• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    307
    2.	Суфікс ір (ыр) выкарыстоўваецца ў наступных выпадках:
    •	калі без названага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў: буксіраваць — буксаваць, паніраваць — панаваць, фарміраваць — фармаваць і інш.;
    ^ РуневічзБутрымам «буксіравалі»кампаньёнаўроўнадаканцазашасу(Я. Брыль); Аднаго разу ён заехаў не ў той двор, буксаваў у гурбах, блытаўся ў праездах і арках, а затым ледзь адтуль выдраўся (М. Южык); Праз гэта і дзякуючы гэтаму лагічна прыходзіш да высновы пра разбурэнне шматвяковай вясковай цывілізацыі, акцэнтуеш увагу на пэўнай духоўнай дэградацыі нацыі, бо якраз ва ўзаемаадносінах з прыродай, з зямлёю, з побытам фарміравалася духоўнасць народа (С. Андраюк); Фармавалі пасудзіну на нажным або ручным ганчарным крузе.
    •	калі дзеяслоў без ір (ыр) страчвае семантычную акрэсленасць: гарманіраваць, курыраваць, лакіраваць, шакіраваць',
    >Z Ствараецца поўнаеўражанне, што самалёт пікіруе (А. Макаёнак); Лавіруючы паміж накрытым сталом і ў беспарадку пастаўленымі крэсламі, ён [Павел] выйшаў з залы, падышоў да дзвярэй спальні, адчыніў дзверы і, знайшоўшы позіркам сярод жанчын Людмілу Макараўну, маргнуў ёй, каб яна выйшла да яго (Л. Арабей); Савецкія газеты аперыруюць новымі маўленчымі формуламі, якія перайначваюць традыцыйныя ўяўленні пра зямлю як свой, уласны скарб (В. Самусевіч); Апошнімірэпеціравалі дуэтныя сцэны (Т. Мушынская).
    S 1. Дарэчы, згодна з новай рэдакцыяй правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, у наступным сезоне 2015 года тэрміны забароны на лоўлю шчупака будуць павялічаны і дыферэнц[ыр]аваны. 2. Хірургі апер[ыр]авалі і дзяцей, і дарослых.
    •	калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: аксідзіраваць, капіраваць, манціраваць, парафіраваць, зандзіраваць.
    *7 Мы радаваліся, калі паўмесяца назад над горадам пачалі баражыраваць «харыкейны» — падмога! (I. Шамякін); Чырвоны, ён [Берасневіч] вельміўдала скапіраваў Пірагоўскага і выказаў яго тонам, урачыста, як быццам зрабіў надзвычайнае адкрыццё (У. Караткевіч); Калі ў празаічным, асабліва немастацкім, тэксце прзваліруюць граматычныя тэкстаўтваральныя сродкі, то ўпаэтычным на першы план выступаюцьлексічныя сродкі (А. Станкевіч); Беларусь і Расія парафіравалі генеральны кантракт на асноўны аб'ём будаўніцтва Беларускай АЭС.
    3.	Некаторыя дзеясловы кадыфікаваны з дзвюма формамі: акупаваць — акупіраваць, калькаваць — калькіраваць, праграмаваць — праграміраваць і інш.
    ч/ У параўнанні з ведамаснымі выданнямі часопіс валодае куды большай здольнасцю актыўна акумуліраваць грамадскія ідэі часу, прыцягваць да сябе ўвагу чытача (М. Мушынскі); А паэтыў бары змігруюць, келіхі атрутныя цалуюць... (В. Шніп); Зараз Аляксандра Гайдук вядзе аўтарскую тэлепраграму, прадзюсуе амаль што ўласны тэлеканал і здаецца цалкам задаволенай справамі.
    308
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    Вылучаныя ў прыкладах дзеясловы маюць дыспазітыўныя формы: акумуляваць і акумуліраваць, эміграваць і эмігрыраваць, прадзюсаваць і прадзюсіраваць.
    / Так, напрыкладў каліўтраўні 1992 год^[а\ тагачасны 'ў^таршыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч адмовіўся парафіраваць пагадненне аб калектыўнай бяспецы з Расіяй, то блок «Беларусь» паспяхова шантаж[ыр]аваў яго магчымым будучым рэферэндумам, на які мела выносіцца пытанне аб дзяржаўнасці расійскай мовы (дзеяслоў шантажыраваць у СБМ кадыфікаваны з суфіксам ыр).
    4.	Працэс няспыннага папаўнення мовы запазычаннямі вымагае ад рэдактара пастаяннага аналізу выкарыстаных аўтарамі дзеясловаў, бо яны не адразу трапляюць у слоўнікі (прыведзеныя ніжэй дзеясловы на сёння не кадыфікаваны СБМ).
