• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1. Сяргей Сушко, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю цэха №13^] кажа, што пад яго кіраўніцтвам працуе каля 230 чалавек, прычым 216 — гэта жанчыны. 2. Кандыдат медыцынскіх навук Валерый Моластаў, выкладчык адной з мінскіх ВНУ[,] мае свой адказ на гэта пытанне.
    Перад уласным імем і агульным назоўнікам прыдатак аддзяляецца коскай толькі тады, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне.
    ✓ Сам шавец па прафесіі, Аронлюбіў дасканалую ісумленнуюработу (Р. Мурашка); Майстар палёту, страла старанна, бы рала, разворвае аблог прасторы, не пакідаючы за сабой ніякіх адзнак і прыкмецін (А. Разанаў); Выдатны знаўца царкоўнага права, законаў Вялікага Княства Літоўскага і яго гісторыі, Я. Руцкі лёгка заўважыў памылковыя сцверджанні М. Сматрыцкага, дакладна вызначыўлагічныя хібы ды наўмысную блытаніну прадметаўу яго разважаннях (I. Саверчанка); Некалірослы, жылісты мужчына, аднагодакБонуся, Міш дачасна састарэў, усох неяк (А. Жук).
    Пры пералічэнні пасад і званняў асобы размешчаныя за ўласным назоўнікам прыдаткі заўсёды адасабляюцца і паміж імі ставяцца коскі. Калі ж такія прыдаткі знаходзяцца перад уласным назоўнікам, тады яны без дадатковага акалічнаснага значэння не адасабляюцца, а паміж імі ставяцца коскі толькі пры наяўнасці трох і больш прыдаткаў.
    ✓ Успаміны Уладзіміра Адамава, выхаванца Маскоўскага ўніверсітэта, прафесара батанікі, былі напісаны ў 1933 годзе, перад яго ад'ездам з Мінска ў Крым (А. Мальдзіс); Укладальнік кнігі, загадчык кафедры літаратурнамастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Саянкова зазначыла: з пасляваеннага часу на журфаку працавалі выкладчыкі, якія давалі студэнтам грунтоўныя веды не толькі па праграмных прадметах, але і па творчасці, культуры, мастацтве.
    5.	Калі злучнік як мае значэнне «ў якасці», то ўведзены ім зварот не з’яўляецца прыдаткам і коскамі не аддзяляецца.
    ✓ Міхась Лынькоў як рэдактар зноў паказаў сябе добрым, удумлівым арганізатарам іпалітработнікам (П. Панчанка); Рэпатрыянты парушаліспакой польскіх улад як прэтзндэнты на пасады па спецыяльнасці, аўПольшчы пасады высокай кваліфікацыі пакідаліся для палякаў ці ў лепшым выпадку маглі перападаць
    104
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    акаталічаным асімілянтам (У. Калеснік); Чалавек як асоба і чалавецтва як грамадская супольнасць нясуць адказнасць за нялёгкі, нярэдка драматычны выбар паміж дабром ізлом (У. Конан); У Пруднікаххаты не замыкаліся, замкі адсутнічалі як з'ява (А. Глобус); Пасля арміі ён выбраў медыцыну як процівагу адцягненым каштоўнасцям экзістэнцыялізму і юнгіянства (А. Брава).
    / 1. Прадпрыемства пачало свой адлік у Беларусі ў 2004 годзеХ як падраздзяленне нямецкай будаўнічай хіміі «Хенкель» з гандлёвай маркай Ceresit. 2. Наколькі эфектыўнае пазбаўленне воліХ як мера пакарання? 3. Гэту дваістасць можна было патлумачыць тым, што венікХ як прадмет хатняга ўжыткуХ быў прызначаны для ачышчэння чалавечага жытла ад смецця і бруду. 4. Калі раней капустўХ яклякарстваХ выкарыстоўвалі на аснове вопыту, то сёння карысць капусты даказана навукай. 5. Пазамінулым летам Баркалабаўскі абраз Божай Маці, які народ шануеХ як цудатворны, вярнуўся ў родны манастыр, адбудова і рэстаўрацыя якога цягнуліся не адзін год.
    6.	Для адасаблення прыдаткаў, размешчаных у канцы сказа, можа выкарыстоўвацца працяжнік тады, калі яны тлумачаць, удакладняюць папярэдні назоўнік (пасля яго без змены сэнсу можна ўставіць словы а іменна) або калі неабходна падкрэсліць адценне самастойнасці такіх прыдаткаў. У паэтычных творах такія прыдаткі могуць стаяць і ў пачатку сказа.
