Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
333
вандроўкілес доўга яшчэ будзе не толькі вакол мяне, але і [ў]ва мне... 4.1ўсётакі не чакала, што фільм ускалыхне ў вв [ўва] мне столькі эмоцый і думак пра каштоўнасць чалавечага жыцця ў розныя часы. 5. Акрамя традыцыйных формаў інсулінаў'рф [у] флаконах[}ёзелязвбеетчэння[кабзабяспечыць] хворыхна цукровы дыябет высакаякаснымі прэпаратамі інсуліну айчыннай вытворчасці, значнаев павышэння [павысіць] якасцХІь] жыцця такіх хворых, РУП «Белмедпрэпараты» плануе выраб гэтыхлекаў іў картрыджнай форме (зроблена дадатковая праўка аддзеяслоўных назоўнікаў на інфінітывы, гл. § 96).
2. Прыназоўнік з у становішчы перад словамі, якія пачынаюцца збегам зычных з першай з, с, ж, ш, м, пераходзіць у са: са змены, са сцяны, са жвіру, са школы, са мной (але: з многімі).
✓ Штаны павольна спаўзаюць са сцёгнаўнарыхтоўшчыка (А. Макаёнак); I са ста дарог тваіх гарох вусамі прычэпіцца да плота (Р. Барадулін); Ды і са старых ніхто не абураўсяза такую несур'ёзнасць —усе смяяліся (I. Шамякін); Тадыўсхопліваліся з ложкаў, не ведалі, куды падзецца, а потым са страху калаціліся дні са тры, аўмалодшага браціка адымала мову (А. Наварыч); Чаму цяпер ты неса мной? (Я. Журба); Ёсць на свеце станцыя такая, што са мной у памяці блукае (I. Калеснік).
У тэкстах мастацкага і публіцыстычнага стыляў назіраюцца шматлікія адступленні ад патрабавання пераходу прыназоўніка з у са, што сведчыць пра хісткасць гэтай нормы, таму рэдактару пажадана абачліва падыходзіць да рэкамендацый аўтару і да праўкі ў падобных выпадках.
✓ Рака выйшла з сваіх берагоў (К. Чорны); — He хавайся ў вежу з слановай косці,— сказаўХрыстос.—Хутчэй знойдуць (У. Караткевіч); Мужыкам увогуле гэта спадабалася, што кіраўніцтва будзе не з немцаў, не якое прысланае, а менавіта з сваіх, мясцовых (В. Быкаў); 3 службовага ўвахода тэатра па адным выходзяць акцёры, стомленыя рэпетыцыяй, настаўляюць каўняры, затульваюцца ад снегу (I. Шамякін); Насельніцтва пры наяўнасцірадыёпрыёмнікаў магло атрымліваць інфармацыю непасрэдна з сталіцы Беларусі, прытым на роднай мове (Я. Радкевіч).
Пераход прыназоўніка зу са адбываецца толькі перад пэўнымі пачатковымі спалучэннямі зычных у наступным слове. Моўная практыка паказвае, што некаторыя аўтары выкарыстоўваюць са і ў іншых выпадках: з дна і са дна, з два і са два, з двара і са двара, з тры і са тры і інш. Другія ў парах спалучэнні выходзяць за межы літаратурнай нормы.
✓ Паказаў і могілкі — затон, куды сцягваюць падняты з дна ракі тапельнік: каладдзё, карчаўё; тут акуня столькі было, што ён трымаўся... хвастом уніз, чакаючы, каб не прамаргаць жучка, вусеня, што звальваюцца з нахіленых над затонам шырачэзных дрэў (Ф. Янкоўскі); Жаваранка першнаперш падняў з дна парожнія аўтаматныя ражкі — два (I. Пташнікаў); Паспрабавалі хлопцы сунуцца — з дна ўсплыў патрывожаны торф, вада ўскаламуцілася, стала як дзёгаць (В. Гардзей);/здавалася,зднатайнікоўсвецяцьвочыВялікайКнягіні... (А. Звонак);
334
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
Але сустрэча з дном усё роўна аказалася непрыемнай: па нагах быццам ударылі бітай (С. Белаяр).
