Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
4. Калі адасобленыя акалічнасці, выражаныя двума дзеепрыслоўямі, або двума дзеепрыслоўнымі зваротамі, або прыслоўем і дзеепрыслоўем, або прыслоўем і дзеепрыслоўным зваротам, звязваюцца злучнікамі і, ды ў значэнні і, ці, або, альбо, перад імі коска не ставіцца, як пры аднародных членах сказа. Пры адсутнасці злучніка коска паміж аднароднымі адасобленымі акалічнасцямі ставіцца.
✓ Адрапартаваўшы і адпісаўшыся, мы распальвалі вясёлую пячурку і бралі па добрай франтавой чарцы (П. Панчанка); Падапрануўшы кажушокіпадперазаўшыся путам, Тамаш выйшаў з хаты (Я. Колас); Моўчкі і не гледзячы ў вочы сваім спадарожнікам, ён [Ярмаліцкі] падвёўусіх да вязаў (К. Чорны); Дз/к/я гусі зноў паляцелі
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
107
нізка над лесам. Нібы ўцякаючы ці даганяючы,— так яны гегаюць на ляту і спяшаюцца (Я. Брыль); Асцярожна, ступаючы след у след, мы выбіраемся з лугавіны (I. Навуменка); Літавару ўспомнілася, што маці першы раз абняла яго, што жывы астаўся, і ён замёр, апусціўшы рукі, учуўшы першы раз цёплую, не перажытую яшчэласку да сябе (В. Адамчык); He спыняючыся, бегма ён [Хведар] сунуўся туды (В. Быкаў); Сонцаўжо было вялікае і чырвонае; яно нібыта бегла цяпер па небакраі, хаваючыся за пагоркамі, выныраючы зноў, і калі шыбавала над далёкім лесам, то здавалася, што яно губляе там, чапляючыся за макаўкі дрэў, кавалачкі сваёй чырвані (I. Чыгрынаў).
5. Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзіцца паміж аднароднымі дзеяслоўнымі выказнікамі, звязанымі злучнікам і, яна адасабляецца коскамі без злучніка. Калі два аднародныя выказнікі, звязаныя злучнікам і, маюць пры сабе адасобленыя акалічнасці, яны адасабляюцца кожная паасобку.
*/ Руневіч прыкусіў губу і, не стрымаўшы вейкамі слёзнай гарачыні, сказаў... не тое, што хацеў — нібы баронячыся ад непатрэбнага (Я. Брыль); Алег стаяў, прываліўшыся бокам да алешыны, і заціскаў рукою правае плячо (А. Федарэнка); Правадніца адкінула прыступку і, высунуўшыся, глянула ўздоўж цягніка (У. Сцяпан); Іван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэліць, і, трошкі не падпусціўшы сабаку да каменя, стрэліў (В. Быкаў).
6. Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, стаіць пасля злучніка ці злучальнага слова ў складаным сказе, яна адасабляецца без гэтага злучніка (акалічнасць у гэтым выпадку можна пераставіць без змены сэнсу ў іншае месца).
✓ Іначай адкуль быўзяліся нараканні? А яны былі і прывялі да таго, што Галубін, які, паказаўшы сябе ў баі, ужо камандаваў узводам падрыўнікоў, потым «зноў панізіўся да радавога» (Д. Бугаёў); Я быў такі выснажаны, што, запаліўшы свечку, ледзь не заснуў на ложку напалову сцягнуўшы адзін бот (У. Караткевіч); Маціўжо не раз потым расказвала, як, кінуўшы серп, бегла з поля, як, баючыся перуна, падала ў разоры, покуль неўбачыла, што на іхняе гумно паляцела ясная страла (В. Адамчык); Хворы Шапэн зразумеў гэта, калі, прахапіўшыся ноччуў Парыжы, хацеў прыгадаць песніродных Мазур, якія заўсёды ратавалі яго на чужыне, і не здолеў... (В. Шуткевіч).
f 1.1 зусім не выключаная сітуацыя, калі[,] шпацыруючы па Парыжы ці Празе, можна будзе сустрэць сваіхзнаёмых... 2. Чалавек яшчэ неразумее, што[,] зрабіўшы шкоду прыродзе, ён шкодзіць сабе. 3. А з другога боку, гэта нават і добра, бо[,] асвойваючы праект, мы бачым, што засвойваецца лёгка, а што даецца з цяжкасцю. 4. Скрыпач Сцяпан Яковіч яшчэ нядаўна выходзіў на сцэну ў складзе аркестра Юрыя Башмета «Салісты Масквы», але[,] абёздзіўшы ўвесь свет з калектывам, цяпер наш зямляк стаў выступаць асобна.
