• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    2.	Дзеясловы здзекавацца, смяяцца, падсмейвацца, насміхацца,рагатаць, жартаваць, кпіць, пакепліваць, дзівіцца, іранізаваць кіруюць залежнымі словамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са): не смейцеся з паводзін сябра, здзекавацца з жывёлы, дзівіцца з багатых ураджаяў, кпіць са смеласці спартсмена.
    ✓ А цяпер сядзяць на прызбе і, можа, смяюцца з яго [лесніка] (Я. Колас);Ды, сябры, няхай смяецца з песняў нашых вораг люты,— нашы песні з сталі скуты! (М. Засім); Няхай усе з мяне рагочуць, адповедзь вось для іх мая: калісь глядзеў на сонца я, мне сонца асляпіла вочы (М. Багдановіч); Стрымліваючы дрыжыкі, знарок кпіла з сябе:знайшла шчасце, дурная (I. Мележ); Вяртаючыся з выгану, дзед Гарох думаў: якая ж сіла гэтак пажартавала з Лісані? (В. Карамазаў); Праз месяц з мянеўжо пачалі аднакурснікі пакепліваць: ці не прырос да мяне той хвост, што я ніяк не перастану ім займацца (В. Мартыненка); Ды ён жа, хіжы, толькіз вас дзівіўся, ён не паверыў вам ні аднаму (А. Ставер).
    / 1. Быў, праўда, хлопчык, які не курыў, але ён быў слабы і нед ім [з яго] здзек[а]валіся. 2. Мяне ж здзівіла тое, што разам з намі смяяліся і мужчыны. Нед чым [3 чаго] ? He ведаю. Можа, над сабой [з сябе]? 3. Радуе, што ўжо можам пасмяяцца над
    352
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    [са] свжММ слабасця'ріДў], а гэта прыкмета таго, што ўсё ў нас будзе добра. 4. Напрыклад, Рэндзі Вуд вырашыў пажартаваць нед [са] сваёй былой жонкрй\і\. 5.— Тоська, дачушка,—якза саломінкупры тапельстве пачала хапацца Нінка,— ты смяешся недв мней [з мяне]? 6. Ўсміхаецца над нашаю гардыняй і надусім, што гэтак нам жадана... (гэты сказ з вершаванага твора патрабуе аўтарскай перапрацоўкі, папершае, праз немілагучнасць на пачатку радка (Ўсм...) і, падругое, праз недакладны выбар дзеяслова ўсміхацца, які не можа кіраваць залежнымі кампанентамі ў творным склоне з прыназоўнікам над (трэба ці смяяцца, ці насміхацца з прыназоўнікам з, напрыклад: Смяецца ён із нашаегардыні, і з усяго, што гэтак нам жадана...).
    3.	Дзеясловы ажаніцца (ажаніць), пажаніцца (пажаніць) кіруюць залежнымі словамі ў творным склоне з прыназоўнікам з (са): ажаніць з былой аднакласніцай; жаніцца са сваёй сяброўкай. Параўн. таксама: пабрацца (з кім?), пабрацца шлюбам (з кім?\ узяць шлюб (з кім?).
    ✓ Павел сапраўды вырашыў быў ажаніцца з Таняю (Л. Арабей); А Бус, з год пагараваўшы, пабедаваўшы па дзвюх сваіх жанчынах — жонцы і русалцы,— хацеў ажаніцца з трэцяй: ён ужо схадзіў як бы ў сваты ў Замошша, да Тэклі, мужа якой насмерць закусаў шалёны воўк — чалавек падумаў, што гэта сабака, і падпусціў звера дужа блізка (Я. Сіпакоў); — На што ты спадзяешся? — спытаў у яго Алік яшчэ да таго, як яны са Светаю пажаніліся (А. Бадак); I чым жа, цікава, была яна такая «добрая й хорошая» тады?Хіба тым, што, уладкаваўшы на падушцы досыць вялікі жывот, складала «прошенйе» на імя Фідэля Кастра, каб той дазволіў ёй пабрацца шлюбам з кубінскім студэнтамтрэцякурснікам (выхадцам з Вострава свабоды іхнія ўлады дазвалялі ажаніцца з беларускамі толькі на пятым) (А. Брава); Скончылася ўсё тым, што праз год сам Саня пабраўся з дачкой дырэктара гастранома, праўда, не сухумскага, а мінскага (А. Кажадуб); Лагуцкінеўзабаве ўзяў другі шлюб, а яна... (Р. Баравікова).
