Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Частка другая
ПРАЎКА
НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ
УЗРОЎНІ
1. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў КАНЦЫ СКАЗА
I ПРЫ ПЕРАРЫВАХ У СКАЗЕ
§ 31. Правілы пастаноўкі кропкі, пытальніка, клічніка, шматкроп’я
1. Пасля загалоўкаў і падзагалоўкаў разнастайных твораў у залежнасці ад аўтарскай задумы можа ставіцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е (кропка не ставіцца).
✓ У ЧЫМ ЯГО КРЫЎДА? (М. Гарэцкі); ТУДЫ, НА НЁМАН! (Я. Колас); ЯК ВАС...
(А. Салавей); БОСЫЯ НА ВОГНІШЧЫ // Паэма (М. Чарот) (параўн. у змесце кнігі: Босыя на вогнішчы (паэма).80).
Калі загаловак ці падзагаловак складаецца з двух (і больш) элементаў, адпаведныя знакі прыпынку ставяцца пасля кожнага. Канцавая кропка не ставіцца.
✓ КІЛАГРАМ АНАГРАМ. I HE ТОЛЬКІ...; НАША. ДАЎНЯЕ. НЕПАКІНУТАЕ // Айчыннае кіно вяртаецца пад музыку
2. У канцы закончанага апавядальнага, пытальнага і клічнага сказа ставіцца адпаведны знак прыпынку: кропка, пытальнік і клічнік.
✓ Агню яшчэ не было. Яшчэ стаяла ціхая цемень (К. Чорны); Памятаю, ішоў я ў Сакалішча. Гэта было далёкае сяло, кіламетраў за дваццаць з гакам (Я. Скрыган); Дама. ...Патанцуем, мусье Зносілов? (Я. Купала); Любі, Стасюк, спрадвечную раку! (Д. БічэльЗагнетава).
Кропка ставіцца ў канцы пабуджальнага сказа, калі просьба ці пажаданне выказана спакойным тонам, без клічнай інтанацыі.
✓ He падбівай. He падбухторвай.Дарма шчыруеш (Н. Гілевіч); Хайродныя ізнаёмыя салдат вашага аддзялення азнаёмяцца з месцам навучання, адпачынку, сну,
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
89
з узорамі баявой тэхнікі (Г. Марчук); He будзь для іншых крыжаносцам і помстай людзям негразі (П. Панчанка).
3. Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой асобныя сказы.
ч/ Хутарцы ўздыхнулі вальней. I думалі, што навальніца мінула (М. Гарэцкі); Раптам Бураў падумаў, што гэтак Сушчэня можа іўцячы, і ажно спалохаўся на момант. Ды толькі на момант, бо Сушчэня ў лесе нават не прыбавіў хады, нават часам прытрымліваўурукахякую галінку, кабдужа не сцёбнуць Бурава (В. Быкаў); Можа, уцякае Вася, дзякуючы чытанню, ад жыцця сапраўднага, са сваркамі, звягай, розным брудам, у свет цудоўны, чароўны, але выдуманы. Але іў кнігах не адно выдуманае жыццё (I. Навуменка).
4. У канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем звычайна ставіцца кропка (пытальнік ставіцца ў адпаведнасці з аўтарскай задумай).
✓ А гэтыя хмурынкіІХто іх ведае, адкуль яны выпаўзаюць і куды ідуць такзгодненька, такія мілыя ды прыветныя (Я. Колас); Думудумалі, яклепей Тараса караці, ці на полі, на кургане, ціў бацькавай хаце (Я. Купала); Калі іхто гэтага навырабляў, мы так і не даведаліся (П. Місько); Гаворыш ты, хлопча, можа, ідобра, але дзежя тыхмясцовых матэрыялаў вазьму, калі іху нашым калгасе не робяць? (Я. Брыль); Гладкі, з залацістымі вачыма Амур бег іразпораз аглядаўся: ці тут чалавек? (У. Караткевіч).
Калі ж у складаным сказе пытанне выражана ў дзвюх частках або толькі ў галоўнай, то ставіцца пытальнік.
^ А можа, мужык у чырвонай кашулі і з віламі ў руках, які сніўся пані Марыне? (Б. Мікуліч); Альбо сам не жадаў прызнацца, што не так сябе паводзіў, што сам вінаваты ў такім небяспечным павароце спраў? (Г. Каржанеўская); Якжа мне не азірнуцца назад, нават калі б я застыў слупом солі? (М. Танк); Пра што, скажы, твой светлы одум, па кім такіглыбокіўздых? (А. Пісьмянкоў).
