Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
У першым сказе Максім Гарэцкі выкарыстаў прыметнік неспанараўную замест *неспанаравіўшуюся (рус. непонравйвшуюся), у другім сказе Міхась Зарэцкі — прыметнік стасоўнае замест *спгасуючаеся (рус. подходяіцее), у трэцім сказе Леанід Гаўрылаў — прыметнікразліўны замест *разліўшыйся, у чацвёртым сказе Уладзімір Сцяпан — прыметнік невыводная замест невыводзімая, у пятым сказе Мікола Трус — прыметнік далііноўны замест дамінуючы; у наступных сказах прыметнікі выкарыстаны замест дзеепрыметнікаў надыходзячымі, ахоўваемы, дзеючы, моцнадзеючыя, існуючую.
322
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
^ 1. Гэтая пераносная паходная вяндлярня зроблена з белай бляхі або нержаве^[йн]ай сталі таўшчынёй 0,30,5 мм і ўяўляе сабой скрыню з накрыўкай (мал. 2). 2. Як мяркуюць спецыялісты, цана на чорнае золата расце напярэдадні зімовага пікавага сезона і зза геапалітычнай напружанасці ў нафтаздабывеюч[ўн]ых рэгіёнах свету, у прыватнасці ў Іраку. З.Дзеля гэтага розныя гуказапісв€неч[н]ыя кампаніі нават перасталі высвятляць адносіны і пайшлі на кампраміс — зводзіць «сваіх» артыстаў разам, каб гэта пайшло адразу ўсім на карысць — кампіляцыя будзе даслана на ўсе радыёстанцыі, у тым ліку рэгіянальныя. 4. Вялікія ўтульныя дамы, поўнасцю адпавядеюч[едн]ыя сучасным патрабаванням, асфальтаваныя вуліцы.
• льн;
V Флангавым манеўрам, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, аддзелы Суворава змаглі выйсці ў тыл паўстанцам, захапіць панавальнае над іх пазіцыяй узвышша (Я. Юхо, У. Емяльянчык); Затым асцярожна па сценцы нахіленай нерухомай прабіркі наліваецца 0,5 мл канцэнтраванай Н25О4 так, каб знізу ўтварыўся незмяшальны сернакіслотны пласт (В. Толкач); Галоўны стрымальны фактар—у менталітэце большасці прадстаўнікоў мясцовай улады; Асаблівую ўвагу аграэкатурызм заслужыў дзякуючы дынаміцы развіцця, аднак складальная яго пакуль невялікая; Праўда, на думку намесніка міністра, вынікі маглі быць куды больш уражальныя, калі б не асобныя праблемы з рэалізацыяй праграм.
Параўн. таксама: рашаючы [вырашальны] матч; энергазберага№[льн]ыя тэхналогіі; стамляір(([льн]ая неабходнасць; гарачкапаніжаір(і[льн]ыя сродкі.
f 1. Танізуюч[авальн]ае ўздзеянне праяўляецца праз 30 хвілін пасля ўжывання і павольна адступае на працягу 56 гадзін. 2. Калі ёсць незамярзафў[льн]ы вадаём, то да яго злятаюцца лебедзі з усёй акругі, і не толькі. 3. Распараджэнні аб зніжэнні павыша^[льн]ых каэфіцыентаў да базавых ставак арэнднай платы павінны быць прыняты да 1 лютага ўсімі мясцовымі органамі ўлады. 4. Сучасная рэлігійная сітуацыя ў Беларусі застаецца кіруем[авальн]ай, устойлівай і прагназуем[авальн]ай. 5. Здавалася б, задачы невыкенееем[анальн]ыя, але калі іх вырашаюцьусе разам, калі ў памочнікахувесь калектыў ліцэя, то і немагчымае становіцца магчымым.
• лів (ів);
✓ Лабановіч заўважае, што яго абурлівая рэпліка ніколечкі не пераконвае пісара (Я. Колас); Манахтолькіаднойчы кінуўна кардынала дапытлівы позірк, а потым ехаў моўчкі, вонкава безуважны, разумеючы, што субяседнік скажа, калі захоча сказаць (У. Караткевіч); Мярэжы ніцых галін звісалі да зямлі, пяшчотна краналіся твару, і згасальнае сонца, заблытаўшыся ў іх сваімі промнямі, святлівымі плямамі клалася пад ногі (В. Мудроў).
Параўн. таксама: бразгаір$[тлів\ыя калёсы; бмекаюч[зіхатлів\ы ўсход; мільгаюч[гатлів]ы агеньчык', емуткуючая [засмучаная або тужлівая] жанчына.
^ 1. Цвіце чаромха. Незвычайна тонкі ап'яняючы [п'янлівы] пах разліваецца навокал. 2. Адчыталі як нашкодзіўшых [шкадлівых] катоў, пасаромілі — год сорамна
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
323
было зайсці ў райвыканкам. 3. Дурманяч[лів]ы водар магнолій пранікаў у салон праз расчыненыя люкі і форткі.
• ч, іст, ав, ават, к, л, ейш і інш.
✓ Тут мяне ўжо чакаюць цёплы сырадой у меднай конаўцы, луста пахкага, спечанага на дубовых лістах хлеба, трычатыры беласнежныя драбкі цукру (Б. Сачанка); Куляшову важна спасціжэнне таямніц майстэрства свайго настаўніка, яднанне адкрыта выказанай думкі з вобразным выяўленнем — у зіхоткіх сродках паззіі (М. Арочка); Закруціліся агністыя колы, глыбокімі рознакаляровымі ценямі засяліўся сад (У. Караткевіч); А дзень на неба ўскоціцца ізаіскрыцца стынь, пачнуць каваць бліскотныя ды звонкія масты (В. Макарэвіч); — Я часу стратнага ўладар! — гукне мірготным зоркам (М. Мятліцкі); А камень таксама адцягнуць у адзін бок. Пасля можна будзе яго, каму трэба, па пяцьдзясят рублікаў кубаметр загнаць і на гэтыя грошы зрабіць апрацоўчыя работы.
Параўн. таксама: апрацоўваюч[ч]ы станок; палымнеючы [агністы] погляд', сівеюч[ават]ыя валасы; вастрапахнучы[кі]я травы; дзікаретуч[осл]ыя ягады; усё ўэраетаючы [мацнейшы] грукат.
/ 1. Надзвычай геючы [Надзвычайны лекавы] эфект аказваюць журавіны ўлюбым выглядзе: свежыя, сушаныя, замарожаныя, журавінны нектар, морс. 2. 3 больш як200 працуіеч[оўн]ых цэха № 12 палова — маладыя кадры. 3. Гэта пацвярджае іўзрастаючы [ўсёбольшы] апошнім часам інтарэс буйных замежных інвестараў да размяшчэння інвестыцый у рэспубліцы.
4.4. Дзеепрыметнік можа замяняцца назоўнікам, зрэдку з прыназоўнікам.
*/ Разводнікам чацвёртага і пятага паста быў сяржант Галубок, белавалосы, крыхупавольны, маўклівы камандзір другога аддзялення першагаўзвода (А. Жук); Адзін з нападнікаў адкрыў агонь па ахоўніку каля варот; — Яшчэ сем гадоў таму гэта было б немагчыма,— кажа выканаўца абавязкаў намесніка галоўнага ўрача Рэспубліканскага навуковапрактычнага цэнтра «Маці і дзіця» Павел Каравай; Рашэнне абрывалася знакам «плюс», які ўжо з паўгадзіны чакаў наступнага складніка...; Гэта неабходназрабіць для таго, кабпа тыхсем'ях, якія зараззнаходзяцца наўлікуасобаўз патрэбай у паляпшэнніжыллёвых умоў, дакладна ведаць, як і якім чынам іхжыллёвая праблема будзе вырашана сёлета ці ў наступным годзе.
У прыведзеных сказах назоўнікі выкарыстаны замест адпаведных субстантывантаў развадзяшчьш (і такое слова фіксуе СБМ), нападаючых, выконваючы, складаючай (складальніка) і канструкцыі ‘’маючых патрэбу'. Параўн.: адпачываючы — адпачывальнік, адпачыннік, выступаючы — выступоўца, множымае—множнік, жадаючыя — ахвотнікі, ахвотныя, млекакормячыя — сысуны (як паўзуны, грызуны), пачынаючы — пачатковец і інш., а таксама сказ з кадыфікаванымі назоўнікамі: Паэт аказаўся не толькі завяршальнікам цэлага этапу ў развіцці беларускай культуры, але і пачынальнікам новага (У. Гніламёдаў).
324
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
/ 1. Задача заводскіх інжынераў і рабочых, у тым ліку і маладых,— забяспечыць якасны выраб кабін. I пры гэтым, звярніце ўвагу, адначасова павысіць аб'ёмы выпускаемай [выпуску] прадукцыі. 2. Аднойчы быўугаспадарцы нейкі правяраючы [правяральнік]. 3. Летась, напрыклад, 40 тысяч чалавек, якія запасліся пропускамі на ЦТ, увогуле не прыйшлі на тэсціраванне, a 10 працэнтаў прайшоўшых [удзельнікаў] цэнтралізавана^[га] тэсціраванн^ія] не прыйшлі па свае сертыфікаты.