    V Усякія травы, кветкі, кожны кусцік, кожная саломінка, падымалі голавы, цягнуліся к сонцу, віталі яго і ў чэсць яго курылі найлепшымі ладанамі — чысцейшымі туманаміраніцы і прыямнейшымі пахамі свежых красаклугу (Я. Колас); Звераватую панурасць Лявону Бушмару перадаў бацька — княжацкі дробны арандатар (К. Чорны); Першы па чарзе быў слаўны кіраўнік драмгуртка і местачковы філосаф — аптэкар Плакс (М. Зарэцкі); Я не знаю, ці шчыра вы хваліце вобраз — вакханалію дзікую ліній і плям (М. Танк); Пра падзеі ў Панасавым сяле апавядальніку паведамляе нечаканы госць — чорт (У. Казбя рук); Сведкі сівой даўніны — высяцца белыя вежы (М. Барсток).
    S 1.3 Ельскімі суседнічалі ВысоцкіяХ [—] пан Вячорка з жонкаю Фядорай. 2. He памагло нават і тое, што ўжо назаўтра аб'явіўся сапраўдны віноўнікХ [—] малакроўная ціхонядзяўчынка з паралельнага класа, з каснікамі, большымі за галаву, падобная на Мальвіну і П'еро адначасова... З.Ля дзвярэй вешалкаХ [—] пафарбаваная прыбітая да сцяны дошка, на якой шмат кручкоў, каб хапіла на ўсе кажухі, якія віселі тут зімою, а летам на брызентавыя плашчы з капюшонамі. 4. Дэпутатаў усіх мясцовых Саветаў аб'ядноўвае агульная задачаХ Н рашэнне пытанняў сваіх выбаршчыкаў. 5. Дрэздэнскае прадпрыемства STRABAG Umweltanlagen GmbH рэалізуе праект у БрэсцеХ [—] мантаж абсталявання па перапрацоўцы адходаў.
    6.	Абслугоўваў вельмі сур'ёзную ў савецкія гады зброюХ [—] устаноўкі «СС20».
    7.	Прыдаткі, якія носяць тлумачальны характар і размешчаны ў сярэдзіне сказа, могуць адасабляцца працяжнікамі з двух бакоў. Другі працяжнік можа замяняцца коскай у адпаведнасці са структурай сказа.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    105
    ✓ Падаюць сняжынкі — дыяменты росы, падаюць бялюткі за маім акном... (П. Трус); Вакол цішыня, на небе — белы качан капусты — месяц, назямлірыпіць сняжок (Г. Марчук); На плоце певень — жарптушка — галёкае, збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала (К. Цвірка); У гэтым войску ён [Касцюшка] не толькі займаўся інжынернымі работамі — умацаваннямі, мастамі і пераправамі, алеікамандаваўбаявымілінейныміаддзеламі (Я. Юхо,У. Емяльянчык).
    § 36.	Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі
    1.	Коскай аддзяляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам і размешчаная ў пачатку сказа.
    ч/ He падаючы духам, мы павінны ісці праз жыццё ў новы год і моцна трымаць сцяг змагання за вызваленне, за незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны (Я. Купала); Падымаючыся на пукаты грудок, напінаўся і трос доўгаю сіваю грываю белы Мондраў конь (В. Адамчык); Адлюстроўваючы ў працэсе дзейнасці абёктыўны свет, чалавеку слове, у фразеалагізме фіксуе вынікі свайго пазнання (В. Ляшчынская); Ашчаджаючы малады беразняк, я рэзаў толькі ніжнія галінкі (Б. Стральцоў); Я грамадзян усіх шаную, мяне баіцца ліхадзей. Змяніўшы «у» на «а», пачну я пладамі надзяляцьлюдзей (I. Курбека).
    Коскай аддзяляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам і размешчаная ў канцы сказа.
    ч/ Тым часам нашая Тралялязахварэла іўтры дні навекзаснула, пакінуўшы дзіцятка драбнюсенькае (Ф. Багушэвіч); Часта заплача мужык араты дзеля злой долі, цяжка працуючы (Я. Лучына); Толькі адзін Мікітка стаяў каля лямпы з адною разутаю нагою і круціў у руках бот, разглядаючы на ім новыя дзіркі (К. Чорны); I, каб не праслыць сентыментальным, я прыносіў кветкіз ніў вясновых, захінуўшы іху цень змяркальны (М. Танк).
    Коскамі адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам і размешчаная ў сярэдзіне сказа.
    ^ А цыганы, выехаўшыза вароты,зноўзагаварылі(К. Чорны); Бус, непомнячысябе адзлосці, кінуўся да Мачулы, за ногі сцягнуў яго з русалкі (Я. Сіпакоў); Зноў адкаціліся хвалісіроты, паплужкаваўшы жвіровае поле, уледзяны бяскрай адзіноты, да ледзянога полюсу болю (Д. БічэльЗагнетава);ДзядзькаЯзэп Кручонік, трымаючы на каленяхлейцы і пагойдваючыся ў такт конскай хадзе, пазірае пустымі вачамі на вокны нашай хаты, праязджае міма (Ф. Сіўко).
    ^ 1. Што да праекта, то мы[,] ў[у]першыню пабываўшы ў Вільні, пабачылі там дарогу адДрускінінкая да Варэнчы, прысвечаную Чурлёнісу, пабывалі і на радзіме Івана ФранкоўЛьвоўскай вобласці... 2. Ствараючыўсябеўкватэрыдухмянысад[,] можна вырошчваць і іншыя расліны, якія не толькі ачышчаюць паветра, прыносяць вам эстэтычнае задавальненне. 3. Імкнучыся да набліжэння да стандартаў прыгажосці[,] можна набыць непрыемныя хваробы. 4. Працягваючы транспартную тэму на кубінскі лад[,] трэба адзначыць, што на Востраве свабоды няма дакладнага абазначэння дарог ізнакаў.
    106
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    2.	He аддзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія з’яўляюцца ўстойлівымі выразамі.
    ✓ Мікола маўчаў сцяўшы зубы (Цётка); Пайшоў Амелька нос павесіўшы, каб лішняй звягіне чуць (М. Лынькоў); Растуць тут яны [дзеці] налесгледзячы (Я. Брыль);Домаўчаслетнягаадпачынкуён [Колас] несядзеўсклаўшырукі:днём дапамагаў маці па гаспадарцы (бацькіўжо не было), а вечарамі іўнядзелю чытаўкнігі (М. Жыгоцкі).
    f Толькі восенню прадзед Васіль прыбываў у Гарадок, але доўгаХ склаўшы рукі не сядзеў — наладкоўваў лодку вэнджаным мясам, бобам, цыбуляй, сухімі слівамі, аўчынамі, кавальскімі, бандарнымі і шавецкімі вырабамі і з двума вольнымі ад работы сынамі плыўу Тураў і далей.
    3.	Звычайна аддзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі.
    ✓ Байцы пераступілі граніцу берага, дзеўжо нельга было спыніцца, і, упаўшы, пакаціліся адзін цераз аднаго ў вір (Я. Колас); Змрочныя цені, шалеючы, сцелюць зямлю... (У. Хадыка); Гаснучы, сыпаўся дзень пазалотай з неба на тонкіх бяроз пераплёты (Н. Арсеннева); Стаю, стаміўшыся, надстромай (А. Вольскў; Знікаючы, ночзаплакала — дождж... (Я. Малец); Уроздуме Міхась Скакун глядзеў, як Насця, спатыкаючыся, брыла па дарожцы да выхаду (Ю. Станкевіч); Вузел не вытрымаўшалёнае сілы інерцыі, развязаўся, і вядро, адчапіўшыся, засталося на дне (У. Міхно).
    Калі акалічнасць выражана адзіночным дзеепрыслоўем, стаіць пасля дзеясловавыказніка і паказвае спосаб дзеяння, яна не адасабляецца. Часам не адасабляюцца і прэпазіцыйныя падобныя акалічнасці.
    ✓ Старэйшы жыўужо аддзяліўшыся, на хутаркуза вёскай (Я. Брыль); Вярталіся не спяшаючыся (В. Казько); Труцень стаяў хістаючыся, высока падняўшы пярэднюю нагу, якая ад капыта і да самага калена была тоўстая, як калода (А. Федарэнка); Рамейумеўпіць неп'янеючы (Л. Дайнека); БронікЛітаварглядзеў на гэтую магілу сумеўшыся (В. Адамчык); Прыгнуўшыся ідуць пад небасхілы асеннія маўклівыя дажджы (А. Пысін).
    Параўн. таксама выкарыстанне дзеепрыслоўяў у якасці азначэнняў без адасаблення: На ўроках мовы і літаратуры настаўнік дзейнічае словаму nosax стоячы і седзячы (А. Каляда).