Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
^ 1. He пазней [чым за] 15 дзён з дня звяртання [звароту] работніка наймальнік павінен выдаць ямуіншую працоўную кніжку з надпісам «Дублікат». 2. Сёння невялікія аднапакаёвыя кватэры амаль ва ўсіх мікрараёнах сталіцы прадаюцца не больш X [якза ці чым за] 4245 тысяч долараў.
6. Існуюць канструкцыі, якія літаральна патрабуюць выкарыстаць пасля вышэйшай ступені параўнання толькі пэўны сінтаксічны сродак: ніжэй месца ўпадзення ракі — ніжэй ад месца ўпадзення ракі, аўтар больш за 30 артыкулаў — аўтар болым як 30 артыкулаў; з ’яўляецца аўтарам больш за 30 артыкулаў — з ’яўляецца аўтарам больш як (чым) 30 артыкулаў.
/ 1. У.Ліўшыц працуе дырэктарам Горацкага гісторыкаэтнаграфічнага музея, з'яўляецца дацэнтам кафедры маркетынгу і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, аўтарам больш [як] дваццаці кніг па гісторыі і краязнаўстве. 2. Самае сумнае, што праз 7 гадоў хлопец зноў трапіў да нас з траўмай нырца, прычым на гэты раз ён траўмаваў пазваночнік крыху вышэй [ад] раней пашкоджанага ўчастка.
7. Форма вышэйшай ступені параўнання ўваходзіць у склад канструкцый больш за тое і менш за тое, у складзе якіх павінна захоўвацца нарматыўная форма (не больш, менш тагоў
^ 3 іншага боку, дыскусія выявіла, што ў Беларусі ёсць людзі, якія катэгарычна не прызнаюць існавання самастойнай беларускай мовы і, больш за тое, неўхваляюць любых практычных крокаў, скіраваных на яе развіццё (С. Запрудскі); Больш за тое, наогул няма падстаў меркаваць, што трохразовае харчаванне карыснае; Больш за тое, у снежні толькі выйшлі на рынак...
^ 1. Больш таго [за тое], мы пайшлі па шляху далейшага ўдасканалення сістэмы харчавання салдатаў. 2. Прамысловая група — беларуская амаль на 85 працэнтаў, a па прадуктах харчавання — і теее [за тоё] больш, на 88 працэнтаў. 3. УБеларусі гэтая «пляма» займае дзесяць працэнтаў тэрыторыі, на Украіне — 0,3 працэнта, а ў Расіі і теее [за тое] меней — каля 0,002 працэнта з улікам радыеактыўных плошчаў, якія з'явіліся пасля ядзерных выбухаў на Урале.
8. He выкарыстоўваецца форма вышэйшай ступені параўнання з прыстаўкай па: ^болей, ^меней, ^глыбей і пад.
ззо
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
/1.3 самарэгуляваннем паскладаней [трохі (або крыху) складаней] будзе — спатрэбяцца месяцы 23. 2. Дзенебудзь на гародзе мы раскладвалі вогнішча, кідаліўяго патроны і міны, а самі, колькі мелі сілы, ляцелі як падалей [мага далей] і хаваліся за ўзмежкам ці вялізным валуном. 3. А Пеця адводзіў пагляд і ішоў куды падалей [кудынебудзь далей].
9. Найвышэйшая ступень утвараецца далучэннем прыстаўкі най да формы вышэйшай ступені (сінтэтычная форма) і слоў найбольш, найменш да прыслоўя (аналітычная форма): найбліжэй, найгорш, найбольш складана. ✓ Такіх уцекачоў было найбольш (Я. Брыль); У кожнага чалавека ёсць тое, пра што найбліжзй успамінаецца, пра што найлепш расказваецца, што хаваецца надалей, як хавае мая маці сувой кужэльнага, тонкага, свае работы палатна (В. Адамчык); Найверагодней, што ён [Кейстут] вымушаны быў выступаць у двух абліччах: перад праваслаўнымі — як праваслаўны, перад язычнікамі — як язычнік (М. Ермаловіч); Рэчы — апошняе цела людзей, якое жыве найдаўжзй (А. Разанаў).
Значэнне найвышэйшай ступені набываюць канструкцыі са спалучэннем сінтэтычнай формы вышэйшай ступені параўнання і слоў сама, за ўсё (за ўсіх), за іншыя (за іншыхў. сама лепш, вышэй за ўсіх, лелш за іншых. He рэкамендуецца ў такіх канструкцыях выкарыстоўваць сінтэтычную форму найвышэйшай ступені параўнання: наывышэй заўсіх.
^ Сама горшззаду: глытаеш пыл, якгар які (I. Пташнікаў); Смачнейзаўсёраспараны гарох (П. Панчанка); Раней за ўсіх прысніцца пеўням дзень (М. Танк). Больш за ўсё прыходзіла тых, хто люта ненавідзеў новую веру (Л. Дайнека); Пан пераменчыва лічыў вышэй за іншыя формы мастацтва то музыку, то драму, a то балет, і ў сувязі з гэтым той частцы яго студыі ад яго больш за іншых пападалася бізуноў (3. Бядуля); А мне павучка шкада, калі выбіраць, то лепш ён, чым надакучлівыя мухі, якія і ў кубак з малаком спікіруюць, і ў талерку з супам запаўзуць, і, што горш за ўсё, — раніцай, на самым досвітку, разбудзяць (В. Праўдзін).
Значэнне найвышэйшай ступені маюць таксама прыслоўі найперш і перадусім (апошняе не кадыфікавана ў СБМ).
^ Аднак найперш у дыстанцыйнай адукацыі вядучая роля належыць самаразвіццю асобы (фарміраванню ёюўласнай свядомасці і самастойнасці) у працэсе вучэбнай дзейнасці, якая разгортваецца як канструктыўны дыялог ці, хутчэй, палілог яе саўдзельнікаў (В. Праскаловіч); Паэтычны маналог Разанава вабіць нечаканай парадаксальнасцю і таямнічасцю, словы паэта не толькі называюць прадметы, з'явы і працэсы жыцця, а перадусім пераствараюць даўно і надзейна складзеную практычным розумам чалавецтва інвентарызацыю каштоўнасцяў (У. Калеснік); Дасціпнае выкарыстанне прэсупазіцыі, як і ўсякага твора мастацтва, грунтуецца перадусім на пачуцці меры, на ўзважаным і збалансаваным адчуванні сітуацыі маўлення, на тонкім успрыманні настрояў, ведаў, псіхалагічнага стану слухачоў, агульнай атмасферы, ці аўры,уякой разгортваюцца маналагічныя або дыялагічныя акты (Б. Плотнікаў).
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
331
/ 1. Восень нвббольш за ўсё праяўляе сябе ў кастрычніку. 2. Ўсяго даўжэй—з абложнай скрухі восень, ўсяго цяжэй — згінацца пад гарбом надзей, чакання ці расчаравання... (у вершаваных радках пасля першай праўкі ліквідуецца непажаданае выкарыстаннеў на пачатку сказа і пасля коскі:Заўсёдаўжэй—забложнай скрухі восень, заўсё цяжэй...; аднак першая словаформа ўсё ж прыметнік, а не прыслоўе і патрабуецца аўтарскае ўдасканаленне звора: Даўжэйшая заўсё...).
§ 86. Асаблівасці некаторых словаформаў прыслоўяў
1. Існуе значная колькасць прыслоўяў, якія адрозніваюцца ўтваральнымі сродкамі, акцэнтуацыяй і інш., што дае аўтару шырокія магчымасці словаўжывання ў залежнасці ад сэнсу і мэты выказвання: трохі — троху (разм.), трошкі — трошачкі (разм.) — трошачку (разм.) — трошку (разм.ў раніцай — раніцой, ледзь — ледзьледзь — ледзьве, крыху — крышку — крышачку, уначы —уночы, сумысля і сумысна і інш.
2. Некаторыя прыслоўі з прыстаўкай па маюць варыянты з суфіксамі аму і ы: падзіцячаму і падзіцячы, пажаночаму і пажаночы, пасабачаму і пасабачы і інш. Параўн. выкарыстанне розных суфіксаў у адным творы. ✓ Паюначы захоплена я сачыла за кожным крокам той жанчыны, і дзіўна — ніко
лі чамусьці не страчала поруч з ёй мужчыны — яе мужа і бацькі яе сына; I, мусіць, не ўсякі зразумеў бы, будучы некалі паюнацку закаханай у тую жанчыну, цяпер гэтакжа чыста і святалюбіла я і Каіпава, звязваючы яго жыццё няйнакш як з жыццём жанчыны, прызначанай яму мною ж самою (А. Васілевіч).
3. Прыслоўі недзе і некалі (калькі рускіх прыслоўяў негде і некогда), як і займеннікі некага, нечага, нехарактэрныя для беларускай мовы, яны замяняюцца канструкцыямі няма дзе, няма калі: Больш шукаць недзе [няма дзе]; Некалі [Няма калі] з вамі гаварыць.
