• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    259
    большасць даследчыкаў лічыць, што радзіма гэтай расліны — горныя раёны Перу і Эквадора.
    f 1. Усе сыры карысныя для людзей, хворых на цукровы дыябет (бо ў гэтым прадукце шмат бялк^[у] і мала вугляводаў). 2. Крухмал растваральны (ДАСТ10163) — прымяняеццаў акісляльнааднаўленчыхрэакцыяху вытворчасці індыкатарУАу] ў хімічных лабараторыях, а таксама ў папяровай прамысловасці для паверхневай праклейкі паперы і іншых галінах народнай гаспадаркі. 3. Як вядома, на ўтылізацыі аднаголегкавога аўтамабіля можназдабыць да 500 кілаграмаў сталі, 200 кілаграмаў чыгунў([у], 170 кілаграмаў каляровых металаў, да40 кілаграмаў шкла і нават пэўную колькасць каштоўных металаў (чыгун: 'пасудзіна'а; у рэчыўным значэнні —у). 4. Вёслы Іван Носка робіць паўсіх правілах — толькіз ясен)([ю]. 5. Пэўны інтарэс выклікаюць іэлітныя фінскія печы з вулканічнага каменХІю].
    5.	Сярод іншых выпадкаў неабходна адзначыць наступныя.
    5.1.	Некаторыя назоўнікі ў складзе фразеалагізмаў захоўваюць замацаваныя ў іх канчаткі, напрыклад: з году ў год, год ад году, пункту гледжання, пункту адліку і інш.
    ✓ Шла вясна па вясне, жылі пчолкіз годуўгод, браліўсоты з кветак мёд (Я. Купала); Бяднеўгод ад году колісь багаты край (Я. Колас); На верхавіну з году ўгод чапляе лесудзірах сіта (Ю. Голуб); Любое публічнае выступленне работніка крытычнага цэха — гэта адкрытая або схаваная спрэчка, імкненне не так паспавядацца, як сцвердзіць уласную думку, пераканаць слухача ці чытача, даказаць яму слушнасцьуласнай канцэпцыі, свайго пункту гледжання (М. Мушынскі).
    / 1. Важна, каб гэтым з год)Ду] ў год займалася адна і тая ж прадзюсарская каманда. 2. Да прыкладу, наш асноўны «па жыцці» заказчык — ААТ «Беларуськалій», мы фактычна раслі і ўдасканальваліся год ад год)Ду] на яго заказах. 3. 3 пункт^у] гледжання рэфарматараў, пазітыўнымі бакамі ўдзелу ў Балонскім працэсе з'яўляюцца ўваходжанне ў еўрапейскую адукацыйную прастору, пераход на модульную сістэму навучання і крэдытную сістэму ацэнкі ведаў, магчымасць працягу навучання ў любой еўрапейскай ВНУ і прызнанне дыпломаў беларускіх ВНУ еўрапейскімі работадаўцамі.
    5.2.	Узнікаюць цяжкасці і пры выкарыстанні рэчыўных і абстрактных назоўнікаў, якія ўваходзяць у склад наймення прадпрыемстваў і калектываў; параўн.: Абвінавачваюцца службовыя асобы «Беларуськалію»; Збіралі вяршкі з «Беларуськалія». Паводле значэння гэтыя назвы павінны мець канчатак а (я): прадукцыя гродзенскага «Азота», вырабы вілейскага «Зеніта», хакеісты «Крышталя». Каб пазбегнуць такіх супярэчнасцяў, можна выкарыстоўваць падобныя назоўнікі як нязменныя прыдаткі: прадукцыя Гродзенскага ВА «Азот», вырабы Вілейскага завода «Зеніт», хакеісты каманды «Крышталь».
    260
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    5.3.	Падобныя складанасці ўзнікаюць пры ўжыванні назоўніка край са значэннем ‘адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка Расіі’. Моўная практыка паказвае перавагу канчатка ю незалежна ад значэння слова (як гэта і падаецца ў СБМ): Трохі збоку ад гэтай сцежкі Стах убачыў металічную лесвіцу, што вяла ўверх, да краю сцяны (Б. Пятровіч); Заканадаўчы сход Забайкальскага краю адзінагалосна прыняў 11 лютага статут новага суб ’екта федэрацыі на сваім першым у 2009 годзе пасяджэнні.
    5.4.	Назіранні за функцыянаваннем назоўніка шэраг паказваюць, што ў пераважнай большасці выпадкаў ён у родным склоне адзіночнага ліку мае канчатак у (СБМ фіксуе а). Параўн.: шэрагу крам — шэрага адзення.
