• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Калі другая акалічнасць у такім спалучэнні сэнсава і інтанацыйна не выдзяляецца, яна не адасабляецца і не аддзяляецца коскай ад першай.
    ^ На балоце паабапал дарогі раслі кусты лазы і алешніку (Я. Колас); Учора вечарам я вярнуўсяўроднае сяло (Б. Мікуліч); Недалёка за ўзгоркам віднелася вёска (П. Галавач); Якія раслі тут бярозы на гэтых пясчаныхузгорках! (М. Танк).
    Найбольш частыя памылкі выкліканы якраз няпоўным адасабленнем другой акалічнасці, г. зн. пасля першай коска стаіць, а пасля другой — не, пасля другой коска стаіць, а пасля першай — не (патрабуецца або адсутнасць косак, або адасабленне дзвюма коскамі другой акалічнасці).