Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Кожнае слова мае план выражэння і план зместу, якія ўтвараюць арганічнае адзінства. План выражэння складаецца з гукавой і пісьмовай формы слова, план зместу ўключае ў сябе значэнне і сэнс. Значэнне слова з’яўляецца стабільным, зафіксаваным у слоўніках паказчыкам, а сэнс рэалізуецца ў канкрэтных маўленчых сітуацыях. Напрыклад: Дойны статак у гаспадарках раёна пачалі выводзіць на пашы з 25 красавіка. У гэты дзень паядалі сакавітую атаву 15 гуртоў. Значэнне слова атава — ‘трава, што вырасла ў той жа год на месцы скошанай’ — рэалізавана ў другім сказе правільна. Але маўленчая сітуацыя, аформленая з дапамогай і першага сказа, паказвае, што сэнс разгляданага слова зрушаны і патрабуецца праўка — замена слова атаву на гіперонім траву.
Лексічнае значэнне вызначаецца суаднесенасцю слова з прадметамі і з’явамі рэчаіснасці, якім у нашай свядомасці адпавядаюць пэўныя паняцці. Таму асноўнай функцыяй слова з’яўляецца назыўная. Напрыклад, слова сканер асацыіруецца і з канкрэтным прадметам (прыстасаваннем), і з паняццем аб пэўных прадметах.
Неабмежаваная колькасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці прыводзіць да таго, што адно слова можа абазначаць некалькі паняццяў, і ў выніку ўзнікае мнагазначнасць слова (полісемія). Адназначныя словы маюць толькі адно значэнне: самалёт — ‘лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, з рухавіком і нерухомымі крыламі’; мнагазначныя — два і больш значэнняў: валюта — 1) ‘грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гэтай сістэмы’; 2) ‘грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках’.
Слова трэба выкарыстоўваць у строгай адпаведнасці са значэннем, якое фіксуецца ў тлумачальных слоўніках беларускай мовы. На сёння найбольш аўтарытэтнымі сярод іх з’яўляюцца два акадэмічныя выданні: 1) «Тлумачальны
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
167
слоўнік беларускай мовы» ў пяці тамах (пяты том у дзвюх кнігах), выдадзены ў 19771984 гг., складаецца з больш як 100 тысяч слоў і фразеалагізмаў; 2) «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996) змяшчае больш за 65 тысяч слоў і прызначаны для шырокага кола чытачоў. На падставе акадэмічных слоўнікаў выдаюцца невялікія па аб’ёме тлумачальныя слоўнікі, якія таксама могуць быць выкарыстаны падчас праўкі, але не заўсёды прыдатныя для працы са складанымі па лексічным напаўненні тэкстамі.
Праца з тэкстам на лексічным узроўні немагчымая без паглыбленага аналізу словаўжывання на адпаведнасць замацаванаму за словам значэнню. Праўка ў такіх выпадках часта зводзіцца да лексічнай замены недакладна выкарыстанага слова на іншае. Адносна працы са словам слушна выказаўся Максім Лужанін: «Працаваць над моваю трэба кожны дзень, тады яна расчыніць усе свае скарбы, тады прыдадуцца і слоўнікі, не для рабскага следавання, а для свядомага выбару лексікі, папаўнення яе і адштурхвання ад пэўнага матэрыялу, каб знайсці нешта больш удалае і новае».
Разгледзім прыватныя выпадкі недакладнага словаўжывання.
1. У многім зза таго, што таварная вокладка была вельмі прывабнай, практычна кожны з нас купіўся на растваральны напой аля «юпі», розныя «чупсы», растваральныя бульбяныя пюрэ «хвілінка» і шэраг аналагічнай прадукцыі. Слова вокладка зафіксавана ў тлумачальных слоўніках са значэннем, звязаным толькі з паняццямі кнігі або сшытка. Сэнс сказа, такім чынам, скажаецца: атрымліваецца, што названыя прадукты харчавання таксама аформлены ў выглядзе кніг. Безумоўна, павінна быць прапанавана лексічная замена слова вокладка на гіперонім абгортка.
✓ 3 вокладкі брашуркі на мяне насмешліва касілі вялікімі вачымамаслінамі два шахматныя кані — белы і чырвоны (А. Федарэнка); Веранічка жуйку — у рот, а абгортку — на падлогу (Л. Рублеўская).