7. Калі злучнік а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, тады пасля гэтага злучніка
108
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
коска не ставіцца (акалічнасць у гэтым выпадку нельга пераставіць без змены сэнсу ў іншае месца).
✓ Але хворая ўвесь час дапытвалася пра цётку, а ўспамінаючы пра Лазара, залівалася слязьмі (Б. Мікуліч); Паліцаі трывожна пераглянуліся, а пачуўшы першыя выстралы,хутка пакінулі вёску (М. Лынькоў); Па пушчы ішоў шпарка, а выйшаўшы да сваёй нівы, раптам спыніўся як укапаны — стаяў за кустамі, не варушачыся, здзіўлена назіраючы за тым, што адбывалася на паляне (Я. Сіпакоў); Паглядзеўшы кінаролік, я тады ўсур'ёз падумаў, што куміры заходняй эстрады злоўжываюць кокаколай, а ўпіўшыся да божае моцы, вычвараюцца на сцэне (В. Мудроў).
8. Калі дзеепрыслоўе (або вытворныя прыназоўнікі дзякуючы, нягледзячы на) мае ў якасці залежнага кампанента злучальнае слова які ў складзе даданай азначальнай часткі, пасля злучальнага слова коска не ставіцца.
✓ Тут жа пачынаўся Доўгі роў з ручаём унізе, прайшоўшы панад якім Хведар апынуўся на ўзлеску (В. Быкаў); Тым не менш сёння мы павінны быць удзячны кінастудыі «Беларусьфільм», якая захавала для нашчадкаў узоры таленавітай акцёрскай ігры найвыдатнейшых майстроў беларускай сцэны — Б. Платонава, Г. Глебава, Л. Рахленкі, Г. Грыгоніса, Л. Ржэцкай і іншых, дзякуючы якім тэатр імя Я. Купалы стаў адным з лепшых драматычных калектываў краіны (А. Каляда); Кожны год станаўлення калектыву, яго дзейнасць з'яўляецца важным крокам наперад і нагадвае сабой прыступку, скажам, у падёздзе шматпавярховіка, не адолеўшы якую чалавек не можа ступіць на чарговую.
f 1. Каб неяк выйсці з сітуацыі, вучоныя мужы зрабілі для Карла шпаргалку, гледзячы на якую^ ён змалёўваў свой подпіс на дакумент. 2. У турме ён прачытаў кнігу пра свяшчэнную гару Шып Рок, пра возера на яе вяршыні, выкупаўшыся ў якім^ можна вылечыцца ад любой хваробы. 3. У Тураве знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр парку і музей прыроды, не наведаўшы як% не атрымаеш уяўлення пра каштоўнасць для Беларусі, Еўропы ісветугэтыхзапаведныхмясцін. 4.Дваццаць прыступак, пераадолеўшы якія^ я ператваруся ў паслухмяную «біямасу» і маё цела перастане мне належаць.
9. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, зрэдку аддзяляюцца працяжнікамі, калі іх адасабленне падкрэслена з асаблівай сілай. Пры гэтым часцей адасабляюцца працяжнікам прэпазіцыйныя (перад паяснёным дзеясловам) акалічнасці, а постпазіцыйныя толькі тады, калі стаяць у канцы сказа.
✓ Бацькаў кухталь — гэтак жа любячы — паддаў жару (М. Лынькоў); Падрыхтаваўшы ўрокі—дзеці пайшлі гуляць (У. Краўча н ка); Упору пасеяўшы, — добры ўраджай збярэш (У. Шахавец);Ды аднолькава яны спалі—падклаўшы пад шчаку правую ручку (Б. Мікуліч).
10. Факультатыўна адасабляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах (звычайна з прыназоўнікамі), калі інтанацыйна і сэнсава выдзяляюцца.
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
109
✓ 3 прамывіны, каля калоды, чырвоным вокам свеціць язь, і рэчка дыхае зпад лёду (М. Лужанін); Гарыцьлампадка тут і дзень і ноч, і кожны раз я, пасля працы, завітваю сюды, апроч калі сюды я не магу дабрацца (М. Сяднёў); Вернемся яшчэ раз да таго моманту, калі Чаховіч, пасля многіх пакут і нягод, пасяляецца нарэшце ў Бясядах (Г. Кісялёў); I, насуперак некаторым крытычным меркаванням, не дэманструюць яны [героі] сваю прынцыповасць, не выстаўляюць яе напаказ, а проста кіруюцца ёю ва ўсім, бо іначай рабіць не могуць — не дазваляе сумленне, адчуванне сваёй чалавечай годнасці (Д. Бугаёў); Вялікіх намаганняў каштавала Міцкевічу пераканаць палешукоў насуперак іхзакаранелым традыцыям у тым, што ў школу павінны хадзіць не толькіхлопчыкі, але і дзяўчынкі (М. Жыгоцкі).
Прэпазіцыйныя акалічнасці з прыназоўнікамі нягледзячы на і дзякуючы адасабляюцца часцей, постпазіцыйныя — толькі тады, калі адасабленне падкрэслена з асаблівай сілай.
^ Нягледзячы на тлустую ежу, усехутка ап'янелі, бо пілі так, якнават Яноўскаму не даводзілася бачыць (У. Караткевіч); Але, нягледзячы на заручыны, Гальшка захацела, каб Марылька ехала — і застаўся самотным Яська, баючыся, што не дачакаецца цяпер з далёкіх краёў нарачонай... (В. Іпатава); Дзякуючы заступніцтву Максіма Танка, служыць пасля вучылішча я трапіўзноўжа ва Уручча (С. Панізнік); Курсы дзякуючы сваёй агульнадаступнасці адразу заваявалі сімпатыі рэвалюцыйна настроенай моладзі (В. Рагойша); Нас панясло на плёс дзякуючы няспрытнасціМірона (Я. Маўр).
11. Факультатыўна адасабляюцца коскамі акалічнасці, якія выражаны прыслоўямі ці прыслоўнымі зваротамі і маюць значэнне дадатковай заўвагі. Пры асаблівым сэнсавым падкрэсліванні названых акалічнасцяў для адасаблення зрэдку выкарыстоўваюцца і працяжнікі.
V На ўзлессі, паасенняму, шумелі хвоі (Я. Колас); Абняў на развітанне, нясмела, нязграбна (I. Мележ); Калі разліць на стале трохі вады і, побач, трохі малака, кабгэтыялужынкісышліся, мяжу паміжвадой імалаком не правядзеш (Я. Брыль); I, невядома адкуль, па ўсім лесе паплыла ціхая чароўная музыка (Л. Прокша); Хведар бег, аслабела і няўцямна, ужо не выбіраючы шляху (В. Быкаў); Квактуха пазнала яго, узлавалася і дзюбнула — моцна, балюча (Я. Брыль); Пасярод вёскі, ля Махоркі на гародах, стралялі — густа, як палкай хто вадзіў па плоце (I. Пташнікаў); Пусты той выпадакдурным нейкім чынам прыліп да Івана—радзімай плямаю, жуйкаю да падэшвы,— пачаўжыць разам з ім і міжволіўплываць на яго характар, паводзіны і нават лёс (А. Федарэнка).
§ 37. Знакі прыпынку ў сказах са словамі і спалучэннямі слоў, якія ўдакладняюць ці абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
1. Коскамі адасабляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і канструкцыямі са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння і інш., якія стаяць побач і ўдаклад
110
Частка другая. ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
няюць, канкрэтызуюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдняй акалічнасці з больш шырокім значэннем.
^ Уранні, яшчэ цёмненька, мы выйшлі з хаты на зборны пункт і зараз рушылі ў дарогу (М. Гарэцкі); А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні «айцец» БССР (А. Калубовіч); Недзе там, у глыбіні неба, плылі і плылі шэрыя веснавыя аблокі, што неслі кудысь веснавыя дажджы — на азіміну, пад ярыну, на родныя палі і гоні (В. Быкаў); Да самай вяршыні зялёнай гары ўзбіраюцца дрэвы, якія адгэтуль, з марскога берага, здаюцца кустамі (Я. Брыль); Але і там, на віражы, дзе я ўспыхваў, як камета, не абрывалася ў душы мелодыя зямнога света (А. Грачанікаў); Яфімка ўзяў кавалак гліны, загадзя размяты бацькавымі рукамі, паклаў на круг і паступова, шнур за шнурам, пачаў яе налепліваць (С. Тарасаў); На працы, намаёй мілай літаратуразнаўчай выспе, паведамілі, што мяне пыталася па тэлефоне нейкая паненка (П. Васючэнка).