• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    */ Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калінебудзь імкнуўся заняволіць цябе (Я. Купала); Часта тады і не заходзілі Кузьма з Уласам у вёску, а начавалі і днявалі нават часам каля рэчкі дзенебудзь у кустах (К. Чорны); Але хіба можа хтонебудзь папікнуць наш народ у тым, што ён жорсткі, што ён крыважэрны? (У. Караткевіч); Сядзе за стол, а вакол імама, іmama, і бабуля — упрошваюць, угаворваюць, казкамі забаўляюць, абы хлопчык штонебудзь з'еў (М. Гіль); На невялікай прагаліне міжкустоўзбоч дарогі стаяла, абыякзагнаных, некалькі крытых брызентам машын (В. Быкаў); Яшчэ на другім курсе, праявіўшы неабыякую прынцыповасць, ён, камсамольскі актывіст Галабурда, прапанаваў на студсавеце выселіць Манько з інтэрната (В. Мудроў).
    f 1. Зразумела, што такую тэхніку абы каму [абыкаму] не даручыш. 2. Што яшчэ рабіць, каб гэтага не здарылася? Ну, зразумела ж, слабіны не даваць, не пускаць зяця аднаго ды абы хуёы [абыкуды]. 3. Што датычыцца шкарпэтак, то іх, відаць (мы разам вырашылі), альбо выпусцілі з нейкім бракам, альбо захоўвалі абы ях [абыяк] — неўяўляючы, колькі дроў магло б наламацца зза такой дробязі, калі б...
    •	часціца такі пасля дзеясловаў (зрабіўтакіў займеннікаў і прыслоўяў (усётакі, зноўтакі, даволітакі, тактакі); у іншых выпадках гэтая часціца пішацца асобна (усё ж такі, ён такі адказаўў,
    V Ах,якая тыжорсткаяўсётакі, мудрасцьлюдская! (Н. Плевіч); Згадаўсязамоўлены артыкул, якіўжо даўсятакі мнеўзнакі (С. Астраўцоў); Якніяк, гэта ўсёжтакі было цікава для палешукоў (Я. Колас); I такі знайшоў Хведар Іванавіч жаданую хату; Была яшчэ і трэцяя версія, звязаная з сапсаванасцю механізма падачы газу, аднак яна адразу знікла, бо агонь на святы такі ўключаюць, значыць — тэхнічны бок тут ні пры чым.
    / 1. Уеё т&кі [Усётакі] я шчаслівая, нават тым, што на маё дзяцінства і на дзяцінства майго сына не выпалі такія страшныя выпрабаванні, што дасталіся
    74
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    маёй бабулі іяе дзецям. 2. Аднакулітаратурныя творы пра далёка не будзённае жыццё чыгункі трапіла, бадай што [бадай што], адна старадаўняя Орша, да якой «увечары і ўранку цягнікі імчаць па ўсіх напрамках».
    •	складаныя выклічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы: огого, войвойвой, оёёй, аяяй, дзюдзюдзю, хахаха, куку, дзындзын і інш. ✓ Лепей на касцёрІА поўзаць не бууду! Аааа!!! (А. Макаёнак); —Хахаха! — неслася ўздоўж Вуліцы (М. Захаранка); — Вуцьвуць! Гульгуль! Спускайся сюды, галубок (В. Гардзей); Буланы конік, матаючы ў такт хады галавою, весела шлёпае капытаміпа мокрым пяску. Шлёпшлёп, шлёпшлёп... (Б. Стральцоў).
    3.	Асобна пішуцца састаўныя прыназоўнікі і злучнікі: згодна з,змэтай, на працягу, на чале, нягледзячы на, у адпаведнасці з, у адрозненне ад, у параўнанні з, дарма што, таму што і інш. He дапускаецца змяняць формы складнікаў у састаўных прыназоўніках, напрыклад, замест у адрозненне ад —у адрозненні ад, заместу параўнанні з — ші параўнанню з і інш.
    ✓ Я, Канрад Цхакен, павінен быў не марудзячы пакінуць Быхаў і на чале сваіх трох соцень швейцарцаў спяшацца ў замак Кізгайлы (У. Караткевіч); Цяжка было на працягу доўгіх трывожных гадоў насіць у сабе заціснуты боль (М. Арочка); Але дрэвы, у адрозненне ад людзей, нечага саромеліся і хавалі ад нас, дзяцей, сумныя падрабязнасці чарговага пахавання (Л. Рублеўская).
    S 1. Пажарнікі тушылі агонь напрацяеу [на працягу] дзвюх гадзін, аднак дахоўку плошчай у дзве тысячы квадратных метраў выратаваць не ўдалося — яна поўнасцю згарэла. 2. Каб іх [артыстаў] супакоіцьі,] міністр асабіста прыйшоў у тэатр, абяцаў паставіць н&чшк [на чале] аб'яднанага тэатра кіраўніка, які будзе добрым гаспадарнікам. 3. У адрозненні[е] ад Светы,уякой была вялікая сям’я, Марына не мела ні дзяцей, ні мужа.
    § 28.	Правапіс не (ня)
    1.	Прыстаўка не (ня) пішацца разам:
    •	калі без не (ня) слова не ўжываецца: немаўля, незабыўны, ненавідзець, нявер ’е\
    ✓ Неўзабаве, аднак, немец спрытна абматаў галаву рудаватым папяровым бінтам, туга спавіў павязкаю і сабраўу сумку сваё начынне (В. Быкаў); I нездарма спакойная суровасць праз творчы лоб праклала раўчукі (М. Багун); Палонных беларусаў, што радаваліся ўз'яднанню родных мясцін з краінай, якую яны лічылі Радзімай, частка палякаў або ненавідзела, або не магла зразумець і пачужому маўчала (Я. Брыль); Кірыла, стомлены абедам, драмаўу шэзлонгу, праз сон кідаючы асобныя словы ў размову жанчын іЯраша, часам неўпапад (I. Шамякін); Пятрушу палюбілі. Хіба што жонка лётчыка, прыгожая, нетаропкая ў рухах, пастаянна засяроджаная, трохіяго недалюблівала (Г. Марчук).
    f Пісьменнікаў не зд&рма [нездарма] называлі «інжынерамі чалавечыхдуш».
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    75
    •	з назоўнікамі са значэннем супрацьпастаўлення: неметал, нефілолаг; з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на а (о) са значэннем новага, супрацьлеглага паняцця: невядомы, невялікі, неспакойны, няблізка, няйначай; залежныя словы не ўплываюць на злітнае напісанне не (ня) з прыметнікамі: невясёлы праз гэта настрой, непрыгожы ад гора твар, ✓ Дрэвы глуха шумелі і злівалі свой шум у адну доўгую, невядомую людзям песню
    (Я. Колас); Але ў гэтым белым свеце ёсць цікавае, непрыкметнае на першы погляджыццё (Э. Самуйлёнак); Ужо світаць пачало, як чалавек прыпыніўся каля густой няроўнай агароджы (К. Чорны); Угалаве хаўтурны звон, нярадасны (М. Танк); Галоўнае ж — тут, у агульным лагеры, не было той муштры, што зверствам сваім выганяла з цябе і так небагатую сілу (Я. Брыль); Вадзілі нас на паляну ўлесе, дзе адбываліся нелегальныя мітынгі (У. Калеснік);Да Карпінчыкаўпайшла пешшу, балазежылінедалёка (Р. Баравікова); Паветраздаецца гаркавым, а шкло непразрыстым... (Л. Рублеўская).
    / 1. На той момант я, на жаль, не дастаткова [недастаткова] ведаў свае правы ў такой юрыдычнай сітуацыі. 2. Купала не мала [нямала] папахадзіў старасвецкімі шляхамі Беларусі. 3. З'явілася ўжо не мала [нямала] каментарыяў з нагоды адстаўкі прэм'ера Расіі Сцяпашына.
    •	у дзеяслоўнай прыстаўцы неда, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недаацаніць, недавыканаць, недаліць, але: не дасягнуць мэты, не дачакацца сябра, не дагледзець фільм;
    ✓ Раман даліў да краёў жоўценькай у чарку, якую я недапіў, на мяне населі з усіх бакоў, ія яшчэ палкануўразы са два (В. Дайліда); А чаго галава недаварыць, дык сэрца падкажа (Б. Стральцоў); Вір целлюдскіхі песень недапетых і тупат здзічэлага каня... (Ю. Гаўрук); Ад чорнай вопраткі начы застаўся колер сіні, хіба што ў полі крумкачы яе неданасілі (К. Жук); Антон ішоў на Чацвёртае поле самым кароткім шляхам: праз недабудаваныДом культуры (Ю. Нераток).
    / Надзвычай неспрыяльны сёлетні год яшчэ не завяршыўся, а калектыў калгаса «Парыжская камуна» Міёрскага раёна па розных прычынах не далічыўся [недалічыўся] 44 сваіх работнікаў.
    •	з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы: небаранаванае поле, нявыкананае заданне; паясняльныя словы вельмі, надта, выключна, абсалютна, незвычайна не ўплываюць на злітнае напісанне не(ня): зусім небаранаванае поле, абсалютна нявыкананае заданне;
    ^ Ды пайшлі, панесліся нечаканыя загады, пагрозы (Ф. Янкоўскі); Маленькая ростам, худзенькая, танюткая, якгалінка, з амаль неразвітымі клубамі і дзіцячымі, убогімі грудзямі, з блакітнымі жылкамі на шыі і руках, у якіх зусім, здавалася, не было крыві,— яна была слабай, як сцяблінка палыну на мяжы (У. Караткевіч); Нешта новае, зусім незнаёмае пасяліласяў душы (Н. Гальпяровіч).
    •	з займеннікамі, калі на не падае націск: нехта, нешта, нейкі (таксама некаторы), і з падобнымі прыслоўямі: неяк, некалі, недзе.
    76
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Уладзімір Андрэевіч раззлаваўся, ён адыходзіць убок і нешта шукае ў кішэнях (А. Макаёнак); Некаторыя адразу адмовіліся, іншыя абяцаліпадумаць (г. зн. параіцца з кімсь) (В. Быкаў); Мабыць, я расказваў ужо, што многіх нашых пісьменнікаў пастралялі. ІЗарэцкага, і Галавача, і Каваля — недзе пад сотню чалавек знішчана (Я. Скрыган); Жаваранка асунуўся неяк у шчоках — перш гэтага не было,— зрабіўся суровы і зацяты (I. Пташнікаў); Некуды ж трэба іх [вершы] аддаць, каб надрукавалі (В. Ткачоў).
    2.	Часціца не пішацца асобна:
    •	з дзеясловамі: не пагадзіцца, не кахаць;
    ✓ He дзівіся, панок, якжыву,— мне ніхто не памог будаваць (Ф. Багушэвіч); Болю ўгрудзяхАндрэй цяпер не адчуваў (I. Чыгрынаў); Можа, нехочаце песнямі, струнамі рваць і старыя, і свежыя раны? (М. Танк); Ты не сумуй і не старэй, у гвалт кабет нелезь (П. Панчанка); алехіба не ведае ноч/што прымусне дае дабра? (Э. Мазько).
    Дзеясловы стаць і ставаць у значэнні «не хапаць, бракаваць» з не пішуцца асобна паводле агульнага правіла.
    ✓ Многім не ставала купалаўскай прастаты і задушэўнасці, часта пераважаў агульны погляд да падзеі (У. Гніламёдаў); Пярэчыць Аксане сіл ужо не ставала (М. Станкевіч); Толькі сястры мне яшчэ не ставала (П. Васючэнка); А пусціць — не ставала сіл (М. Віч); Чаго нам, сябры, яшчэ не стае? (А. Пысін); Зінаўжо нераз збіралася заняцца пошукам сваіх каранёў, дыўсё не стае часу (У. Дамашэвіч).
    S 1 .За гэтыя грошы сёння нешбудзеш [не набудзеш] нічога. 2.Алежновапрызначаны следчы Гінько пакуль што з падазроным нссустракаўся [не сустракаўся].
    •	з дзеепрыслоўямі: не кажучы, не зрабіўшьг,
    ✓ Коля Сушчэвіч, больш не хаваючыся і не крадучыся, пайшоў па шашы і праз кіламетраў дзесяць убачыўузарасніках прыдарожнай шыпшыны чалавека ў ботах і без шапкі (К. Чорны); He баючыся, што параніцца, свой шляхбез посахазнаходзіць (М. Шабовіч); Пакуль немец, нічога не падазраючы нават, узнімаўдраўлянымістукаламі на дарозе пыл, паміж намі было вырашана наскочыць на яго ззаду і выхапіць торбу (I. Чыгрынаў); Ваўчокпаціснуўплячыма, нібы не еерачы таму, што гаварыў падхаронжы, нехаця падняў свой куфэрак і пайшоў да брамы (В. Адамчык).
    3 дзеепрыслоўем гледзячы часціца не пішацца асобна, а ў складзе састаўнога прыназоўніка нягледзячы на — разам.
    ✓ He гледзячы на бакі, пайшоўу кабінет суддзі і шчыльна зачыніўза сабою дзверы (Л. Арабей); На вастрыё пяра бяруць паэты і тых «пераўтваральнікаў прыроды», якія, урываючыся ўяез усёй магутнасцю сучаснай тэхнікі, не гледзячы ні вока ні бока, губяць па сутнасці сваю ўласную зямлю (К. Цвірка); / вось, нягледзячы на цьмянае сваё паходжанне, гэтае слова заваявала ўсю літаратуру (Я. Скрыган); Нягледзячы на адсутнасць у змесце верша непасрэдных перазоваў з творчасцю Дантэ, ён цікавы як унёсак у развіццё і замацаванне гэтага віду верша на беларускай глебе (I. Чарота).