• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    3.	Адасабляюцца дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, якія адносяцца да асабовага займенніка (нават калі ён адсутнічае, але ўзнаўляецца з кантэксту).
    ✓ Ад родных ніў, ад роднай хаты ў панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М. Багдановіч); Светлага воласу, з абветраным тварам і з рэдкімі вяснушкамі на пераноссі, ён здаваўся ціхманым і не вельмі рухавым (К. Чорны); Спакутаваны болем ідушэўна распяты, я не адразу цямлю, чаго яны [салдаты] маўчаць (В. Быкаў); Зачараваны і анямелы, гляджу на гэты імклівы бег (М. Танк); Усхваляваны знойдзеным да слёз, не чуеце, як конь заржаўустайні іраздуваехрапамі авёс (Л. Геніюш).
    / 1. Увечары ёні] вясёлы і шчаслівы\А вяртаўся дамоў, дзе чакалі жонка і маленькі сын. 2. Плямістыя, аранжавачорныя, шурпатаскурыя, з зубчастымі грабянямі на спінахіі яны плавалі ў сонечнацёплай вадзе.
    4.	Адасабляюцца дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікамі і прыметнікамі, дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі зваротамі, якія аддзелены ад азначальнага слова іншымі членамі сказа.
    ✓ Неяк дайшлі да Юткевіча брыдкія анекдоты пра Маслоўскага, але ён адвярнуўся ад іх, як адварочваўся, самотны, ад усяго бруднага ў жыцці (Б. Мікуліч); Лёг
    100
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    адпачыць я ад гэтай падзеі вялікай, нават забыўся, шчаслівы, пра што гаварылі (М. Танк); 3 касцёла, прыглушаны мураванымі сценамі, зноў загрымеў арган (В. Адамчык); Нап'ецца хтонебудзь, засне дзе папала — яго і раздзене хто, п'янага і соннага (I. Чыгрынаў); Шасейка праходзіць побач з вёскай, і разы два я нават бачыў, як спынялася на мосце машына, Альберт Іванавіч саскокваўз кузава і крочыў, высокі і хударлявы, напрасткі праз мяжу ў вёску (Я. Каршукоў); Угневаны, шумеў трывожна лес, хілілася рабіна каля тыну, бо ў кожнага быў геніяДантэс, боўпесню стрэліць быўгатоў Мартынаў (У. Паўлаў); Кволы агеньчык то мізарнее, то, падбадзёраны кропляй тлушчу, што сцякае з кнота, зноў успыхвае (Ф. Сіўко).
    5.	Адасабляюцца дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікамі і прыметнікамі, дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі зваротамі, якія стаяць перад азначальным назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае адценне (прычыны, умовы, уступкі).
    */ Сплецены з яловых лап, шалашык толькі ад людскога вока ўкрываў таго, хто ўім быў (К. Чорны); Усхваляваная, Вера траха што не бегла дахаты (Б. Мікуліч); Верныя сваёй пастанове, случчакі хапіліся за зброю, каб спыніць бальшавіцкі наступ (П. Рагач); Патрывожаны бразганнем засавак, рыпам жалезных дзвярэй, вязень падняў галаву (В. Чаропка); Абураная гзтым вераломствам, гаспадыня падхапіла на дарожцы лазовы гучок, якім надоечы гнала валацугу дахаты, і з лямантам, з кленічамі, няшчадна лупцуючы, пазырыла іх далёка за хлеў(В. Гардзей).
    6.	He адасабляюцца дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікамі і прыметнікамі, дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі зваротамі, якія стаяць перад азначальным назоўнікам і не маюць дадатковага акалічнаснага адцення (прычыны, умовы, уступкі).
    */ На верхавінудрэўцазвісаераскудлачаная ветрамісаломаз стрэшкі (М. Гарэцкі); Расколаны і ахоплены агнём дом упаў і пахаваў пад сабою Надзеіну магілу (К. Чорны); Сонцам атачонае прырэчча плавала ў сп'янеласці малін (В. Зуёнак); Гнаны рэвалюцыйнымі віхурамі цырк падаўся далей, а місцюкі наважыліся перачакаць пачатак новае эры ў гісторыі чалавецтва ў Капысіцы: набылі кароўку і атабарыліся на пакінутай сядзібе наводшыбе ад вёскі (У. Арлоў); Высокі, ладны, чыста паголены Саламаха здаваўся ўвасабленнем сілы і здароўя (М. Касцюкевіч).