    ^ 1. Калі памерла маці, бацька ажаніўся ^ [з] Х\у]дав#[ой], у якой было сямёра дзяцей. 2. ЦяперМішкаведаў, штогэтацесцьажаніў ягорб[з\ Аксан^[ай]. 3.Яктолькі аб'явілі перамогу, нас распусцілі па хатах, я прыехаўу Купалінку, а праз паўгода ажаніўся М Ы тваёй мам^кай]. 4. / зразумела было, што, ажаніўшыся М й МарынХІай], як бы прыхапіў сабе Клыбік чарговы партфельчык. 5. Ажаніўшыся М [са] слуцкай князёўн%[ай] Аляксандр^ай], Астрожскі атрымаў вялікія ўладанні па ўсёй Беларусі — Гальшаны, Глуск, Смалявічы, Свіраны, Дзятлава, Тураў і інш. 6. Нехта жэніцца там рё [з] вавёр^[кай] прыгожай, баль спраўляюць на соснах, а сосны лятуць у вышыню... (змены ў кіраванні выклікаюць парушэнне вершарада, таму трэба, напрыклад, дадаць склад: там дзесь або там і; акрамя таго, кідаецца ў вочы немілагучнасць лятуцьў вьішьіню).
    4.	Дзеясловы хварэць, захварэць, назоўнік захворванне, прыметнік хворы кіруюць залежнымі словамі ў вінавальным склоне з прыназоўнікам на: захварэць на грып, захворванні на туберкулёз, хворы на чырвонку.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    353
    ✓ У Сібіры, у такіхумовах, што маглі зламаць маральна, скалечыць фізічна (а гэта з цягам часузАлесем Гаруном іздарылася, бо ён захварзў на сухоты), ёнзнайшоў у сабе сілы і волю для барацьбы — за жыццё, за захаванне чалавечай годнасці (У. Казбярук); На адным з этапаў, у Канску, Пякарскі, занадта лёгка апрануты для Сібіры, захварзў на запаленне лёгкіх (В. Грыцкевіч); У гэтым складаным і трывожным свеце няма месца няшчырасці, гучнай рыторыцы, пустапарожнім прызнанням, на якія доўгі часхварзла наша паэзія (А. Пісьмянкоў); Вядома. Абодва хворыя на неапалітанскую хваробу (У. Караткевіч).
    /1.3 дапамогай сучаснай камп'ютарнай праграмы фарміруюцца групы рызыкі захварэць [на] злаякаснрб[ую] пухлінрб[у] X [ў] цяперашнім і наступным пакаленнях. 2. Пры гэтым адзін з самых высокіх узроўняў захворвання [на] рак^ стрававода зафіксаваны ў паўночнай іранскай правінцыі Галестан. 3. Кажуць, Хасэ Карэрасзахварэў[на] маніфіЦю] велічы. А.Аўбеларускай камандыдрэннаянавіна: [на] ангінрб[у] захварэўАрцём Чалядзінскі і адпраўлены налячэнне. 5. Напрыклад, з кожным годам ідзе да зніжэння захваральнасць [на] кішэчныММ інфекцы^і, асабліва на дызентэрырб[ю]. 6. Hi хварэў я ні грыпам, ні катарам, быў заўсёды і дуж і здароў [паспя праўкі Нехварэўя ні на грып, ніна катар... вершаваныя радкі страчваюць рытміку і рыфму, таму гэты верш застаецца прыкладам непрафесіяналізму і аўтара, і рэдактара).
    5.	Дзеясловы руху з мэтавым значэннем (ісці, бегчы, накіравацца, паслаць, звярнуцца і інш.) кіруюць залежнымі словамі ў вінавальным склоне з прыназоўнікам па: пайсці па дакументы, бегчы па сястру, паслаць па цэмент, звярнуцца па даведку. Параўн.: Астахаў пайшоў за Малашкіным. Я механічна рушыў за ім (I. Шамякін).
    ✓ Наўрад ці чула Галіна Адамаўна, яна пайшла на кухню па стравы (I. Шамякін); [Вася] Ідзе ў Палякоў Рог па бабоўнік і нечакана разведвае гняздо галубоўтуркалікаў (I. Навуменка); Паслалі па Мачулу, каб ён прыйшоў і сказаў, ці яго гэта каханка (Я. Сіпакоў); і пацёгся Паэт па віно (I. Сідарук); Спі, дзіцятка, птушкіўжо паснулі, зоры ў неба па ваду пайшлі (А. Хадановіч).
