Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
✓ Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, яна [Я. Васілеўская] паступіла на завочнае аддзяленне Маскоўскага мастацкага ўніверсітэта, дзе вучылася пяць з паловай гадоў (В. Шніп); За гэтыя два з палавінаю дзесяцігоддзі мы адкрылі каля 50 новых імён.
S 1. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 5352,3 тыс. рублёўі] або 360,5 долараў ЗША. 2. За апошні час грамадскі статак тут зменшыўся амаль у два з паловай разХІы], але моцныя сялянскія падворкі паранейшаму трымаюць кароў. 3. Тым больш што запасы гліны дазваляюць павялічыць вытворчасць у два з паловай разў([ы].
§ 77. Спалучэнне колькасных і зборных лічэбнікаў з назоўнікамі
1. Колькасныя лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры (і састаўныя, якія заканчваюцца на два, дзве, тры, чатыры) у назоўным і вінавальным склонах патрабуюць ужывання назоўнікаў з канчаткамі і, ы і залежных прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў і займеннікаў з канчаткамі ія, ыя (ы, еў. чатыры метры, дваццаць тры хворыя, трыццаць два вучні, сорак чатыры ачкі; тры першыя класы, дзве паўгадавыя справаздачы, шэсцьдзесят тры дарожна
296
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
транспартныя здарэнні, дзве вашы праблемы, тры свае канспекты. На гэтыя формы не ўплывае род залежных назоўнікаў: тры новыя сталы і тры новыя парты.
✓ Страшэнная санлівасць апанавала мяне, бо за гзтыя тры дні паходу дужа змарыўся фізічна (пад'язджаць на двухколцы забараняюць, трэба ісці пехатою) (М. Гарэцкі); Чатыры вялікія чорныя лодкі адна за адной чырканулі насамі па пяску (Я. Брыль); Дзіўныя бываюць сны. Гэты мой сённяшні амаль дакладна паўтарыўтое, штоздарылася дваццаць двагады назад (I. Шамякін);Дво белыя яйкізнізу відаць, бо гняздзечка вельмірэдзенькае (I. Навуменка); Тры маўклівыя стрзльбы праважаюць мяне (А. Коршак); Два пустыя вядры ў руцэ — ішла па ваду (В. Карамазаў); Два вялікія акны, скругленыя ўверсе, былі каламутныя ад пылу і цёмныя — на вуліцы быў вечар (У. Сцяпан).
/ 1. Дзякуючы фальшываму вэксалю на суму 2 мільёнУДы] долараў, нібыта выдадзенаму ёй бацькам, Кэсі атрымала пазыкі ў розных банках на агульную сумуад 10млнда20млндолараў. 2.Два маХ[е] таварышыўзрадаваліся. 3. Сёння ў імправізаванай стайні Беларускага грамадскага аб'яднання верхавой язды і іпатэрапіі тры навучаныХМ для працы з дзецьмі кані — Запаветны Поспех, Мадлен і Арцём. 4. Пайшлі ў партызаны і тры ВаліныХ браты.
Прэзентаваныя ў тэкстах СМІ заменнікі канструкцый ‘залаты медаль’ і ‘сярэбраны (срэбны) медаль’ словы золата і серабро (срэбра) пры кіраванні лічэбнікамі 2, 3, 4 таксама маюць канчатак ы: два золаты, тры срэбры. / На рахунку малодшых грацый чатыры ўзнагароды: «серабро» ў камандным спаборніцтве, а таксама два «серабрХЫ» і адна «бронза» ў асобных відах (тут парадавалі Марыя Трубач і Настасся Рыбакова.—Аўт.).
Прыметнікі і дзеепрыметнікі ў адасобленых канструкцыях маюць тыя ж формы, што і іншыя залежныя ад лічэбніка словы: чатыры выійынныя дамы, здадзеныя ў чэрвені...
^ 1. Ужывайце штодня хоць бы 4 прадукты, багатыХ[я] на біяфлаваноіды: чарніцы, цыбулю, часнок і зялёны чай. 2. Два самыя высокія каэфіцыенты інтэлекту IQ, калінебудзь зафіксаваныХМ чалавекам, належалі жанчынам.
Ацэначныя азначэнні добры, поўны, цэлы,які і некаторыя іншыя ў становішчы перад лічэбнікамі два ўдзвё), тры, чатыры, паўтара, паўтары ў маўленчай практыцы сустракаюцца ў формах і назоўнага, і роднага склонаў.
