• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    15.	Калі пабочныя словы і канструкцыі суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслены лагічна, для іх адасаблення могуць выкарыстоўвацца працяжнікі.
    V Калі маці падала на стол аладкі і нават — дзіва!—скавародкуз салам, Валодзька амаль не аддаў гэтамуўвагі, паранейшаму чакаў (I. Мележ); Цяпер адсюль — гавораць жартам — усё па край зямлі відно (А. Вялюгін); Карацей — нават па самых строгіх мерках нязначнай гэтай падзеі надаецца раптам самая сур'ёзная ўвага (А. Федарэнка).
    16.	Слова аднак, спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, калі ўжываюцца для сувязі асобных сказаў у складзе абзаца, састаўных частак складаназлучанага сказа, аднародных сузалежных даданых частак
    118
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    складаназалежнага сказа, аднародных членаў сказа, далучальных канструкцый з папярэдняй часткай сказа, выконваюць функцыю злучніка, пры іншым становішчы ў сказе з’яўляюцца пабочнымі.
    ^ Праўда, называецца і іншая дата, іншая краіна: 1900 г., Швецыя. Аднак гэты этычны кодэксне атрымаўшырокагараспаўсюджвання (Т. Падаляк); Пры адсутнасці такой псувязі бром пераходзіць з воднага ў вуглевадародны пласт, аднак жоўтая афарбоўка застаецца (В. Толкач); А між тым сяродрабочых і сялянскіх мас царскай Расііпачынаецца пад'ём (У. Ігнатоўскі); Тым неменш мовунельга ізаляваць ад нямоўных формаў камунікацыі, якія часта маюць самастойную вартасць (параўн.: некаторыя жэсты ў вусным маўленні, ілюстрацыі ў пісьмовым тэксце) (Б. Плотнікаў); Нашто яму, адзінокаму, партыйцу, да таго ж вельмізанятаму, харомы (I. Мележ).
    f 1. АднакХ менавіта ўкараненню інфармацыйных тэхналогій у рабоце цэнтра надавалася і надаецца найбольшая ўвага. 2. АднакХ што будзе, калі спадзяванні на выхад з эканамічнага крызісуз дапамогай Еўропы не спраўдзяцца? 3. Між тымХ сёлета ў вобласці пачынаецца праектаванне і будаўніцтва новай школы ў Мазыры. 4. Тым не меншХ апекуны не абавязаны ўтрымліваць падапечных за кошт уласных сродкаў. 5.1 тым не меншХ У цэлым ва ўсіх краінах назіраецца паступовы рост падобнай захваральнасці. 6. За некалькі дзясяткаў метраў ад пад'езда мы ўбачылі дзіўную для сярэдзіны снежня карціну: малады мужчына, абсалютна голы вышэй пояса, да тагожХ без абутку, адчайна жэстыкулюючы, нешта гаварыўхлопцу і дзяўчыне, якія стаялі непадалёк.
    ✓ Хутка, аднак, дол знік пад нагамі, знянацку Хведар шуснуў з галавою ў густую багністую прорву, аднак усё ж вынырнуў, згубіўшы з галавы шапку (В. Быкаў); Адным словам, стары пачаў прыглядвацца, западозрыў няшчырасць, а калі пачуў, да таго ж, сакраментальнае «Трымайцеся, цёця Віля», то ўзненавідзеў кватаранта ўсёй душой (Г. Каржанеўская); Выдавецтва «Беларусь», тым не менш, у аўтабіяграфіі С. Шушкевіча пакінула мясціны, якія тычыліся яго далёка нелітаратурнай працы (А. Марціновіч).
    S 1. Сам кіраўнік кабмінаЦ аднак^] не плануе засяляцца ў прэзідэнцкі палац. 2. Дзякуючы кінаіндустрыі з 60х гадоў мінулага стагоддзя мода на аператыў распаўсюдзілася па ўсім свеце, не страціўшы[,] аднак[,] налёту французскага шыку. 3. На першы погляд — тыповыя «ролевыя гульні», праз якіяі] аднакЦ Радзівілы імкнуліся захаваць народныя традыцыі. 4. Таму кімсьці прадказанні Сораса, які[,] аднак[,] не назваў дакладных тэрмінаў краху еўра, успрымаюцца не такімі ўжо і фантастычнымі.
    17.	Канструкцыя разам з тым (блізкая па значэнні да ‘адначасова’), якая стаіць у пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконвае функцыю злучніка і коскай не аддзяляецца. У сярэдзіне сказа разам з тым можа адасабляцца як пабочная канструкцыя.