    ^ 1. Тамуя прывыкхадзіць туды проста, напрыклад, ^ [na] адным[зін] пакет^ малака. 2. Ужо надвячоркам, калі ён выходзіць з хаты Ж [na] правіянтб^ я выскокваю на двор, прашу паклікаць Юльку. 3. Здавалася б, што мясной прадукцыяй завалены і прылаўкі крамаў, але ж не свежым мясам — вось за ш [па яго] людзі і ідуць на рынак. 4. 3 сярэдзіны наступнага года на «Беларусьфільме» збіраюцца рабіць самастойна ўсё тое ж, што робіць «Масфільм», усе тыя паслугі, ^ф [na] якфў[я] сёння звяртаюцца туды прадстаўнікі Беларусі. 5. Аднойчы калона грузавікоў выехала з Кабула ў раён вадасховішча Карча ^ [na] пяск&м[ок] для будаўнічых патрэб.
    Раней у тэкстах часта сустракалася канструкцыя Ічарга + прыназоўнік + назоўнік са значэннем таго, што збіраліся купіць’. Большасць прыкладаў пацвярджае, што і ў гэтым разе трэба выкарыстоўваць прыназоўнік па: Пуцейцы слухаюць і не слухаюць. Іх болый цікавіць, што па хлеб, цукар зноў чэргі (I. Навуменка).
    354
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    У некаторых канструкцыях падчас праўкі можна замяняць прыназоўнік за не толькі на па, але і на для (асабліва калі ўзнікае немілагучнасць у выказванні). Часам выкарыстоўваецца перабудова сказа, напр. у рэкламе: Запрашаем да нас за пакупкамі! Пасля выпраўлення: Запрашаем да нас па пакупкі! — паўтор склада па, праўка: Запрашаем купіць у нас! Тое самае варта было б зрабіць і ў сказе: Таму пасярод тыдня, у чацвер, каб магазіны дакладна працавалі, мы выправіліся па пакупкі.
    /' 1. Сярэднедушавы даход сям'і вызначаеццаза тры месяцы, што папярэднічалізвароту^ [для] прызначэнн^[я] матэрыяльнай дапамогіна праезд. І.Да цяперашняга часу жыхарам Брэста была даступнай толькі традыцыйная дыягностыка, якая прадугледжвае дастаткова складаную працэдуру—паход да тэрапеўта М [ўзяць] накіраванне^ на біяхімічны аналіз крыві, забор крыві з вены, чаканне выніку на працягу некалькіх дзён. 3. Тыя, што з'ехалі, зноў вяртаюцца, каб працягнуць курсы тэрапіі, а тыя, хто выпісаны дадому з доўгачаканым вердыктам «здаровы», вяртаюцца спецыяльна М [атрымаць] падарункем[ак].
    Калі размова ідзе пра збор ягад, грыбоў і інш., часта выкарыстоўваецца прыназоўніку (з вінавальным склонам): пайсціў грыбы, паехацьу брусніцы (пры гэтым звычайна не патрабуецца ўдакладненне ў лес). Параўн.: пайсці па грыбы, паехаць па брусніцы, г. зн. купляць, забраць у кагосьці.
    ✓ Запрагаў каня буланага яўсані, везлі мяне саніўжуравіны (А. Бялевіч); Зверху павесіла зяцеў сплюснуты капялюш,уякім той хадзіўлетась у грыбы (I. Аношкін); Заклаўшы рукі за галаву, утаропіўся ў столь і доўга думаў пра сваіх бацькоў, успамінаў, як з сябрамі хадзіў на рыбалку, у грыбы, якое смачнае было сала, падсмажанае на вогнішчы зорнаю ноччу, як страляюць сырыя дровы і пахне свежаскошаная трава... (А. Праўдзін).
    6.	Пасля слова падобны можа выкарыстоўвацца прыназоўнік да з родным склонам залежнага кампанента і прыназоўнік на з вінавальным склонам залежнага кампанента: падобны да папярэдняга кідка і падобны на папярэдні кідок. Прыназоўнік да трэба лічыць больш натуральным, бо пры яго ўжыванні не ўзнікае немілагучнасці ў канструкцыях, параўн.: падобная на яго.
    V Рыжая бародка, вузкая і выгінастая, і крыху хмурны погляд спадылба рабілі старасту падобным да званковага караля (Я. Колас); Матрыцу В называюць падобнай да матрыцы А, калі існуе неасаблівая квадратная матрыца С, якая задавальные роўнасць В = С1 AC (А. Брычыкава, А. Гусак); Запалкі адказвалі ціхім стукам, падобным на стук далёкага цягніка (У. Сцяпан); Людзі падобныя на запалкі: калі не гараць — утульваюцца ў бяспеку, калі гараць — адтульваюцца для свабоды (А. Разанаў).
    7.	Назоўнік загадчык кіруе залежнымі словамі ў форме роднага склону: загадчык (загадчыца) магазіна, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення.