Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
^ 1. Але ніхто не ведае^] /[у] што выльецца сённяшні крызісуцэлым. 2. Цяпер, калі я доўга не трэніруюся, то цягне ў зал^] нібы гэта наркотык. 3. За кожнай лічбай — жывы чалавек з яго паўсядзённымі праблемамі, вырашыць якія^ самастойна ён часам не можа. 4. Час хутка выдаляе сляды чалавечай прысутнасці: шыкоўныя палацы разам з адметнымі паркамі знікаюцьЦ быццам іх і не было ўвогуле.
2. Коскамі з двух бакоў выдзяляецца:
• даданая частка, якая стаіць у сярэдзіне галоўнай;
✓ 3 лучынкаю пад гарцам ці ў гарлачы, каб вецер не згасіў, ідуць па двары ў пуню (М. Гарэцкі); Пад поўдзень, калі бліскотна пякло з неба, падсохлую вуліцу, затравелыя прыгуменні і двары апаноўвала дрымотная млоснасць (I. Мележ); Балотам снежным праз сасоннік, які смаловым пахам вабіць, прастор балот зімою соннай люблю санямі разухабіць (М. Чарот); Нават гэтыя тры гады, як асталася туту Верасаве, прайшлі, нібы адзін дзень (В. Адамчык).
^ 1. Але тое, што дыспетчар, ведаючы, што ён здаў машыну, звоніць яму[,] чамусьці спалохала. 2. Рабіць стаўку на хутаран, якія будуць мець падсобныя гаспадаркі і насычаць рынак мяснымі і малочнымі прадуктамі^] не атрымаецца па вельмі простай прычыне. 3. Генеральны пракурор Беларусі падчас сустрэчы з журналістамі заявіў, што карупцыя—хранічнае захворваннеі] ХМ дачыненні да якога ні адна дзяржава не мае абсалютнага імунітэту. 4. Таму разгледзець за хвіліну птушку, якая толькі што праляцела недалёка ад насі] мне здавалася немагчымым. 5. Наадварот, падкрэслены момант, што аўтар невядомы[,] дазваляе ўявіць, колькі яшчэ таямніц чакаюць адкрыцця. 6. Таму застаецца
144
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
спадзявацца на тое, што дзяржава зразумее, у чым яе дзяржаўны інтарэсусувязіз выданнем кніг для дзяцейі] і зробіць нейкую палёгкуўгэтым працэсе...
• галоўная частка, з двух бакоў ад якой размешчаны даданыя часткі.
ч/ Нават калі ўжо і за спіной у яго [Аляксея], можа кіламетраў за пяць якіх, вухнула колькі разоў, ён не падумаў, што гэта рвуцца снарады (I. Чыгрынаў); Каб ведала, не тыцкала б у той універсал пальцам з пярсцёнкам, бо не гразьбу слала Валкавіцкім, а загадвала прыслаць ёй медавухі і журавінавага сочыва (У. Арлоў); Калі пішу гэтыя словы, успамінаецца і чуецца катэгарычны голас Піліпа Пестрака, яго ацэнка, што ішла са мною неадступназ часумайго аспіранцтва, першых подступаў да феномена заходнебеларускай літаратуры: «Шырма? 0, гэта — дэмакрат!» (У. Калеснік); Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокагаўзроўню (М. Ермаловіч).
3. Коскамі аддзяляюцца паміж сабой даданыя часткі ў складаназалежных сказах з сузалежным, паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем.
✓ Скончыўшы работу, Максім адышоўся крыху і азірнуў сваю працу, ці няма яшчэ якога знака, па якім можна было б заўважыць, што тут украдзен дуб (Я. Колас); Трэба біць, у молатаў біць тысяч, пакуль сталь яшчэ не ўстыла, каб не ўздумаў угэты часлясны сыч засмяяцца з вольных сілаў (Я. Купала); ІўздумаўЛявон на свае даўнія леці, калі так смачна была вырваная рэпка, што елі яны з Лаўрынькам напалам, калі так прыемна было пакаштаваць яблычка зпад кожнай яблынькі (М. Гарэцкі); Праўда, якбы глыбока яе нізакопвалі, уякія б віры ні тапілі,уякіх бы архівах ні хавалі, яна ўсё адно ўсплыве, вырвецца на волю і з'явіцца людзям у сваім першароднымxapacmee (I. Шамякін); Горшзаўсё, што фактычна церпіць паражэнне Чырвоная армія, якая таўчэцца на Карэльскім перашыйку без ніякага руху наперад (I. Навуменка); Каб такзрабіў, кабгэтакі наіўмянезавабіўна сцяжынку моды, дальбог, павыміралі б салаўі на ўчастку мне адведзенай прыроды (М. Стральцоў); Нашто брыла тысячагоддзі, пакуль, як арабіны ўлета, крокугэтую хвіліну не зрабіла, якая — памылкова цізнарок — са сну маю свядомасць абудзіла? (Н. Мацяш).
