Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
77
/ 1. У інтэрв'ю «Рэйтэр» Бузек заявіў, што «Саюз волі» выступае за радыкальныя эканамічныя рэформы, незважаючы [не зважаючы] пры гэтым на сацыяльную абарону насельніцтва. 2. He еледзячы [Нягледзячы] на юны ўзрост, дзевяцікласнікі ўжо здзяйсняюць свой жыццёвы выбар.
• са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а горсг, не агідны, а вельмі прывабны;
^ Калі вы скажаце, што гэта не праўда, а байка, дык я запытаюся: а дзе тая мяжа, што аддзяляе праўду ад выдумкі? (Я. Колас); Жадалася зусім іншага — не пасцельнай блізкасці, а «чыстага» кахання, таго, што бачыла ў кіно альбо пра якое чыталаўкнігах, дзе рэч была пра «высокія пачуцці» (Г. Далідовіч); Пень — не кволая, а спелая, не папярэдняя, а наступная ступень існавання дрэва (А. Разанаў); Навечна будзь благаславёны, запрацаваны ў поце хлеб, не квашаны і не салёны, для важныхспечаны патрэб (П. Глебка).
• з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці паясняльных слоў: не баранаванае сёлета поле, не выкананы па ўсіх пунктах план;
V Нефарбаваная, даўно не мытая падлога была ўся ў плямах і насіла на сабе сляды рознага бруду (Я. Колас); / тады, у звязку з усім перадуманым, з'явілася ў яго новая, ім самім не зразумелая думка, нават не думка, а пачуццё (К. Чорны); Хай вам будзе маім прывітаннем не захмараны смуткам радок (В. Хаўратовіч); Так перада мной паўставалі яшчэ ніколі не бачаныя Казбек, Эльбрус, Эверэст... (I. Грамовіч); I не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыяўжыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты!..» (I. Мележ); Была вясна, было пуставата на градах, яшчэ ні разу не полатых, падзеленых роўнымі, яшчэ не вытаптанымі барознамі (М. Стральцоў).
f 1. Такім чынам удалося разабрацца з шэрагам нявырашаных [не вырашаных] дагэтуль пытанняў. 2. Тым не менш напярэдадні візіту ў мястэчку назіраўся ніколі нябачаны [не бачаны] ажыятаж. 3. Напярэдадні матча ўлады прынялі нябачаныя [не бачаныя] дагэтуль меры асцярогі.
• з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: да сустрэчы мы не падрыхтаваны, хата не ўпрыгожана;
V Балазе зараз [цяпер] у гарадскіх кватэрах працуе ацяпленне, калі яно не адключана, працэс можа некалькі [крыху] зацягвацца па часе; У СВК імя Янкі Купалы зазябіць да першых маразоў трэба ажно 1275 га, а на сёння не заарана ўвогуле нічога.
• з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: ніхто не галодны, ні на што не здольньг,
✓ Нічым не адметная вуліца з рудым пылам ды каровячымі бебахамі, нязменныя агароды з гурочнікам ды кіяхамі, нязменныя загуменні з трухою леташняй саломы... (I. Мележ); Чакай, вартуй, калі больш ні на што не здатны!
• з прыметнікамі і прыслоўямі ў форме вышэйшай ступені параўнання: не лепшы паказчык, не горш за іншых;
78
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
V 0, так! У кожным прадаўжала свой род — не горшы між другіх (Н. Гілевіч); Адметнасцю быліхіба дзве карціны Альберціка, падараваныя землякам,—зразумела, не лепшыя ягоныя карціны, але талент не можа стварыць зусім банальную рэч (Л. Рублеўская).
f 1. У ААТ «Мастоўдрэў» перажываюць нялепшыя [не лепшыя] часы, але не апускаюць рукі. 2. To суддзя з зайздроснай цікавасцю выслухае адзін бок, то з няменшені [не меншай] памклівасцю, клопатам аб справядлівасці высветліць удзел другога бокуўзаблытаных падзеях.
• з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: зусім не чырвоны колер, далёка не лепшы вынік;
✓ Уяго [Гансунь Яна] было старападобнае — зусім не старое — аблічча, жоўтае, яклімон, і змаршчакаватае, як печаны яблык, тонкія, у некалькі валаскоў, і доўгія звіслыя вусы (У. Караткевіч); Удзень пахавання паэта зранку пайшоўужо далёка не першы снег, а к сярэдзіне дня стала сонечнасонечна і прыціснуў даволі моцны мароз (А. Марціновіч); Аўтар тлумачыць, што зусім не выпадкова назваў гэты раздзел узвышанымі паэтычнымі радкамі народнага песняра Беларусі.
