Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
S Сёння, як ніколі[,] патрэбна разважлівасць і ашчаднасць.
5. Коскай не аддзяляюцца (коскамі не выдзяляюцца) параўнальныя канструкцыі, калі перад злучнікам ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль. Аднак і ў гэтым разе такія канструкцыі моцна звязваюцца з выказнікам.
✓ Выступаючы на семінары ў Гродне, работнік Галоўліта БССР В. Пепяляеў ахарактарызаваў Караткевіча, Адамовіча, мяне, а заадно чамусьці і Думбадзэ ледзь не як ворагаў народа (А. Мальдзіс); Сонца прыгравала зусім як летам (М. Паслядовіч); Кругленькая, амаль як бочачка сярэдняй велічыні, з пухленькімі ручкамі — яна так і напрошвалася на тое, каб яе клікалі «маці» (У. Караткевіч).
6. Калі параўнанне падкрэслена з асаблівай сілай і суправаджаецца адпаведнай інтанацыяй, параўнальныя канструкцыі могуць аддзяляцца працяжнікам або выдзяляцца працяжнікамі (у творах мастацкай літаратуры сустракаюцца і дужкі).
✓ I ў гэтую восень — як і летась — натыкаешся на спробы ўхіліцца ад здачы абавязковых падаткаў (I. Мележ); Добры ягоны рот быў сціснуты як мага больш жорстка, аля яго дрыжалі—зусім якуЛарысы — ямачкі (У. Караткевіч); Удзікай тайзе акенца — як вока ваўчынае, белае... (Я. Сіпакоў); Высокім быў—яксвет стары — спеў петушыны на зары (А. Вярцінскі); А вішні — што нявесты — у вэлюме да пят... (У. Мазго).
§ 42. Знакі прыпынку пры паўтарэнні слоў у сказе
1. Коскамі аддзяляюцца аднолькавыя словы і радзей — спалучэнні слоў, не звязаныя паміж сабой злучнікамі (за выключэннем і, ды ў значэнні і), якія пераважна стаяць побач і паўтараюцца для сэнсавага падкрэслівання працягласці, бесперапыннасці дзеяння, для колькаснага або эмацыянальнага вылучэння прадметаў, з’яў, асоб, для ўзмацнення прыкметы і ступені якасці, сцвярджэння або адмаўлення і інш.
✓ Думалі, думаліхлопцы, як выкрасці кажух (Я. Колас); Алеі, алеі шумяць надракою (П. Броўка); Снягі, снягі, снягі глыбокія (Л. Яўменаў); Ад светлай музыкі снягоў, якой так навакол замнога, расце, расце мая любоў да свету нашага зямнога (А. Грачанікаў); Пусты перон журботна неяк на мой адчай глядзеў, глядзеў... (Mix. Чарняўскі); Многа, многалюдскіхкасцей валялася навокал гары, а каршуны і крумкачы разносілі іх паўсіх кутках спустошанага краю (Я. Колас); Доўга, доўга ты мне гаварыла аб шчасці, аб долі людзей (В. Маракоў).
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
133
2. Калі перад словам, якое паўтараецца, стаяць словы толькі (і толькі) ці іменна, менавіта, то коскамі выдзяляецца ўсё гэтае спалучэнне.
ч/ Перад Лабановічам усплыў вобраз Ядвісі, і зноў аб ёй, толькі аб ёй, пачаў ён думаць (Я. Колас); Значыць, тызім, іменна тыз ім, а не ён з табой (А. Кулакоўскі); У яго, і толькі ў яго, хацела б яна вучыцца мужнасці, высакародству, адданасці справе (А. Васілевіч).
3. Калі перад кожным словам, якое паўтараецца, стаіць злучнік і, то коска ставіцца перад другім і, як пры аднародных членах сказа. Коска таксама ставіцца перад далучальнымі злучнікамі і, ды.
✓ I гудуць, і гудуць па азімай раллі трактары (М. Танк); Глуха шэпча лес зялёны, і шуміць ён, і шуміць (Я. Колас); Я пакахаў цябе з дзяцінства, і пакахаў да слёз (П.Трус).