    V Праваздольнасць простыхлюдзей не была роўнай і залежала ад шзрагу фактараў (I. Юхо); Пры супадзенні канфігурацыі гэтага атама вугляроду з канфігурацыяй Dгліцэрынавага альдэгіду (ОН справа) монацукрыд у цэлым адносяць да Dшзрагу (В. Тол кач); Нясвіжзахаваў адметнасці шзрагу архітэктурных стыляў; Паводле меркавання вядомых народныхлекараў, раніца была самым спрыяльным часам длялячэння шэрагу захворванняў.
    6.	Нельга прымяняць пералічаныя ў п. 15 патрабаванні да назоўнікаў ніякага роду, якія ў родным склоне заўсёды маюць канчатак а (я): каля акна, без сонца, акрамя лісця, пасля імя.
    ✓ За шчасце радзімы ад мора да мора народы ўстануць сцяной (А. Жаўрук);
    Весялосцю не купіш тугіна абрусе блакітнага неба (М. Кавыль); Прыцягвалаўвагу наведвальнікаў прадукцыя манастырскіх майстэрняў—арыгінальныя прыгожыя вырабы з керамікі і каляровага мазаічнага шкла; Па сутнасці, гэтая імпрэза стала апошнім вялікім публічным мерапрыемствам перад дзесяцігоддзямізанядбання славутага імя гісторыка з Віцебска.
    / 1. Так спяшаўся, што зачапіўся нагой за корань і паляцеў на кусты воўчага лык/[а].
    2.	Нарэшце, калі вы дазволілі незнаёмцу зайсці ў жыллё, не выпускайце візіцёра з полф[я] зроку: яму патрэбна няшмат часу, каб знайсці і спустошыць вашы схованкі. 3. Тут дыслацыравалася дывізія падводныхлодак, у тоўшчы скал ствараліся камандныя пункты, сховішчы для палівўЦа], тарпедаў і ядзерных боегаловак.
    4.	Таму і паступіла прапанова персаналу філіяла сустрэцца пасля сходуз воку[а\ на вока з прадстаўнічай камісіяй і спаўна выслухаць адно аднаго.
    § 68.	Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў II скланення ў месным склоне адзіночнага ліку
    Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду залежаць не толькі ад характару асновы, але і ад значэння слова. Гэта найперш тычыцца асабовых назоўнікаў (абазначаюць прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, назвы людзей па спецыяльнасці, пасадзе, родзе заняткаў, нацыянальнасці і пад.).
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    261
    1.	Назоўнікі з зацвярдзелай (на ж, ш, дж, ч,р, ц) асновай маюць канчатак ы або у (асабовыя): у кадры, на катэджы, па зайцы, у продажы, аб выйгрышы, на плашчы; аб аўтару, аб Ігару, аб Аляксандру, аб гледачу, аб іспанцу, пры Івашкевічу, на мужу.
    ^ Чапляючыся за ржышча, перавязка заскакала на ветры (В. Быкаў); Пры інструктажы нам сказалі, што ад хуткасці падачы сігналу залежыць наша жыццё; Пасля вайны і пасля сканчэння ваеннай акадэміі я служыў ваенным юрыстам у Маскоўскай ваеннай акрузе і жыў ва Уладзіміры (В. Хомчан ка); Цэлы віхор розных пачуванняў пранёсся ў маладым хлопцу (Я. Колас); / пакуль сяготаго яшчэ не хапае на стале, хоць і так ён аж гнецца ад усялякага рознага, госці пры гаспадару аглядаюць, разглядаюць яго бібліятэку (Ф. Янкоўскі); Дзіўна, у гэтым карчмару, уяго прыгорбленай постаці зусім не адчувалася прыніжанасці (А. Мальдзіс).
    ^ 1. Паліцыі толькі праз 6,5 кіламетра ўдалося спыніць грузавік і сказаць вадзіцелю аб яго паднявольным пасажыр^[у]. 2. Супрацоўнікі музея правядуць шэраглекцый аб выдатным дзеяч^у] ВКЛ у навучальных установах раёна. 3. Курс долара на «чорным» рынку наяўнай валюты ў Мінску дасягнуў рэкорднага паказчыка — 195.000 рублёў пры куплі і 200.000 рублёў пры продажў[ы]. 4. Знішчаны ягоным доказам, я моўчкі ўзяў сябе, увекавечанага ў бромістым серабрХЫ, і пайшоў. 5. У ядлоўцў[ы] снуюць сініцы.
    2.	Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак і або ю (асабовыя): у музеі, на камені, на рублі, аб гандлі', аб Васілю, пры Алесю, на герою.
    ✓ На другім тыдні прыйшла серада (В. ДунінМарцінкевіч); Дык дружней жа за працу бярыся ты, моладзь, і заўсёды аб краі ты дбай (Я. Журба); У мове заканадаўства асабліва выразна гэта тэндэнцыя праявілася на сінтаксічным узроўні (Г. Кулеш); Аб Андрэю так многа думала яна [Ядвіся] ўсе гэтыя дні, да яго так моцна рвалася яе думка (Я. Колас); Так было, напрыклад, пры Віценю ў 12931294 гг. (М. Ермаловіч). }3ыргаыў цяню,у гаю, аб дню (неасабовыя) лічацца памылковымі (трэба: у цяні абоў цені,угаі, аб дніў Часам захоўваецца аўтарскае напісанне: Адна турмаў ценю змрочным (Ю. Голуб).
    ✓ Сабака ва ўласным цені студзіць чырвоны язык (Р. ТармолаМірскі); Каля плота ў цені грушыдзічкі стаяў крыжабярэг (У. Мароз); Калі ж крытыка пра цябе піша мала, дык атрымліваецца, што ты знаходзішся як бы ў цені; I пры гэтым заставаліся ў цяні рэгіянальная адметнасць, мясцовыя адрозненні, часта вельмі істотныя, каштоўныя.
    ^ 1.Я проста быў упэўнены ў Андрэўўю] і цяпер буду разлічваць на залаты медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. 2. Пад канец XIII cm. пры князў[ю] ВіценХўо] ў склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля, а пазней — увесь поўдзень Беларусі. 3. Адназжанчын ехалаўякасціпасажыркі на аўтамабіл#[і] «Audi80» разам са сваёй сям'ёй. 4. Пенсіянер паскардзіўся: нехта, падабраўшы ключы да яго «Жыгулёў», што стаялі без прыгляду на кра^[і] дарогі Мінск — Віцебск, трапіў усалон. 5. Зараз ён [Леў Тасішэр] піша карціны ў Ізраіл%[і\.
    262
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    3.	Назоўнікі з цвёрдай асновай маюць канчатак е незалежна ад значэння слова: у спісе, па раёне, на з ’ездзе, у воцаце, у ліфце, у выглядзе', аб беларусе, пры Іване, аб дэпутаце, на Івашыне, аб Тарасе Барысаве.
    ч/ Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле, таму адразурванулі дружна, аднак шлях іх пралягаў угору, бегчы было багата і такога імпэту хапіла ненадоўга (В. Быкаў); Толькі яшчэ на бэзе сямтам трымаюцца лісты, а ў суседскіх вялізныхгрушах — ігола, і пуста... (Я. Брыль); Лёгзары адбітак на вадзе, іяснее сінь на небасхіле (П. Прануза); Прачнуўшыся, народзнойдзеўБарадуліне тое, што і не сніў (У. Някляеў); Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў Вялікім Княстве Літоўскім пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці (М. Ермаловіч);... Паранейшаму, як і пры Куляшове, імкліва бяжыць празрыстая Бесядзь (А. Пісьмянкоў).
    Выключэнні ў канчатках неасабовых назоўнікаў нешматлікія: гэта ўстойлівыя выразы нахаду, наляту, на кану, а таксама выраз на пасту (пры абазначэнні месца, пасады): стаяў на пасту, доўгі час знаходзіўся на пасту кіраўніка.
    ^ Бабкоў і думкі не дапускаў, што на пятым пасту першы раз хоць хто стаіць без патронаў ствале (А. Жук); Увесьу сабе, ён пачуўнедзе там, на пасту смех сясцёр, але не надаўтамуўвагі—яму было добра... (Б. Пятровіч); Пірат любіўбраць такіх задавак на ляту (М. Зарэмба); Кошт аднаго пытання паранейшаму 500 тысяч беларускіх рублёў, а на кануў фінале — чарговая «Малая хрустальная сава».
    S 1. Некаторая колькасць маладых людзей вучацца або працуюць за мяжой і могуць проста забыцца аб прызыв^Де]. 2. Вось і атрымалася, што два карысныя спалучэнні — якасць і цана—уадным «маркоўным» mpyc£\e\\ З.Двоепаляўнічых пайшлі на кабана. На наступны дзень адзін з іх вяртаецца, ледзь ідучы з тушай звера на гарбў[е]. 4. Судовы работніксклаўакт аб вопіфДе] маёмасці, іаўто пры дапамозе эвакуатара адагналі на адмысловую стаянку.