• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    10.	Складанаскарочаныя назвы трэстаў, камбінатаў, інстытутаў, банкаў, аб’яднанняў і пад. пры наяўнасці родавага паняцця пішуцца з вялікай літары, бяруцца ў двукоссе і не скланяюцца: працуеў інстытуце «Белдзяржпраект», выканана трэстам «Белэнергабуд», можна скарыстацца паслугамі AT«Белаграпрамбанк». Пры адсутнасці родавага паняцця такія назвы пішуцца з вялікай літары без двукосся і скланяюцца: працуеў Белдзяржпраекце, выканана Белэнергабудам, можна скарыстацца паслугамі Белаграпрамбанка.
    ^ Свае «моцныя» карткі ў бліжэйшай перспектыве плануюць выпусціць акцыянерныя таварыствы «Парытэтбанк», «БПСАшчадбанк» і «Банк "МаскваМінск"»; Сёлета ў сістэме Белкаапсаюза пачаў дзейнічаць адзіны аптовалагістычны цэнтр менавіта для паставак у сістэму спажыўкааперацыі харчовых тавараў крытычнага імпарту; Летась Тэхнабанк ужо паспяхова стартаваў з новай карткай «Талака», калі адкрыўлінейку прэміяльных прадуктаў з выкарыстаннем картак «БелКарт»; Сёння карткі з далонькамі эмітуюць у сістэме «БелКарт» Беларусбанк і Белаграпрамбанк.
    11.	3 вялікай літары пішуцца словы Дсш, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дсш пенсіянера, Палац мастацтваў (параўн.: Палац Незалежнасці, Палац РэспублікІ). Сёння некаторыя раённыя ўстановы культуры атрымалі статус цэнтраў, таму па аналогіі яны павінны пісацца з вялікай літары: Цэнтр культуры і народнай творчасці.
    ✓ / потым, праз гады, яна крыўдавала на мяне за тое, што я не памятаў, якую стужкукруціліўкіназале Палаца культуры... (У. Сцяпан); На лядовай арэне сталічнага Палаца спорту 13 снежня дружына кіраўніка дзяржавы абгуляла хакеістаў Гэодзенскай вобласці з лікам 10:6 (5:2,3:1,2:3); Амаль столькі ж пайшло на вонкавы рамонт сельскага Дома культуры ў Бяларучах.
    / Мы ж прапануем паглядзець на тое, як гэта было, знутры — з закуліснай часткі Палаца ^[с]порту.
    Словы дом і палац пішуцца з малой літары, калі ўжываюцца як агульныя назоўнікі: дом адпачынку, дом інвалідаў, палац Радзівілаў. Калі ў назве прысутнічае другое азначэнне, словы дом, палац (цэнтр) таксама пішуцца з малой літары: Мінскі гарадскі дом настаўніка, Гомельскі абласны палац водных відаў спорту, Слаўгарадскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    85
    12.	3 малой літары пішуцца адносныя прыметнікі, утвораныя ад уласных назваў, якія пішуцца з вялікай літары: мінскія паркі, украінская літаратура, дняпроўскія далечы, палесцінскія гарады і інш. Параўн.: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. ^ Але, на маю думку, мюнхенская публікацыязроблена незгэтага архіва (Н. Ватацы);
    Дом стары ля Маскваракі прыгадаецца дыпламату пад гудзонаўскія скразнякі і захочацца ў альмаматар (Р. Барадулін); I на другім паверсе сны не рэзкія, на трэцім — сны бабруйскія, бягомльскія, на пятым — магілёўскія і шклоўскія, а на дзявятым — віцебскія, брзсцкія (П. Панчанка); Папершае, усе даследчыкі дзявочае прозвішча люсінскай Ядвісі называюць Баранцэвіч, а ў С. М. НовікаПеюна яно гучыць як Бараноўская (А. Лойка).
    f 1. Надзіва [На дзіва] таямніча ўплялося тэатралізаванае шэсцез яго стракатым і вясёлым гоманам у цяністую прахалоду ^[с]віслацкага берага. 2. Акрамя таго, пастаянныя кліентыААТ «Брэстгазаапарат» — Украіна, Малдова, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Грузія, Ц[п]рыбалтыйскія краіны. 3. Антаніна Кошаль нагадала, што ў мінулым Беларусь падрыхтавала 9 А[а]лімпійскіх чэмпіёнаў па гэтым відзе спорту. 4. Пілот Сяргей Шкель і штурман Аляксандр Тараненка спрабуюць пакарыць Д[л]ацінаамерыканскія раўніны і горы.