4. Коскай не раздзяляюцца паўтораныя словы, калі яны:
• звязаны злучнікамі і, ды ў значэнні і;
5/ А Хмарка, шчаслівая і радасная, ясная, як майская раніца, усё ішла, ішла далей і далей да невядомых краёў свету, і толькі ёй рабілася крыху сумна, ёй шкода было пакідаць тыя малюнкі, да якіх ужо прывыкла, але жывая натура гнала яе ігнала, не даючы супачынку (Я. Колас); Кругом была вада і вада (Я. Маўр); Месяц падымаеццаўсёвышэйівышзй (К. Крапіва); Паўзла дыпаўзлазямля насустрач фурманцы (К. Чорны).
• раздзелены адмоўем не: было не было, прасі не прасі, хочаш не хочаш, дагоніш не дагоніш, купіў не купіў, злавіў не злавіў, дрэва не дрэва, брат не брат, і ён не ён, насіць не перанасіць, вазіць не перавазіць, прасіць не дапрасіцца, чакаць не дачакацца, капаць не дакапацца, сказаць не скажаш, зрабіць не зробіш і інш.;
V Ёсць яшчэ ў Лёксы конь. Конь не конь, а кабыла сівая (М. Лынькоў); — А цяпер маліся не маліся — адзін канец (В. Быкаў); Ён ляжаў з прыплюшчанымі вачамі: слухаўне слухаў, драмаўне драмаў(М. Лужанін); Можа, збокуіне вельмібыло відаць, алеж, жывучыўадным пакоі, хочаш нехочаш—здагадаешся (Г. Багданава); Варыла не варыла, абы добра гаварыла (Прыказка).
• раздзелены часціцамі то, дык для ўзмацнення меры дзеяння, ступені якасці: бачыў то бачыў, зрабіў то зрабіў, уехаў то ўехаў, закінуў дык закінуў, падскочыў дык падскочыў, сказаў дык сказаў, скакаць дык скакаць, страсянуў дык страсянуў, вецер дык вецер, паводка дык лаводка, чалавек дык чалавек і інш.;
✓ Блізка то блізка, але каб не было слізка (Я. Купала); Пачаць дыкпачаў, але чым скончыш? (Я. Колас); Налівайце шклянкі — п'янка дык п'янка (У. Караткевіч); Вудзіць дык вудзіш, а вячэраць што будзеш? (Я. Брыль).
• раздзелены дзеяслоўнай звязкай быць, часціцай усётакі і інш.;
134
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
✓ Маці ёсць маці (I. Шамякін); А дзеці ёсць дзеці, ім хочацца ёлку, які ж Новы год, калі ёлкі няма?! (С. Басуматрава); Горад усётакі горад (М. Гарэцкі); Хлеб усётакіхлеб (Я. Брыль).
• маюць розны склон: назоўны (першае слова) і творны (другое слова).
✓ Спрэчкі спрэчкамі, а дружба дружбай (Т. Хадкевіч); Гандляр гандляром, алеж каліў цябе нешта бясконца адбіраюць на гандлёвых дарогах, то ці такі грэх забраць нешта і сабе пры паходзе! (В. Іпатава); Непарадку ніякага не будзе: усё зробім чын чынам, якслед (П. Галавач).
^ Аднак формулы X формуламі, а для беларускай літаратуры меў вялікае значэнне сам па сабе факт, што яе надзённыя творчыя праблемы абмяркоўваліся на такім пачэсным форуме, якусесаюзны пісьменніцкі пленум.
5. ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ЧЛЕНАМІ СКАЗА
§ 43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
1. Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам:
• калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоўзвязка;
^ Старыя заборцаўцы — раскіданыя хмары пасля навальніцы (Я. Колас); Цунамі — гнеў зямлі (А. Куля шоў); Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб (А. Вялюгін); Прырода— найвыдатнейшы мастак^. Бураўкін); Аблокаў плач— мая туга, мая няўцешная панурасць (А. Салавей); Мамін ручнік— белая дарогаўВечнасць (Н. Загорская); Пакой—развагі зона (В. Стрыжак); Ветруздзічэлага жудасны зык — п'яныя полькі вясельных музык (В. Гадулька); Партызанская тэма ў беларускай ваеннай прозе — асобны і досыць значны яе мацярык (В. Локун); Сфера — мноства пунктаў прасторы, аднолькава аддаленых ад дадзенага пункта (цэнтра), таму для адвольнага яе пункта M(z, у, z) атрымаем р(СМ) = R (А. Брычыкава, А. Гусак); Марфема (з грэч. morphe форма) — найменшая састаўная частка слова, якая маеўласнаезначэнне (П. Шуба).
