• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    7.	ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ I ЦЫТАТАХ
    § 49. Знакі прыпынку пры простай мове
    1.	Калі простая мова пачынаецца не з абзаца і знаходзіцца пасля слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, а сама простая мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе. У канцы простай мовы ставіцца адпаведны знак прыпынку: кропка (пасля двукосся), пытальнік, клічнік або шматкроп’е.
    ✓ А хто іх чуў, той казаў або думаў сабе: «Вось шчаслівае дрэва! Эх, каб мне быць такім!» (Я. Колас); Імжыць пытанне: «Як пражыць майму збяднеламу народу?» (М. Башлакоў); Перапёлкі заходзяцца ў жыце, атрасаючы долу тугу. Я прашу іх: «Хоць вы не кажыце, што прыстаў, што дайсціне магу» (С. Грахоўскі); Злоснікі, вядома, будуць радыя: «Ну, нарэшце, дуба даўстары!» (М. Лужанін); Здзівіўся Вацік, але і засердаваў: «Ах, ты так, не захацела дома разрадзіцца, у госці выправілася. Ну то і гасцюй сабе тут...» (А. Бутэвіч).
    158
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    / Пасля пэўнай паўзы мужчына спытаў: X [«]Ільяс, растлумач, чамуў васуБеларусі такія прыгожыя дзяўчаты?»
    Калі пры такім спалучэнні простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік і яна ў двукоссе не бярэцца.
    ✓ Раптам салдат спахмурнеў, устаў і сказаў:
    — Ну, немец, у дарогу (К. Чорны);
    Дзядзька ў кажушку не вытрываў, папракнуў маладую:
    — Што ж ето ты, Маня, так нявежліво да гасцей? Спінаю, так сказаць...
    (I. Мележ);
    Пасажыры пачалі выцягваць галовы, прыслухоўвацца да нас, асабліва жанчыны, а я спытаўзноў:
    — Дыкхваліся, якжывеш, дзе працуеш? (В. Дайліда);
    Дзед, якягадка наліты, спусціць вёслы на вадуі гукне:
    — Скачы, Мікіта! (Г. Пашкоў).
    2.	Калі простая мова пачынаецца не з абзаца і знаходзіцца перад словамі аўтара, то перад імі ставіцца працяжнік і яны пачынаюцца з малой літары. Простая мова бярэцца ў двукоссе і пасля яе перад працяжнікам ставіцца коска (пасля двукосся), пытальнік, клічнік або шматкроп’е (перад двукоссем). ✓ «Зараз папросіць лялькуўзяць з сабою»,— сумна падумаўЯноўскі (У. Караткевіч);
    «Няхай забівае»,— скрушна, абыякава падумала студня (У. Міхно); «Няўжо заспаў?» — мільганула трывожная думка (I. Грамовіч); «Дзе ты, вечнасць сляпая?» — слоўка ўставіць пагляд (У. Марук); «Чаму ты дазваляеш яму так сябе называць?!» — пытаецца Вівіян (А. Брава); «Заб'ю!» — хрыпеў ён [гаспадар], хапаючыся за што папала (Г. Каржанеўская).
    ^ 1. «Фактычна кампанія адбылася[»], — сказаўДзмітрый РыбалоўлеўХ. 2. «Ці не ў казённым доме ён набыў спецыяльнасць?[»] — закралася думка.
    Калі пры такім спалучэнні простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік і яна ў двукоссе не бярэцца, а іншыя знакі прыпынку ставяцца ў адпаведнасці з правіламі.
    ✓ — Са стрэльбаў,—сказаўсам сабе стары (М. Гарэцкі); — Каліпрыйшоўты, ягамосць, дык пі! — яму сказаў (М. Танк); — Стой, там глыбока! — асцярог Сцёпку пільны вартаўнік (А. Глобус); — Каця, будзеш есці? — спыталажонка (А. Бадак).
    S — Хлопцы ведаюць, што чым больш заробіш, тым больш прынясеш грошай усям'ю, [—] гаворыць Валерый Ліхарад.