• з нязменнымі словамівыказнікамі не трэба, не варта, не супраць', таксама не раз',
✓ Дай душу мне тваю — больш не трэба, творчы дух ты народу аддай, і так жыйма абое для неба, і сваім ты мяне называй (К. Сваяк); / каля вас, у добры час, пад засень гоману і вецця, пасядуць так, як мы не раз, шчаслівыя пасядуць дзеці (У. Дубоўка); — He супраць, алеж каб столькі,— не вытрымаў усё ж Шахрай,— хоць раскулачвай (В. Казько).
• са словамі, якія пішуцца праз злучок: не палюдску, не светлажоўты ліст.
V Галіна люта, не пачалавечаму ненавідзела Гаецкую (I. Шамякін); У вагоне было задушна, і, мабыць, з тае прычыны сон вярнуў яго ў той далёкі, не павосеньску гарачы дзень, панурыўусквар і задуху, ад якой шарэла ў вачах і свет губляў свае калёры (В. Мудроў).
5. ВЯЛІКАЯ I МАЛАЯ ЛІТАРЫ
§ 29. Правапіс вялікай і малой літар
1. 3 вялікай літары пішуцца прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, назвы казачных істот, багоў, герояў літаратурных твораў, аднаслоўныя геаграфічныя і астранамічныя назвы: Васіль Мікалаевіч Тананушка, Максім Танк, Мурка, Дзед Мароз, Баба Яга, Папялушка, Пегас, Буцэфал, Атлант, рака Сож, горад Мазыр, Месяц, Венера. Агульныя назвы,
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
79
якія супадаюць з адпаведнымі ўласнымі, пішуцца з малой літары: зямля,месяц, сонца і інш., а таксама дзедмароз (ёлачнае ўпрыгожанне), бабаяга (агідная старая), буцэфал (стары конь), атлант (апорастатуя ў выглядзе мужчынскай постаці).
✓ Гарады — Мінск, Віцебск, Вільня, Магілёў, Гародня і Смаленск з сцяной цаглянай разляглі выгодне (Я. Купала); Сярод іх [энтузіястаў] у першую чаргу трэба назваць свяшчэнніка з пасялення ЫтыкКёль Дзмітрыяна Дзмітрыянавіча Папова (В. Грыцкевіч); Князь Вітаўт, ідучы пад Грунвальд, учыніў тут вялізнае паляванне (У. Караткевіч); Недзе ў глухім матачніку мы пешкі прабраліся да волатнага дуба Ягайлы і натрапілі на вялізны, у два чалавечыя росты, яловы выварацень (У. Калеснік); Удумлівы Шапзн, Рахманінаў чуллівы, Бетховен, Вагнер, Бах, Чайкоўскі, Барадзін — сягаў шматструнны зык да сонечных гадзін (А. Салавей); Свеціць Жытнёвая Баба на руні, свеціць мне Зюзя і добры Вялес! (М. Шэлехаў); Стану на гары Высокай, нізканізка пакланюся (Я. Пушча); А гэта ж цуд — хоць нас ужо цудамі цяжка здзівіць — зблізку ўбачыць не толькі адваротны бок Месяца, але і планетуЗямля — напрыклад, якузыходзіць сонца ў далёкай краіне (А. Адамовіч); Я павінна была прамаршыраваць да Дзеда Мароза, «адрапартаваць» яму пра наша «прышэсце» і зрабіць круг гонару вакол ёлкі (Л. Рублеўская).
^ 1. Вялікая колькасцьлюдзей трапіла ў)([Н]ямеччыну ў палон. 2. Псторыя сучаснай вакцынапрафілактыкі пачалася 14 мая 1796 года, калі англійскі ўрач Э.Джэнер прышчапіўсупраць натуральнай воспы першагажыхара ўДз\ямлі. 3. Клімат тут суровы — да 70 градусаў спякоты на ^[с]онцы.
