Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Звычайна з’яўляюцца аднароднымі азначэнні, першае з якіх — прыметнік (парадкавы лічэбнік, займеннік), а другое — дзеепрыметнікавы зварот.
✓ На старым, пазвязваным дротам і вяроўкамі возе стаяла зачыненая труна, на ёй, у задку воза, спіною к каню, сядзеў нейкі чалавек (К. Чорны); Адна шэрая, абчэпленая торбамі кароценькая фігурка бегла саўсім недалёка ад пруда, па канаўцы ля шасэ (М. Гарэцкі); Вострым, нервовым позіркам Іван усё ўзіраўся праз рздзенькую, яшчэ прытуманеную сетку дажджу і вельмі асцерагаўся, каб не налезці на якую засаду (В. Быкаў); Айцец жа Міхал цярпліва слухаў іраіў не блытаць, аддзяляць сапраўды высокія, Богам дадзеныя пачуцці ад плоцевых, нізкіхжаданняў... (Г. Багданава).
3. He аддзяляюцца коскай неаднародныя азначэнні.
^ Вельмі добра прайшла наша дэкада сярод гасцінных латышскіх сяброў (П. Панчанка); Але чамусьці на месцы нашай таямніцы вісела яркая жанравая карцінка з жыцця рускіх тракціраў (Л. Рублеўская); He так даўно, стоячы ў чарзе ў гастраноме перад сівенькай гарбаценькай бабулькай, Іван раптам прызнаў у ёй... дырэктарку Таццяну Парфіраўну! (А. Федарэнка); На знямелай рацэ ёсць вялізны разбураны млын (П. Ламан); Мяккае жоўтае святло лямпы неўпрыкмет гусцела, Антон глядзеў на гэта нязыркае святло і спрабаваўуявіць свой заўтрашні дзень (В. Гапееў).
/ 1. Вытворчасць аснашчана імпартным\ высокапрадукцыйным абсталяваннем (прыкметы адносяцца да месца вытворчасці і эфектыўнасці). 2. Мы жывём у драўляным^ двухпавярховым доме, непадалёк ад якога збіраюцца адкрываць рынак (матэрыял і вышыня па колькасці паверхаў). 3. Дзеючыя [Дзейныя] тэхнічныя нарматыўныя акты Савецкага Саюза часткова ўстарэлі, часткова неўлічвалі рэгіянальныяХ тэхналагічныя ўмовы Рзспублікі Беларусь і павінны былі быць перапрацаваны (тэрыторыя і сукупнасць спосабаў вытворчасці). 4. Выбіраюць сонечны бязветраныўчастакзлёгкай^ някіслай глебай (шчыльнасць і хімічны склад).
4. He аддзяляюцца коскамі два аднародныя члены, спалучаныя адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або, альбо.
✓ У памяці ажыў той дажджлівы, халодны і галодны ранак 21 верасня трыццаць дзявятага года, калі насу тым Штаргардзе выпусцілі з таварнякоў і пагналі
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
93
празувесь горадулагер (Я. Брыль); Ад цыгана і дзеўка такая чорная ды смуглявая, іваласыўяеўжменяхнеўмяшчаюцца (В. Іпатава); Варыянты ісінонімы добра тады, калі яны ўзбагачаюць мову семантычнымі ці стылістычнымі адценнямі і не парушаюць літаратурных нормаў (А. Каўрус); Адно падчас у сумнай песні або ў казцы дзе якой край праўды выгляне зпад плесні і ўскалыхне жывой душой (Я. Купала); Камугэта можна, вам альбо следчаму?(А. Федарэнка).
Асабліва важна выявіць тыя пары аднародных членаў, паміж якімі коска не павінна ставіцца. Напрыклад, у сказе: Забудзь стажок імуражок іўсад чужы не шастай! (Р. Барадулін) — адсутнічаюць коскі з той прычыны, што ў пэўнаасабовым сказе (узнаўляецца дзейнік ты) першы злучнік і спалучае дапаўненні стажок і муражок, а другі злучнік і — выказнікі забудзь і не шастай. S 1. Прычынузнаходзім даволі хуткаХ і прапануем свае паслугі—ёсць ручны здымнік, які дэзактывуе чыпы. 2. Мы з тэхналагічнай схемы выключылі прамыўныя помпы і кампрэсарХ і выкарысталі метад сіфоннай прамыўкі. 3. Толькі адзінлісцікмакаўкі маладога дрэўца вырашыў папесціцца на шчодрым восеньскім сонейкуХ ды адстаў ад сваіх таварышаў. 4. Сапраўды, быць пятай Ганнай у дзіцячым садкўХ ці трэцім Сашам у класе вашаму дзіцяці не спадабаецца. 5. Праўда, існуюць выключэнні, калі гутарка ідзе аб знакавых кропках мікрараёнаўХ або аб элітных кватэрах у дамах люкскласа. 6. Вядома, каліёсць адпаведныя дарожныя знак% альбо разметка, то дапускаецца іншае размяшчэнне аўтамашын на dapose. 7. Праграмы індустрыялізацыі аграрнага развіцця, што прымалісяўрадам, стварэнне АПК, фермаў на сотні тысяч галоў, вытворчых цэнтраў па вырабе кансерваваных прадуктаўз калгаснай садавіны і гародніны, узбуйненне калгасаў і саўгасаўХ вялі да знікнення малых вёсакХ і ператварэння некаторых мястэчак угарады (у сказе беспадстаўна пастаўлены коскі пасля аднародных дзейнікаў перад выказнікам і паміж дапаўненнямі, спалучанымі злучнікам /).