4.5. Дзеепрыметнік замяняецца дзеепрыслоўем (спосаб прыдатны для праўкі дзеепрыметнікаў незалежнага стану): Прыехаўшая сёння на фірму камісія працавала ў бухгалтэрыі', праўка: Прыехаўшы сёння на фірму, камісія працавала ў бухгалтэрыі; Праязджаючая побач з магазінам машына раптам затармазіла; праўка: Машына, праязджаючы побач з магазінам, раптам затармазіла. Трэба таксама ўлічваць, што прапанаваная замена можа быць зроблена без уплыву на сэнсавы і стылістычны бок выказвання толькі тады, калі дзеепрыметнік выкарыстаны ў множным ліку або ў жаночым ці ніякім родзе адзіночнага ліку, бо ў мужчынскім родзе адзіночнага ліку ўзнікае аманімія формаў дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя, напр. Праязджаючы побач з магазінам аўтамабіль раптам затармазіў і Аўтамабіль, праязджаючы побач з магазінам, раптам затармазіў.
/ 1. Зямельны ўчастак у вёсцы, плошча якога перасягае 25 сотак, наследнікі, пражываючыя [пражываючы] ў горадзе, могуць атрымаць на праве арэнды. 2. Як затым расказвалі відавочцы, прысхаўшая нв меецв здарэння спецслужба [спецслужба, прыехаўшы на месца здарэння,] доўга не магла разабрацца, што належыць да матацыкла, а што да цела незадачлівага байкера.
4.6. Дзеепрыметнікавы зварот замяняецца даданай часткай са злучальным словам які (што): Цяжка нават ахапіць кола ўсіх паступіўшых да нас пытанняў, меркаванняў, сумненняў, выказаных з нагоды зместу гэтага дакумента. Праўка: Цяжка нават ахапіць кола ўсіх выказаных з нагоды зместу гэтага дакумента пытанняў, меркаванняў, сумненняў, якія паступілі да нас. / 1. Такога вясёлага і дружнага смеху, раз пораэ перарастаючага ў [які разпораз
перарастаў у] рогат, сцены бальніцы дасюль не чулі. 2. Але статыстыка сведчыць, што сумы знятыхгрошай памяншаюцца, людзі пачалі больш пакідаць сродкаў на рахунках, тым самым выказваючы свой давер банкам, праводзімай імі працэнтнай палітыцы [банкам і працэнтнай палітыцы, якая праводзіцца імі]. 3. На жаль, у самы зручны для гледачоў час гоняць на нашым тэлебачанні стаўшыя ўже абрыдлымі серыялы, якія [серыялы, якія сталі ўжо абрыдлымі і\ нічога станоўчага людзям не даюць: секс, забойствы, «мыла».
4.7. Дзеепрыметнік замяняецца дзеясловам, аднаслоўным сінонімам ці апісальным выразам: развіваючыяся краёны — краіны, якія сталі на шлях
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
325
развіцця; глядзець еумуючым позіркам — глядзець сумна (тужліва), верцячаяея пліта — паваротная пліта.
1.3 гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, таму што культ Сонца не быў дамінуючым [дамінаваў] у складаным комплексе святочных рытуальнаабрадавых дзеянняў на Масленіцу. 2. Яшчэ адзін абнадзейваючы прыклад [прыклад для надзеі]. 3. Таму стварэнне ўмоў для раскрьіцця і рэалізацыі творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу падрастаючаеа [маладога] пакалення ўваходзіць у Беларусі ў лік галоўных дзяржаўных прыярытэтаў. 4. Колькасць функцыянуючых [устаноўленых або (у залежнасці ад сэнсу) спраўных] банкаматаў нагэтуюждату— 1772.
4.8. У рэдкіх выпадках дзеепрыметнік, які не мае вялікай сэнсавай нагрузкі, можна апусціць: Паставілі лаўку паміж дзвюма р&етучымі елкамі. / 1. Прыбыўшыя гюдраздзяленні [Падраздзяленні] МНС эвакуявалі з гандлёвага
цэнтра 300 чалавек — пакупнікоў і прадаўцоў. 2. Запрашаем таксама ўдзельнічаць у праводэімых н&мі [нашых] семінарах па шырокім укараненні ТНПА — іх адбылося ўжо больш за 30.3.3 пункту гледжання аб'ёмаў праводзімых аперацый большасць картак выкарыстоўваецца пакуль не вельмі эфектыўна — у асноўным для таго, каб зняць зарплату праз банкаматы і аддзяленні банкаў.