Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
V Лагойшчына, Плешчаніцы, легендарнае возера Палік, Ушаччына — лясныя партызанскія раёны, якія не раз станавіліся суцэльнай вогненнай зонай і спазналі на сабе ўсю жахлівасць яшчэ аднаго віду масавага вынішчэння — блакады (М. Арочка); У культуры Падняпроўскага рзгіёна чалавечае «Я» падкрэслена сцвярджае іманентнасць самому сабе праз перажыванне іманентнага адзінства з жыццём прыроды із вопытам продкаў — вялікім агулам радзімічаў (А. Рагуля).
^ У абласным турзлёце ўдзельнічалі 23 каманды з усіх рэгіёнаў [раёнаў] вобласці.
12. Расонскі праект з’явіўся ўзорным для краіны; ён у такіх маштабах, па сутнасці, рэалізаваны ўпершыню. Дзеяслоў з ’явіцца са значэннем ‘стаць, зрабіцца’ ў якасці дзеяслоўнай часткі іменнага выказніка засмечвае тэксты, паказвае аднастайнасць думкі аўтараў, іх нятворчы падыход да канструявання матэрыялу. Акрамя таго, з ’явіцца мае яшчэ чатыры значэнні (з’явіўся дахаты, з’явіўся ў час, з’явілася машына, з’явілася ўсмешка). Як падкрэсліваў Ян Скрыган, «гэтае слова стала бадай што адзіным для перадачы ўсяго багацця адчуванняў, звязаных з гэтым паняццем». Каб пазбегнуць хібаў, можна выкарыстоўваць звязкі быць, стаць, стацца, зрабіцца і інш., а таксама трансфармаваць выказнік, ліквідаваўшы звязку, у нашым выпадку: Расонскі праект —узорны для краіны...
✓ Мы з нецярплівасцю і цікавасцю сталі чакаць гаспадара — гадзіну, другую, трэцюю. Нарэшцекаля шасці з'явіўся (А. Мальдзіс); Скажам, напісаны яшчэўбОя яго [Р. Іванычука] «Жураўліны крык» — пра горкілёс «салавецкага пакутніка», запарожскага атамана Пятра Калнышэўскага, якога па загадзе Екацярыны II на дваццаць пяць гадоў пасадзілі ў ямуадзіночку на Салаўках,—упершыню з'явіўся толькіў канцы 80хульвоўскім часопісе «Жовтень»... (В. Рагойша).
^ 1. Указ Прэзідэнта № 21 «Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання I самакіраванняўвырашэнніпытанняў жыццезабеспячэння насельніцтваяз^явіўея [стаў] ключавым у рабоце мясцовых Саветаў Прыдзвінскага краю. 2. Падрыхтоўка і выпечка з’яўляліся [былі] не проста гаспадарчымі клопатамі, а пэўным абрадам. 3. Крыніцамі [Крыніцы] папаўнення зЖўляліся [—] зямельны падатак, падатак на нерухомасць, дзяржпошліна, даходы ад здачы ў арэнду памяшканняў, арэнда зямельныхучасткаў, а таксама даходы ад аўкцыёнаў. 4. — Вялікі дзякуй!—удзячнасць Канстанціна Басалыгіна з'яўлялася [была] такой жа непадробнай.
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
171
13. Пры розных адзнаках ступені ўплыву сродкаў масавай інфармацыі на свядомасць соцыуму цяжка адмаўляць тоіі факт, што ў сучасным свеце яны з ’яўляюцца найболый уплывовым фактарам, які фарміруе грамадскую свядомасць. Значэнне лексемы адзнака ўтрымлівае ў сабе семы з канкрэтным пазначэннем (знак, метка, лічба і пад.), таму патрабуецца яе замена ў сказе на ацэнку са значэннем ‘думка, меркаванне пра якасць, значэнне каго, чагон.’.
✓ 3 троечніка па малюнку і жывапісе я неўзабаве перарос у чацвёрачніка, а за дыпломны эскіз «Рэпін сярод бурлакоў» (1956г.) атрымаў выдатную адзнаку і ўвайшоў у лік так званых пяціпрацэнтнікаў (В. Шматаў); У ацэнцы творчасці іншых пісьменнікаў кіруецца Скрыган уласным разуменнем, уласным адчуваннем роднага слова (С. Андраюк).