✓ Таму што людзі, мы, у гэтым выпадку спазніліся з дапамогай. На добрыя тры з паловай стагоддзі (У. Караткевіч); Няміразгасіўсвечкі, потым, якбыў, скінуўшы толькі боты, лёг на коўдруза добрыя чатыры футы ад Чорнай (М. Клімковіч); Пасля — паўза на цзлыя чатыры месяцы, a 22.111.1938га — «заявленйе» на імя начальніка аператыўнай групы «куста», падпісанае вязнем белацаркоўскай турмы (Я. Брыль); He дужа складаная гэта справа, хоць ілічылася чыста мужчынскай,— забуртаваць якія два вазы бульбы (В. Быкаў); Потым — на цягнік. He — лепш на самалёт. I праз якія паўтарыдзве гадзіны ён апынеццаў Таліне (Ю. Станкевіч).
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
297
^ Я калі варухнуў снапы, дык мышэй цэлых дзве плоймы і яшчэ маленькая плоймачка бяжыць ззаду (К. Чорны); Цзлых тры тыдні я быўзаняты пякельнай працай іне могпільна сачыцьзазлачыннай дзейнасцю майго канкурэнтаЛіна (А. Мрый); Струна шашы пасля моста ўразаласяўлес і праглядалася на добрых паўтара кіламетра (М. Южык); Ісці трэба было добрыхтры кіламетры.
2. Пасля колькасных лічэбнікаў ад пяці і больш (акрамя састаўных, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры) залежныя словы ставяцца ў родным склоне множнага ліку: васямнаццаць этапаў, пяць ампер, восемдзесят рабочых.
✓ Ён [Архіп] ізноў зацягнуўся, вылаяўу думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх, сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькігадоў назад (М. Гарэцкі); — Уюноў сушаных нізакдзесяць будзе... — падумаў нарэшцеўголас бацька (I. Мележ); Стаха абступіліпяць ці шэсць мужчын (Б. Пятровіч); Упанядзелак выканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду ўхваліў праграму «стэндбай» для Беларусі ў аб'ёме каля 2,46 мільярда долараўЗША тэрмінам на 15 месяцаў.
3. Лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага або ніякага роду, абедзве — з назоўнікамі жаночага роду: абодва практыкаванні, абедзве лініі. Калі ў сказе гаворка ідзе пра асоб мужчынскага і жаночага полу, ужываецца лічэбнік абое: За выкананне плана адказвалі абое (напрыклад, слесар і зборшчыца).
✓ У віленскіх выданнях сустракаюцца абодва тыпы напісанняў... (I. Гапоненка); 3 адчыненай грубкі нас абодвух абдало жарам (А. Каско); Плачуць сын і матка, як бабры, абое (Ф. Багушэвіч); Так і памерлі абое — маці і Максімаў дзед,— не памірыўшыся (I. Чыгрынаў).
f 1. Цярэшкі нездарма называюць сябе багатым[і] дзядулем і бабуляй. Абедвв [Абое] «залатыя маладыя» гавораць на чыстай беларускай мове. 2. У вёсцы Моталь Іванаўскага раёна ад агню не ўратаваліся 72гадовая пенсіянерка і яе 39гадовы сын: шкоднаязвычка аднаго, нажаль, згубіла ебодеух [абаіх]. 3. Мызжонкайебедвв [абое] пенсіянеры, вбебвв [абое] — малалетнія вязні.
4. He спалучаюцца са зборнымі лічэбнікамі назоўнікі жаночага роду і неасабовыя назоўнікі мужчынскага роду: Трое наетаўніц [Тры настаўніцы] запрошаны, Заказалі двее еталоў [два сталы].
/ 1. Цёмным лістападаўскім вечарам мы ўгаварылі малодшую з дваіх [дзвюх] нашых выхавацелек ісці паглядзець таямнічуюз'яву. 2. НотрДам дэ Пары падаеўсуд на актывістак феміністычнага руху Femen — аднуўкраінку і семярых [сем] францужанак — пасля ўчыненай іміўсаборы ў аўторак акцыі, паведамляе Le Figaro.
5. Могуць спалучацца як з колькаснымі, так і са зборнымі лічэбнікамі наступныя назоўнікі:
298
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
• асабовыя мужчынскага роду: два студэнты і двое студэнтаў',
/ Гэта азначала, што бандытызбіраюцца ісціўсе трое (Я. Маўр); Пісьмовыя крыніцы данеслі да нас звесткі пра шасцярых сыноў Усяслава: Барыса, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава і Расціслава (М. Ермаловіч); Праўда, слупняк слупняком, але нечаканае з'яўленне жаніха з двума кунакамі, як мне цяпер здаецца, сталася той кропляй, што пратачыла сцежку да сэрца гордай дачкі дырэктара гастранома (А. Кажадуб); Потым яна [падвода] з ездавым і трыма супольнікамі праплывае міма ярказалацістай скірды саломы — так абазначаўся ў кадры выездулес (У. Мароз). Перавага аддаецца колькаснаму лічэбніку пры спалучэнні з асобамі высокага службовага становішча: тры міністры, чатыры генералы, а не трое міністраў, чацвёра генералаў.