    ^ 1. Праехаўнекуды трактар, замычэлІ^ прыгнаныязпашы каровы. І.Завяршальным і відовішчным акордам начнога мерапрыемства стала дэманстрацыяУі знятых супрацоўнікамі музея\ еідэафільмаў пра родны край. 3. Усё бліжэй і бліжэй падступала да горада^ ашчапераная дзідамілюдская хваля.
    7.	He адасабляюцца дапасаваныя азначэнні, якія сэнсава цесна звязваюцца з азначальным назоўнікам або ўваходзяць у склад выказніка.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    101
    ✓ Сцёпка вясёлы ішоў дадому, каб у вольную часіну ўзяцца за дробы (Я. Колас); Я прачнуўся ўначы: мне пачуўся ў палатным паўзмроку голас чысты і свежы ігзткізнаёмы (А. Зарыцкі); Аўсеенка прыходзіўмаўклівы, схмурнелы, валіўся на ложак, адварочваўся тварам да сцяны, і ўся няўхлюдная, вялікая ягоная постаць адно гаварыла: не руш, буду маўчаць, маўчаць упарта і доўга (Б. Мікуліч); Вецер дзьмуўёдкі, вадзяністы (I. Чыгрынаў).
    8.	Адасабляюцца недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі або без іх.
    ^ Каля гэтай хаты быў вельмі блізка малады лес, без падлеска (К. Чорны); Чорныя рыцары, у сацыялістычных забралах дзеля блізіру, ускалыхнулі ў народзе звярыную помстуза мінулае, і народ цяпер сам сябеўстрымаць не можа (3. Бядуля); Надарылася і навальніца, з бурным, імклівым дажджом, доўгім старзчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак ва ўспененых хмарах (Б. Сачанка); Вецік, у велікаватых бацькавых штанах і таксама велікаватай рубашцы, нібыта саромеўся сваёй несамавітасці і прыадстаў крыху, а потым і прыпыніўся, загаварыўз мужчынамі (А. Жук);Ля сваёй палонкі, дзе стаяла трыгубіца, усёяшчэ боўтаўся дзед Тадот, у цыратавым фартуху, увесь мокры, з ліхтаром у руцэ (В. Дайліда).
    9.	Сэнсава вылучаныя постпазіцыйныя аднародныя азначэнні могуць адасабляцца пры дапамозе працяжнікаў.
    ^ Ззаду з Сёмкам Цераховічам едзе стары Тодар Дрозд — хітры і самаўпзўнены (К. Чорны); Ён [месяц] зоры топча — круглы, жоўты і горды (А. Бярозка); Бабуля — высахлая, з учарнелым ад работы і старасці тварам — адсцябала матузамі малога ўнука за тое, што паабшчыпаў, не дачакаўшыся вячэры, акрайчыкацеслівага, спечанагазбульбы іячменных шароекхлеба (М. Стральцоў); Гэта быў адзіны ў нашым пітомніку цагляны двухпавярховы будынак — доўгі і нязграбны (Н. Гальпяровіч); 3 грудзей тваіхузнік шалёны жарсны рррык — самотны, якабсент, жаданы, як нірвана (В. Кустава).
    § 35.	Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі прыдаткамі
    1.	Адасабляюцца коскамі постпазіцыйныя (зрэдку — прэпазіцыйныя) прыдаткі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў.
    ✓ Плытнікам, нам не спыніццазвірам жыцця маладога (П. Трус); Дыкведайце, што першы сярод іх я, Ваш халоп пакорнейшы, Княгіня (Р. Барадулін); Сівы, бывалы, культурны чалавек, ён гаварыў пра аднаго са «сталічных класікаў» (Я. Брыль); Купала і Колас прапануюць нам, сваім нашчадкам, уласныя апрабаваныя гісторыяй і асвечаныя горкім вопытам адказы на нашы запытанні і спадзяюцца на наша ўменне слухаць, бачыць, чытаць, думаць, рабіць высновы (М. Тычына).
    2.	Адасабляюцца коскамі прыдаткі, якія адносяцца да назоўнікаў і не ўтвараюць з імі цеснага сэнсавага адзінства.
    102
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Упанскім домежыве старая панііяеўнук, студэнт (Я. Колас); Дзяўчаты, даяркі, насілі бідоны (Т. Хадкевіч); Хлопцы, яе спадарожнікі, круціліся вакол і рознымі спосабамі памагалі Тарасу развесяліць яе (I. Шамякін); Кухар, высокі, худы салдат у пачарнелай ад дажджу фуфаечцы, якая, мабыць, наскрозь прамокла, пакуль хадзіў ад вежы да паднавесніка з паходнаю кухняю, стаяў на парозе з пустою каструляйуруцэ (А. Жук).
