• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1.— Мяне найбольш уразілі паштоўкі з выявамі знішчэння помніка Міцкевіч^[у], — прызнаецца аўтар прадмовы да кнігі... 2. У няволю фашысты вязуць вязня сумнага — помнік Шапэн^іу].
    2.	Фіксуюцца памылкі ў канструкцыях з кампанентамі адзін аднаго. Спалучэнні звязваюцца з назоўнікамі наступным чынам: адзін аднаго (адзін другога) — з назоўнікамі мужчынскага роду: адна адну (адна другую) — з назоўнікамі жаночага роду; адно аднаго (адно другога) — з назоўнікамі ніякага і розных родаў.
    V Рачкоўскі і Гайдук цалкам дапаўнялі адзін аднаго (М. Зарэцкі); Віктар і Мірон глянулі адзін на аднаго, нібы засаромеўшыся, і адступілі на пару крокаў назад (Я. Маўр); Гэты высокі пануры крыж і гэта закінутая сярод палескіх трушчобін школа стаялі, як сіроты, і, здавалася, цесна туліліся адно да другога, як бы ў іх была адна доля (Я. Колас); Было такое адчуванне, што ўсе скардзяцца адно аднаму і адно на аднаго (Г. Марчук); Дзяўчаты, штурхаючы адна адну, прыйшлі ў каморніцкі пакой, і таньчылі колькі хацелі, і зусім не саромеліся апліканта (М. Гарэцкі); Назаўтра мы спускалі трубы, ставячы іхаднана адну (В. Вітка); У чалавечай душы заўсёды суіснавалі два пачаткі: сэрца і розум. Суіснуюць яны, апладняючы адно другое, і ў паэзіі Р. Барадуліна (У. Гніламёдаў); Забыццю сваёй нацыі і свайму забыццю паэт можа супрацьпаставіць паэзію, у якой інтэлект і душа не супярэчаць адно аднаму (Л. ДранькоМайсюк).
    370
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    / 1. Так вось садоўнік і яблыня знайшлі адзін[но] другога. 2. Вяселле, кветкі, шчасце, абяцанні заўсёды давяраць адзш[но] аднаму ўсе свае клопаты і радасці...
    3.	Калі мы атрымліваем асалоду адзш[но] ад аднаго ў ложку, то часцей за ўсё гэта прыводзіць да ўзаемнага атрымання асалоды ўвогуле. 4. Практычна ўсе пытанні вырашаюцца ў комплексе, бо яны ўзаемна звязаны і дапаўняюць вбзш еднаее [адно другое].
    3.	Трэба ўмець заўважаць памылкі ў сказах з так званай двухчленнай парадыгматычнай аманіміяй, у якіх супадае форма дзейніка (суб’екта ў назоўным склоне) і прамога дапаўнення (аб’екта ў вінавальным склоне). Разглядаючы сказ: Павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва выклікала павелічэнне таваразвароту ў гарадскіх крамах, — можна выявіць два розныя сэнсавыя напаўненні выказвання: папершае, у выніку павышэння жыццёвага ўзроўню павялічыўся таваразварот і, падругое, праз павелічэнне таваразвароту павысіўся жыццёвы ўзровень. У такіх выпадках можна прапаноўваць некалькі варыянтаў праўкі: 1) Павелічэнне таваразвароту ў гарадскіх крамах выклікана павышэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва', 2) Павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва паўплывала на павелічэнне таваразвароту ў гарадскіх крамах; 3)Дзякуючы павышэнню жыццёвага ўзроўню насельніцтва павялічыўся таваразварот у гарадскіх крамах.
    Двухчленная парадыгматычная аманімія не ўзнікае ў выпадках, калі не супадае лік суб’екта і аб’екта або адушаўлёны назоўнік ці жаночы род у вінавальным склоне дакладна паказваюць на аб’ект.
    ✓ Нуднае чаканне паступова прыжмурвае вочы, навявае дрымоту (М. Зарэмба);
    Рэха гукае крокі (П. Ламан); Зоркізапальваюцьлюдзі (В. Жданко); Стракаты сон працяў імжу: праменне падае на голаўмне (Я. Лайкоў).