2. Што ж датычыцца алмазаў, то прамысловых радовішчаў пакуль не вынайдзена, а вось перспектывы ёсць. Значэнне слова вынайсці — ‘працуючы творча, стварыць штон. новае, невядомае раней’ (праўка: выяўлена або знойдзена).
<✓ У1891 годзе капітан С. I. Мосін вынайшаўі пусціўусвет сваю слынную вінтоўкутрохлінейку (У. Содаль); Ім [A. М. Рубінавым] распрацаваны арыгінальныя метады вызначэння ўласцівасцей лазерных асяроддзяў пры іх апраменьванні магутнымі светлавымі патокамі, упершыню выяўлена і вывучана паглынанне ўзбуджанага рубіну.
^ Аднакза апошнія некалькі гадоў мы вынайшлі [выявілі] шмат цікавых гістарычных фактаў і [імёнаў] вядомых землякоў.
3. На святочным застоллі павінны пераважаць агароднінныя і фруктовыя закускі і салаты, што, наогул, зусім нядрэнна, каліўлічыць, зякім жахаммы
168
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
звычайна набліжаемся да шаляў пасля сустрэчы Новага года. Слова шалі мае значэнне ‘вагі, якія складаюцца з плоскіх і круглых талерак’, таму незразумела, як можна чалавеку ўзважвацца на іх (праўка: вагаў).
✓ ...Лабарантка ўзважвала на звычайных магазінных вагах дзікага ката (У. Караткевіч); Шалі правасуддзя схіляліся тоўадзін, тоўдругі бок (Г. Кісялёў).
4. А самая лепшая туш для павек з прадстаўленых на конкурс вырабляецца на гродзенскай фірме «Аркабела». Павека — ‘рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока’ (праўка: веекў
✓ 0, места,— усё цуд, хараство! Дзяржаўная думнасць павекаў, узнята рашуча брыво! (У. Жылка); I бачу ягоны пагляд, і шчокі, і вейкі, і вушы... (Г. Каржанеўская).
5. У той дзень я вырашыла зварочваць свой эксперымент, бо мая любімая спадніца ўжо два дні таму пачала сігналізаваць мне: маўляў, хопіць, дарагая, a то пры такіх тэмпах нам давядзецца развітацца. Усе значэнні полісеманта зварочваць не рэалізуюцца ў сказе (праўка: згортваць).
✓ Бег прама па прамой, нідзе не зварочваючы (А. Федарэнка); Сёння ж у выніку эканамічнага крызісу, згортвання вытворчасці ў суседзяў беларускія гастарбайтары пачынаюць вяртацца.
S 1. Але насельніцтва, так і не дачакаўшыся спрыяльныхумоў, «зварочвае» [згортвае] сельскагаспадарчую вытворчасць на ўласных падворках — ніхто не хоча працаваць сабеўмінус, са стратамі. 2. Будаўніцтва спачаткуішло нармальнымі тэмпамі, алеў 1999 годзе запаволілася, а ў 2001м цалкам было звернута [згорнута]. 3. Едуць да нас з усёй Еўропы, бо ў сваіх краінах так развярнуцца [разгарнуцца] не атрымліваецца — вясной там паляванне забаронена. 4. А тут снег пайшоў, ды не малы, на Слуцкай шашы ўтварылася каляіна, з якой некалькі аўтамабіляў вылецелі ў кювет, некалькі разгернуліея [развярнуліся] насустрач руху, а адна ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу.
б. Другі этап прадбачыць падвядзенне вынікаў форуму і выхад творчага спаборніцтва на міжнародны ўзровень. Прадбачыць — ‘загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць праяўлення, недахопу чагон.’, таму гэты дзеяслоў асацыіруецца толькі з чалавечай дзейнасцю (праўка: прадугледжвае).
✓ Без уваходжання ў раку — людскую памяць, без спасціжэння мора — шматвяковага вопыту народа немагчыма зразумець дзень сённяшні, прадбачыць будучы (В. Шынкарэнка); Адным словам, усё было прадугледжана (Я. Маўр).