    3.	Калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара, якія пішуцца з малой літары, у залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і за гэтымі знакамі — працяжнік, а пасля слоў аўтара — або кропка і працяжнік (калі першая частка простай
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    159
    мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам). Пасля кропкі і працяжніка першае слова далейшай простай мовы пішацца з вялікай літары, пасля коскі і працяжніка — з малой. Пры афармленні простай мовы без абзаца двукоссе ставіцца перад першым і пасля апошняга слова.
    ^ «Першая гадзіна,— падумала старая,— паспее яшчэ, хаця б у тры выехаць з дому. A то яшчэ і сам акалее недзе пад кустом, чакаючы злодзея» (Я. Брыль); «Рамяні аўтаматычна адшпіляцца пасля пасадкі,— успомніў ён інструкцыю даследчыка.— Павінны адшпіліцца, хіхі!» (Ю. Нераток); «Я — еду! — крыкнуў.— Гзта пастка!» (Н. Гілевіч); «Чамуяне папрасіў, неўзяўусуседа стрэльбы?—кусала, іголкамі калола думка. — 3 шасці звяроў аднаго ўпаляваў бы дакладна. Пэўна, гэтую во, малую, апошнюю ліску!» (А. Наварыч); «Вось зараз я магу паквітацца з табою! — мільганула думка.—Дыйхлопцаўя пацешу!..» (Р. Бензярук).
    S 1. «Яяшчэ неўвайшлаўгэтуюролюўі —смяецца Саша.—ХУмянезаразуседумкіпра вучобу». 2 «Авіяцыю плануецца пераўтварыцьу род войскаўз рацыянальнай структурай ірацыянальным баявым саставам,—зазначыўгенералмаёрХі] — Д[а] таксама аснасціць яе шматфункцыянальнымі баявымі самалётамі і верталётамі».
    Калі пры такім спалучэнні простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік і яна ў двукоссе не бярэцца, а іншыя знакі прыпынку ставяцца ў адпаведнасці з правіламі.
    ✓ — Вы,— хтось кажа асцярожна,— не ўсе ў грамадзе (Я. Купала); — Братка Міхал,— сказаў я ціха,— ёсць жа людзі, смерць якіх не выклікае думак змагацца з прыродай... Але ты памёр! (К. Чорны); — Познішся, Ганчарык,— змрочна папракнуўЛявон.—Даўно трэба... (В. Быкаў); —Дзеці, дзеці!—расставіла рукі маці.— Во не думала, што вы такія пеўні. Чаго вы не падзялілі? (I. Шамякін); — Што, не пазнаяце? — раптам спытала жанчына.— Я Маруся, ваша суседка (Н. Гальпяровіч).
    Z — Мне вельмі дапамагае мой трэнерскі і выкладчыцкі вопыт,—дадае АленаХІ1 — )([А]ле таксама я бяру нейкія тэхнікі з танцавальнарухальнай тэрапіі, якою захапляюся.
    4.	У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні. Калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставіцца двукроп’е і працяжнік, а працяг простай мовы пішацца з вялікай літары.
    ✓ — Я таксама не люблю,—зусім спакойна і зноў пафранцузску сказаў ён [Алесь] і дадаў: — Я думаю, нам лепей за ўсё вярнуцца (У. Караткевіч); — Ведаеш, мама, каго я прывяла? — весела сказала дачка і таемна прашаптала: — Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў (Я. Маўр); — Ды хапае,— сказала Валя; азірнуўшыся, яна сустрэла добразычлівы і разам з тым цікаўны позірк, і ёй зрабілася няёмка ісці паперадзе яго, здалося, што Віктар яе разглядае, але дзяўчаты ў тэхнікуме не раз казалі, што ў яе прыгожыя ногі,
    160
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    наогул прыгожая, стройная фігура, і Валя пайшла больш упэўнена, адказала Віктару: — Грузчыцамі мы працуем... Скрынкі, пакеты цягаем, то туды, то сюды (Л. Арабей).