    ✓ Сёння мантажуецца і ў першым паўгоддзі запрацуе лінія па перапрацоўцы насення рапсу; А вось бакавыя дарогі і тут практычна «нічыйныя», і, каб чысціць іх ад снегу і грэйдзіраваць, сельвыканкаму даводзіцца круціцца.
    5.	Могуць узнікаць памылкі пры выкарыстанні дзеясловаў з фармантам ава. Ён ужываецца тады, калі ў форме 1й асобы адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на ую\ абнародаваць (абнародуюў даследаваць (даследую), дзякаваць (дзякуюў камандаваць (калшндуюў пакутаеаць (пакутую) і г. д. Параўн. у зваротным дзеяслове: здзекавацца (здзекуюся) і ў аддзеяслоўных назоўніках: даследаеанне, расследаванне, камандаванне.
    ✓ Памажы, каб не гэтак пакутаваў сын, маладзейшы тут самы з ахвяр (М. Аўрамчык); Рагуля не падзяляе штучна літаратуру на вясковую і гарадскую, а заклікае даследаваць яе чалавеказнаўчы, гуманістычны ўзровень (М. Мушынскі); Камандаванне брыгады адвяло свае атрады за Гарэлае балота (I. Чыгрынаў).
    ✓ 1. Людзіўжо напакут[а]валіся досыць. 2. Злачынца забіваў і гвалтаваў, рабаваў і здзек[а]ваўся з ахвяраў, ён звёў са свету дзясяткі чалавек, а яго прызнаюць нармальным? 3. Узялі б мадэль, скапір[а]валі б. 4. Замест звычайных пацукоў, мышэй і мушакдразафіл у лабараторыях даслед[а]валі б штучна выведзеных «жыўцоў» (жывёламі назваць іх не выпадае, бо невядома, якія гэта будуць арганізмы). 5. Тракціршчыктым часам незмаўкаў — то каманд[а]ваў сарваным голасам, то ўгаворваў амаль ласкава.
    6.	Суфікс іва (ыва) ужываецца тады, калі перад ім ёсць збег зычных з апошняй л, н або р: падтрымліваць, скормліваць, праветрываць. Як можна заўважыць, пры ўтварэнні формаў незакончанага трывання адбываецца чаргаванне зычных: б —» бл, п ^ пл, м —+ мл, в —* ўл (зарубіць — зарубліваць, абумовіць — абумоўліваць).
    ^ Гэта хмара насупліваецца, як бы згушчаецца, чарнее, і раптам грымне гром, і з яе ўмомант пасыплецца дождж (I. Грамовіч); Выясніваўся дзень (Н. Мацяш); адыгрываем тэатр аднаго акцёра / перад сабой (Н. Артымовіч);
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
    309
    Яе нячастыя прыходы сагравалі і адамашнівалі непаглядныя часовыя прытулкі (Г. Каржанеўская); Вяскоўцы ледзь паспяваліўпраўляцца з соткамі—прамарудзіш нават гадзіну, і зямля так выветрываецца, што ўвачавідкі становіцца сухой, непамысна ў такую насенне кідаць (А. Бутэвіч); Пакуль адчэпліваўся (давялося скідаць рубашку), пакуль разблытваўлёскі, закідваў вудачкі, Антон аднаго за адным выцягнуў яшчэ двух карасёў — большых, чым тыя два (П. Місько).
    7.	Суфікс ва ўжываецца тады, калі перад ім няма збегу зычных або збег зычных заканчваецца не на л, н, р: падпісваць, загадваць, накладваць, наладжваць, адмахвацца, спалоскваць, падсіньваць.
    ✓ Нашто мне падхалімам быць, крывіцца, і ў хмары ўрэзвацца чырвоным буслам? (Я. Пушча); Тое, штоўяснаелетапазвоньвалазялёнымізваночкамінатонкіхгалінках дрэў, разлеглася цяпер пульхным стракатым дываном назямлі (М. Паслядовіч); Пасля мы перапісваліся, віншавалі адзін аднаго паштоўкамі на святы, абменьваліся пасылкамі (В. Дайліда); жыўлюся немажлівасцю / цвікі / нацзльваюцца / упартая anopa (А. Разанаў); 3 нечага акна прабіваўся на вуліцу гоман, павісквалі жанчыны (П. Васючэнка); Пасцелі засмоктваюць багнайганебнай (Р. Семашкевіч); Разгледжаныя відавыя найменні не вычзрпваюць лексічных сродкаў, якія ўжываліся ў старажытнасці для абазначэння прадстаўнікоўжывой прыроды (А. Булыка).