4. Коска не ставіцца паміж аднароднымі даданымі часткамі, звязанымі пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ды ў значэнні і, або, альбо, ці.
✓ А калі прайшла чутка, што Сцёпка задумаў асушыць Гчілое балота, то адразу не ведалі, што на гэта сказаць і якое даць тлумачэнне такому смеламу замаху (Я. Колас); Пётра адчыніў фортку і пачуў, як шуміць вецер ды ціха скуголіць у двары сабака (Ю. Станкевіч); Кабусёй гэтай справе надаць афіцыйны ход і каб нічога не засталося ў сакрэце, мужа і жонкузапрасілі прысесці і падрабязна расказаць пра сваю «фірму» і праяе сакрэт (Я. Пархута); Каліжёй [маці] нехапалажару ці пачынаў агонь дымець, то качаргою пагражала, каб не працівіўся гарэць... (Ю. Свірка); [Увага] Роўная, можа, цяперашняму ананімнаму званку аб тым, што школа замініраваная альбо што ў кабінеце хіміі разбіўся літровы слоік ртуці... (А. Федарэнка); Паколькі Алег Чарнігаўскі менавіта ў Барыса Друцкага для
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
145
сябе выпрасіў палоннага смаленскага князя Мсціслава, то можна беспамылкова меркаваць, што друцкі князь быў у складзе полацкага войска і што ён адыграў вельмі важную ролю ў разгроме Смаленска і ўзяцці ў палон аднаго з яго князёў (М. Ермаловіч); Вяселле прызначылі на месяц, калі пышным колерам расцвітаюцьугарах дрэвы і маладая трава набірае сакаўную сілу (В. Іпатава).
/ 1. Калі б мы жылі ў Старажытным Рыме^ і незадаволеных людзей кідалі ў ямуз ільвамі, то першым, хто б туды трапіў, быў бы я. 2. Але, магчыма, лепш усё ж такі рыхтавацца да будучых іспытаўу аўдыторыях ВНУ, дзе ўладарыць дзелавая атмасфераХ іэкзаменуспрымаецца зусім інакш. 3. Калі самі не можаце выявіць алерген\ або сімптомы не знікаюць нават пасля таго, як вы спынілі выкарыстанне касметыкі, звярніцеся да доктара. 4. Каб добра жыць^ і каб на заработную плату заўсёды хапала, трэбаўмела, пасапраўднаму гаспадарыць, словам — працаваць.
5. Няўжо не бачыш, што яна халодная яклёдХ і што ты са сваёй закаханасцю для яе — нішто? 6. Таму тут можна сустрэць расліны, птушак і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення^ і якіх ужо няма нідзе ў Еўропе.
Коска ставіцца паміж аднароднымі даданымі часткамі, звязанымі пры дапамозе супраціўных злучнікаў а, але, ды ў значэнні але, аднак, а таксама калі перад часткамі паўтараецца злучнік і.
✓ Ранг квазітрохвугольнай матрыцы (4.2) роўны г, паколькі яе мінор з галоўнай дыяганаллю а1ьа22..., аГГ роўны здабытку ала22... а„*0, а ўсе міноры больш высокага парадку роўныя нулю (яны змяшчаюць нулявыя радкі) (А. Брычыкава, А. Гусак);/7я мастка, што быў воддаль ад дарогі, іпа якім некалітраляваліз бору дрэва леспрамгасаўцы, і па якім хацеў рыскнуць праехаць і Сцяпан, тырчалі дзве сухія тычкі (I. Пташнікаў).
5. Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды ў значэнні і, або, альбо, ці, што звязваюць дзве галоўныя часткі, да якіх адносіцца адна даданая частка. Коска ставіцца перад злучнікамі а, але, ды ў значэнні але, аднак, што звязваюць дзве галоўныя часткі, да якіх адносіцца адна даданая частка.