У асобных выпадках змена пунктуацыі патрабуе і іншых правак у сказе. Напрыклад, сказ: Участкі будуць прапаноўвацца ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну, ці ў прыватную ўласнасць па кадастравым кошце — утрымлівае аднародныя акалічнасці, спалучаныя злучнікам ці, аднак ліквідацыя коскі спараджае верагоднае ўспрыманне ў сладчыну \ў прыватную ўласнасць як аднародных сінтагмаў, што недапушчальна з гледжання юрыдычных наступстваў. Змена парадку размяшчэння аднародных членаў ліквідуе гэты недахоп: Участкі будуць прапаноўвацца ў прыватную ўласнасць па кадастравым кошце ці ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну.
Паміж аднароднымі членамі, спалучанымі злучнікам і, можа ставіцца працяжнік, калі другі з іх выражае вынік, хуткую змену падзей, нечаканасць. Зрэдку, пры асаблівым лагічным вылучэнні, працяжнік ставіцца не перад злучнікам і, а пасля яго.
✓ Ляснік толькі галавою пакруціў — і слова не сказаў селяніну (Я. Колас); Прыгледзелася, прыслухалася — істала відушчая (I. Шамякін); Сказаў — і бліжэй
94
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
да каганца ў косці гуляць сеў: болей, маўляў, і гаманіць няма пра што (У. Арлоў); Студня агоўталасяпрачнулася ад здранцвення і — абамлела (У. Міхно).
5. Коскамі аддзяляюцца аднародныя члены, звязаныя пры дапамозе паўторных злучнікаў і ... і, ды ... ды, то ... то, ні ... ні, не то ... не то, ці ... ці, ці то ... ці то, або ... або, альбо ... альбо і інш.
✓ У адзін час і ў святліцу, і ў дваровую хатуўварваліся чырвонаармейцы і партызаны (Я. Колас); Я і стаяў каля тых нораў, і сядзеў, і нават ляжаў, як на баявой пазіцыі, трымаючы перад сабою зараджаную стрэльбу (А. Наварыч); Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман (I. Чыгрынаў); Аж да той балючай мяжы мая памяць цябе ўтрымала: толя плуга, то ля дзяжы, то за кроснамі, калі ткала (В. Жуковіч); Ніўкнізе, ніў артыкуле пра тую «недапушчальнасць думкі» не было (Ф. Янкоўскі); Ціто цёплы плач, ці то горкі дым раз'ядае мне вочы (П. Панчанка).
Калі першы з паўторных злучнікаў стаіць перад другім аднародным членам, то і першы аднародны член аддзяляецца коскай.
^ Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык — і ад жытняе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і ціхамірнай непрыкметнай румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеплыні (М. Гарэцкі); Бо холадна, і цёмна, і адчайна, іўвокны пазіраюць голкіруж (В. Куртаніч); Стаяўу роздуме Платон, згадаўшы сноп, і патэфон, і песню на зажынках (А. Бялевіч); Мо толькі летні вечар, ды белая каліна, ды вецярок сустрэчны, ды сцежка каля млына (В. Шымук); Выедзе панДастаеўскіда Варшавы, абоўгосціда суседзяў, або наловыў пушчу,— палячка толькі таго і чакае (М. Гарэцкі).
He аддзяляюцца коскай звязаныя паўторнымі злучнікамі (звычайна і) два аднародныя члены сказа, калі яны ўтвараюць сэнсавае і інтанацыйнае адзінства.
*/ I мілай пацехай заззяла і доля і слава людская (Я. Купала); А тут сабраліся, як відаць, не дурні і выпіць і закусіць (I. Шамякін); Па ўзбочынах дарог бясконцай ракой ішлі і салдаты і цывільныя, а на дарогах усюды валяліся разбітыя машыны (П. Панчанка); Услаўлены і вершамі і прозаю, паказваў ідал бронзавы шляхі (Р. Барадулін); Але ў гэты час Пашкевіч пакідае і курсы і Пецярбург, вяртаецца назаду Вільню (В. Рагойша).
Калі злучнікі і, ды паўтараюцца і злучаюць тры аднародныя члены, якія цесна звязаны адзінствам зместу і інтанацыяй, тады коска можа не ставіцца. Таксама не ставіцца коска ў выпадках, калі два аднародныя члены звязаны сэнсавым адзінствам, а трэці аб’ядноўваецца з імі злучальнай сувяззю.
✓ Шмат злажылі казак і легенд і песень людзі пра балота, пра сваё Палессе (Я. Купала); Усё вышай і вышай і вышай прыбой сакавіты вятроў (3. Астапенка); [Грыма] Сядзіць сабе ды cane ды пэцкаеўчарніле пальцы (У. Караткевіч).
Калі паўторныя злучнікі і ... і, ні ... ні, то ... то ўваходзяць у склад фразем, то паміж іх аднароднымі членамі коска не ставіцца: і днём і ноччу, і смех
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
95
і грэх, і так і сяк; ні сёе ні тое, ні многа ні мала, ні складу ні ладу; то скокам то бокам, то сюды то туды і інш.