    ✓ Разам з тым аналіз тэксту мемуараў дазваляе выдзеліць некаторыя асаблівасці мовы аўтара, якія з'яўляюцца вынікам фанетычнай інтэрферэнцыі
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    119
    (У. Свяжынскі); Разам з тым вывад A. М. Адамовіча насцярожвае, хоць і вынікае лагічна з папярэдняга аналізу вобразаў (Ю. Пшыркоў); Разам з тым вялікае значэнне меў і асабісты прыклад П. Лесгафта (В. Рагойша); / разам з тым была незразумелая, невытлумачальная, шчымлівая, трывожная радасць гэтай радаснай праяве, усё роўна як і ты частачка гэтае непадуладнай нікому сілы... (А. Жук); Акрэсліваючы сёлетнія захады па барацьбе з карупцыяй, Эдуард Нікіцін зазначыў, што адна з задач, якая будзе вырашацца спецпадраздзяленнямі, закліканымі адсочваць сітуацыю ў краіне і рэагаваць на магчымыя пагрозы,— не нашкодзіць рэальнаму сектару эканомікі, канкрэтнаму прадпрыемству і, разам з тым, не страціць наступальнасці ў спыненні супрацьпраўных дзеянняў з боку асобных людзей пры пасадзе.
    S 1. Разамз тымХэкспертыў чарговыразпадкрэсліваюць, што нафоненестабільнасці курсаў сусветных валют золата паранейшаму з'яўляецца прывабным інструментам зберажэнняў. 2. Разам з тым^ужо па заключаных дагаворах наўрад ці стаўкі будуць пераглядацца ў бок зніжэння: яны будуць прафінансаваныя дарагімі дэпазітамі. 3. Разам з тымХ сёлетняя рокпрэміяўпэўным сэнсе стала першай — першай выязной. 4. Разам з тымХ Ганна папярэджвае, што да ачышчэння сасудаў гэтымі і любымі іншымі сродкамі трэба падыходзіць вельмі асцярожна.
    18.	Слова прычым можа быць толькі злучнікам са значэннем ‘да таго ж, у дадатак да гэтага’, таму коска пасля яго не ставіцца.
    ✓ / прыснілася дзеду сцэна з дзікім вепрам, прычым вепр быў не проста вепр, а сам дзедТалаш,наякоганападаўстрашнывоўкібіўдзедахвастомпатвары(Я. Колас); Прычым тыя будуць біцца за сябе, а ён бярэ на сябе абарону Братчыкавай праўды (У. Караткевіч); Прычым даволі часта замест дакумента пісьменнік абапіраецца налегенды, фальклор, «памяць народную» (Арк. Русецкі); Прычым месца, дзе былі выяўлены знаходкі — на беразе возера, — практычна супадае з цяперашнім цэнтрам Расонаў.
    S 1. ПрычымХ найбольшыя па памерахзніжкі назіраліся якраз на першым навагоднім тыдні. 2. Шпак, як і многія іншыя птушкі, вяртаецца ўтыя мясціны, дзе нарадзіўся. ПрычымХ не простаў сваю мясцовасць, а менавіта на сваё дрэва. 3....Угэтых нататках асноўную ўвагу мы надалі найперш буйной складанабытавой тэхніцы, прычымХ айчыннай вытворчасці. 4. Ваўсім свецезахавалася не большза сем такіх манет, прычымХ наша — у найлепшай ступені захаванасці...
    19.	Слова нават можа быць часціцай ‘для ўзмацнення сэнсавай выразнасці таго слова, да якога адносіцца’, або выкарыстоўвацца ў значэнні злучніка, таму коскамі не аддзяляецца.
    ✓ Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах зляснымжаваранкам (Я. Колас); Аднактрэбажбылотакомуздарыцца, штопраз Глінскага трапіўу няміласць да манарха троцкі ваявода Ян Забярэзінскі і ў выніку нават страціў ваяводства! (Г. Сагановіч); Калізямля спакойна засынае іўзорак нават сплюшчваюцца вейкі, тады здаецца, што на цэлым свеце не спяць адны
    120
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    вартаўнікі (Г. Бураўкін); Бачыўя цырымонію з заломам, крапіўныя святкі, гульню ўзабытага нават тады «яшчура» (У. Караткевіч); Плачуць таполі, бярозы і нават малы дубок, нібы рассыпае слёзы кожны драбнюткілісток (П. Броўка).
