Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
f 1. Апошняе, што Віктар бачыў[,] — асляпляльная ўспышка, якая кінула яго ў нябыт пад матыў вясёленькай песенькі: «Не вяртай...». 2. Першаежаданне дарослага чалавека, які страціў зрок[,] — накласці на сябе рукі. 3. Адна з найбольш распаўсюджаных прычын, на якую прынята ківаць[,] — выбрыкі надвор'я. 4. Адпаведная прадукцыя, асабліва цяпер, ва ўмовах павышанага попыту на яе[,] — гэта рэгулярныя паступленні грошай, «жывая капейка». 5. Аднак тое, што мы робім сёння[,] — гэта толькі пачатак вялікага шляху да моцнай і незалежнай Беларусі.
3. Пры інверсійным размяшчэнні дзейніка і выказніка, выражаных назоўнікамі ў назоўным склоне, працяжнік не ставіцца.
ч/ Добрая рэч гэтыДом селяніна, і не аднаго толькі Сцёпку прыхіліў ён (Я. Колас); Асаблівы чалавекяго [Хомкі] бацька (М. Гарэцкі); Дзіўны чалавек гэты Галілей! (М. Зарэцкі); Круты чалавекдзед Грысь (А. Васілевіч).
4. Калі паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі ў назоўным склоне, стаіць параўнальны злучнік, часціца, прыслоўе, пабочнае слова, то звычайна працяжнік не ставіцца.
^ / дом твой як поўная чара, аднак хіба гэта шчасце? (Я. Міклашэўскі); Горад як кватзра без гаспадароў (У. Сцяпан); Дзень як дзень (У. Марук); Поўня як студня, напоўненаязолатам... (В. Шніп); Верасень як пачатак, пошук — няўдзячны занятак, каліяго не ацэніць знаходка (А. Данільчык); Сляпы сляпомуне павадыр (Прыказка); Душа быццам шарыкпраколаты... (В. Стрыжак); Загадчыца курсаў якраз Брусніцына (I. Навуменка); Але найпрыгажэйшаяўкраса сядзібы, яе аздоба, безумоўна, прысады (У. Содаль); Мігайла, відаць, хеалько (I. Навуменка).
Пры сэнсаваінтанацыйным вылучэнні выказніка ў названых выпадках можа ставіцца працяжнік.
ч/ Гусцінішына дзічка — як зялёная хмара (I. Навуменка); Ссівелы попел — як счарнелы снег (А. Вольскі); I ўся тайга — як грозная Галгофа (Л. Беларуска); Даследчык мае рацыю, аптымізм літаратуры — не вынаходства саміх мастакоў, іх аптымізм вынікаў з самога жыцця (В. Локун); Рак — не рыба, кажан — не птушка (Прыказка).
f Наш чэмпіянатХ як дыстанцыя бегуна: менш нельга, больш нельга, а вось інтэрпрэтацыя ўласна бегу — гэта ўжо асобнае пытанне.
5. Калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік — назоўнікам у назоўным склоне, працяжнік звычайна не ставіцца.
✓ Мы людзі свабодныя, вольныя птахі,— магутныя, грозныя крылляў размахі (Я. Купала); Я таксама хлопец біты (А. Сербантовіч); На прамовы ён мастак (М. Лужанін); Усё падман, і ты падман таксама (А. Барскі); 0 мой край, ты пакутнік, ты воін адзіны, што сябе не шкадуе для грэшных дзяцей (В. Шніп); Я інтраверт, разумееш? (Ю. Станкевіч).
Пры сэнсаваінтанацыйным вылучэнні выказніка ў названым выпадку можа ставіцца працяжнік.
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
137
^ Я — калгасніца маладая, жыву весела, ані дбаю (Я. Купала); Я — кропля вялікага творчага мора, я — іскра квяцістага полымя зораў, я — водбліск нябесных адвечных прастораў (3. Бядуля); I адкуль яму вядома, што я — інвалід вайны? (В. Быкаў); А мы — дзеці, мы — дзецікамбата, мы — адзіныя дзеціяго (А. Пысін); Я ведаю рэўнасць, і подзвіг, і страсць, я — вечнага часу жанчына! (Я. Янішчыц); Ты — боль, паэзія. Ты — бой. Ты — праўды непрыступнай вежа. Я — праведнік ігрэшніктвой (Л. Галубовіч).
6. Калі дзейнікам з’яўляецца займеннік гэта, працяжнік можа ставіцца пры лагічным падкрэсліванні дзейніка і яго інтанацыйным вылучэнні.