    ^ 1. «Мне стала вядома, што мой прадзед у Цярэшках заўсёды быў бацька, — кажа Валерый ізаключае: [—] ХіПзто для мяне вельмі істотная акалічнасць». 2. «Туды нельга,—нервова перагарадзіла ёй дарогу тая і на недаўменны позірк Бачылы дадала неякужо таямніча: — ^[7]ам займаюцца с)(.[е]ксам». 3. «Дык мы яго, гэта, працэдзім... XX — яктыя героі з мульціка^] адрапартавалі “два молодца йз ларца". — I гадзіны за паўтары паклеім. А там і брыгадзір пад'едзе...» 4. «У кожнага чалавека бываюць моманты, калі ён знаходзіцца без справы, тады лепей за ўсёўзяцца за іголку і ствараць прыгожае,— раіць жыхар гарадскога пасёлка Шаркаўшчына Валерый Кавалёнак і дадае: — ^[Г]эта лёгка, цікава і карысна».
    5.	[—] Выходзіць, што ў ЖРЭТ проста карыстаюцца нашым энтузіязмам? — здзіўляюцца актывісткі. I працягваюць: [—] ХА камунальнікіжу прынцыпе павінны праводзіць рамонт за ўласныя сродкі! Мы ж своечасова плацім за пражыванне і абслугоўванне дома!»
    5.	Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка.
    ✓ Ціхенька ступаючы, выходжу зза шырмы на хату і... уздрыгваю ад здзіўлення: дзядзька, толькі ў бялізне, стаіць, як здань, каля стала і моршчыцца, каб я маўчаў.
    — Я не спаў. Бачыў, як ты рысуеш. Пакажы (Я. Брыль);
    Твар настаўніцы ўспыхвае нібы макаў цвет.
    — Вон з класа! (I. Навуменка);
    Мужчына зноў, цяпер дзвюма рукамі, правёў па твары, нібы хацеў сцерці нейкае мроіва.
    — Iзаразягоныя вочы бачу:глыбокіяглыбокія... (Б. Пятровіч);
    Неяк у паэта спыталі, што ён рабіў да абеду.
    — Я перачытваў верш, які нядаўна напісаў, і ў адным месцы паставіў коску (А. Пісьмянкоў).
    6.	Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу і палілогу) звычайна запісваюцца з вялікай літары з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай.
    ✓ — Скажы, а Паліне ты пашыў?
    — Пашыў.
    — Часта ты не начуеш дома?
    — Яна просіць, каб перайшоў да яе. Але я не магу. Тады я ўжо не вырвуся адсюль, я ведаю (Я. Скрыган);
    — Што, тут, камандзір?
    — Тут.
    Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
    161
    — Можа б, далей?
    — He, далей нельга, Мяцельскі. Можам неўправіцца. Адна жрыдлёўка (В. Быкаў); — А можа, падвязеш мяне, хлопец, атоя колькі паўзці буду, а табе мінут дзесяць, не больш?Я ізаплачу табе.
    — Бач, зрабі чалавеку добра, яму яшчэ лепш захочацца. Як таму мядзведзю, дай пакласці лапу, ён і сам улезе.
    — А што табе, грошы лішнія будуць?Я і чарку пастаўлю.
    — Свая ціз магазіна? (А. Жук);
    — Ты чуеш, прыйшоўя!
    — Цішэй!
    — Ледзь хату знайшоў я.
    — Цішэй! (М.Танк).
    7.	Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без пазначэння, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе. ✓ «Хавай сваю кніжку, a то прачытаю!» — «Не, браце, дудкі! Схаваю ў халяву».— «Калінебудзь дабяруся».— «Хіба ў Смаленску» (М. Гарэцкі); Падышлі дзве кабеты, пытаюцца: «Колькі каштуе пеўнік?» — «За пятнаццаць рублёў аддаю».— «А ён курэй топча?» — «Какой топча? Он інтэлігентный петух. Оччэнь харошы».— «Дык на храна ён трэба. Гэткі анцілягент» (Л. Левановіч); Сцішаная гамана: «Тост трэба добры! Скажыце хтопершы тост!» — «Аляксей лепш за ўсіх скажа. Наш пісацель... Алёша, давай!» — «Тамаду трэба выбраць!» — «Не будзем бюракратыю разводзіць!» (П. Місько); «Што з табой? Табе балюча?» — «Не... так добра, што цяжка стрываць».— «У шчасці і ў пакуце — адна сіла».— «Адкуль гэта?» — «Сатпрэм. Чалавек, якому пасля канцлагера любыя сцены здаваліся турмой» (А. Брава).
    8.	Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца.