• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ✓ Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны (Я. Колас); Такое пытанне мела даволі грунтоўнае значэнне, бо калі здаралася, што хтосьці з кімсьці меў раней сварку ці бойку або па іншых прычынах незадаволенасць і варожасць у адносінах паміж сабой, то цяпер гэту праблему вырашалі калектыўна іўжо naсяброўску (У. Сысоў); Ранішняя вуліца поўнілася заклапочанымі галасамі вяскоўцаў ці крыкам пеўняў або радасным рыкам кароў.
    S 1. Можа, у ёй занадта жалеза, іржы ці якога іншага брудуХ альбо нават атруты? 2. Улетні час па азярцы можна наладзіць катанні на лодках ці катамаранахХ або паляванне на рыбу — таўсталобіка, амура, карпа. 3. Такі гравій значна таннейшы за мармуровую ці гранітную крошкуХ і нашмат больш даўгавечны. 4. А як падзьме вецер, агонь наогул нібы бяжыць альбо скачаХ і за секунды робіць аграмадныя крокі. 5. Пасля атрымання персанальнага атэстата вызможацеяк папаўняць свой электронны рахунак пры дапамозе пошты, так і здымаць з яго грошы праз касыХ альбо пластыкавую картку.
    96
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    8.	Коскай аддзяляюцца аднародныя члены, якія звязваюцца супастаўляльнымі адзіночнымі (а, але, ды ў значэнні але, аднак, хоць і інш.) і парнымі (як ... так і, не толькі... але (а) і, хоць ... але (а), калі... то,як ...дык і інш.) злучнікамі.
    ✓ Сонца даўно ўжо звярнула з поўдня, але свяціла яшчэ горача (Я. Колас); Чарналессе гайдаецца гола, свеціць сонца маё, ды не грэе (В. Зуёнак); А мне здалося, што ў музеі славы, а неў застрэшшы летуе каса (М. Мятліцкі); Было многа не толькі моладзі, але і старых, асабліва мужчын,— у двары прыйшлося проста прабірацца між чародак людзей (I. Мележ); Толькі як пылку з забытых красак, што на лёгкім ветры растае, так і гэтай вёскі з былей, казак мне, сябры, часамі не стае (У. Паўлаў); Магчымасці камбінезона калі і не перавышалі палёт фантазіі праграмістаў камп'ютарных гульняў, то па меншай меры былі да яго набліжаныя (Ю. Нераток).
    Калі ў сказе адзіночны супастаўляльны злучнік адсутнічае, на яго месцы ставіцца працяжнік.
    ✓ He шкадаваць — спачуваць толькі можна тут (Я. Колас); Моладзь, адгуляўшы ў клубах і кафэ, не расходзіцца — раз'язджаецца (I. Шамякін); Але па балоце ён [Вацура] не пайшоў — падаўся па наезджанай дарозе, што вяла міма маўклівага шведскага кургана, на якім вялі ад спёкі дзікія ружы (I. Чыгрынаў); А неба песціць жаўрукоў паэзіяй — не прозай... (Я. Хвалей).
    9.	Паміж развітымі аднароднымі членамі сказа, якія маюць свае знакі прыпынку (звычайна коскі), можа ставіцца кропка з коскай.
    ^ Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу... (К. Чорны); Ён [Жаваранка] цераз галаву закінуў аўтамат за плечы, нібы ён яму не мог спатрэбіцца; падняў з зямлі ручны кулямёт, пстрыкнуў ножкамі — зачапіліся за рамень — і паклаў яго на правае плячо, узяўшыся рукою за прыклад (I. Пташнікаў).
    ^ Прыводзіліся цікавыя факты: арганізацыя ў яе доме бібліятэкі^і] устанаўленне літаратурнай узнагароды імя Элізы Ажэшкі ў ГроднеХЫ вылучэнне (двойчы) кандыдатуры пісьменніцы на атрыманне Нобелеўскай прэміі (лепш паставіць коскі паміж неразвітымі аднароднымі членамі).
    § 33.	Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, якія маюць абагульняльнае слова
    1.	Пасля абагульняльнага слова перад пералічанымі аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е.
    V 3 высокага пункту відаць далёкадалёка ўвесь прастор наўкол: жоўтае жыта, сівыя хаты з зялёнымі канаплянікамі, маркотны могільнік збоку і сіняя каёмка лесу з усіх бакоў (М. Гарэцкі); Грыбы не раслі нідзе: ні ў бярэзніку, ні ў сасонніку,
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    97
    ні ў ельніку (К. Чорны); У беларускіх вялікіх местах, як Вільня, Менск і інш., жыды мелі свае вялікшыя культурныя цэнтры: школы, абшчыны, прафесіянальныя цэхі і інш. (3. Бядуля); Публікацыі пра творчасць Я. КупалыўФРГраздзяляюцца на дзве групы: крытычныя матэрыялы (кнігі, артыкулы, рэцэнзіі) і біяграфічныя звесткі (У. Сакалоўскі).
