• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    288
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Бо прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас (Я. Колас); Справа Сымона Карызны, Пацяроба іяшчэ некаторыхнайбліжэйшых іхніх паплечнікаў разглядалася на пашыраным, спецыяльна для гэтае мэты скліканым пасяджэнні бюро райкама (М. Зарэцкі); Хоць цяжкая працазпросценькім сярпочкам,— прабягуць гадочкі, іўглухой даліне найбуйнейшым жытам заквітнее ніва, дружна з калектывам загудзе машына (П. Глебка); Найпрасцейшы адказ прапаноўвала хрысціянства, але сама прастата гэтага адказу расчароўвала (А. Брава).
    Формы ў суперлятыўным значэнні маюць абмежавальныя канструкцыі з прыназоўнікамі з, сярод, на, у і інш.: найпрыгажэйшьія з дзяўчат, найлепшыя ў нас.
    ^ I, вядома, найцікавейшая ў свеце галіна — электроніка або радыётэхніка (В. Быкаў); Адзін з блокаў абгарадзілі зноў жа калючым дротам, паставілі туды камендантам найгоршага гада злагерныхунтзраў — Шранка (Я. Брыль); Лічу, што гэта не ганебна мне, найруплівейшай з княгінь! (Е. Лось); Але здарылася найгоршае з усяго, што магло здарыцца на вайне (В. Жуковіч); Печ мае шмат патаемных пячурак, найважнейшыя з іх—прыпечак і падпечча: з аднаго частуюць гасцей,удругім хаваюцца ад ворагаў (А. Давыдаў); Сад мой, садок, душа найлепшая з душ, прыбяжы да мянеў Беластоку белых кашулях груш (Я. Чыквін).
    Найбольш пашыраныя памылкі звязаны з адсутнасцю ў такіх формах прыстаўкі най.
    / 1. Буйнейшую [Найбуйнейшую] з пачатку гэтага года партыю кантрабанднай валюты затрымалі супрацоўнікі мытні «Заходні Буг». 2. ЗШВ — адно ев старэйшых [з найстарэйшых] прадпрыемстваўМагілёўскай вобласці. 3. Раней гэтае жыллё існавала быццам бы ў «іншым вымярэнні» і жыхары, здаралася, не маглі вырашыць [най]прасцейшыя пытанні. 4. Вызначэнне дугі Струвэ лічыцца адной з еажнейшых [най]важнейшых падзей у развіцці сусветнай астраноміі, геадэзіі і геаграфіі.
    Вялікае значэнне падчас праўкі разгляданых формаў мае кантэкст. Мы выпускаем цяпер якаснейшую прадукцыю — трэба ўдакладніць, прадукцыю большякасную, чымраней, ці самую якасную? Акрамя таго, формы ў элятыўным значэнні могуць запатрабаваць увядзення выразаў адзін з (адна з...) для ўдакладнення выказвання.
    ✓ На нашых вачахгінуўяшчэ адзінз найпрыгажэйшыхгарадоўБеларусі (П. Панчанка); Міфугэтым працэсе адыгрывае адну з найгалоўнейшых роляў (В. Максімовіч).
    / 1. Гзндлёвы цэнтр «Карона» рыхтуе да адкрыцця буйнейшыў [адзін з найбуйнейшых у] Беларусі магазін адзення «Модны Мол». 2. Адзін з [най]мацнейшых алергенаў — морапрадукты, незалежна ад таго, якяны будуць гатавацца.
    7.	Заслугоўваюць асобнага разгляду простыя формы найвышэйшай ступені параўнання без суфіксаў: найвысокі, найпросты і да т. п. Такія формы выходзяць за межы афіцыйнага і навуковага стыляў. Назіранні над сучаснымі
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    289
    тэкстамі паказваюць, што падобныя словы з мастацкага стылю ўсё больш пашыраюцца на публіцыстычны і займаюць пэўную нішу, у прыватнасці ўтвараюцца ад тых суфіксальных прыметнікаў, якія не маюць сінтэтычных формаў вышэйшай ступені параўнання, або калькуюць рускія формы кшталту превелйкйй.
    V I колькі гневу нараджаецца за тое зло, за тое няшчасце, за тое гора, што рабіў родныродны бацька сваім найродным дзеткам (А. Наварыч); Калекі, сіраціны, жабракі, найродная сястрыца ім — нястача (С. Шах); Пазней я прачытаў, што старажытныя японцы найжахлівае пекла ўяўлялі не вогненным і гарачым, аледзяным; Вердзі выступаеўгэтым творы найвялікім псіхолагам; Гэта павінна быць найсучасная вытворчасць з робатамі для даення; Ваўсякім разе, мы са свайго асабістага спажывецкага пункту погляду можам смела засведчыць (а без дэгустацыі, вядома ж, ніяк не магло абысціся): любанскія сыры па сваіх смакавых якасцях — найвыдатныя.