^ Дні са два пух носз таго часу, гарэўусё, Мішка іўвадзе яго паласкаў, і аб матчыны бакі цёр, да сырой зямлі прыкладаў (М. Лынькоў); Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля прасніцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю (Л. Калюга); Гэтак ішлі яны гадзіны са тры (Я. Маўр); Аднойчы я выслізнуў са двара, пабег да ракі і — дзеля пачатку — бухнуўся ў ваду з драўлянай кладкі (В. Мудроў).
f 1. Машына разы М Ы два прайшла па полі, але не гэтак старанна, як хадзіла спачатку. 2. Пішчалі дзеўкі ну проста як васямнаццаць гадоў таму! (Так, менавіта столькі прайшло М [з] дня заканчэння сярэдняй навучальнай установы[})\
3. Кажуць, што давялося паразмаўляць не толькі ^ [з] многімі беларускімі калегамі, але і з фермерамі Польшчы.
3. Прыназоўнік паза выкарыстоўваецца з творным склонам залежнага слова: паза фірмай, паза вызначанымі правіламі (памылка: паза фірмы — з родным склонам).
V Дзеду Талашу пачынала дакучаць гэтае тулянне і бадзянне паза межамі свайго дому (Я. Колас); Іван Васільевіч ішоўда канторы саўгаса па гразкай сцежцы паза гародамі, прыкладна тойжа дарогай, па якой некалі вяла яго Віта, каб паказаць «славутасці» Калюжыч (I. Шамякін); — Навошта,— абыякава сказаў Кнут,— ад свайго — куды тыўцячэш... А паза сваім — чужое... (Б. Пятровіч).
Параўн.: замест рускага канцылярскага выразу 'вне завйсймостй' ў беларускай мове выкарыстоўваецца слова незалежна.
/ Вядомаж, [варта] памятаць праўзнагароджанні банка, якія бяруцца апошнім пры крэдытаванні X незалежна&ф ад працэнтаўза карыстанне крэдытам.
4. Прыназоўнік паўз патрабуе пасля сябе пастаноўкі залежных кампанентаў у вінавальным склоне: паўз сцяну, паўз дом, паўз Васіля. Трэба звяртаць увагу і на дакладнасць ужывання прыназоўніка лаўз паводле значэння: ‘Ужыв. пры назвах мясцін, прадметаў, уздоўж або непадалёку ад якіх штон. размяшчаецца або рухаецца’. Так, у сказе: Чалавек прыпыняе каня, узіраецца паўз хмыз у незнаёмую постаць — патрабуецца замена прыназоўніка паўз на праз. Але і ў такім разе захоўваецца немілагучнасць (паўз хмыз — праз хмыз), таму лепш сказ перабудаваць, напрыклад: ...ўзіраецца, гледзячы праз голле хмызу, у незнаёмую постаць.
✓ Мяккі абрыс птушкі слізгануў паўз лес і знік (А. Жук); Мы праходзілі пад высокімі хвоямі паўз магілы дзедавых сяброў і набліжаліся да задняе агароджы (С. Дубавец); Я гадзінамі тырчэўу двары, нібыта незнарок праходзіў паўз блізкія вокны (Н. Гальпяровіч); «Нашы!» — здагадаўся Сярожа і стрымгалоў кінуўся паўз старую грушу да сажалкі (Г. Шыловіч); Трэба сказаць, а палове пятай мьі зЛюдмілай планавалі сесціў аўтобус, які ішоўу аэрапорт паўз наш дом (А. Кажадуб).
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
335
/ 1. Намагаючыся не стаць сведкай высвятлення сямейных адносін, імкнуся барздзей праслізнуць паўз балкон^. 2. Вусцішны Юльчын енк вырываецца гюўз [праз] расчыненыя насцеж дзверы, патанае ў пасах бясконцага, як сама бяда, дажджу. 3. Вуліца ў нашым сяле шырокая, машын ходзіць няшмат, трава мўз платы [ўздоўж платоў] чыстая, зялёная. 4. Яна глядзела леўз [скрозь] мяне, ізвўэ [скрозь] агароджу стадыёна «Дынама», лвўз [скрозь] увесь Сусвет, як быццам галоўнае для яе было ўбачыць, як накручвае кола за колам па бегавой сцежцы самотны стаер (кантэкст не дазваляе выкарыстаць прыназоўнік праз, таму, калі аўтар не згаджаецца на прыназоўнік міма, можна прапанаваць замену на прыназоўнік скрозь са значэннем'цераз штон.').