✓ Свет не перавярнуўся і рэвалюцыі не адбылося ад таго, што ён, Лабановіч, у споведзь не пайшоў, а клопату нажыў (Я. Колас); Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй густа сцелецца туман або імжыць дробны дождж (К. Чорны); Вядома, ва ўмовах такога дынамічнага грамадскага росту ішла ломка старых прававых нормаў і нараджалася настойлівая патрэба ў выпрацоўцы новых, што, відаць, і складала важную частку дзейнасці Усяслава (М. Ермаловіч); Успомнілася, што каліхавалі дзеда, то быў вецер і ён растрапаў яму валасы (В. Шніп); Калі браты дабеглі да Сцёпкі, то яны моцна затаміліся ад шпаркага бегу, але теары іх былі вясёлыя (Я. Колас).
^ Калі чалавек смяецца, прыток крыві да мозга ўзмацняецца\ і клеткі атрымліваюць больш кіслароду.
6. Калі даданая частка стаіць перад галоўнай і звязваецца з ёй пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнікаў (перш чым, пасля таго
146
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
як, для таго каб, па меры таго як, да таго часу пакуль, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, у сувязі з тым што і інш.), то коска звычайна ставіцца толькі пасля даданай часткі (злучнік не разрываецца). Аднак у залежнасці ад сэнсу і аўтарскай задумы коска можа ставіцца і пасля першай часткі састаўнога злучніка.
<✓ Для таго каб даведацца, якаяяна [зямля], трэбазаглыбіццаўяе (У. Караткевіч); Толькі пасля таго як студэнты зразумеюць, канкрэтна вызначаць для сябе, што і для чаго яны будуць чытаць, засвояць вобразнаэмацыянальны змест, яны пачынаюць распісваць партытуру чытання (А. Каляда); Пасля таго як зняты па ёй фільм «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» безнадзейна, здавалася, назаўсёды лёг на паліцу, аўтар рашыў, што маеўсе юрыдычныя і маральныя правы ператварыць сцэнарый у самастойны твор (А. Мальдзіс); Iпасля таго, як палавіна тушы была абсмалена паяльнай лямпай, пачалі дасмальваць саломай (I. Шамякін); Нягледзячы на тое, што ў вершах і паэмах даволі часта прасочваюцца асабістыя матывы, а жыццядзейнасць лірычнага героя пераплятаецца з біяграфічнымі даведкамі паэта, творы ўсё ж не нясуць у сабе эгаістычнай замкнутасці (Арк. Русецкі).
Калі даданая частка стаіць пасля галоўнай, то коска ставіцца або перад другой часткай састаўнога злучніка, або перад гэтым злучнікам у поўным яго складзе ў залежнасці ад сэнсу і структуры сказа.
✓ За гэта яго [Сцёпку] празвалі другім Ламаносавым, тым больш што ён не пабаяўся пайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак (Я. Колас); Неабходна ў духу перабудовы працягнуць абмеркаванне і кнігі К. Тарасава, і публікацыі А. Залескага, тым больш што кніжка мае шэраг не прыдуманых, а наяўных недакладнасцей, зусім незаўважаныхА. Залескім (А. Трусаў); Мянелеснікі павезлі на той бок толькі пасля таго, як убачылі лясгасаўскую машыну (I. Чыгрынаў); Жыву сустрэчаю цяпер я і гэткі радасны таму, што з чарады птушынай пер'емнезноўнапомніла зіму (А. Сербантовіч); Відаць, твойлістуЦК дапамог, таму што ніхто не збіраецца лаяць цябе за гісторыю з той поўхай (У. Караткевіч); Я бяру другую, цягнучы нізам жэрдкі па зямлі, так што ззаду застаецца неглыбокая баразна, валаку следам (Ф. Сіўко); Апошні ўпадак цягнуўся бясконца, так, што чалавек паспеў убачыць і абдумаць свой пройдзены шлях (М. Касцюкевіч).
7. Калі побач стаяць два падпарадкавальныя злучнікі (ці злучнік і злучальнае слова), а таксама злучальны (супастаўляльны) і падпарадкавальны злучнікі (у сказах з рознымі відамі сувязі), то паміж імі ставіцца коска.