• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ✓ Усю сваю мудрасць і празорлівасць яны [палітыківаякі] выказвалі ў двух кароткіх пунктах: 1. Японцы — гэта макакі, або жаўтамордыя малпы. 2. Белы цар, царбацюшка, намне ім шыі так, як яны таго і не снілі, бо хто не адчуваў на сабе сілы царскага кулака? (Я. Колас); Другая матрыца атрымалася з першай у выніку наступных дзеянняў: 1) першы радок памножылі на (2) і дадалі да другога; 2) першы радок памножылі на (3) і дадалі да трэцяга (А. Брычыкава, А. Гусак).
    6.	Працяжнік паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца:
    •	калі ў першай частцы паказана ўмова або час дзеяння таго, пра што паведамляецца ў другой частцы (перад першай часткай можна ўставіць злучнік каліў,
    154
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў; не пад мысль песня будзе камунебудзь нам — канапляную возьмеш заплату; знаеш славу маю, знаеш сілумаю... (Я. Купала); Пашанцуе — будзе юшка булькаць (В. Зуёнак); Вепр ікламі выцяў камель кедрача—задрыжэлі крыніц валошкі (В. Лукша); Старэе свет—зямля лысее (П. Макаль); Маршыруе парад па бруку — адгукаюцца сценыглуха (Г. Булыка); Сплыве вада — згіне бяда (А. Глобус); Пераначуем — болей пачуем (Прыказка).
    •	калі ў другой частцы паказваецца вынік або робіцца выснова з таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (перад другой часткай можна ўставіць злучнік таму, так што);
    ✓ Святлеезямля — святлее душа чалавека (I. Шамякін); Бліснула маланка — стала віднаякудзень (С. Грахоўсй); На турыстаў крыкнуў—у каталажку, вузкія штаны надзеў — у сатырыкон, дзяўчыну пацалаваў — прымусяць жаніцца (I. Шамякін); Уразаецца ў нетры прагрэс — расступаецца дзікі лес, лес непраходны, лес непрабудны,— блізка, блізка дзень яго судны... (В. Зуёнак).
    f 1. Наверсе зза недахопу паліва значна паменела аўтамабіляўХ [—] кінутыя машыны грувасціліся ўздоўж дарог, а святло ў дамах запальвалася на аднудзве гадзіны ў суткі. 2. Дыхнуў свежым паветрам, і галава закружылася яшчэ больш\ [—] ледзь утрымаўся на нагах.
    •	калі змест частак супрацьпастаўляецца ці супастаўляецца (паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але);
    V Хацеў сказаць слова — язык не варушыўся; хацеў бегчы за Максімам — ногі не слухалі (Я. Колас); Яшчэ прайшло мо год ці два — штудзіруе разумнік том за томам, трашчыць ажгалава, аўсёканца няма крыніцам невядомым (К. Крапіва); Бабулька пусціла слязу — яе ўсе старыя настаўнікі пры сустрэчы з былымі вучнямі пускаюць (А. Федарэнка); Хмурэў — тыўсмешку мне вяртала. Звярэў — ты мудрасць мне вяртала. Хварэў — ты сілы мне вяртала. Старэў—ты свежасць мне вяртала, высокае неба ідэала! (А. Вярцінскі); Продкі газет не чыталі — продкі чыталі пазорках (А. Пісьмянкоў); Гукаю цябеў мінулым, гукаю цябеў наступным — ты адгукаешся рэхам майго гукання (А. Раза наў); Думак не было — навокал плёскаўся чысты акіян асалоды (А. Брава).
    / Канешне, для пачынання садоўніцкай дзейнасці мала адной зацікаўленасцІ^ [—] неабходны трывалыя веды ў гэтай галіне.
    •	калі другая частка перадае хуткую змену падзей або характарызуе неадпаведнасць, нечаканы вынік (паміж часткамі можна ўставіць злучнік і); ✓ Часлава Карлаўна адчыніла акно — у вагон хлынуў тугі вецер і закруціўся разам
    з салодкім паравозным дымам (В. Адамчык); Але спакусазёсціхлебувесь, кабідуху яго не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая вялікая, такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ўрот... (Б. Сачан ка); Яшчэ часіна — перуноў трамбоны ўдараць марш, вясновы з рэ мажор (М. Кавыль); Чакай — твой дух, твой нораў непакорны ў спрэчцы апярэдзіць беггадоў (П. Макаль); Рука белы аркуш паперы складае іпускаеўноч галубка — ноч ceimae... (А. Емельянаў).