    / 1. Упоперак гарадок дзяліў на дзве амаль роўныя часткі асфальтаваны бальшак [Упоперак гарадок дзяліўся на дзве амаль роўныя часткі асфальтаваным бальшаком]. 2. Замарозіла дзейнасць таварыства «Бацькаўшчына» [Таварыства «Бацькаўшчына» вырашыла (або вымушана) замарозіць сваю дзейнасць]. 3. Выпрабаванне славай Куляшоў вытрымаў, таму што належаў да плеяды тых паэтаў, чый талент падпарадкоўеае іх чалаосчы яёе [чалавечы лёс падпарадкаваны таленту]. 4. Мімалётны сон перапыніў лёгкі етук оеснічак [перапыніўся лёгкім стукам веснічак]. 5. Акрамя таго, верагодна, што рак забівае пэўнве спалучэнне [забіваецца пэўным спалучэннем] рэчываў, якія змяшчаюццаў малінах.
    Трэба бачыць падобныя двайныя прачытанні і ў паэтычных творах, тлумачыць аўтарам непераканаўчасць падставы, што ў сказе на першым месцы нібыта заўсёды стаіць суб’ект дзеяння, і вяртаць падобныя вершы на дапрацоўку. Прывядзем прыклады з твораў (у тым ліку і вядомых, і знаных аўтараў): Гэты дзень пракляў глухі завулак — для завулка страшны час прабіў; Сэрца болей нішто супакоіць неможа; Сэрца нязменна хвалюе дакорДсвятыя Хрыстовы сляды душы верніцкія захавалі; Пажар зары пагасіць позні вечар\
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    371
    Прымаразак ранні лёгкі іней на раллю стамлёную паклаў серабрысты клён ля студні стыне.
    4.	Існуюць праблемы пры выбары роднага або вінавальнага склону дапаўнення, якое стаіць пасля пераходнага дзеяслова з адмоўем не. Звычайна ў родным склоне ставяцца назоўнікі, якія абазначаюць адцягненыя паняцці або якія маюць раздзяляльнаколькаснае значэнне (не мае значэння, не лрымаюць захадаў, не робіць памылак, не мае жадання, не надае ўвагі).
    >/ Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакою, хаця і праходзіла недалёкалясная дарога, але была яна густой інепраезджай (М. Лынькоў); Угэтыя цесныя мізэрныя рамкі не ўсадзіць вялікай душы чалавека (I. Абдзіраловіч); Алік нават не шукаў прычыны, каб прычапіцца да Васі (Г. Марчук); Але на агульным кантэкстуальным фоне мініяцюры ў чытача не ўзнікае пачуцця безнадзейнасці перад разбуральнай сілай бяспамяцтва (Т. Старасценка); He падумайце, аднак, што яна, простая вясковая студня, якая не бачыла гарадскога камфорту, была такая ўжо непераборлівая, а ці, крый божа, неахайная (У. Міхно); Я яшчэ не меў кватэры іжыўу Каралішчавічах — уДоме творчасці пісьменнікаў (В. Дайліда).
    S 1. Аднак мы не страчваем надзе^[і], а шукаем іншыя дадатковыя варыянты збыту прадукцыі. 2. Настройудалай рэпетыцыі, добра зробленай работы, яшчэ жыўуЛарысе, акрыляў душу, хоць яна і імкнулася неяк стрымліваць сябе, не даваць пачуццям вол^[і]. 3. На гарадскія сметнікі і звалкі, якія гараць паблізу Віцебска, проста не звяртаюць увагўШ, і ў горадзе пахне гарэлым. 4. He падзялілі выкуп[у].
    5.	Прымяненне ўсіх згаданых метадаў не выключае неабходнасц)([і] лячэння медыкаментознымі сродкамі, бо толькі так можна дасягнуць працяглай рэмісіі.
    Форма вінавальнага склону ўжываецца тады, калі дапаўненне з’яўляецца адушаўлёным назоўнікам ці абазначае прадмет, які аўтар хоча падкрэсліць, на якім хоча сканцэнтраваць увагу (не кінуў пісталет, не сустрэў мастачку). Вінавальны склон часта ўжываецца пры інверсіі (дапаўненне перад дзеясловам).
    ^ Цётка Адарка даўно не трымала карову; Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі не запрасіў каралеву Вялікабрытаніі Лізавету II на імпрэзу з нагоды 65годдзя высадкі саюзнікаўу Нармандыі; Толькі дзякуючы нашай перамозе раскол не адбудзецца; Вокны не расчынялі.