    ^ 1. Сёлета толькі за месяц адзін са старэйшых флоцкіх калектываў, драматычны тэатр імя Лаўранёваі,} сабраў на сваіх прадстаўленнях у гэтым унікальным месцы больш за дзесяць тысяч гледачоў. 2.Асіповіцкі РАУС распачаў крымінальную справуўдачыненні да капітана, ваеннага дырыжора адной з вайсковых часцей[,] за захоўванне і рэалізацыю наркатычных рэчываў.
    Адасабляецца прыдатак і ў тым выпадку, калі ўведзены ў сказ пры дапамозе злучніка як з акалічнасным (звычайна прычынным) значэннем.
    ч/ Як напрактыкаваны ў гэтых справах чалавек, пракурор павольна звярнуўся да суда (Я. Колас); Якмайстра, я перад паходам сам варанога падкаваў (А. Вялюгін); Шэршань, як найбольш знаёмы з дубам і болей адукаваны і спрытны на язык, выступіў ад імя сходу (Я. Колас); Ліда, як сакратар камісіі, першая залезла за стол (I. Шамякін).
    3.	Адасабляюцца коскамі прыдаткі, якія з’яўляюцца ўласнымі імёнамі, стаяць пасля агульнага назоўніка (ён можа адсутнічаць і ўзнаўляцца з кантэксту) і маюць удакладняльнае значэнне (перад імі можна без змены сэнсу ўставіць словы гэта значыць, а іменна).
    ✓ Адвезці ў Загор'е меўся сам бацька яе, Андрэй Гарнашка (Я. Колас); Майстар цэха, Антон Гаўрылавіч Шульга, чытаў і перачытваў кароткую заметку аб наватару (I. Гурскі); Але дырзктар, Чупрэйчык, сам выбраў: сем хлопцаў і трох дзяўчат (П. Місько); Большая, Монця,узняўшыся на падушцы, з падпёртаю шчакою, быццам застыгла ў думках, а меншанькая, Ядвіська, нервова заклапаціла пахаце (М. Гарэцкі).
    f 1. Унук брата Эдварда Жалігоўскага, вядомы польскі генерал Люцыян Жалігоўскі^] ў\у]вайшоўу гісторыю як стваральнік новай дзяржавы — СярэдняйЛітвы, куды ўваходзіла і тэрыторыя Вілейшчыны. 2. Пераможцы Першага міжнароднага конкурсу паслухмяных хлопчыкаў, юнаты Міця Фукін і Гоша ЦыпкоЫ залета абдзьмулі 40 га дзьмухаўцоў. 3. Яшчэ адзін прадстаўнік нашай краіны, сярэбраны прызёр Алімпіяды ў АфінахХ Магамед Арыпгаджыеўі] выйграў прэтэндэнтны бой на тытул чэмпіёна СНД і славянскіх краін у паўцяжкай вагавой катэгорыі (79,379 кг).
    4.	Нездарма настаўнік гасцей, чылійскі спецыяліст Мануэль Луіс Пелегрыні[,] заўважыў (магчыма, гэта быў жэст дыпламатыі?), што некаторыя беларусы вартыя гуляць у Іспаніі.
    4.	Адасабляюцца коскамі прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага імя, стаяць пасля яго і маюць удакладняльнае значэнне.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    103
    ✓ Бабка Параска, жонка Рамана, трохі паплакала па Івану. Маладзіца Матрона, Іванаважонка, была маўклівая (Я. Колас); УзяўсловаАндрэй Шыбянкоў, Тацянін брат (М. Зарэцкі); Яўхіма, найлепшага паляўнічага і гаспадара, завуць менавіта так, бадай, з павагі (А. Каско); Па тых сухіхзвестках, якія расказаўЖыцікаў, атрымлівалася, што Ірына Бардоўская, Насціна маці, працуе ў раённай газеце (В. Патапенка); Але больш істотна іншае: беларускі паэт вылучае Дантэ, волата сусветнай мастацкай культуры, і падкрэслівае яго значэнне, перш за ўсё, як песняра Пекла, які шматпланава і непераўзыдзена адлюстраваў пакуты ў«Боскай камедыі» (I. Чарота).