляецца з кантэксту, то пасля яго звычайна ставіцца працяжнік.
    ✓ Нічога не разумею: на мой погляд, работа ўжо скончана, на ваш — толькі пачынаецца (У. Краўчанка); Рэалістычнае пранікненне ў першапачатковыя глыбіні мацярынства адкрывае, з аднаго боку, сутнасць грані дыялектыкі вайны, з другога — своеасаблівасць і складанасць гуманістычнай праграмы ваеннай прозы, яе барацьбу за сцвярджэнне чалавечнасці і справядлівасці паміж людзьмі (В. Локун).