^ Хоць зіма [—] вясёлая падзея і сняжыць, выбельвае зару, — а сцяна ў хаце рашацее.
• калі абодва галоўныя члены выражаны інфінітывам ці адзін — інфінітывам, а другі — назоўнікам у назоўным склоне;
^ Вядома, зразумець — неабавязкова апраўдаць (В. Быкаў); Я не пісаў бы, можа, байку гэту, але праблема — узараць гарод цяпер (Э. Валасевіч); Вялікая мне радасць — ісці скардзіцца пасля таго, як ён мяне перакуліць (А. Макаёнак); Паставіць музыку — рытуал (У. Сцяпан).
• калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць',
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
135
✓ Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця — гэта мы самі (Я. Купала); Лес — гэта храм (А. Сыс); Адмовіцца ад вячэры — значыць вымавіць праўду пра хуткую дарогу, давесці, што шчасце з каханай распалася, што на вясельнага каня пакладзена важкае вайсковае сядло (В. Коўтун); Праявы сацыяльнай і інтэлектуальнай інфантыльнасці, нежаданне самастойна думаць над складанымі праблемамі, дрэннае веданне гісторыі літаратуры ігісторыікрытыкі — вось што абавязкова выявіцца (М. Мушынскі); А напісаць пра гэта праўдзіва, таленавіта — гзта значыць зрабіць свой вопыт часткаю вопыту чалавецтва (П. Панчанка).
• калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі — лічэбнікам ці колькаснаіменным спалучэннем;
✓ Сямнаццаць і шэсцьдзесят — семдзесят сем; Памер экрана па дыяганалі — 356 мм (А. Кучынскі); Зараз праектная магутнасць толькі адной ЦЭЦ4 — 900 тысяч кілават (У. Караткевіч); Правільнае дыханне — адна з галоўных якасцей спрынтара (М. Прохар).
• калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнае слова.
^ Лабановіч — скок на ганак (Я. Колас); Вочкі ў Піліпа — лыплып (М. Лынькоў); А куля — дзык! (Я. Брыль); А хлопчык — плясь ямуўлоб далонню і кажа: сіньёр, я забіў вашага ворага (В. Карамазаў).
/ 1. Ідэя гэтага праекта\ [—] прыцягнуць увагу да праблем сям'і і шлюбу, даць магчымасць сямейным парам зноў акунуцца ў вясельную атмасферу. 2. Былі сфармуляваны і задачы выдання, сярод якіх галоўная\ [—] быць памочнікам і заступнікам беларускага селяніна. 3. Алеразумення таго, што наша мова [—] гэта велізарная духоўная каштоўнасць, у большай часткі нашага грамадства, нажаль, няма. 4. Адсутнасць кадраўХ [—] гэта і сапраўды вялікая праблема для вышэйшай школы... 5. Але самы галоўны вынік ад такіхстасункаўз суседзямі)^ [—] гэта адчуванне, што ты не адзін, што тут, у Хмелішчах, ёсць людзі, якія ў любой сітуацыі прыйдуць на дапамогу. 6. Хоць сама гаспадыня «Вераса» кажа, што самы лепшы тэрмін на сядзібеХ [—] тры дні.
2. Калі паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі адзначанымі ў п. 1 часцінамі мовы, знаходзіцца адасобленае азначэнне або даданая азначальная частка для ўдакладнення, тлумачэння дзейніка, то пасля іх ставіцца спалучэнне коскі з працяжнікам.
✓ Другі, што быўса мной,—гэта камандзір майго палка (К. Чорны); Самаелепшае, штоёсць цяперу Васіля,—гэтавечарыўпустойканторы (I. Навуменка); Спявачка, якая стварыла вядомую групу«Начныя снайперы»,—нашазямлячка (А. Карлюкевіч); Няўрод, пра які паведамляеўсваіх допісах ілістах Багушэвіч,— гэта таксама праява іншароднасці (А. Разанаў); Амністыя, якую вы далі зараз Салавейчыку,— гэта злачынства перад грамадствам (М. Матукоўскі).
136
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