    2.	Перад абагульняльным словам пасля пералічаных аднародных членаў ставіцца працяжнік.
    *S Будынак, парк і агароджа — было ўсё слаўна і прыгожа (Я. Колас); Hoc, мосцік, труба, мачта — усё знікла ў белым шаленстве бурану (У. Караткевіч); Адзенне, твар, зямля пад рукамі — усё чорнае іліпкае ад крыві (М. Касцюкевіч); Сур'ёзная аўтарская думка, напружаныя маральныя пошукі герояў — вось пафас твораў гэтых аўтараў (В. Локун); Тэракотавыя форты Барселоны, белыя вежымаякі, малахітавага колеру марская вада, сіняе неба — усё гэта плыло, гайдалася ў яе вачах, якія штохвілінна мянялі свой колер... (У. Сцяпан).
    3.	Калі абагульняльнае слова стаіць у пачатку або ў сярэдзіне сказа, пасля яго ставіцца двукроп’е, а пасля пералічаных аднародных членаў — працяжнік.
    ✓ Усюды: на чыгунцы, у дэпо, на электрастанцыі — працуюць нашы людзі (М. Лынькоў); Вецер усё мацнеў, і хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі — патанула ў снежнай завірусе (Я. Колас); Нам радасць гэтая перадаецца больш, чым усё астатняе, хоць гэтае астатняе: начное дзяжурства каля агню, перазарадказапраўка бітонаўз брагай і вадой, цяганнеўхату вады і дроў, а галоўнае — нейкая асцярожлівасць, гаварэнне прыцішанымі галасамі, выраз сакрэтнасці — усё вельмі цікавае (А. Наварыч).
    ^ Гэта цудоўнае месца, дзе нават для кароткага адпачынку ў святы ёсць усё належнае[:] X шыкоўная прырода, абсталяваныя пляцоўкі для смажання шашлыку, аквапаркз саўнай, більярд, новая кавярня...
    4.	Перад абагульняльным словам ставіцца коска з працяжнікам, калі гэтага патрабуе структура апошняга аднароднага члена. У сказе: Каларытныя бытавыя сцэнкі, створаныя жывым уяўленнем Паўлюка Труса, дасціпны дыялог, афарбаваны сялянскім гумарам,— усё гэта надоўга застаецца ў памяці (А. Клышка) — коскай аддзяляецца адасоблены дзеепрыметнікавы зварот; у сказе: Мастацкі лаканізм і тая асаблівая чысціня пачуццяў, якая ўласціва Алесю Наўроцкаму, —усёгэта сплятаецца ў дзіўны па сваёй прастаце і выразнасці вянок (У. Караткевіч) — коскай аддзяляецца даданая частка.
    У асобных выпадках коска з працяжнікам ставіцца і без удакладнення апошняга аднароднага члена, калі трэба лагічна вылучыць пералічаныя аднародныя члены: Чыстая вада, жоўценькі пясочак на дне, прыгожы беражок,—усё гэта вабіла такой спакусаю, што маладыя настаўнікі змушаны былі спыніцца (Я. Колас).
    98
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    5.	Калі ў сказе абагульняльнае слова лагічна вылучаецца, а пералічаныя аднародныя члены маюць характар удакладняльнай заўвагі, то замест двукроп’я перад пералічэннем і пасля яго ставяцца працяжнікі. Напрыклад, у сказе: Ніхто — ні маці, ні То.іік — ніў чым не папракнулі (Б. Сачанка), спрэчным з гледжання каардынацыі дзейніка і выказніка (выказнік граматычна павінен мець адзіночны лік), пералічаныя аднародныя члены вылучаны працяжнікамі. У выпадку, калі і перад аднароднымі членамі, і пасля іх выкарыстана абагульняльнае слова, то з абодвух бакоў ставіцца коска з працяжнікам.