    13.	3 вялікай літары пішуцца асобныя агульныя назоўнікі ў высокім стылістычным ужыванні: Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек і інш.
    ✓ Ад шчырага сэрца падзяка таму, хто верны Радзіме і другу свайму (А. Русак); На памежжы чужыны з Айчынай па начох ходзіць сумны паэт, ён запаленымі вачыма, як агнём, апякае свет (А. Сыс); У чарнільным адвечным змроку, над густой, як дзёгаць, вадой круцілася ў выбухах нястрыманага, як навальніца, рогату Ладдзя Роспачы (У. Караткевіч); Словы знакамітага паэта прыгадваюцца, калі я думаю пра свайго Настаўніка (Г. Адамовіч); Але тут трэба падбадзёрыцца перад Невядомасцю (А. Мальдзіс).
    14.	3 вялікай літары пішуцца найменні найвышэйшых бостваў у рэлігійных культах і ўсе словы ў спалучэннях, якія замяняюць гэтыя назвы; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог', састаўныя найменні апосталаў і біблейскіх прарокаў (у тым ліку і слова Святыў. Бог, Саваоф, Яхве, Шыва, Госпад (Гасподзьў Пан, Усявышні, Прасвятая Тройца, Прасвятая Дзева Марыя, Божы (БоскГ) суд, Святы Мацвей, Іаан Хрысціцель. У рэлігійных тэкстах з вялікай літары пішуцца і адпаведныя боствам займеннікі: Я, Ты, Ён, Сам, Ягоны і інш. Параўн. таксама: храм Усіх Святых, Нясвіжскі касцёл Божага Цела.
    ✓ Магутны Божа! Уладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменне Свае хвалы (Н. Арсеннева); I гэта адбываецца ад Пана Бога (У. Караткевіч); I ў Божым храме хам крычыцьухаме, павагу й зайздрасць мае да маны (Р. Барадулін); Прагнуў я з праўдай жыцця пазнаёміцца, выкрыць ягоны падман, дыкперад Богам чаго мне саромецца сэрцу нанесеных ран? (В. Гадулька);
    86
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    А Спаса Вачніцы Цёмныя маўчалі — пакорліва змоўклі (В. Кустава); Вьійшаўшы на пропаведзь, Сам Спасіцель адкрыта сведчыў веруючым Яго: «Я прыйшоў, каб жыццё мелі, іўдосталь мелі» (Ін. 10:10); Праз служэнне Касцёла Езус прыходзіць да нас, і такім чынам Ён на ўсе часы застаецца падарункам, бо Яго любоў бязмежная, бо Ён — гэта Божая ласка сярод нас, гэта святло, якое ніколі не гасне і якое асвятляе цемру нашага жыцця.
    Слова святы пішацца з малой літары ў прэпазіцыі да ўласных імёнаў: святая Еўфрасіння Полацкая, святы Уладзімір; з вялікай літары — у састаўных уласных назвах у постпазіцыі: Уладзімір Святы, Людовік Святы (параўн.: Жыгімонт I Стары, Геранім ПражскІ) і ў састаўных геаграфічных назвах: востраў Святога Томаса, завулак Святой Катарыны, заліў Святога Мікалая, мыс Святога Носа (параўн.: востраў Вогненная Зямля, мысДобрай НадзеІ).
    3 малой літары пішацца слова бог у спалучэнні з уласнымі назвамі (бог Пярун, бог неба Сварог), агульныя назвы ўяўных істот (архангел, анёл, херувім; лясун, хатнік, гном, троль, хохлік), а таксама слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці: бог яго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзіў, бог з табой (з ім, з ваміў алах з ім.
    ^ Яку гаршку, там кіпела, ад пылу аж пацямнела, суматоха — што крый бог! (В. ДунінМарцінкевіч); / так, дзякаваць богу, ажно вунь колькі пабыў лішняга (I. Чыгрынаў); Людская ўся бяда... Тыёйпрыкутыпаўгодадапасцелі... божамой! (М. Арочка); Каліж, баранібожа, пад насішла карова ціказа, томесца ім не было на гэтым шырокім аголеным беразе (Ф. Янкоўскі).