    S Пасля гэтага будынакужо нічым не нагадваў касцёлК
    Калі адмоўе не стаіць перад адным дзеясловам, а дапаўненне залежыць ад інфінітыва, яно ставіцца ў вінавальным склоне: Мы немаем лрава пакідаць каманду.
    f Наважыўшыся аддзяліцца ад бацькоў, каб мець уласнае кубло і гаспадарку I жыць асобнай сям'ёй, дзецюкі валілі на Дубровах дрэвы, а тыя, вершалінамі да вёскі, здаецца, самі падалі ў зруб і ўсё роўна як прыкіпалі да смалістых бёрнаў, якія ляжаліў сценах настолькі шчыльна, што між імі не магла ўбіць дзюб^у] нават такая прамыслая птушка, як дзяцел.
    372
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    5.	Формы назоўнікаў, якія абазначаюць свойскую жывёлу і птушак, у вінавальным склоне множнага ліку могуць супадаць з формай назоўнага склону (пасвіць коні, каровы, гусі; але: пасвіць каня, карову, гусь). Такія формы характэрныя для народнага маўлення, імі шырока карысталіся класікі беларускай літаратуры.
    ✓ Але чаму б вам, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов, не стацца тым, чым вы самдзеле ёсць: Мікіта Зносак — і мілагучна, і патутэйшаму, ды языкоў не трэба мяняць, як цыган коні? (Я. Купала); Васіль Бусыга ілюстраваў панскія тэзісы наконт бальшавіцкай дзікасці і грабежніцтва практычнымі прыкладамі, з якіх відаць, як бальшавікі знішчалі дабро, як прыціскалі нават просты народ, хто трохі жыў багацей, забіраючы коні, каровы, адбіраючы кроўю і потам набытую зямлю і аддаючы яе гультаям, што неўмеюць павярнуцца каля зямлі (Я. Колас); Пасвіўконі, ведаючы, штогэта — яго [Лявона] праца дазімы, да навукі (М. Гарэцкі); Heзамячаючыўсмешак на тварахслухачоў, ён [рыжы] пабегскоранька памагаць Мікітку запрагаць коні (К. Чорны).
    Сёння ў тэкстах кніжных стыляў пераважаюць формы з родным склонам.
    ^ Хлопец, любіш коней? (Л. Рублеўская); Праўда, у нашых сельгаскааператывах часта бывае, што найперш дояць кароў, а затым разводзяць рукамі — малако нявыгаднае; За апошні час грамадскі статак тут зменшыўся амаль у два з паловай разы, але моцныя сялянскія падворкі паранейшаму трымаюць кароў; але: Калі чалавек мае дзве каровы, ён атрымлівае, адпаведна, 7 мільёнаў рублёў.
    § 95. Дапасаванне прыдаткаў
    1.	He дапасуюцца да азначальнага слова прыдаткі:
    •	выражаныя двухслоўнымі мянушкамі: пра Уладзіміра Чырвонае Сонейка, з Усеваладам Вялікае Гчяздо;
    ^ У Любечы пільна сачылі за парадкам, з Любеча паходзіў сам дзед вялікага Уладзіміра Чырвонае Сонейка, бацька Дабрыні і Малушы, Малк Любечанін! (В. Іпатава); На Гарадзішчы, там, дзе Волхаў выцякае з возера Ільмень, Вячка сустрэўся з наўгародскім князем Яраславам Усеваладавічам, сынам Усевалада Вялікае Гняздо... (Л. Дайнека). Параўн: Князёўна з маленства чула паданні пра дзеда, пра РагнедуГарыславу, што так і не скарылася Уладзіміру Краснаму Сонейку пра іншых славутых продкаў, чыё жыццё прайшло пад знакам адданасці Полацку (У. Арлоў).
    •	далучаныя ўдакладняльнымі канструкцыямі са словамі па імі (імені), па прозвішчы, па мянушцы і пад.; назоўнікі ў спалучэннях вядомы як, патрэбны як са значэннем «у якасці»; змешчаныя ў дужках пабочныя канструкцыі;
    ✓ Разважаючы, як назваць вёску, жыхары згадалі старую яблыню, якая расла на падворку заможнага чалавека па прозвішчы Карабач; А ўвесь мінулы год я тут адзін жыў: наводзіў парадак, цягнуў святло, наладжваў кантакты з мясцовым лесніком па мянушцы Дэман; Разам з тым даволі бясстраснае паняцце «лета
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    373
    пісец» недакладна характарызуе эпічны талент К. Чорнага, пісьменніка, вядомага як мастаканалітык і псіхолаг.