    / Я не зведвала ні сімпатыі, ні прывязанасці, н% нават\ жалю.
    20.	Словы быццам, быццам бы, як бы, як быццам, нібы, нібыта і інш. могуць быць толькі параўнальнымі злучнікамі ці часціцамі, таму коскамі не вылучаюцца.
    ✓ Сэрца ў Крамарэвіча быццам адарвалася і ўпала ў бездань (К. Чорны); А якая тут сувязь з Палессем? Знешне як быццам няма ніякай (У. Казбярук); Мроілася разагрэтае сонцам паветра і нібыта цякло да жытнёвага небакраю (А. Жук); Сумуе песня. Быццам я згубіла яе пачатак дзесьціўтой траве (Т. Бондар); У вочы нібы пяску нехта насыпаў (У. Караткевіч); Іў тойжа час спакой і цішыня як бы навечнаўсталяваліся наўскраіннай затравелай вуліцы (I. Навуменка).
    S 1. Брат\ нібыта падслухаў яе думкі, зазірнуў на кухню ўжо з шалікам на шыі. 2. Ды дзіўна: свой бераг нябыту яшчэ ўяўляеццаХ быццам чужы. 3. Зноў вяртаюся ў сталічны сусвет, дзе нічога^ быццамХ не змянілася, дзе ніхто не заўважыў маёй адсутнасці, дзе прайшоў усяго адзін мітуслівы тыдзень за значны перыяд майго жыцця. 4. МатэрыялХ быццам\ павінен быў выйсці ў свет на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», але па нейкіх прычынах (пазней стала вядома) быў зняты. 5. Вядомы ў горадзе прадпрымальнік А. Войцік аб'явіў, што прадпрымальнікі гатовыя дапамагчы /X быццам бы^ могуць частку свайго прыбытку адлічваць на будаўніцтва лядовага палаца. 6. Фонд\ быццам бы\ быў зарэгістраваны ў Маскве.
    21.	Адны і тыя словы і канструкцыі могуць выкарыстоўвацца або ў якасці пабочных (з адпаведным аддзяленнем коскай ці адасабленнем коскамі), або ў якасці членаў сказа (часцей за ўсё выказнікаў ці акалічнасцей).
    •	Можа: 1) пабочнае слова са значэннем ‘можа быць’, 2) выказнік.
    */ 1) Так вось і залічаць у нябожчыкі, можа, найжывейшага з людзей (М. Лужанін); I, можа, для таго, каб быў шчаслівым, сляпіла ўсіх рабінавая ноч (А. Пысін); 2) Часам хлопчыку здавалася, нібы ён разумее сэнс жаўранкавых песень і можа адрозніць спевы «сваіх»жаваранкаўад спеваў«чужых» (Ю. Пшыркоў); Можа ітак атрымацца, што давядзецца ехацьу горад па паліва, аднак жа пропускам туды павінна стаць поўная каністра (В. Ткачоў).
    •	Магчыма: 1) пабочнае слова са значэннем ‘можа быць, можа’, 2) выказнік або акалічнасць (прыслоўе).
    V 1) Так, гэтарыпелівазы. Многа, магчыма, сотні вазоў (У. Караткевіч); Магчыма, мне выпала меней, чым той, якую заслоняць плячыма (Я. Янішчыц); Ты нечага варты? Магчыма, і так (Я. Міклашэўскі); 2) Але калі такое магчыма, тады як жа жыць? (В. Быкаў); Гэта было і магчыма, і больш чым верагодна (У. Сцяпан); I магчыма спыніцца між «тут» і між «там» (Г. Булыка).
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    121
    •	МусіцьЛ) пабочнае слова са значэннем ‘мабыць, напэўна, відаць’, 2) выказнік.
    ✓ 1) Знясілена хіляцца пальмы й сосны над змоўклай красой зламанай; калісь, мусіць, нейкі сіноптык злосны даў буры імя каханай (Ал. Русецкі); Мусіць, так, са здзіўленнем і лёгкім пабойваннем, глядзелі мірныя жыхары Парыжа на вясёлых мушкецёраў, якія вярталісязначной папойкі (У. Караткевіч); 2) Мусіць недзеяшчэ быць сякера і вядро, што бразгалазасверам (М. Танк); Iтакім мусіць быць кожны паэт, калі ягоная душа баліць за кожную праяву работнага дня і кожную дробязь жыцця і побытууякіх, бывае, люструецца гісторыя (А. Вялюгін).