    / Піва з сябрамі? Крыйў ^[б]ожа!..
    Пры ўзнікненні цяжкасцяў у правапісе вялікай і малой літар трэба звяртацца да главы 6 Правілаў.
    б.	ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
    § 30.	Правілы пераносу слоў і знакаў з аднаго радка на другі
    Традыцыйны працэс стварэння і друкавання тэксту вымушае рабіць пераносы ў патрэбных месцах на канцы радка. Аўтаматычны перанос слоў, закладзены ў камп’ютарныя праграмы, не гарантуе адсутнасці магчымых памылак, таму пры праўцывычытцы тэксту патрабуецца праверка пераносаў.
    1.	Перанос слоў робіцца па складах: сакратар, сакратар (нельга: сакратар), раскрыць, раскрыць, раскрыць, дваццаць, дваццаць, беза
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    87
    варыйны, безаварыйны, аднак адну літару нельга пакідаць на радку або пераносіць на наступны, хоць яна і ўтварае склад: армія', нельга: армія, армія. У такім выпадку некаторыя словы нельга падзяляць пераносам: Азія, якар, Ала, Іван. Складаныя словы падзяляюцца пераносам так, як бы пераносіліся асобныя складнікі слова: збожжаўборка і збожжаўборка.
    2.	Пры пераносе забараняецца:
    •	пераносіць на наступны радок частку слова, якая пачынаецца з й, ў, ь, ’ (апострафа): зайсці, заўважыць, паўтарыць, нельга, кар ’ер',
    •	падзяляць пераносам [дз], [дж], калі яны абазначаюць адзін гук: вадзіцель, хаджу, але: падземны, паджаўціць',
    •	разбіваць аднаскладовыя часткі складанаскарочаных слоў і абрэвіятуры, у тым ліку з лічбамі: гаркам, ЮНЕСКА, ТУ104 (нельга, напрыклад, МАЗ I 530);
    •	адрываць ініцыялы ад прозвішчаў, умоўныя скарачэнні ад прозвішчаў, скарочаныя назвы ад лічбаў, нарошчаныя канчаткі ад лічбаў; раздзяляць умоўныя скарачэнні: Ф. М. Дастаеўскі (нельга: Н. М. / Семяновіч), праф. Віктараў (нельга: праф. / Віктараў), 2014 г. (нельга: 2014 / г.), 18му (нельга: 18 /мў), г. зн. (нельга: г. /зн.);
    •	пераносіць на наступны радок знакі прыпынку (асабліва гэта тычыцца працяжніка).
    3.	Словы, напісаныя праз злучок (акрамя ўказаных у п. 2 выпадкаў), дазваляецца пераносіць на месцы злучка, прычым пры друкаванні на наступным радку злучок не паўтараецца: з / за, з / пад, па / беларуску, сам / насам; можа сустрэцца і такі выпадак: самна / сам.
    ^ V Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь — naсвойму ўнікальная краіна. У ёй сыходзяцца [сыходзяцца] ўсходняя і заходняя галіны хрысціянства (праваслаўе [npaeaслаўе] і каталіцызм). 2. Алена Белаконенка некалькі слоў сказала пра сёлетнія Алімпійскія гульні ў Сочы і нагадала прысутным пра дасягненні беларускіх спартсменаў на гэтай Алімпіядзе [Алімпіядзе]. 3. Нядаўна, да прыкладу, з маёй падачы [падачы або nadaчы] на нашай сцэне з'явіўся цыкл канцэртаў «Джазкантакт». Думаю, актывізаваць моладзь павінен і фестываль гумару, прапанаваны рэжысёрам Вячаславам Паніным... — Гэты праект задумваўся даўно [даўно], — працягваеразмову Вячаслаў ПАНІН. 4. А цяпер больш [больш — не пераносіцца] падрабязна. 5. У Беларусі вызначылі жанчын, біяграфіі якіх найчасцей шукаюць [шукаюць] у інтэрнэце. 6. Спадзяванні [Cnaдзяванні] былі на свой розум, рукі і сэрца. 7. ...дзе напрыканцы 1920/X [1920х] ён быў грамадскім сакратаром. 8. У Гарадку там і тут нешта будуюць, рамантуюць, у тым ліку і на тутэйшым «Арбаце»/ — [«Арбаце»—] пешаходнай вуліцы Савецкая.