✓ Гэта думкі Ігнація (У. Караткевіч); Гэта толькі словы (А. Моркаўка); А гзта — брынза, гзта—сыр жаданы, а кветак пахкі акіян які! (Я. Сі па коў); Гэта—прыклад тэнзара валентнасці два (які залежыць ад двух індэксаў), каварыянтнага па абодвух індэксах (двойчы каварыянтнага) (А. Брычыкава, А. Гусак); Ну, для Максіма гэта — не навіна, што Аксана і тут выдае сябе за ягонуюжонку (М. Станкевіч).
7. Калі дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а выказнік — прыметнікам, працяжнік у пераважнай большасці выпадкаў не ставіцца. Працяжнік можа ставіцца толькі пры значным лагічным вылучэнні і працяглай інтанацыйнай паўзе.
^/ Пасля дажджу паветра чыстае іпразрыстае (Я. Колас); Плошча нязвыкла пустая і вялікая (В. Быкаў); Нават дзяжурная вылазка ў варожы тыл няпростая (I. Навуменка); Радасць перамогі—самая шчаслівая (Б. Мікуліч); /ніткілогікі — парваныя! (Я. Міклашэўскі).
§ 44. Працяжнік у няпоўным сказе і пры пропуску членаў сказа. Лагічны працяжнік. Злучальны працяжнік
1. Працяжнік ставіцца пры наяўнасці паўзы ў эліптычных сказах (адсутнічае выказнік, але ён узнаўляецца паводле сэнсу).
✓ На даляглядзе — вечная дарога, бясконцыххвальрасплаўленае шкло (А. Куляшоў); Нада мною — неба, сонца, а перада мною — далеч (М. Танк); Учора — куміры, асёння — ахвяры (А. Пісьмянкоў); Условахсмутку— водгаласнягод, ікволасць апустошанай галіны: так восень ператруджанай нагой ступае па балоцістых сцяжынах (Я. Пфляўмбаўм); Пяскі — эскортам па пустэчы, пасля між гор грыміць вагон... (С. Ліхадзіеўскі); Штож, не будунаракаць на чассонца — побач! (Т. Бондар); Шукаю наЛошуя кладку, а кнігаўкіўплечы—крылом!.. (А. Астрэйка); Уціхімзавулку — прытулак рабін, празрыстага верасня чыстыя скарбы... (П. Марціновіч).
Пры адсутнасці паўзы ў эліптычных сказах падобнай структуры працяжнік не ставіцца.
✓ Вы ў сваім доме (К. Чорны); На бязмежным сінім небе ні аблачынкі (I. Навуменка); Had макаўкаміелакмаладыхмаладзіка сярэбраныярогі (Г. Пашкоў); Пад нагамі
138
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
патрэсканы, разбіты асфальт, над галавой зменлівае неба (У. Сцяпан); Сцежка свежая ў pace (Р. ТармолаМірскі); Столькі сіняга і залатога ў нябёсах, прагалах, вадзе! (М. Рудкоўскі);Лістоты й гронак вязіва шуміць, пад небам вечнаезачараванне (Н. Мацяш); Тут ірадасць ітрывога, кожныкут мнедарагі (А. Пісьмянкоў); На бровахіна шапцылёгкііней (Ф. Баторын); Толькіяўсёдалей ад вясёлыхручаёў, штоў абгонкі дурэюць (В. Зуёнак); Я на зямлізаўсёды дома, аў небе — быццам бы ўгасцях (X. Жычка); Пад сухою вішняй стол, пад ім — зламаная падкова, вокладкі — Купала і Талстой, павуцінаў шклянцы Малянкова (М. Купрэеў).
2. Працяжнік ставіцца ў эліптычных сказах асаблівай структуры з выразным інтанацыйным падзелам сказа на дзве часткі, аснову якіх складаюць два назоўнікі без прыназоўнікаў.
✓ Радзіме — нашы сэрцы (П. Глебка); Пчолам — пільны догляд (Б. Мікуліч).
3. Працяжнік ставіцца ў няпоўным сказе — частцы складанага сказа, калі прапушчаны член (звычайна выказнік) узнаўляецца з папярэдняй часткі фразы і на месцы пропуску робіцца паўза.
