Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
✓ Краба перакідаеш на спіну і цвіком багарца трохі адхіляеш панцырны шчыток на ягоным жываце (У. Караткевіч); Тады Ціма яшчэ не ведаў, што наперадзе па іх водным шляху будзе ягоная вёска (В. Карамазаў); Рэцэнзент такую відавочнасць не хоча разумець, гэта яму нявыгадна, таму што тады ўвесь комплекс ягоных надуманых абвінавачанняў рассыпаецца, як картачны домік (М. Ткачоў); Карызна памятае, якусяго месяцы з тры таму прыехаў быўу іхні раён таварыш Гайдук (М. Зарэцкі); Дрэвы жылі прадчуваннем недалёкай вясны, і хоць замест бурлівага соку ў жылах дрэў быў яшчэ халодны лёд, і хоць карані іхнія драмалі ў мёрзлай зямлі, як спруцянелыя чорныя вужакі, нешта змянілася ў дрэвах, і Мірошка адразу ж прыкмеціў гэту перамену (Л. Дайнека).
Займеннік ейны не фіксуецца ні СБМ, ні ТСБЛМ, але функцыянуе ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, у гутарковым стылі.
✓ Знайшлася першай паэтэса: сярод пустых яшчэ сяліб, на ейных сотках, побліз лесу, шпакоўня вырасла, як грыб (Ф. ВядзьмакЛысагорскі); / вось ужо месяц [бабулька] не мае спакою: паліцыя як толькі затрымае падазронага, валачэ ейныя старыя косці ў пастарунак — каб пазнавала Муху (А. Пашкевіч); Чамусьці ёй [Галцы] успомнілася, якуражаны быўЛагуцкі, ейны былы муж, калі гадоў шэсць тамуяны разам паехалі да цёткі, нават загарэўся зрабіць прыбудовачкуз цэглы (Р. Баравікова); Цікава, што яна, гэтая жахлівая Сястра, зробіць са мною, як толькі пабачыць, што я тут зюзюкаю з... ейнай сястрой? (П. Васючэнка); Пэўна, толькі гэтая гаротніца з аблезлым хвастом і была тут ейнай сям'ёй... (А. Брава).
3. Для жаночага роду ўказальнага займенніка гэты ТСБЛМ падае формы гэта і гэтая, а СБМ —толькі гэта (аднак у вінавальным склоне кадыфікуюцца формы гэту і гэтуюў Прыклады паказваюць, што займеннік гэтая ўжываецца ва ўсіх стылях літаратурнай мовы без абмежаванняў.
^/ Напэўна, гэтая вадзіца, мабыць, якая чараўніца, калі наўперад многа знае і пра раджайнасць нешта бае (Я. Колас); Хоць бы скончылася гзтая ноч! (Я. Маўр); Яўхім кінуў апошнія словы так, што ўсе адчулі: яму надакучыла гэтая нудная,
304
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
непатрэбная гаворка (I. Мележ); Гэтая няхітрая акалічнасць і цяпер прыдавала нашаму знаёмству нейкую даўнасць (Я. Скрыган); Уфіласофіі XX стагоддзя гэтая з'яваадлюстраванаўзмесцеканцэптаўстрачанае пакаленне і пусты час (А. Рагуля); Heпераказваючызмест папярэдніх публікацый, нагадаем, штогэтая асоба — яркая зорка ў зносінах кітайскага прыгожага пісьменства са славянскімі літаратурамі (А. КарлюкевічЛ Гэтая маска дапаможа жанчынам са скурай любога тыпу справіцца з запаленчымі працэсамі.
4. Калі ўказальны займеннік гэты можна суаднесці з некалькімі назоўнікамі папярэдняга выказвання, то ўзнікае двайное прачытанне сказа: Некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль. Аб гэтым нельга маўчаць. Выпраўлены варыянт: Нельга маўчаць аб тым, што некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль.
5. Азначальныя займеннікі сам і самы адрозніваюцца склонавымі формамі: сам мае націск на канчатку, самы — на аснове: самдга, самдму, але самым, самаму. Памылковыя формы: са.магд, самамў; параўн.: самога сябе, самому сабе, аб самім сабе.
✓ Але праз тыдзень пісанне было закінута, бо самому аўтару яно здалося вельмі наіўным і смешным (Я. Колас); Тады хацелася лятаць самому (I. Грамовіч); Геніяльны паэт роўны самому сабе толькі на сваёй мове (У. Някляеў); He ўзвышэнне сябе самога, а ўзвышэнне з самога сябе (Р. Барадулін); Ролю адзінкі пры множанні пераўтварэнняў выконвае тоеснае пераўтварэнне Е, пры якім кожны элемент адпавядае самому сабе (А. Брычыкава, А. Гусак).
f Таму паспрабуем толькі фрагментарна нагадаць нейкія моманты з вялікага жыцця, кіпучай дзейнасці, незабыўнай творчасці, а зацікаўленаму чытачу прапаноўваем звярнуцца да твораў — самвее[ога] паэта і пра яго...
Азначальныя займеннікі ўсякі, кожны і любьі — сінанімічныя паводле значэння, але маюць сэнсавыя адценні. Усякі выступае з больш агульным значэннем ‘любы з многіх’ або ‘розны, разнастайны’: Бібліятэка абслугоўвае ўсякіх наведвальнікаў (г. зн. разнастайных). Кожны выражае значэнне раздзельнасці, абазначае ‘любы з многіх паасобку’: Бібліятэка абслугоўвае кожнага наведвальніка. Любы вылучае аднародныя прадметы з ліку іншых: Бібліятэка абслугоўвае любых наведвальнікаў.
✓ Немцаў, што купаліся, Міколка забраў у палон бадай што без усякага прымусу (М. Лынькоў); Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах (Я. Колас); Калеснікаўпадняўся іпабег першым. Улюбой аперацыі — самае рызыкоўнае месца — яму (У. Гніламёдаў).
6. Адмоўныя займеннікі некага, нечага нехарактэрныя для беларускай мовы, яны замяняюцца спалучэннямі няма каго, няма чаго. Патрабуюць праўкі
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
305
сказы: Абгэтым нечага [нялш чаго] гаварыць; Больш чакаць некага [няма каго]. Нельга пакідаць без увагі і такія памылкі: Дыхаць было няма чым; праўка: He было чым дыхаць. Параўн.: Снег. Iнечага нехапае... (М. Купрэеў).
✓ У Мінску няма каго пытацца, бо Мінск — горад для аднаго; тут кожны побач — прыкрая недарэчнасць (В. Акудовіч); Пралесіказаць няма чаго (Я. Колас); А спадзявацца на дапамогу няма чаго (Я. Маўр);Д ўжо пра само жыццё на планеце і казаць няма чаго: агульнае наша багацце, агульнае і непадзельнае! (А. Адамовіч).
S 1. Нечага [Няма чаго] спыняцца, варочацца назад. 2. Кабылу некаму было [не было каму] даглядаць. 3.1 чаканне тоіцца: вятры ў кронах лістабойна загудуць,— вось тады ўже нечага [няма чаго] хітрыць: выстаўляй на людзі бараду! (ліквідацыя прыслоўяўжо і замена займенніка не парушаюць вершарада і нават сэнсавай напоўненасці радка — гэтаму спрыяюць словы вось тады) 4. Мудры Калімах, спрачацца нечеееі мне з табой, ды вельмі я прашу: паглядзі, як святаянскім вечарам абнаўляе музыка душу! (у вершаванай страфе нехарактэрны займеннік нечага падрыфмавы з вечарам, трэба было перапрацаваць страфу).
7. Адмоўныя займеннікі ніхто, нішто, ніякі, нічый пры далучэнні да іх прыназоўнікаў пішуцца ў тры словы. Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя словаформы: ні да кога не звяртайся, ні да чога не дакранайся, ні за якія грошы, ні да чыйго сабакі не падыходзь.
V Амаль апоўначыўжо ніхто ні на кога незвяртаўувагі (Г. Марчук); Ведала, бачыла, але сама яна [студня] зла ні на кога доўга не трымала (У. Міхно); Цяпер мне шкада гусака, зразумела, што пасля гэткай лупцоўкі ён ужо не будзе ні да кога чапляцца і шыпець (В. Праўдзін).
8. Няпэўны займеннік нечы можа мець форму нейчы, якая выкарыстоўваецца пераважна ў мастацкім і гутарковым стылях.
✓ Бона паглядзела на мужчыну і ўпершыню ўбачыла месячнае святло ў нейчых валасах (У. Караткевіч); Таму не было мне іў змроку трывожна, хоць нейчыя крокі пачуўза спіной; да вогнішча з поля прыйшоў падарожны, і мы гаварылі на мове адной (С. Грахоўскі);...парэнчыўквечаны белай ружаю нейчай рукой (М. Купрэеў); Нечыя рукі падхапілі пляцак, дапамаглі залезці ў кузаў, балюча сціснулі пальцы (В. Мудроў).
9. He змешваюцца часткі канструкцый не хто іншы, як, не што іншае, як са спалучэннямі ніхто іншы не, нішто іншае не. Першыя два ўжываюцца ў сцвярджальных сказах, дзе часціца не стаіць толькі перад займеннікам, трэцяе і чацвёртае спалучэнні — у адмоўных сказах: He з кім іншым, як з Віктарам Мурашкам, мы правялі якасны рамонт збожжасклада; Нічым іншым, акрамя камп ’ютарных гульняў, ён не цікавіцца.
V Асістэнтам пры гэтым быў не хто іншы, як той самы Цюлік, пра якога тут гаварыўНічыпар (К. Крапіва); Ля тэлефона стаяўі глядзеўна Верашчагіна Пятра Барысавіча не хто іншы, як сам Верашчагін Пётр Барысавіч (Г. Аўласенка);
306
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
Аднак жа гэблік, шархебель, склобка, струг, набівач, спуст, долата, свердлік, размерцыркуль, лучковая пілка, нацягіч, навёртка, дорнік — і нішто іншае не трымалася ў руках (Л. ДранькоМайсюк). Параўн. у спалучэнні з уласным назоўнікам жаночага роду: Але Гарміза спалохаўся нездарма: маладая жанчына, Ульяна Кубеліч, была не хто іншая, як прадстаўнік рабачкама ад сельсавета (Я. Колас);
^ 1. Што азначае назва вуліцы Амуратарскай у Мінску? Нішто [He што] іншае, як «дарогу да мячэці»!.. 2. У адпаведнасці са старажытнымі народнымі ўяўленнямі, кампанія пераапранутых калядоўшчыкаў была М [не] чым іншым, як гуртам душ памерлых продкаў. 3. Канешне, мы не мядзведзі і барсукі, і спячка наша нёште [не што] іншае, як стан паніжанай жыццядзейнасці. 4. У свой час хутары з'яўляліся )4 [не] чым іншым, як фермерскімі гаспадаркамі^] і сённяшнія фермеры, у прынцыпе, мала чым адрозніваюцца ад тагачасных хутаран.
5. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ
§ 80. Асаблівасці суфіксаў дзеясловаў
1. Большасць іншамоўных дзеясловаў (і, адпаведна, утвораных ад іх дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў і назоўнікаў) мае фарманты ава (ява\. прагназаваць, прыватызаваць, функцыянаваць, імпартаваць, кантраляваць, рэканструяваць і інш.
V Трэба было дысцыплінаваць Мішку, прывучыць да парадку, каб ведаў сваё месца і нескладаныя абавязкі палкавога веселуна (М. Лынькоў); Усё гэта так дзіка, так прарэзліва дысанавала з усёй ёй, цяперашняй Матрунай Іванаўнай, што смехатлівы настрой у Веры часам мімаволі змяняўся на пачуццё раптоўнае жудасці (М. Зарэцкі); Яна [лісіца] балансавала пушыстымхвастом, падрыхтоўваючы пружкі скок, усёяе цела было наструненым, выцягнутым, падрыхтованым (Э. Самуйлёнак); Яшчэ чужы і снам маім далёкі, ды радасней за вестку аб вясне, тэлеграфуюць сэрцу біятокі, што недзе ты падумаў пра мяне... (Р. Баравікова); Але, здаецца, аўтар не іранізуе (Г. Колас); Як толькі выйдзе Натазхаты — нервуецца пявун цыбаты (Г. Пашкоў); Такірафінаванызнаўца сусветных цэнтраўгарадской цывілізацыі, як расійскі пісьменнікэмігрант Пётр Вайль, ставіць Мінск ушэраг найбольш гарманічных гарадоў ceemy (Т. Шамякіна); Калі шчырасць пераможа крывадушнасць, дыкумацуецца і навароджаная свядомасць і ўжо сама зможа кантраляваць той момант, да якога мы штурхаем самі сябе, хоць і хацелі б затармазіць (В. Мартыненка).
S 1Па праграме энергазберажэння ў Зябраўцы будзем кансервфаваць станцыю другога пад'ёму вады, дзе стаяць помпы магутнасцю электрарухавікоў 30 кілаеат. 2. Кабіснаваць, біясістэма павінна пастаянна прыстасоўвацца, адапефз[т]авацца да пераменлівыхумоў, а для таго валодаць здольнасцю прадказальнасці.