1. 3 малой літары пішуцца часткі ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль і інш. у іншамоўных асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Лопэ дэ Вега, Тэўн Адрыянус ванДэйк. Аднак у некаторых выпадках і гэтыя часткі пішуцца з вялікай літары па традыцыі або ў назвах літаратурных герояў: Дэ Лонг, Ван Гог, Эль Грэка, Дон Кіхот, Дон Хуан.
✓ 3 разбітаю лютняй ідзе паэт Сірано дэ Бержэрак (Ю. Таўбін); Заўважым, што раўнанні, падобныя на (8.2), (8.3), упершыню былі атрыманыя Статцам дэ Марсаму 1960г. (I. Сташкевіч);Леанарда да Вінчы нездармараіўмаладым мастакам разглядацьузоры плесні насцяне (Л. Рублеўская); Кабякмага бліжэй быць да ісціны ў сваёй спробе «рэканструкцыі», скарыстаем нямецкае перавыданне кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 года, дзеўякасці дадатку змешчана праца па артылерыі нямецкіх даследчыкаў Даніэля Эльрыха і Георга Швайбера, а таксама працы Адама Фрэйдтага і Андрэя дэль Аква — сучаснікаў К. Семяновіча (А. Бельскі, М. Ткачоў); Праз гады на тых рэдзенькіх, лічаных уроках спеваў у Рагачове, у незабыўным, дарагім і naсвойму мілым Белпедтэхнікуме, пачуў я песнюЛюдвіга ван Бетховена (Ф. Янкоўскі).
^ Менавіта таму іўзнікла такая ідэя — увекавечыць вобраз героя, які мог бы стаць сапраўдным сімвалам Беларусі, як Маленькі Прынц з'яўляецца сімвалам Францыі або %\Д]он Кіхот — Іспаніі.
80
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
3. Аднаслоўныя назвы выданняў, устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, твораў і пад. бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: газета «Звязда», часопіс «Нёман», завод «Прамень», выдавецтва «Кнігазбор», аповесць «Адшчапенец».
✓ Кнігу «Вянок» Максім Багдановіч падарыў стрыечнай сястры Нюце (Ганне ІванаўнеГапановіч), да якой ён адчуваўсардэчную сімпатыю (Н. Ватацы); 1917год паэт сустрэў на мінаносцы «Забіяка» (У. Агіевіч, I. Кудраўцаў); Прапанаваны выкладчыкам для распрацоўкі тэкст урыўка з аповесці Я. Коласа «Дрыгва» студэнты дома, рыхтуючыся да заняткаў, абавязкова перапісваюць у канспект (А. Каляда); Можна прыгадаць работы рэжысёра У. Бокуна і кінааператара Ю. Санжарэўскага на «Тэлефільме» (Э. Мельнікаў).
4. Назвы прадметаў побыту, прамысловых і харчовых тавараў, вытворчых марак тэхнічных вырабаў бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: набор посуду «Журавінка», зубная паста «Аквафрэш», лральны парашок «Мара», хлеб «Маг», цукеркі «Знічка», аўтамабіль «Пежо», тэлевізар «Гарызонт». Назвы саміх вырабаў без родавага абазначэння пішуцца ў двукоссі з малой літары (акрамя тых выпадкаў, калі яны супадаюць з асабовымі назвамі): «фольксваген», «масквіч», «віцязь», але: «Мінск» (халадзільнік), «Волга» (аўтамабіль).
^ Ты мяне схавай у келлі і налі віна «Кагор», каб душы дзве затрымцелі і — per aspera — да зор (С. Чыгрын); 3 чаго пачынаецца Жодзіна? Дальбог, не з машыны «БелАЗ»!.. (А. Хадановіч); Праз паўгадзіны сябры вылезлі з «масквіча» на вуліцы Адоеўскага (А. Федарэнка); Конь чатыры стагоддзі адгойсаў і сканаў, бо не вытрымаў ён канкурэнцыі сённяшніх дзён — «мерседэсаў», «фіятаў», «ролсройсаў» (В. Тарас); I з «юнкерсаў» падбітых алюміній ламалі для дзяўчат на грабянцы (С. Гаўрусёў); I ехаў побач гэтай самаю дарогаю святар з залатым крыжам у «мэрсздэсе» (В. Шалкевіч); Спыняліся чорныя «Волгі», глядзелі старшыні, грымела рокмузыкаўкожнай машыне... (М. Купрэеў).