    8.	Найвышэйшая ступень параўнання (аналітычная форма) утвараецца далучэннем слоў самы, найболый (найменш) да прыметніка: самы дзейсны метад, найболый складаная праблема.
    */ Рэкі дзяцінства — самыя глыбокія, дрэвы дзяцінства — самыя высокія. Нівы дзяцінства — самыя шырокія, сцежкі дзяцінства — самыя далёкія (В. Зуёнак); Самыя шчаслівыя хвіліны за цалюткі дзень (А. Казлоў); Знікненне шчочнага тлушчусведчыць абсамай цяжкай формезнясілення, такзванай атрафіі (I. Усаў); Манг сцяў зубы, напружыўся і чакаў найбольш зручнага моманту, каб кінуцца на ворага (Я. Маўр); На жаль, навукі прыродазнаўчаматэматычныя, якім аддавалася перавага ў вучэльні, былі найменш даступныя інтэлектуДанілкі, а быць святаром... (Л. Рублеўская); АляксандрЛукашэнка асабліва падкрэсліў, што сумесныя праекты належаць да найбольш актуальных і запатрабаваных на сусветным рынку.
    Ужыванне аналітычнай формы найвышэйшай ступені параўнання не характарызуецца рэгулярнасцю. Каб падкрэсліць асаблівае значэнне найвышэйшай ступені якасці, у мастацкім і публіцыстычным стылях замест пачатковай формы можа выкарыстоўвацца простая форма вышэйшай або нават найвышэйшай ступені. У кожным разе ўжыванне такіх састаўных формаў павінна быць матываваным: Паколькі даходная частка бюджэту прадпрыемства памяншаецца, мы разглядаем магчымасць скарачэння тых выдаткаў, працэнт якіх у кошце прадукцыі самы вышэйшы; Паяданне абяскрыленых мух было не самае найгоршае ў паводзінах злой мартышкі; Нізкі паклон ім ад усіх жыхароў і самыя найшчырэйшыя віншаванні.
    9.	Некаторыя варыянты простых формаў ступеняў параўнання адрозніваюцца па значэнні:
    •	найвялікшы — ‘выдатны; геніяльны, таленавіты’, але часам выкарыстоўваецца і ў іншых значэннях, паралельна з найбольшьг,
    290
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Пасля Германіі Італія была другой краінай, якая засвоіла друкарства. Асаблівага росквіту яно дасягнула тут, у Венецыі, пад апекай і кіраўніцтвам найвялікшага майстра кніжнай справы Альда Мануцыя (А. Петрашкевіч); Некаторыя ціхенечка падыходзілі да дзвярэй кватэры настаўніка і з найвялікшай цікавасцю заглядаліў шчылінкі (Я. Колас); Святло — найбольшаеўвасабленне:уім ёсцьусё (А. Разанаў); Але найболыйую павагу ізайздрасць выклікае стары скураны партфель Альберта Іванавіча — вялікі, ёмісты, перахоплены пасяродку, як і гаспадар, шырокім поясам з блішчастым замком... (Я. Каршукоў).
    •	малодшы, старшы з’яўляюцца часткамі ў назвах пасад і званняў (малодшы сяржант, старшы эканаміст) і яшчэ ў некаторых выпадках (малодшыя класы, малодшая сястра, але: старэйшы братў, пры ўказанні на ўзрост выкарыстоўваюцца формы маладзейшы, старэіішы.
    V Клімчанка не наважыўся парушыць цішыні, каб закрычаць на малодшага сяржанта Галаногу, які там камандаваў (В. Быкаў); Старшы лейтэнант задаволена пацёр рукі і неяк радасна, амаль naдзіцячы заўсміхаўся нам, паказваючы свае белыя зубы (I. Чыгрынаў); Чула, маці, старэйшы наш жаніцца захацеў (У. Бутрамееў); Пеця аддаў свой магнітафон і касеты з яшчэ нядаўна любімымі запісамі, пад якія засынаў і прачынаўся, старзйшаму брату, што вучыўся ва ўніверсітэце (Г. Багданава); Параўняўшыся з брамаю, вазніца, худы мужчына ў падзёртым жупанчыку, аддаелейцы маладзейшаму напарніку, што дагэтуль з абыякавым выглядам цягнуўся ззаду, ідзе да брамы (Ф. Сіўко).
    ^ 1. Прадпрыемствы, на якіх студэнты праходзяць практыку, самыя розныя. Ад буйных прамысловых дзяржаўнай формыўласнасці (такіх, як, скажам, заводхаладзільнікаў ці Беларускі аўтамабільны завод) і найвялікшых [найбольшых] гандлёвых цэнтраў (ГУМ, ЦУМ, ГД «На Нямізе») да невялікіх прыватных турыстычных фірмаў. 2. Трое ўдзельнікаў, якія сабралі найвялікшую [найбольшую] колькасць бутэлек у раёне, узнагароджаны дыпломамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама каштоўнымі прызамі. 3. У свой час пачынаў слесарам, пасля быўаператарам, старэйшым [старшым] аператарам і намеснікам начальніка ўстаноўкі. 4. Ты быў малодшы [маладзейшы] за мяне на год, і гэта дазваляла нам удзельнічаць у розных спаборніцтвах, дзе ты мог перамагаць.
    10.	Некаторыя прыметнікі для праяўлення рознай ступені якасці ўтвараюць формы пры дапамозе прыставак і суфіксаў: ультрамодны, вялізны, шырачэнны і інш. Такія словы звычайна маюць эмацыянальнаэкспрэсіўную афарбоўку і выкарыстоўваюцца пераважна ў мастацкім і публіцыстычным стылях.
    ✓ Тут быў страшэнны непарадак—на тое час быў перабору (Я. Колас); — Капуста ўрадзіла! — сказала здзіўлена Ганна, любуючыся вялізным лабастым качаном (I. Мележ); Мы валім лес у снег глыбозны, не расстаёмся ў дождж з пілою (М. Маляўка); Адметнасцю творчасці Людмілы Рублеўскай з'яўляецца той факт, што вершы яе насамрэч ультрасучасныя; Зала рэстарацыі была здаравеннай, як стадыён; I хай паралельна досыць паспяхова ідуць дзядуліветэраны, «Сімпсаны» і «Саўс Парк», гледачам хочацца чагосьці навюткага.
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
    291
    3. Ф	ОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ЛІЧЭБНІКАЎ
    § 75.	Асаблівасці склонавых формаў лічэбнікаў
    1.	Колькасныя лічэбнікі.
    1.1.	Лічэбнік адзін мае форму творнага склону адным (аднымі): аднім \адным\ чалавекам, аёнімі [аднымі] намі.
    1.2.	Лічэбнікі два, дзве захоўваюць адрозненні ў родзе ва ўсіх склонах: двух актаў, дзвюх сенажацяў, аб двух сказах, на дзвюх падстанцыях.
    ^ У кутку, каля двух вокнаў, шыбы ў якіх блішчалі чорным, сядзела падвыпіўшая кампанія (Л. Арабей); Сталаля дзвюх абшарпаных, з абабітай тынкоўкай калон і здзівілася: усюды было ціха і пуста (I. Пташнікаў); Святло ад машыны кідалася ўноч двумазамглёнымі вільгаццю слупамі і быццам разляталася на дробненькія кропелькі, на туман (А. Жук); Пісарава гасціная ярка асвятлялася дзвюма лямпамі (Я. Колас).
    / 1. Сёлета на аб'ектах прадпрыемства плануецца ўвод двух [дзвюх] кагенерацыйных установак, якія акрамя электраэнергіі генерыруюць цяпло. 2. Дарэчы, толькі сёлета ўкраінцы пасадзілі на Беларусі каля двух [дзвюх] з паловай тысяч дрэваў, у тым ліку і дубы ўЛідзе.
    1.3.	У творным склоне лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры маюць канчатак ма: з двума заказамі, разам з дзвюма тонамі, з трыма амперамі, з чатырма экзаменамі.
    V Насупраць, на другі бок вуліцы, выглядала школа з белымі аканіцамі і двума ці трыма развіслымі вязамі каля яе (Я. Колас); За спевам, падхопленым яшчэ дзвюматрыма жанчынамі, Іван Васільевіч не чуў званка, не бачыў, хто адчыніў дзверы, нехта з моладзі (I. Шамякін); Слабае ўзаемадзеянне пераносіцца трыма прамежкавымі базонамі W\ W, 2°, якія валодаюць вельмі вялікімі масамі (В. Бондар, Ч. Федаркоў); 3 таго часузнікае аднастайнасць маладой беларускай паэзіі, яе пошукі ідуць двума шляхамі — і шляхам працягу, актуалізацыі класічнай нацыянальнай традыцыі, і шляхам яе абнаўлення, пераадолення (Т. Чабан); Міфодзя вярнуўся яшчэ раз з двара і акінуў вачыма хату — вочы засланіў матчын ложак з дзвюма падушкамі іходзікі на сцяне (I. Пташнікаў).