7. Так, напрыкладХ уздым Брытаніі\ як сусветнай дзяржавы\ быў звязаны з поўсцю і тэкстылем, а шоўк стагоддзямі адыгрываў важную ролю ў міжнародным гандлі. У сувязі з тым, што ў сказе размова вядзецца пра тканіны, слова поўсць у значэнні ‘шэрсць; падшэрстак’ не стасуецца
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
169
з кантэкстам (праўка: воўнай). У разгляданым сказе, акрамя таго, наяўнічае пашыраная ў публіцыстычных і навуковых тэкстах збыткоўнасць: паводле ТСБМ, часціца так ‘выкарыстоўваецца ў пачатку сказа, які растлумачвае папярэдняе выказванне, у значэнні: а іменна, напрыклад’, таму першыя два словы ў сказе ёсць лексічныя дублеты і адно з іх павінна быць ліквідавана. Таксама патрабуецца праўка на пунктуацыйным узроўні: трэба зняць адасабленне коскамі канструкцыі, у якой злучнік як выкарыстаны ў значэнні ‘ў якасці’ (як сусветнай дзяржавы).
✓ Каровы былі падобныя на сабак, сабакі на кароў лядашчыя, штожывыя шкілеты, няроўна палінялыя пасля зімы, дзе аблезлыя да скуры, а дзе са збітай у лямец поўсцю (В. Казько); Вось тады ён [Пацёмкін] і ўспомніў сваіх беларускіх ткачоў і ткачых, што ў маёнтку яго ля Дуброўны ткалі з лёну палотны і з воўны (Р. Хацкевіч).
8. Калі прыйдзеце з царквы дадому, запаліце грамнічную свечку каля парогўўа] і кожнаму са сваякоў злёгку падсмажце крыжападобна валасы на галаве. Слова падсмажыць мае значэнне ‘прыгатаваць для яды смажаннем або абсмажыць з паверхні’ (праўка: прыпаліце або падсмаліце).
^ Пачаліпадсмажвацьсаланаагні, падстаўляючызнізулустыхлеба (А. Федарэнка); Брат, пасля таго як дзяўчына сядзе на пасад, тройчы абносіў запаленую свечку вакол галавы сястры, пры гэтым за кожным разам прыпальваў ёй невялічкае пасемца валасоў спераду із двух бакоў на скронях (У. Сысоў); Калі вы ўжо так верыце, што Хрыстос, то чаго вы пяткі свае парэпаныя падсмаліць баіцёся? (У. Караткевіч).
9. Напрыклад, спявачка Алеся былаўжо гатовая даўдзелу, але, калі даведалася, што давядзецца на 4 месяцы адмовіцца ад гастроляў,—не вырашылася. Вырашыцца са значэннем ‘атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным’ як дзеяслоў залежнага стану не можа адносіцца да дзеянняў самога аб’екта (праўка: адважылася).
^ Спачатку ён [У. Арлоў] з'ехаў адзін, а калі вырашылася пытанне з жытлом, забраў сям'ю (А. Аркуш); — А ты — што?.. — адважыўся Васіль. Натапырыўся, як малады каршачок, гатовы біцца (I. Мележ); Ды толькі ніхто на гэта тут не адважыцца: у Нацыянальным паркупавінна быць не штучная прыгажосць, а натуральная.
f }.Явырашылася [адважылася]ўдачарыцьдзіця, бонаасабістымвопыцеведала, як гэта горка — не дачакацца, калі нехта цябе забярэ з дзіцячага дома. 2. Мне стала нават трошкі ніякавата. Тамуя вырашылася [адважылася] не адразу.
10. Зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў наогул па раёне — да 11 працэнтаў ад іх агульнага чысла. Чысло — ‘дзень у парадкавым радзе іншых дзён гэтага месяца; дата’ (праўка: агульнага ліку).
170
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
✓ У дваццатых чыслах ліпеня роўны, глыбокі, акуратны канал ляжаў між Гнілым балотам і рэчкаю (Я. Колас); Мастацкі талент, як магічны крышталь пазнання, застаецца ў ліку таямнічых з'яў, непазнаных (У. Калеснік); I, на падмогу брата клічучы, лічыў, лічыў — /збіўся зліку (X. Гурыновіч).
11. ^^ і ў іншых рэгіёнах Палесся, добры прыбытак жыхары Морачы маюць з грыбоў і ягад. Рэгіён — ‘вялікая вобласць, група суседніх краін або тэрыторыі, раёны, аб’яднаныя па якіхн. агульных прыметах’, таму само Палессе — гэта рэгіён (праўка: кутках, або раёнах, або мясцінах).