5. Састаўны прыназоўнік згодна з (з творным склонам) не замяняецца словам згодна, якое ўспрымаецца як калька з рускай мовы або як прыслоўе ці безасабовапрэдыкатыўнае слова: згодна з законам, згодна з указаннем дырэктара (нельга: згодна закону, згодна закона). Параўн. дарэчнае выкарыстанне прыслоўя згодна і прыназоўніка згодна з.
✓ Мы, беларусы, жылі з гэтым народам згодна і жыць надалей будзем згодна, бо сягоння таксама маем аднолькавую волю ідолю (Я. Купала); / Васіль згодна ківаў галавою, усміхаючыся Марыне, яе гаворцы, сваім думкам (М. Стральцоў); Журналісты «Слуцкага краю», згодна з народнымі звычаямі, запрашаюць у «Святліцу» знакамітыхлюдзей Случчыны (Т. Дасаева); Праз недасканаласць нашай філалагічнай адукацыі мае значнае пашырэнне погляд, згодна з якім трэба ўжываць толькі адзін нейкі варыянт — пры наяўнасці некалькіх (А. Каўрус); Але спалілііх [кнігі] усе, згодна з вучэннем Шан Яна (У. Караткевіч); Будзем зыходзіць з таго, доктар, што яго святая Каралеўская Вялікасць патрабуе судзіць вас згодна з законамі, да складання якіх вы мелі непасрэднае дачыненне (А. Петрашкевіч); Згодна зусходнімі павер'ямі, стрыжка ў гэты дзень прыцягне да вас злых духаў, што ў сваю чаргу адаб'ецца на стане здароўя і дабрабыце.
Такія ж прычыны абмяжоўваюць выкарыстанне прыназоўніка адпаведна (з давальным склонам), які ўсё часцей замяняеццаў адпаведнасці з.
^ Ён [пісьменнік] упарта даказваў: не, у мяне ўсё так, як было, як магло быць у жыцці, я пішу ў адпаведнасці з праўдай гістарычнай, праўдай мастацкай... (А. Мальдзіс); Галоўны герой, у адпаведнасці з асветніцкай канцэпцыяй рамана, паядноўваеўсабе шляхецкія і сялянскія, духоўнавысокія і практычназямныя рысы (П. Банцэвіч); У адпаведнасці з шматфарбнасцю літаратурнага арыгінала Лірніку выкананні Юрася Франкова бывае то эпічна спакойны, то лірычна ўзнёслы, то сатырычна з'едлівы (А. Сабалеўскі).
f 1. Згодна [са] статыстык\{ай], летась у сталіцы нарыхтавана 32,7 тоны донарскай крыві. 2. У аповесці «Знак бяды», згодна [з] творчай задум^[ай] аўтара, і не трэба было праводзіць герояў праз пік ваенных падзей, праз перамогу. 3. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2007 №413 «Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання» грамадзяне лічацца зарэгістраванымі па месцы жыхарства згодна
336
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
[з] пастаяннай прапіс^[кай] і ў іх захоўваюцца правы і абавязкі, якія ўзніклі ў сувязіз пастаяннай прапіскай. 4. Тут ішло ад падання, згодна [з] якему[ім] каменныя крыжы прыплылі ад Кіева да Турава паДняпры і Прыпяці ўверх па цячэнні. 5. Між іншым, згодна з агучанай падчас «прамой лініі» інфармацыХіяй], днямі была ўзбуджана крымінальная справаўдачыненніда дырэктара аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, які ўхіліўся ад выплаты падаткаў на суму большяк... 6мільярдаўрублёў.
6. Прыназоўнікі праз і зза (паказваюць на прычыну, якая перашкаджае ажыццяўленню чагонебудзь) нельга замяняць на прыназоўнік дзякуючы (паказвае на прычыну, якая садзейнічае ажыццяўленню чагонебудзь). Нельга: Дзякуючы моцным дажджам, немагчыма нарыхтаваць якасныя кармьг, праўка: Праз моцныя дажджы (3за моцных дажджоў) немагчыма нарыхтаваць якасныя кармы. Прыназоўнік праз (у прычынным значэнні) больш натуральны для беларускай мовы, аднак не выключаецца і ўжыванне прыназоўніка зза, асабліва пры немілагучнасці ў межах сказа.
S’ Яна [сол ь] пашкоджвае сасуды, сэрца, ныркі і мозг нават у тых, чый артэрыяльны ціск не павышаецца лрез празмеріюе спажыванне [зза празмернага спажывання] солі.