    / Паралельна з «разрулХ[ь]ваннем» сітуацыі неабходна змяніць лад жыцця.
    8.	Калі інфінітыў закончанага трывання заканчваецца на іць, яць з папярэдняй галоснай, то ў форме незакончанага трывання перад суфіксам ва замест і пішацца й: удастоіць — удастойваць, загаіць — загойваць, перасеяць — перасейваць.
    ✓ Аўтар высмейвае ўсё яшчэ непераадольныя скептычнапаблажлівыя адносіны да дзіцячай літаратуры як да з'явы нібыта другараднай, слушна гаворыць пра шкоду вузкапедагагічнага, спрошчанага падыходу крытыкі да літаратурнага працэсу (М. Мушынскі); даведваюся кошты/на сваім / настойваюць паўторы/ вечнылішак (А. Разанаў); Шчанятакжа пачалі выпойваць малаком (А. Бутэвіч).
    ,/ Праўда, у выніку большасць з ахвотных адсеХ[й\валася па розных прычынах:хто па ўзросце не падыходзіў, хто жыўузусім іншым раёне.
    9.	Перад суфіксамі ва, іва, ыва пад націскам захоўваецца або аднаўляецца о: адпрошвацца (просьба), расслойвацца (слойў надойваць (дойка); параўн.: аплачваць (плата).
    ч/ Начамі былі першыя марозы, але ў палях мала было ім што замарожваць — восень была сухая (К. Чорны); Будзе пад столлю на павуцінні ў кутку мёртвая муха разгойдвацца на скразняку (А. Мінкін); Цяжар вызвалення распроствае нашы паставы (А. Разанаў); Бліскучыя шчыты пяюць, кожны naсвойму іўсе адно, а ў Алесевай памяці, нібы хваля на хвалю, то нагрувашчваецца, то зноў раскочваецца былое... (Я. Брыль); Таму не хачу мітусіцца, выпрошваць у часу выгод... (3. Марозаў).
    зіо
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    / 1. Пярэдняе кола веласіпеда нам%[о]твае на сябе дарогу, а ўзбоч яго бяжыць, a то і трапіць пад самы след цень настаўніка. 2. Але варта памятаць, што аддзеленую рошчыну трэба рэгулярна «падк)([о]рмліваць» мукой, вадой і мёдам або цукрам. 3. А колькі часу затрачваем на абіванне парогаў розных гаспадарак і ўстаноў, вымХ(.о]льваючы камбайн. 4. Калі гэтыя прадукты з'яўляюцца ў продажы, выстр^[о]йваюцца даўжэзныя чэргі, прычым як у дзяржаўных крамах, так і на рынках. 5. Калі ў нас умовы і прырода дазваляюць вьірў([о]шчваць гэтую смачную і карысную для здароўя ягаду, то чаму б гэта не рабіць? 6. Каша ад)([о]рвалася грашыма, і пры гэтым людзі выказвалі свае зычэнні ў адрас нованароджанага.
    10.	Фармант оўва (ёўва) ужываецца ў дзеясловах, якія ў закончаным трыванні заканчваюцца на аваць (яваць): занатоўваць, абсталёўваць.
    у/ Спраўнік. Усё былое вялічча прыйшлосязагнацьу казінырог ідапасоўвацца да новага часу і новых людзей (Я. Купала); Ухопіш ты. Другі возьмецца, а іншыя — цыгарку ў губы ды паплёўваць! (I. Мележ); Рыгор Іванавіч прапаноўваў выпіць, але я адмаўляўся, імы сядзелі на кухніі гаварылі (В. Шніп); Акрыленыя нечаканым для сябе адкрыццём, усе Мары навыперадкі сталі прапаноўваць сябеўразведчыкі (А. Масла).
    11.	Сустракаюцца варыянты формаў дзеясловаў незакончанага трывання з рознымі суфіксамі: адчапляць — адчэпліваць, атрымліваць — атрымоўваць, запрашаць — запрошваць, накладаць — накладваць, падслухваць — ладслухоўваць і інш. Напрыклад, у сказе: Жанчыны з кветкамі праштурхваліся да салдат — дзеяслоў незакончанага трывання праштурхвацца мае раўнапраўную кадыфікаваную форму праштурхоўвацца. У сказе: Хлопцы выхопвалі чарговую ахвяру з ланцуга, цягнулі да міліцэйскіх машын, не звяртаючы ўвагі на крыкі жанчын і дзяцей — дзеяслоў выхопваць, відаць, выкарыстаны аўтарам замест кадыфікаванага выхопліваць, каб пазбегнуць гукавых паўтораў у форме множнага ліку прошлага часу выхоплівалі.