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    155
    / Пачнеш чытацьХ [] не стрымаешся, каб незасмяяцца.
    •	калі другая частка з’яўляецца параўнаннем у адносінах да першай;
    ✓ Слова сказаў — сякераю адсек (Прыказка).
    •	калі другая частка з’яўляецца абагульняльнай у адносінах да папярэдняй (папярэдніх);
    ✓ Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы — усё было б разумней таго, што я зрабіў (У. Караткевіч); Лепш спакойна абмазгаваць магчымыя вынікі таго, што адбылося,— вось чаго хацелася яму [Максіму] (I. Шамякін); У чалавеку спалучаны гісторыя і сучаснасць, першая і другая прырода, зямля і космас, будні і святы — усё пэўным чынам суадносіцца ў яго духоўным свеце (У. Гніламёдаў); Ці гэта банкет, ці базар, цілюбы іншы збор — усюды, дзе прысутнічаюцьлюдзі, прысутнічае ізбан (А. Разанаў); На карабліадны спяць, другія моляцца, трэція займаюцца любоўю — усё гзта выпадковыя дзеянні, якія не маюць нічога агульнага з мэтай падарожжа (А. Брава).
    •	калі другая частка з’яўляецца далучальнай (другая частка пачынаецца словамі значыць, так, такі або іх можна ўставіць перад другой часткай).
    ^ Жыццё мяняецца. Адна яго форма змяняе другую, і так бесперастанку — такі ўжо закон жыцця (Я. Колас); Але ж гаспадар быў тут — значыць, баяцца не было чаго (У. Караткевіч); Мурашка ажзамлела — такмоцна яназадумалася (Я. Колас); 3 батальёнам, лічы, нас мільёны — так засведчыць бы мог палітрук (А. Пысін); Сумнявацца не выпадала — таккляваць магла толькі вялікая рыбіна (А. Крэйдзіч); Нас часта абганяюць машыны — вяртаюцца з могілак наведвальнікі (В. Шніп).
    ^ He паступіць металалом да насХ [—] значыцьЫ ужо мы не зможам перапрацаваць яго і паставіць на нашы ліцейныя вытворчасці.
    § 48.	Знакі прыпынку ў складаных сказах камбінаванай будовы
    1.	Прэдыкатыўныя часткі складаных сказаў камбінаванай будовы, звязаныя непасрэдна адна з другой, аддзяляюцца тымі знакамі прыпынку, што і прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў.
    >f Якжаў розум убярэцца твой сынок, як макаў цвет, дужым стане, што, здаецца, павярнуў бы цэлы свет,— выпраўляй ягоўлюдзі, на дарогу блаславі, разам з крыжам дай на грудзі роднай вузельчык зямлі: каб не даўся ў крыўду здзекам, не забыў сваіх старон, каб вярнуўся чалавекам к роднай бацькаўшчыне ён ды ўзяўся шчыра, міла сеяць шчасце, гнаць бяду: стаў адважна словам, сілай за свой край і грамаду (Я. Купала); Мая хата ўзімку расянай палянай зрабілася, да мяне, нібы ўлес, столькі птушак пагрэцца набілася; і забіласяў цесным пакоі птушыная песня, быўвесну,— і чаплялася песняза шторы, за крэслы, падвескі;затрымцела, зацінькала, засвістала, зачэкала, забулькацела, запінькала, засакатала — быццам хацелазаглушыць яна некага... (Я. Сіпакоў).
    156
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    2.	Трэба ўмець дакладна вызначаць прэдыкатыўныя часткі ў сказах камбінаванай будовы, выяўляць сэнсавыя сувязі паміж імі і тлумачыць пры неабходнасці пастаноўку таго ці іншага знака прыпынку. Напрыклад, сказ: Яму дастаткова хуткага позірку на адпачынніка, каб вызначыць, з якой краіны moil прыехаў, — і тады музыка ўсміхаецца яшчэ шырэй, яшчэ больш прыязна і ветліва (У. Сцяпан) — выразна распадаецца на два прэдыкатыўныя кампаненты, спалучаныя злучнікам і. Першы кампанент — складаназалежны сказ з дзвюма даданымі часткамі паслядоўнага падпарадкавання (злучнік каб і злучальнае слова якой з прыназоўнікам з); другі кампанент — просты сказ. Паміж першым і другім кампанентамі наяўнічае злучальная сувязь як у складаназлучаным сказе з выніковай часткай, і таму яны раздзелены працяжнікам. Коска перад працяжнікам закрывае другую даданую частку першага кампанента.