/ 1. Па розных адзнаках [ацэнках], у акцыі пратэсту ўзялі ўдзел адЗда 7 тысяч чалавек. 2. У беларускага мастацтва цалкам еўрапейскі код мыслення, хоць у саміх мастакоўмогуць быць розныя манеры, сістэма бачання, крытэрыі адзнакі [ацэнкі]. 3. Паводле адзнак [ацэнак] амерыканскай выведкі, стварыць ядзерную бомбу Іран зможа толькі да 2010 года, а паводле меркавання некаторых аналітыкаў — яшчэ пазней, да 2015га.
14. У Доме афіцэраў прайшла ўрачыстая інаўгурацыя — пасвячэнне першакурснікаўу студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Паводле СІС, інаўгурацыя — ‘урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, каранацыі манарха’. Няма ніякіх падстаў надаваць новае значэнне нядаўна пазычанаму слову, тым больш што для называння гэтай урачыстасці існуе ўжо іншае (праўка: цырымонія).
*/ Але паколькі іх [малых] многа — уся далейшая цырымонія праходзіць пад акампанемент: «Аа... Ооо... Крэхкрэх» (У. Караткевіч); Праўда, пасля інаўгурацыі Перона ў чэрвені 1952 года яго жонцы быў дадзены сімвалічны тытул «Духоўнага лідара нацыі».
15. Да позняга вечара гараць настольныя лямпы над сталамі вучняў і хлюпаюць «на дазапраўках» дзверцы халадзільніка. Дзеяслоў хлюпаць у сваіх значэннях не мае таго сэнсавага напаўнення, якое закладзена ў аўтарскім сказе (праўка: ляпаць або стукаць).
✓ Спачатку вада толькі чулася, дзе пасталы ўціскалі пакошу, потым стала хлюпаць між куп'я (I. Мележ); Ухаце нікога не было, толькі чутна — у прысценку за дзвярмі матка ляпала ў качарэжніку вілкамі (М. Гарэцкі); Але Лявон, нічога не кажучы, ізноў стукнуў абухом па дрэве; рэха не адазвалася — стук быў глухі, як бы гэта не па дрэве, a па зямлі стукаў... (Ядвігін Ш.).
16. Расійскія камунальныя службы ваўмовах крызісу неплацяжоў вырашылі творча падысці да пытання звароту запазычанасцяў. Аддзеяслоўны назоўнік
172
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
зварот мае значэнне ‘вяртанне адкульн. назад, на ранейшае месца’ і ‘заклік, выступленне, ліст’ (адносіцца яшчэ і да тэрміналогіі ў лінгвістыцы: дзеепрыслоўны зварот), таму патрабуецца праўка: вяртанне.
✓ Сардэчна вітаю Вас са шчаслівым зваротам дамоў (В. Вітка); Тэкст казкі выйграе ад таго, што аўтарка выкарыстоўвае вершы, разнастайныя загадкі, паданні, нават зварот da eempy (В. Локун); Ехаць у Маскву, магчыма, давядзецца неаднойчы. Тым больш што рахунак мае мэтавы характар, і сродкі, сабраныя на ім, могуць быць выкарыстаны толькі на далейшае лячэнне, а не, скажам, на вяртанне даўгоў.
17. Аднак жыццёвы і прафесійны вопыт, атрыманы пры такіх умовах, можа стаць закладам будучага поспеху, а добрасумленнае выкананне абавязкаў не толькі дапаможа ў развіцці пэўнага рэгіёна, але і проста не застанецца забытым мясцовым насельніцтвам. Назоўнік заклад — ‘аддача чагон. у забеспячэнне абавязацельстваў’ і ‘рэч, грошы, на якія паспрачаліся’, таму патрабуецца праўка: зарукай.
V Яе [паэзіі] вітаізм — зарука таго, што беларусы застануцца доўгажыхарамі на планеце Зямля (М. Скобла); — Што, зноў Бэрку шаблю ў заклад аддасі, пане дабрадзею? — казаў пан Пратасавіцкі, звяртаючыся да НалёткіЧарняўскага (А. Наварыч).
18. У апошнія гады Турцыя вядзе актыўныя перамовы па ўступе ў Еўрапейскі саюз. Аддзеяслоўны назоўнік^стул мае значэнні ‘прыступка’ і ‘пачатковая частка’, таму патрабуецца праўка: па ўступленні. Падобная праўка павінна быць зроблена і ў сказах, у якіх слова выступ мае значэнне ‘выступленне’.