5. Спалучэнне «клічнік — пытальнік» ставіцца ў клічных сказах з пытальнай інтанацыяй, спалучэнне «пытальнік — клічнік» — у пытальных сказах з клічнай інтанацыяй.
✓ «Гордая слава»!? Я ведаў яе зараз, гэтую гордую славу, якая скончылася адзічэннем, але мне адгэтага не былолягчэй (У. Караткевіч); Але ішлі дадому расчараваныя — які ж тады ён Бог, калі ахвяраванняў не прымае, дарункаў не бярэ?! (Я. Сіпакоў); Кабродная бабуля ды так пра сваюўнучку?! (П. Місько).
6. Шматкроп’е ў канцы сказа ставіцца для абазначэння незакончанасці выказвання ці для абрыву пералічэння.
V Ды ўсё ж, як ні мала было ў нас часу на гэты канцэрт, як пасля аказалася — вельмі цікавы, ён пачаўсяз малітвы... (Я. Брыль); А Хведар,уздзеўшыапошніпрыстойны касцюм, хадзіў па фірмах у пошуках працы... (Л. Рублеўская); У нагах з'яўлялася цяжкасць, ападаць пачалі нездавальненне, страх, злосць, нянавісць, трывога...
90
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
(К. Чорны); Мы — залатыя каплі: і ты, і я, і ён, як Райкін альбо Чаплін, Дзісней ці Сімянон... (П. Панчанка).
Шматкроп’е можа ставіцца ў сярэдзіне сказа для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывістасці ў маўленні.
✓ А тут цэлы тыдзень ідзіідзі, а заблудзіў у сад гнілы яблык падняць,— афіцэр цябе хлабасцінаю па галаве... гоніць як свінню (М. Гарэцкі); Аднаго разу да яго прыйшладуша — неягоная... душаіншага... (В. Кустава); / ведаеш... твая праўда: мае ногі прывялі нас да гэтага... ганебнага слупа (М. Захаранка); He хочацца ім ганарыцца... здаецца, няма чым... сорамна ганарыцца... і не буду (Г. Марчук).
Шматкроп’е ў сярэдзіне сказа ставіцца пры пропуску часткі цытаты, а таксама пры скарачэнні назвы твора, які складаецца з некалькіх слоў. ✓ У. Карпаў лічыць, што ў рамане «Людзі на балоце» ўвага Івана Мележа сканцэнтравана на тым, каб на асабістым лёсе Васіля і Ганны паказаць:«... цяжка, ой, цяжка было жыць, кахаць, працаваць у аднаасобнай вёсцы тых гадоў, дзе аб коснасць і беднасць разбіваліся лепшыя надзеі людзей, дзе нявечыліся іхнія душы» (Р. Шкраба); Трэба зазначыць, што менавітаў «Слове...» ізнайшлі найбольш яркае і праўдзівае вызначэнне асоба і дзейнасць Усяслава (М. Ермаловіч).
7. Для адначасовай перадачы незакончанасці выказвання з клічнай ці пытальнай інтанацыяй выкарыстоўваюцца наступныя спалучэнні знакаў прыпынку: !..; ?..; !?.; ?!. Часам для адлюстравання ў найвышэйшай ступені выяўленых пачуццяў аўтары могуць выкарыстоўваць і іншыя спалучэнні знакаў прыпынку.
✓ А колькі сваіх твораў потым ён [У. Дубоўка], вярнуўшыся з «мест не столь отдаленных», прапаноўваў рэдакцыям, а іх так і не надрукавалі!.. (Б. Сачанка); Ці не лепш было здацца першай альбо заваяваць каханне другой, каб не ламаць жыццё трэцяй?.. (Б. Пятровіч); He рві сабе сэрца, паэце!.. Пачуўя — ці гэта быў сон?.. (Н. Гілевіч); Ну колькі можна цярпець такое войканне?!. (Л. ДранькоМайсюк); Чаму яно не памерла, ты, якіжартуе?! Чаму!?!! (У. Караткевіч).
8. Асобныя часткі пры парцэляцыі часцей аддзяляюцца кропкай, радзей — клічнікам ці пытальнікам.
V Нельга хаваць праўду. Ніякую. Якая б суровая яна ні была. Нявыгадная. Небяспечная (I. Шамякін); Успамінаюцца лапці — вялізныя, старыя, латаныяпералатаныя, падбітыя нават раскляпанымі баначкамі ад ваксы. Лапці старога дзядзькі Івана. I яго расказы пра японскую вайну, якія я, таксама як і лапці, ведаю з маленства (Я. Брыль); Якхутка бег часііякхутка большаў у Люсі жывот! Здрадліва хутка!3 кожным днём!3 кожнай гадзінай! (Л. Маракоў); Дзец/ нараджаюцца старымі, а старыя ўжо больш не дзяціняцца. Смешна? Страшна?Абсурдна? (А. Казлоў).