    ^ Усе — і леснікі, і мы — пасталі вакол вогнішча, выстаўляючы рукі да агню і адварочваючы твары (I. Чыгрынаў); Спадарожнікі японца — брытагаловы брытанец і ружовы белавалосы швед — пачціва адхінуліся ў калідоры і разглядалі волата, як нейкае дзіва (А. Вялюгін); Усё, што я там назіраў — падзеі, факты, людзі, агульная атмасфера жыцця,— запаміналася, адкладвалася ў памяці (А. Макаёнак); Усё гэта, што вакол,— Прыпяць і Піна, лясы ласкавыя, паплавы мокрыя, дрэвы раскідзістыя, пчаліныя свепеты на векавых дзічках, няяркае палескае неба,— усё гэта было, мабыць, такім самым, якучасы Уладзіміра, што, паводле падання, заснаваў горад, такім самым, як і ў часы асляплення князя Васілька (У. Караткевіч).
    ^ Будаўнічыя матэрыялы — пяскі, гравій, гліна, даламіты і іншыя [—] здабываліся і працягваюць здабывацца ў Беларусі традыцыйна ў вялікіх аб'ёмах.
    3. З	НАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ 3 АДАСОБЛ ЕНЫ Ml, ДАЛУЧАЛЬНЫМІ I АБМЕЖАВАЛЬНЫМІ ЧЛЕНАМІ
    § 34.	Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі
    1.	Адасабляюцца дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі зваротамі, якія стаяць пасля азначальнага слова.
    ^/ А маковае малако, засалоджанае мёдам, пілі смагла, ажно цякло па губах іх мімаходам (Я. Купала); Камандзір шостай стралковай роты Кротаў, апяразаны па ватоўцы дзвюма кавалерыйскімі партупеямі, нібы не чуючы выкліку, валюхаста брыдзе па сыпкім снезеўзбочыны (В. Быкаў);...Прыйшоў я да Цябе сягоння не дакранацца ран Тваіх рукамі, а ціха цалаваць Твае далоні, прабітыя наскрозь цвікамі (М. Сяднёў); Мне б таксама знайсці падкову, згубленую вольным канём... (С. Блатун); Тамусёбьілоўпарадку:ложкізасланьі,ападушкі,узбітыябабуліньімі рукамі, узнімаліся ледзь не да столі (А. Васілевіч); Iхайу восеніў абдымках я гару, як клён, імжой апалены, вясну з ружовасветлай дымкаю, як ён, чакаю я за далямі (Mix. Клімковіч); А кляновыліст, падмыты дажджавымі ручайкамі, вецер адарваў ад шкла, ірвануўіпанёсяго азалелае целаўдалячынь... (В. Гапееў); Аўчарка, удзячная за пяшчоту, адышлася і пакорліва села на сваё звыклае месца (В. Шабалтас);
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    99
    Глядзяць жылыя карпусы ў свет, да нітачкі зялёны (В. Жуковіч); Ты ж прасіла будзёншчыны, блізкай усім (М. Калачынскі).
    ^ 1. Іншым краінам, вольна ці не, прыходзіцца прытрымлівацца правілаў гульніі] ў\у]станоўленых ЗША ў фінансаваэканамічнай сістэме свету. 2. Дэлегалізацыі «фондаў сквапнасці» і ўсялякіх фінансавых інструментаў, разлічаных на генерыраванне «несумленных прыбыткаў» L] дамагаецца епіскап Рэйнхард Маркс з Баварыі. З.Дошкі, склееныя з некалькіх слаёў фанеры[,] недаўгавечныя, таму іх нельга пакідаць у вадзе. 4. У вогнішчахі] распаленых непаўналетнімі вандаламіі] гарэлі творы Бацічэлі і Мікеланджэла. 5. Хто надаў небывалую святочнасць лесуі] выстуджанаму нядаўняй зімой?
    2.	Адасабляюцца адзіночныя і аднародныя дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, якія стаяць пасля азначальнага слова і маюць падкрэсленую сэнсавую нагрузку.
    ✓ Матрона, смутная, пастаяла трохі, покі не схавалася фігура Івана за выступам яру, куды павярнула дарога, а потым пайшла на свой агарод збіраць зелле, падаткнуўшы спадніцу (Я. Колас); Мы ўвесь час крочым побач, а ў канцы ўсё роўна ў кожнага свой шлях, асобны (В. Гадулька); Люблю валошкі позняе пагляд, задумлівы і недасяжна строгі, і цьмянай пазалоты далягляд, і стому цёплай і сухой дарогі (3. Дудзюк); Аленка сабрала цэлае бярэмца шклянога павуціння, лёгкага, мяккага, і, кідаючы яго ў скрыню, з жахам падумала, што сапсавала гэтулькі каштоўнага матэрыялу (А. Савіцкі); Была субота, слотная, ветраная (Р. Баравікова).