✓ Яго [ксяндза] папярэднія казанні толькіўступ, падрыхтоўка да трэцяга, самага асноўнага і патэтычнага, дзе ён запыняецца і з усёю сілаю свайго красамоўства накідаецца на бальшавікоў, носьбітаўатэізму (Я. Колас); Ён [Напалеон] уваходзіў у Віцебск раніцой, роўна праз месяц пасля ўступлення ў Вільню (У. Арлоў).
19. Зніжэнню карупцыйнай злачыннасці спрыяюць меры для лібералізацыі эканомікі, увядзенне паведамляльнага прынцыпу замест дапушчальнага, што перашкаджае атрыманню чыноўнікамі хабару, паколькі такога кшталту злачынствы часта звязаны з выдачай тых ці іншых дазволаў, ліцэнзій і г. д. Пасля прачытання сказа ўзнікае пытанне: як жа называюцца прынцыпы, якімі кіруюцца чыноўнікі падчас рэгістрацыі, напрыклад, малога бізнесу? Выяўляецца, што гэтыя прынцыпы — заяўны і дазвольны (першае слова СБМ не фіксуе, і гэта пры тым, што ёсць заяўнік, заяўніца).
V АдпачаткулютагаўБеларусідзейнічаезаяўны прынцыпрэгістрацыіюрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў; Раней працаваў дазвольны прынцып, калі ты прыходзіш у гарвыканкам і просіш «адкрыйце фірму», а там думаюць...
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
173
20. Нямецкая аўчарка Норд навяла міліцыянераў на след злачынцаў, якія нядаўна абакралі магазін тавараў народнага попыту «Фея», што ў Астраўцы. Назоўнік попыт — ‘патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім, чымн.’ — не рэалізуе сваіх значэнняў у сказе (праўка: спажывання).
^ Другім — тут рай і панаванне іўсіх дабротаўспажыванне (Я. Колас); Адзінкавыя пастаўкі на сталіцу ўсё ж адбываюцца — агародніна заўсёды карыстаецца попытам на неабсяжным рынку мегаполіса.
21. Але ўзнікае пытанне: калі існаваў такі вялікі гандаль і праз нашу тэрыторыю прасоўвалася вялікая сума грошай, чаму тады такмала скарбаў, датаваных XIII сгпагоддзем, сустракаецца на Беларусі?; Нагадаем, што наш заяўніку кастрычніку 2006 года набыў гэты сродак перасоўвання вытворчасці Мінскага мотавелазавода. Словы з соў (cy} захоўваюць сему кораня, якая б прыстаўка ці які б корань да яго ні далучаліся: перасоўвацца — ‘пасоўваючыся, перамяшчацца’, перасоўванне— ‘перамяшчэнне з дапамогай пасоўвання’ і пад. (параўн.: высунуць, высоўваць шуфляду). Такія словаўжыванні — прыклад закасцянеласці думкі, нятворчага падыходу да канструявання тэксту, штампаванасці маўлення. У першым сказе можна было выкарыстаць дзеясловы праходзіла або пераліяшчалася, у другім — назоўнік руху.
S 1. Для зручна^[й] перасоўвання [хады] работнікаў па незаасфальтаванай глебе былі прыцягнуты велізарныя бетонныя пліты,— утварылася дарожка.
2. 3 медыцынскага пункту гледжанняХ гэта не хвароба, а рэакцыя арганізма на ненатуральны для яго спосаб перасоўвання [руху]. З.Дляўтойвання парушэнняў кіраўнікі афармлялі фіктыўныя справаздачныя дакументы аб прасоўванні [перамяшчэнні] жывёлы пасля яе афармлення і наступнай рэалізацыі праз рознічную гандлёвую сетку крамаў Віцебскага райпа. 4. Асобна хачу запытацца, як прасоўваюцца справы [ідзе праца або падрыхтоўка да свята] ў Нясвіжы? 5. Гэта спрыяльны дзень для прасоўвання [павышэння] па службе (калі спрыяльны, то ж не для паніжэння).
22. Збіраць плады сваёй працы будзеце крыху пазней. У назоўніку плады, які ўжываецца толькі ў множным ліку са сцёртым метафарычным значэннем ‘прадукт якойн. дзейнасці, вынік чагон.’, аснова параўнання ўсё ж асацыіруецца з раслінай, дрэвам або з зародкам чалавека ці жывёлы. Таму пажадана выкарыстоўваць менавіта адзіночналікавы назоўнік плён ‘вынік старанняў, дасягненне’, які больш дакладна перадае сэнс выказвання.