9. Пры пашпартызацыі (указанні ў дужках аўтара) апавядальнага сказа кропка ставіцца пасля дужак. Пры пашпартызацыі сказаў з іншымі знакамі прыпынку яны захоўваюцца ў канцы сказа, а пасля дужак ставіцца кропка.
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
91
✓ Гэтыя канструкцыі заснаваны на сувязі прымыкання, парадак слоў — прэпазіцыя залежнага кампанента: Гаснуўдзень назнарокпакрысе (А. Астрэйка). (Л. Антанюк); Калі эмацыянальнаэкспрэсіўныя адценні выражаны ў катэгарычнай форме, то ў канцы пытальных сказаў можа ставіцца пытальнік з двума клічнікамі, напр.: Прыняцьусе меры... Чуеце?!! (Э. Самуйлёнак). (Л. Бурак).
2. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ 3 АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ
§ 32. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, звязанымі бяззлучнікавай і злучнікавай сувяззю
1. Аднародныя члены сказа, не звязаныя злучнікамі, аддзяляюцца коскамі. ✓ А гэтым часам па ўсім фронце гудзіць, шуміць, бзхае, свішча, трашчыць
(М. Гарэцкі); Мне робіцца добра, лёгка, нават весела (В. Быкаў); У абшары навакольным над папарам, лугам, полем снег тчэ мяккі змрок (Р. Барадулін); Стары колас водзіць вусам, аглядае ўсе сцяжынкі, засцілае стол абрусам, запрашае на зажынкі (В. Вітка); Час аселасці, вернасці, прозы, успамінаў, спагады, журбы... (Л. Філімонава).
He з’яўляюцца аднароднымі членамі і не аддзяляюцца коскай два дзеясловы ў аднолькавай граматычнай форме, якія стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносінах адно цэлае: пайду пагляджу, вазьмі аднясі, сядзем пагаворым. Напр.: Глядзіце не апячыцеся, калі пырскі, промні ля сонца, навокал яблыка ўспыхнуць (Я. Сіпакоў). Параўн. з выкарыстаннем такога спалучэння, але раздзеленага іншым членам сказа і лагічна вылучанага: Мужчына і сапраўды супакоіўся, пагадзіўся, «адкланяўся» і вырашыў пайсціў свой пакой, выспацца.
2. Аддзяляюцца коскамі аднародныя азначэнні, калі абазначаюць адрозныя прыкметы розных прадметаў або аднаго прадмета, характарызуючы яго з розных бакоў. Пры гэтым кожнае азначэнне непасрэдна адносіцца да азначальнага слова, паміж імі можна ўставіць злучнік і.
V Мільгаюць яркачырвоныя, блакітныя, зялёныя, жоўтыя шапачкі і шалікі
(I. Шамякін); Высокія асіны і бярозы далучалізрэдкуісвой голасдагэтага шуму, калі часам дужэй патыхаў сыры, халодны вецер і варушыў іх голае вецце (Я. Колас); Я чую дуброў размову і доўгі, працяглы стогн, і гэтая сумная мова вядомая мне здавён (П. Броўка); Прыемны, духмяны водар лунаўу паветры (Л. Левановіч); Асмяглымі, гарачымі губамі — так п'юць ваду гаючую з крыніц — мне з гэтых рэчак піць святую памяць, прасветленую ззяннем бліскавіц (М. Мятліцкі); Распусны, халодны, пранізлівы бляскліхтара! (I. Бабкоў).
92
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
/ 1. Філасофія мадэлявання космасу сялянскага жылля на падставе законаў светабудовы вельмі выразна адлюстравана ў велічальных калядныхі] велікодных песнях (велічальныя песні бываюць і каляднымі, і велікоднымі). 2. Нядаўна механізатары ачысцілі ад пустазелля ўчасткі азімых і цяпер зноў выйшлі ў поле для правядзення хімапрацоўкі пасеваў яравых^ зерневых і зернебабовых культур, кукурузы, бульбы, шматгадовых і аднагадовых траў (яравыя не з'яўляецца аднародным азначэннем да зерневых і зернебабовых). 3. Жыццё нібы вырашыла ўраўнаважыць становішча і дало Фёдару Парфёнавічу спрытнуюН моцную целам і духам жанчыну, не дзіва, што яна абрала сабе «мужчынскую прафесію» (калі ў бяззлучнікавай групе азначэнняў адно развітое, яны лічацца аднароднымі).