• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    2.	Пры далучэнні постфікса да дзеяслова можа змяняцца яго значэнне (здаваць — здавацца, давесці — давесціся), дадаюцца новыя адценні інтэнсіўнасці, сканцэнтраванасці дзеяння (грукаць — грукацца), утвараюцца безасабовыя формы (думаць — думацца, спаць — спацца) і інш.
    ✓ Вольна жылося людзям у той краіне (Я. Колас); I пакуль мы даехалі да школы, я max асвойтаўся, што Дубоўка ў гэты час здаваўся мне даўно знаёмым
    318
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    і блізкім чалавекам (В. Дайліда); Пагаварыць патрэба была. Але давялося пачакаць (М. Лужанін); У росах заіскрацца мурагі, на грудзі поўныя дыхне абшар бязмежны (А. Салавей).
    3.	Постфікс з’яўляецца асноўным сродкам для ўтварэння дзеясловаў залежнага стану: Аб ’ект будуецца брыгадай С. В. Сілача будтрэста № 8', Старшым лабарантам правяраецца ўтрыманне ійкодных рэчываў. У разнастайных інструкцыях і правілах карыстання мэтазгодна выкарыстоўваць зваротныя формы ў тых выпадках, калі на першы план выступае само дзеянне незалежна ад яго вытворцы: Сумесь наносіцца тонкім пластом пры дапамозе шпаталя. У законах, правілах, статугах, палажэннях у якасці загаднага ладу выкарыстоўваецца форма 3й асобы адзіночнага або множнага ліку: Забараняецца заходзіць за засцерагальную лінію; За ларушэнне лравілаў праезду накладаецца штраф', Асобы, якія парушаюць правілы, прыцягваюцца да матэрыяльнай адказнасці.
    4.	Пры ўжыванні зваротных дзеясловаў трэба пазбягаць розначытання ў выказванні: Пасля збору клубніцы накіроўваюцца на рынкі. У сказе ўзнікае магчымасць двайнога прачытання: хтосьці іх накіроўвае ці яны самі накіроўваюцца? Выпраўлены сказ можа мець такі выгляд: Пасля збору калгаснікі накіроўваюць клубніцы на рынкі.
    S 1. Грошы, пераведзеныя ў Расію, през ілжэпрадпрымальніцкія камерцыйныя структуры абнаяўлівалкя і размяркоўваліся паміж удзельнікамі ерупы [удзельнікі групы праз ілжэпрадпрымальніцкія камерцыйныя структуры абнаяўлівалі і размяркоўвалі паміж сабой]. 2. Тэмпы паступова павялічваюцца: калі летась пасля капітальнага рамонту было ўведзена ў эксплуатацыю 38 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, то сёлета, як плануецца,— павінна ўзоссціся [павінны здаць] 43,3 тыс. кв. метраў,—расказвае дырэктар ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна Аляксандр Новікаў.
    5.	Варта звяртаць увагу на магчымасці ўтварэння і ўжывання зваротных дзеясловаў, якія або не ўтвараюцца ад незваротных, або маюць іншае лексічнае значэнне.
    / 1. Побач возера, дзе калісьці гнездавалі[ся] чорны і белы лебедзі. 2.1 галоўнае, што вынес з гэтых паездак на Захад і Усход Мікалай Аляксандравіч,— гэта тое, што нам самім трэба рупіцХІЦй] пра сваю Бацькаўшчыну, на сваёй радзіме ладзіць такое жыццё, дзе б працавіты^[я] людз^іі] жылося [адчувалі сябе] шчасліва. 3. Бакі «ажыццяўлялі зверку» аб'ёмаў спажытага ў розных кварталах 2007 года газу і ўзгаднялірХ аб'ёмы, якія яшчэ будуць спажыты сёлета. 4. Первможцам належылася [Для пераможцаў была прадугледжана] прэмія ў 500 долараў.
    5.	Элаччына і мая дочкі натхнёна гулял'фХў лялькі, і ім не было ніякей справы ёв [іх зусім не цікавіла] хутка^ф[е] расстаннХ\е\. 6. Абавязкова каля такіх ямаў можна знайсці косткі, перё ці нават неядомыя абгрызеныя прадметы, якія ліса, як талковая і клапатлівая маці, прыносіць сваім дзеткам пагуляц[ь]бб. 7. Сонца — ахапкам, ія, нібыўсне, стаю на гары, а слёзы, як боб, з вачэй маіхкецяць (у вершаваных
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    319
    радках дзеяслоў коцяць не эквівалентны паводле лексічнага значэння дзеяслову коцяцца, у сувязі з чым верш патрабуе дапрацоўкі).
    § 83.	Формы дзеепрыметнікаў
    Дзеепрыметнік — скланяльная форма дзеяслова, якая спалучае ў сабе прыкметы дзеяслова і прыметніка.
    1.	Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы характэрныя не ўсе магчымыя для ўтварэння формы дзеепрыметнікаў. Нельга, у прыватнасці, выкарыстоўваць зваротныя формы.
    / 1. Адслужыў на флоце і прыйшоў сюды працаваць — на ўсё застаўшаеся [астатняе] жыццё. 2. Застаўшыеся цудам соедкітей трагедыі [Сведкі той трагедыізасталіся цудам жывымі /] расказалі праўдзіва аб зверствах нацыстаў.
    2.	Сярод формаў незалежнага стану пашыраны дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксам л\ пацямнелы, заінелы, прамоклы. Неўжывальнымі (або малаўжывальнымі) з’яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі уч, юч, ач, яч і прошлага часу з суфіксамі ўш, ш: бягучыя гадзіны, цікавячыя факты, парыжэўшая лістота, праросшы парастак. Сёння цяжка ўявіць, каб такі, напрыклад, сказ «не зачапіў» бы рэдактарскае вока: Паліраспасціраюцца чарнеючымі прастакутнікаміраллі, бледнажоўтымі плямаміржышча, ужо зелянеючымі прасцягамі азіміны, і няма, здаецца, ім ні канца ні краю (прыклад з твора сярэдзіны XX ст.).
    3.	Сярод формаў залежнага стану пашыраны дзеепрыметнікі з суфіксамі Н, ен, ан, т~: прачытаны, зроблены, засеяны,размыты. Неўжывальнымі (або малаўжывальнымі) з’яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі ом, ем, ім: даваемы крэдыт, узводзімыя дамы.
    ^ Грэчка, якая зачынала ўжо зацвітаць, і даўно акучаная бульба проста млелі ад гарачыні і ў знемажэнні тужліва паапускалі сваё лісце (Я. Колас); Ля крывабокай кузні — коні, цароў адпрзжаны вазок (Я. Сіпакоў); Яднала землякоў туга па радзіме, яшчэ не зусім развеяная надзея на той абяцаны абмен, а галоўнае — маладосць (Я. Брыль); Ложак у палаце быў прыціснуты брыжам да самага акна (I. Пташнікаў).
    4.	Неўжывальныя (або малаўжывальныя) формы дзеепрыметнікаў пры іх выкарыстанні ў тэксце могуць быць заменены на пашыраныя з іншымі суфіксамі. Сярод магчымых спосабаў рэдактарскіх замен можна прапанаваць наступныя.
    4.1.	У дзеепрыметніках незалежнага стану прошлага часу суфіксы ўш, ш замяняюцца на суфікс л: прарос%[л]ы парастак, уцалеўхц[л]ы будынак, зарос%і[л]ы ўчастак.
    320
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Пануры, апушчаны і заняпалы ў часе свайго знямення, касцёл сурова глядзіць сваімі цяжкімі вежамі і пачарнелымі мурамі (Я. Колас); Захочаце будавацца — будзе шчарбіцца сякера ад куль, заселых у кожнай сасне (М. Танк); Падышоў Сідараў, нізкі, але надта тоўсты салдат, апрануты ў зашмальцаваны бушлат, які ўжо, пэўна, не адзін раз гарэў у яго, бо на правым баку тырчала пабурэлая вата (I. Чыгрынаў); У кучаравых разрослых садках за жытам хаваліся Прылуцкія хутары (В. Адамчык); Уздужэлыя асобныя вобласці паспелі настолькі ўзмацніцца, што змаглі супрацьпаставіць сябе ўладзе Кіева, перасталі дзяліцца з ім сваімі прыбыткамі і праявілі «яўную тэндэнцыю да аўтаномнага існавання» (М. Ткачоў); Палітычная думка прагрэсіўных французскіх асветнікаў Вальтэра, Ш. Л. Мантэск'ё і асабліва Ж.Ж. Русо была накіраваная на крытыку аджылых феадальных парадкаў (Я. Юхо, У. Емяльянчык); He ціхне рэха змоўклых галасоў (А. Зарыцкі); А душы пчол загінулыхляцяць, ляцяць да зоркі — да духмянай кветкі (В. Слінко); Вядома, немагчыма не адчуць, як самі сабой расслабляюцца скамянелыя мышцы (А. Брава).
    Часам для замены формаў з суфіксамі ўш, ш выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі з суфіксам т.
    ✓ Сняцца аджытаму сны залатыя, толькі дарэмныя сны... (Т. Кляшторны); Спрадвечны той, хто сваё наканаванне кляне аддана над магілай згінутых, хто родніць іхнае жыццё мінулае і даражыць найбольш сваіх славу (Я. Юхнавец); Даўно не стаяць прада мною наетыя твары з газет... (У. Марук).
    / 1. Гэтага патрабуежыццё, узрос^[л]ыя патрабаванні да арганізацыі і бяспекі руху. 2. Сёння прадаўцы часткова падрыхтаваныя і да далейшага патанненняжылля, бо пры рэальныхздзелкахзгодныя скідваць істотна патаннеўфі[л]ы стартавы цэннік яшчэ на 23 тысячы долараў. 3. У прайшоўшыя [мінулыя] выхадныя дні ў шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці адсвяткавалі свае, раённыя «Дажынкі». 4. Як адзначыў першы намеснік старшыні камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Чэрнікаў, вялікаяўвага надаецца развіццю аграпрамысловага комплексу пацярпеўфі[л]ых рэгіёнаў.
    4.2.	У дзеепрыметніках залежнага стану цяперашняга часу суфіксы ем, ім замяняюцца на суфікс н. Часам такая замена дапушчальная і для дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу.
    V Як «бежанцы» тыя, ганяны тугою, да роднага краю плыву чарадою (Я. Купала); Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мянчанамі «Брахалка»,—бліжэй ад Койданаўскай вуліцы, з відам насупроць — вежа з гадзіннікам (Я. Купала); Цюхае на малой кабылцы той шуканы батальённы, несамавіты пяхотны служака (М. Гарэцкі); Палены сонцам, сцябаны вятрамі, біты маланкаміі капытамі — чулі вы, можа, як стогне камень? (А. Лойка); Маральны абавязак кожнага чалавека — паведаміць у міліцыю пра вядомае яму планаванае ці здзейсненае злачынства; Каб праца на хутары не была цяжкім ярмом, у рэспубліцы вырабляецца нямала мінітэхнікі для фермерскіх гаспадарак, якую меркаваны
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    321
    хутаранін як фермер або ўладальнік хутара зможа набыць на пэўных, магчыма, ільготных умовах; Пры гэтым сувязь паміж колькасцю спажыванай гарбаты і рызыкай узнікнення раку вызначана не была; Цэны на тавары застануцца на тым жа ўзроўні. Выключэнне складуць толькі тыя з іх, у склад якіх уваходзяць замежныя камплектаваныя часткі.
    У прыведзеных сказах дзеепрыметнікі з суфіксам н выкарыстаны замест адпаведных з суфіксам ем, ім, уч: ганяемы, называемага, шукаемы, палімы, сцябаемы, плануемае, мяркуемы, спажываемай, камплектуючыя. Параўн. таксама: займа^і\н\ая пасада; вяд^[зён]ае кола.
    S 1. Бусел—велічная, грацыёзная птушка, адна з самыхлюбімых і шануем[аван]ьіх славянамі 2. Крытыкуем[ава]ным гэта не спадабалася, алеЛёша, несумненна, трапіў у дзясятку. 3. Мне было даверана весці ўлік колькасці здаваёМ[н]ых караняплодаў, і як цяпер помню: наша брыгада здала іху калгас 255 тон. 4. Разгляда^[н]ы законапраект выключае крымінальную адказнасць за падобныя дзеянні.
    4.3.	Дзеепрыметнік можа замяняцца прыметнікам. Пашырыліся замены на прыметнікі з наступнымі суфіксамі:
    •	н',
    ✓ Потым завялі неспанараўную мне нямецкую «польку», пабраліся парамі і круцяцца, якдурныя (М. Гарэцкі); Марына Паўлаўна адказала нешта невыразнае, наўдачу, каб дужа стасоўнае да справы, і Вера схілілася над паперай — ціхая, смутная і старанная (М. Зарэцкі); Дзесь глухія гудкі параходаў аблятаюць разліўны размах (Л. Гаўрылаў); Яны — тыя лічбы, былі як невыводная татуіроўка, як выпаленае таўро (У. Сцяпан); Шаўчэнкаўскія матэрыялы ахапілі даміноўны тэкставы аб'ём першых дзвюх старонак газеты № 54 ад 25.02.1914, якая ўбачыла свет акурат у дзень нараджэння пісьменніка (М. Трус); У сувязі з надыходнымі святамі пасажырам трэба ўлічваць магчымыя змяненні ў рабоце транспарту, якія могуць адбыццаўгэтыя дні; Пасля атрымання данясення, што на станцыі Чырвоны Бераг стаіць асабліва ахоўны вагон, было прынята рашэнне даведацца, што ж немцы ахоўваюць; Нагадаем, што дзейны закон аб музеях і Музейным фондзе Беларусі функцыянуе больш за два гады; He варта спрабаваць новую касметыку і ў перыяд, калі вы прымаеце моцнадзейныя прэпараты (напрыклад антыбіётыкі або гармоны); I архітэктары выдатна ўпісваюць новыя катэджы ў існую інфраструктуру.