• назвы маладых істот: пяць цялят і пяцёра цялят;
^ Хаця не, вунь там мажная жанчына з трыма дзецьмі, і ўсё! (Р. Баравікова); Прыглядаюся: у логаве двое маленькіх ваўчанят (А. Пальчэўскі); Дарэчы, белы лебедзь прылятае дасюль:летась у пары гэтых грацыёзных птушак быў даволі вялікі вывадак — пяцёра лебедзянятак.
• субстантываваныя: тры ваенныя, трое ваенных.
✓ На аблаву выйшлі перад самым усходам сонца. Чацвёра паляўнічых са стрэльбамі ды яшчэ тры чалавекі з доўгімі жалезнымі кіямі (М. Зарэмба); Кожны год выяўляецца па дватры хворыя на ВІЧ.
6. Множналікавыя назоўнікі маюць наступныя спалучальныя асаблівасці.
6.1. Дапускаецца спалучэнне са зборнымі лічэбнікамі двое, трое, чацвёра; не дапускаецца — з колькаснымі два, тры, чатыры: двое шчыпцоў, трое нажніц (два ці дзве шчыпцы, тры нажніцы — памылковыя выразы).
✓ Двоесутакпадрад наляталі чорныя, ненасытныя nmaxi (М. Л ынькоў); / вось тры коннікі, сцёбаючы пугамі, дзве гадзіны ганялі быка, пакуль не загналіў пустое гумно. Ім удалося зачыніць усе трое варот (У. Караткевіч); Вырашыла спрэчку тое, што па тэхналогіі вырабу размаляваны кактус двое сутак cox, а на трэція — Элачка наклеіла на яго кветкі (Л. Рублеўская).
He трэба пакідаць без увагі сказы, у якіх выкарыстаны кантэкстуальны множналікавы назоўнік (г. зн. у пэўнай сітуацыі ён можа мець адзіночны лік). Напрыклад, у сказе: Марыя Васільеўна скончыла двое спецыяльных курсаў, наведала (і наведвае кожны тыдзень) мноства лекцый па насеннегадоўлі—такі назоўнік курсы (параўн.: праслухаць курс), ёсць і недакладнасць у выбары апошняга слова, таму патрабуецца перапрацоўка выказвання. Магчымы варыянт: Марыя Васільеўна двойчы вучылася на спецыяльных курсах і атрымала пасведчанні, наведала (і наведвае кожны тыдзень) мноства лекцый па насенняводстве.
S — Усуткі мы прымалі па 34 родаў,— прыгадвае акушэрка (сказ лепш перапрацаваць, каб не выкарыстоўваць спалучэнне троечацвёра родаў, напр.: — Усуткі мы прымалі роды ў трохчатырох жанчын, — прыгадвае акушэрка).
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
299
6.2. Дапускаецца спалучэнне паралельна са зборнымі лічэбнікамі пяцёра — дзясяцера і колькаснымі пяць — дзесяць: пяць нажніц і пяцёра нажніц.
6.3. Дапускаецца спалучэнне толькі з колькаснымі лічэбнікамі ад адзінаццаці і больш (акрамя састаўных, якія заканчваюцца на два, тры, чатырыў. сямнаццаць абцугоў, дзевяноста дзевяць сутак.
6.4. У выпадку неабходнасці спалучэння з састаўнымі лічэбнікамі, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры (нельга: трыццаць тры нажніцы і трыццаць трое нажніц), выкарыстоўваюцца апісальныя выразы ‘ў колькасці', ‘на працягу'\ Выпісаць са склада для рамонтных работ 43 абцугі [абцугі ў колькасці сарака трохўДождж цягнуўся 22 еуткі [22 дні і ночы або на працягу дваццаці двух сутак]. Часам можа ўжывацца слова штука: Прададзена дваццаць чатыры штукі акуляраў (іншы варыянт: Прададзены акулярьі ў колькасці дваццаці чатырох). Напрыклад, сказ: На балансе УП «Спецкамбінат КБА» знаходзяцца 23 могілак агульнай плошчай каля 400 гектараў, на якіх болын за 415 тысяч пахаванняў — патрабуе пераробкі, папершае, праз немагчымасць спалучэння лічэбніка 23 з множналікавым назоўнікам могілкі і, падругое, праз няправільнае суаднясенне злучальнага словаяк/х. Варыянт праўкі: На балансе УП«Спецкамбінат КБА» знаходзяцца 23 месцы пахавання агульнай плошчай каля 400 гектараў. На гэтых могілках больш за 415 тысяч пахаванняў.