    Сказ: Прозвішча Дыбоўскіх раз ад разу трапляецца ў матэрыялах следства па справе наваградскіх паўстанцаў; таму і помста ўлад была вельмі суровая: у мінскай турме апынуліся, апрача Уладзіслава, яго бацька, памянёны ўжо стрыечны брат — Эміль Дыбоўскі, сястра Эміля Юзя; другая сястра паехала за мужам, асуджаным на катаргу, у Сібір (С. Галакціёнаў, Г. Яцкевіч) — аўтары падзяляюць на тры прэдыкатыўныя кампаненты, паміж якімі ставяць кропку з коскай. Варта было ўлічыць, што першая кропка з коскай стаіць паміж галоўнай і даданай часткай складаназалежнага сказа, што не практыкуецца пры пунктуацыйным афармленні, таму тут трэба паставіць коску і, такім чынам, падзяліць сказ толькі на два кампаненты (да двукроп’я і пасля яго). Другую кропку з коскай можна пакінуць.
    3.	Нават у невялікіх па аб’ёме сказах камбінаванай будовы патрабуецца захаванне лагічных сувязяў, выяўленых праз знакі прыпынку. Прывядзем прыклады.
    Але і на гэты раз нічога не атрымалася ў беларусаў: улетку 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна імясцовай адміністрацыі зусім было не да стварэння беларускіх нацыянальных школ (Л. Лыч). Сказ складаецца з двух кампанентаў з бяззлучнікавай сувяззю, паміж якімі пастаўлена двукроп’е. Другі кампанент сказа мае дзве злучальныя часткі (злучнік І), паміж якімі не ставіцца коска, бо яны абедзве раўнапраўна паказваюць прычыну таго, пра што сказана ў першым кампаненце.
    Загарэліся хлопцы помстаю: калі гэтак — адплата не грэх! (М. Чарот). Сказ складаецца з двух кампанентаў, паміж якімі пастаўлена двукроп’е. Другі кампанент — складаназалежны сказ, даданая частка якога стаіць перад галоўнай і інтанацыйна вылучаецца, таму пастаўлены працяжнік. У галоўнай частцы другога кампанента паміж дзейнікам і выказнікам знаходзіцца часціца не, таму працяжнік не ставіцца.
    Пакуль сонца ў тумане, сабраная ў кроплі раса нерухома трымаецца на мураве і колер муравы мутнаватазялёны (П. Галавач). Сказ складаецца
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    157
    з двух кампанентаў: першы — даданая частка са злучальным словам пакуль — адначасова адносіцца да другога кампанента — дзвюх галоўных частак, спалучаных злучнікам і, перад якім коска не ставіцца.
    Вача.м не ўбавіцца святла, калі да клёна прытулюся і ўбачу: восень надышла (В. Гардзей). Сказ мае два кампаненты, ідэнтычныя складаназалежнаму сказу: першы кампанент — яго галоўная частка, другі кампанент — даданая частка, у якой выяўляецца тлумачэнне аднароднага выказніка праз бяззлучнікавую сувязь (замест злучніка штоў аформленую двукроп’ем.
    У сваёй знакамітай «Залатой ружы» Канстанцін Паўстоўскі распавядае, як стары карэктар Благаў узяў на ноч для праўкі апавяданне, паабяцаўшы, што не выкіне і не ўпіша ніводнага слова. Раніцай, працягвае Канстанцін Георгіевіч, «я анямеў. Гэта была празрыстая, літая проза». На роспыты, як гэта ўдалося, Благаў адказаў: «Ды проста правільна расставіў усе знакі прыпынку. У Собаля з імі форменны кавардак. Асабліва пільна я расставіў кропкі. I абзацы. Гэта вялікая рэч, дарагі мой. Яшчэ Пушкін казаў пра знакі прыпынку. Яны існуюць, каб вылучыць думку, прывесці словы ў правільныя суадносіны і даць фразе лёгкасць і правільнае гучанне. Знакі прыпынку — гэта як нотныя знакі. Яны цвёрда трымаюць тэкст і не даюць яму рассыпацца». Гэтыя словы як найлепш тлумачаць важнасць пунктуацыі для стварэння якаснага тэксту, для выяўлення закладзеных у ім аўтарскай інтэнцыяй лагічных сувязяў і стварэння яскравага мастацкага вобраза (для пісьменніка) або цэласнага, звязнага, інфармацыйна насычанага журналісцкага твора.