^ Твар у гэтай жанчыны не зусім страціў яшчэ свайго ранейшага дзявочага хараства, але вочы свецяцца ўтомаю, твар — непазбыўным клопатам (К. Чорны); Крычаў [народ] «асанна!» у хвалу збавіцелю свайму, і ў галаву прыйшло Аслу, што гэта ўсё — яму (К. Крапіва); Вясёлкі ляглі на рабіны, на клёны — усход прамяністы, а колер даспелай шыпшыны адбіўся на небе агніста (Р. Няхай); Марозікам пахне капуста, жаўруковаю песняй — яблык, вераснем — сопкая бульба, расой — агурок крамяны, селядзец — глыбінёй акіяна, сонцам — акраец хлеба, ветрам і небам — піва... (Я. Сіпакоў); Вось прабегла імгненне, затым—залатая мінута (Я. Янішчыц); Алежыведзіцячысмехіслова,унебе— сонца, пад гарой — крыніца, і завязі жывая таямніца гасцюе ў свеце, як раней гасціла (А. Грачанікаў);Лік а называюць рэчаіснай часткай, лік b—уяўнай часткай комплекснагаліку a + b (А. Брычыкава, А. Гусак).
Пры адсутнасці паўзы працяжнік можа не ставіцца.
✓ Had ракой стаіць каліна, а над возерам вярба (П. Трус); Хто са стрэльбы добра страляе, а хто вачыма (Я. Колас); На яе галінахрастуць яблыкі, на карэннях камяні (А. Сыс); Начноежыццё сышло, а дзённае не пачалося (У. Сцяпан).
4. Працяжнік ставіцца на месцы распадзення простага сказа на канструкцыі, каб удакладніць або падкрэсліць сэнсавыя адносіны паміж членамі сказа. Напрыклад, у сказе: А фарбы такія — знаходкі: крануць каго хочаш маглі (Я. Міклашэўскі) — працяжнік сігналізуе пра аднесенасць азначэння такія да дзейніка фарбы; калі б працяжнік быў пастаўлены перад азначэннем, яно б характарызавала выказнік: А фарбы — такія знаходкі: крануць каго хочаш маглі.
Працяжнік ставіцца з мэтай размежавання асобных канструкцый у складаным сказе, каб удакладніць іх аднесенасць да пэўнай яго часткі.
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
139
Напрыклад, у сказе: Дзе засланялі мы сабою Радзіму,— нібы Млечны Шлях, устаў вясёлкавай дугою бяссмерця нашага прасцяг (П. Прыходзька) — працяжнік падстаўна наяўнічае, каб паказаць аднесенасць параўнальнай канструкцыі да галоўнай часткі складаназалежнага сказа.
Падобны лагічны працяжнік можа выкарыстоўвацца і ў простых, і ў складаных сказах, можа аддзяляць любую частку сказа, якую аўтар хоча падкрэсліць і вылучыць. Часам лагічны працяжнік можа выкарыстоўвацца для выражэння нечаканасці.
✓ Аднак не варта забягаць наперад, бо што такое шчасце і што такое няшчасце— пазнаеццазаўсёдыў канцыўсякаесправы (М. Гарэцкі); Песня як бы адлюстроўвае прызнанне закаханага хлопца, але яго невераемнае жаданне — збываецца (В. Коўтун}; А песня зямлі — паўтараецца... (С. Панізнік);Доўні выбух— чорнай ямаю, колькізлых слядоў! (X. Гурыновіч); А ноч — то стрымаехмарку, каб тут пахадзіла, то бліскотнаю зоркай з вышыняў махне (К. Кірэенка); Дыўцеснаце— не ў бядзе (У. Някляеў); Я ведаю, што не без болю і смутку пакіну краіну пад назвай — Жыццё (В. Жуковіч); Горычы не трэба і — слаты (В. Гардзей).
ў А вось выехаць, паказаць сябе і забяспечыць ансамблю нейкае развіццё^ [—] няма за што.
5. Варта таксама сачыць за тым, каб пры наяўнасці працяжніка паводле п. 1, 3, 4 не страчвалася коска, якая ставіцца ў адпаведнасці са структурай сказа.
✓ А побач, за станком,— галасы (I. Шамякін); На сподку, што стаіць поруч,— перакулены кубакз напаўпразрыстага фарфору (У. Сіўчыкаў); Можна дарэшты пераканаць сябе, што дрэва, каля якога ты праходзіш штодня,—няма (С. Дуба вец); Іўтой жа час, як джала з зеўры хмар, — маланка (П. Дзмітрук).
/ 1. Сярод лотаў аўкцыёну каштоўных папер, што пройдзе сёння ў МасквеЦ — прыватызацыйны ваўчар з аўтографамі 14 чыноўнікаў. 2. Сярод прагалаў, якія вартазапаўняць[А — нявызначанасць ніжняй мяжыўзросту моладзі. 3. Напісаць цікава пра чалавека, які займаецца даволі будзённай справай і спадзяецца толькі на сваю галаву і рукі[ў] — няпроста. 4. Потым месца бою пачалі называць Шумным борам, а вёсачку, што з'явілася туті] — Шумным сялом.