/ 1.—Некалі [Няма калі],— коратка адказваў Хведар Іванавіч.— Я і так са сваімі абавязкамі спраўляюся. 2. На фэсце гаспадыні быле некалі [не было калі], аднак яна паспела заўважыць, што ў Лельчыцкім раёне чацвёра такіх жа маладых хлопцаў заняліся агратурызмам і ўжо дасягнулі значных поспехаў, і атрымліваецца ў іх вельмі цікава.
4. Адрозніваюцца ўжываннем прыслоўі, утвораныя далучэннем прыназоўніка ў да склонавых формаў лічэбніка. Прыслоўе ўдвух мае значэнне ‘ў колькасці двух мужчын’, удзвюх — ‘у колькасці дзвюх жанчын’, удваіх — ‘колькасцю ў дзве асобы рознага полу або істоты ніякага роду’. Прыслоўеўт/;ох мае значэнне ‘ў колькасці трох чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын)’, прыслоўе ўтраіх — ‘колькасцю ў тры асобы (рознага полу) або істоты (ніякага роду)’. Такія ж адрозненні назіраюцца ў парах: учатырох — учацвярых, упяцёх — упяцярых, ушасцёх —ушасцярых, усямёх —усемярых, увасьмёх—увасьмярых,
332
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
удзевяцёх — удзевяцярых, удзесяцёх — удзесяцярых. Названыя прыслоўі ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы (у ТСБЛМ не маюць стылістычных памет).
^ А ўдвух яны [Чунглі з братам] праз пяць год будуць мець цэлых тры тысячы долараў! (Я. Маўрў.Дзвежабінкаўскія дзяўчынкі, якія, вядома, не такіязнакамітыя, як пісьменнікі Ільф і Пятроў, але ж у сваім юным узросце зрабілі вельмі шмат удзвюх; Жнуць удваіх, маціз сынам (I. Мележ); Глядзеліўтрох на гэты сшытак і ўсё разгледзелі да нітак. Iхлопцы тут пасябравалі... (Я. Колас); — Мсціслаў, Пятрок Ясюкевіч, Мацей Біскуповіч, Усяслаў Гоыма... ну, і я. Мы ўпяцёх узяліся за людзей, якіхведалі (У. Караткевіч).
/ 1. Валянціна засталася ўдваіх [ўдзвюх] з маці. 2. ...Выехалі ў зімнім вазку ўпяцёх [ўпяцярых]. Маці, Франс, Майка, малодшая сястра Наталля і Стась, самы малы з усіх. 3. Дзеці ляжалі ўтрох [ўтраіх] і плакалі. Галька моцна, з усхліпамі, Петрык — крыху цішэй, час ад часу пераходзячы на гучныя ўсхліпы, а Валька — амаль моўчкі.
7. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ СЛУЖБОВЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
§ 87. Формы і ўжыванне прыназоўнікаў
Прыназоўнікі служаць для выражэння падпарадкавальных адносін паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэннях або сказах.
1. Прыназоўніку ў становішчы перад словам, якое пачынаецца зу, пераходзіць у ва: ваўсіх, ваўніверсітэце, ваўзросце (параўн: у многіх, у Францыі, у В ’етнамё).
V Люблю зіму з яе марозам, што вокны прыбярэ ва ўзор, і белы снег, што, укрыўшы поле, ірдзее бляскам ясных зор (К. Буйло); На даляглядзе, у самым канцы пакручастай дарогі,— сонца, а на дарозе, ва ўсю яе даўжыню,— мы, людзі... (А. Разанаў); А мне разлука студзіць скронь — не захліпнуцца б ва ўспаміне... (Р. Баравікова); Я чуў у гранні гэтым матыў «Світальны сон», з мелодыкай Сусвету гучаў ён ва ўнісон (3. Марозаў).
У становішчы перад словамл/не замест ва ўжываецца ўва: yea .йне. Такі ж варыянт прыназоўніка можа выкарыстоўвацца перад займеннікаміусіх, усім: yea ўсіх, yea ўсім.
✓ Жыве ўва мне кожнае слова маміна (Р. Барадулін); Сэрца сусвету б'ецца ўва мне (А. Разанаў); Але на тое і кубінская сям'я, каб yea ўсіхусё было агульнае: вопратка, ежа, жонкі... (А. Брава).
/ 1. Наша моладзь, у тым ліку школьнікі, актыўна задзейнічана М [ў] добраўпарадкаванні горада, помнікаў, шэфстве над ветэранамі вайны і многіх іншых акцыях. 2. Няўжо ты запомніў, хто і ў^ што быў апрануты? 3. Пасля гэтай