Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
V Першая — ЮрыюДобышу прапанавалі папрацаваць месяцы два ў пустыні Сахары механікам у атрадзе бурыльшчыкаў, якія рабілі артэзіянскія свідраеіны, даставалі ваду (Э. Ялугін); Далёкага вострава Сахаліна ІванДзям'янавіч незбаяўся, з Беларусіз'ехаў, але ад «тайны» неўцёк (А. Кудравец); Горад Упернавік — самая паўночная паромная прыстань вострава Грэнландыі.
Назвы, якія маюць форму прыметніка, дапасуюцца да родавага наймення: ля возера Лепельскага, на востраве Кацельным, у Татарскім праліве.
5. У састаўных назвах дзяржаў са словам Рэспубліка прыдаткі дапасуюцца да яго, калі маюць форму жаночага роду і заканчваюцца на ія (ыя): у Рэспубліцы Венгрыі, з Рэспублікай Замбіяй, але: у Рэспубліцы Беларусь, у Рэспубліцы Польшча.
✓ Ураджэнец Рэспублікі Балгарыі Т. мае пастаяннае месца жыхарства ў нашым райцэнтры і работу на адным з прадпрыемстваў горада; Прэзідэнт Беларусі
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
377
накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану і Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразіліі Луісу Анасіу Луле дэ Сілва ў сувязі з тэрарыстычным актам супраць штабкватэры місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Багдадзе і гібеллю вядомага бразільскага дыпламата, спецыяльнага прадстаўніка Генеральнага сакратара ААНу Іраку Сержыу Віейра ды Мелу. Але: Ганаровага звання Сяргей Абламейка ўдастоены за развіццё навуковатэхнічнага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Сацыялістычнай Рзспублікай В'етнам.
§ 96. Ужыванне іменнага выказніка
1. У складзе выказніка дзеепрыметнікі жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку, а таксама дзеепрыметнікі множнага ліку ў афіцыйным і навуковым стылях ужываюцца ў кароткай форме, бо поўная форма выклікае непатрэбнае двайное прачытанне сказа.
^ Устаноўлена, штозамена дахавага пакрыцця школы была праведзена да 1 жніўня 201 Зг.; Найбольш старажытныя егіпецкія помнікі пісьма выкананы на камені, гліняных плітах, на драўляных таблічках, метале, косці, скуры і шоўку.
У мастацкім стылі, у асобных жанрах публіцыстычнага і навуковага стыляў у названых выпадках сустракаюцца і поўныя формы дзеепрыметнікаў.
V Зарадныя скрынкі паўзарваны, пагнуты, пакамечаны, як папера ў жмені, некаторыя раскрэмсаны літаральна ў шчэпкі (М. Гарэцкі); Ларыса заўсёды лічыла, што работа і ўсё астатняе павінны быць размежаваны, падзелены (Т. Мушынская); Калодзежы тут найбольш зачыненыя, з помпамі (М. Гарэцкі); Акрамя страсення мазгоў і запалення лёгкіху яго [Васі] было зламанае рабро, выбітыя два зубы (Г. Марчук); Калі ў Францыі пачалася рэвалюцыя і войска было распушчанае, ён, імператар, вярнуўся на радзіму і таксама далучыўся да сепаратыстаў (У. Арлоў); Аднак лагойскія гаворкі арэальна аддаленыя ад памежных з літоўскімі, таму бачыць у гэтым выпадку балцкі ўплыў няма падстаў (А. Хромчанка).
Аднак варта сачыць за дарэчнасцю ўжывання падобных формаў, каб у чытача не ўзнікала патрэба вяртацца да пачатку сказа для разумення яго сэнсу. Напрыклад, у сказе: Псіхолагі ўстанавілі, што жанчына болый тонка арганізавана і здольна на болый шырокую гаму пачуццяў і перажыванняў — аднародныя выказнікі выражаны дзеепрыметнікам (арганізавана) і прыметнікам (здольна), які мае поўную форму і ў складзе прэдыката, таму лепш выкарыстаць і поўную форму дзеепрыметніка (арганізаваная і здольная).
/ 1. За пазухай у Саклаба — добра зашытая ў скуру, запячатаная ўцвярдзелай смалою, — схаванаХ рэч, якая каштуе больш, ніжусе табуны манголаў разам узятыя (стылістычна правільна выкарыстаць кароткуюформудзеепрыметнікавыказніка, бо перад ім знаходзяцца адасобленыя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі зваротамі). 2. Прынята# рашэнне падтрымаць ініцыятывуі вылучыць сродкіна рамонт аздараўленчага лагера (на пачатку сказа поўная форма дзеепрыметніка
378
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
адразу ўспрымаецца як азначэнне). 3. Калі прапановы завадчан не будуць падтрыманы)(, то вытворчасць паліраванага шкла можа спыніцца.
2. Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ўжываюцца ў поўнай форме, а кароткая форма ўспрымаецца як нехарактэрная для беларускай мовы. Кароткія формы такіх дзеепрыметнікаў сустракаюцца пераважна ў паэтычных творах пачатку — сярэдзіны XX ст., напр.: Дзівамі і казкамі быў ахутан лес, залатымі краскамі ён парос увесь (П. Глебка). У іншых выпадках трэба праводзіць праўку.
/ 1. Майстарклас закончан[ы] на палетках вучнёўскай гаспадаркі. 2. Плануецца, што корпус будзе выраблен[ы] са сталі найноўшыхгатункаў. 3. Акрыяю з першым крокам, тым, што неўбокбь/ўзроблен, а наперад... [зроблены, аўперад...] (праўка формы дзеепрыметніка і замена прыстаўкі ў прыслоўі не парушае вершарада).
3. Ужыванне пасля дзеясловаўзвязак быць, стаць, зрабіцца, станавіцца і пад. назоўнікаў і прыметнікаў характарызуецца іх пастаноўкай у назоўным і творным склонах.
Назоўны склон гэтых часцін мовы часта выражае пастаянную (і ў асноўным экспрэсіўную) характарыстыку прадмета і пераважае ў гутарковым, мастацкім і часткова ў публіцыстычным стылях. Некаторыя даследчыкі лічаць менавіта назоўны склон характэрным для беларускай мовы.
✓ I наогул, Саханюк быў чалавек практычнага складу (Я. Колас); Яны мне спрыяюць кругом,— я ж сёння зрабіўся крылаты (М. Грамыка); Яны [берагі] сталі вышэйшыя і сушэйшыя; замест ляснога гушчару віднеліся бязлесныя прасторы, сярод якіх дзенідзе раслі рэдкія купы дрэў, але вёсакля берага не было (Я. Маўр); Пасля сходу Будыка, здаецца, зрабіўся яшчэ больш самаўпзўнены (I. Шамякін); Спазнаўшы боль, сорам, ганьбу зза такіх сваіх айчымаў, насмешкі суседзяў і аднакласнікаў, Тоська з маленства стала зацятая, гордая, не саступала нікому — ні дзяўчынкам, ні хлопчыкам, ні настаўнікам, ні ёй, маці (Г. Далідовіч); Адзін больш спакойны, сарамлівы, лагодны. I валасы ў яго былі светлыя, гладка зачасаныя, паслухмяныя (Г. Багданава); Наконт кніг і часопісаў Міхаіл Аляксандравіч быў педант: аддаваў іх у аправу віленскаму пераплётчыку, трымаў у шафе расстаўленымі ў строгім парадку, трывожыўся, калі кніга хадзіла па руках (А. Мальдзіс); Дэрпцкі ўніверсітэт быў нямецкамоўны, большасць студэнтаў складалі прыбалтыйскія немцы (С. Галакціёнаў, Г. Яцкевіч); Гэта былі тыя самыя вочы, што некалькі гадзін назад былі бацькавы, добрыя, спагадлівыя (А. Наварыч); Вокны асвяціліся, і белыя снежныя малюнкі на шкле ператварыліся ў блакітныя, потым зноў зрабіліся белыя (У. Сцяпан); Міця быў вялікае дзіця (Л. Рублеўская); Пётра быў выдатны паўабаронца: тэхнічны, вынослівы, кемлівы (Ю. Станкевіч).
У складзе выказніка з названымі звязкамі творны склон назоўнікаў і прыметнікаў больш характарызуе часовасць прыкметы, паказвае на яе непастаянства.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
379
^ Быўупартым, свавольным я (М. Хведаровіч); Таросы, схаваныя пад снегам, былі нябачнымі, нага, калі ступала на іх, часта слізгала (А. Марціновіч); I адчувае хлопчык, як нейкая сіла падштурхоўвае яго ўвышкі, абдае цеплынёю, цела становіццалягчзйшым, спрытнейшым, рукі наліваюцца сілаю (У. Міхно); Меркаванні крытыкаў англійскага паэта не былі адназначнымі (Т. Сівец); Яна, Галка, тады нават і падумаць не магла, наколькі памылковымі былі тыя ейныя словы (Р. Баравікова); Туман станавіўся ўсё гусцейшым, дарогі неразабраць, тамуляцець было надзвычай цяжка (А. Масла).
У афіцыйным і навуковым стылях выбар звычайна робіцца на карысць менавіта творнага склону, напр.: За час працыў цэху зборкі карпусоў В. С. Васілевіч стаў сапраўдным спецыялістам па першаснай падрыхтоўцы асноўнага шасі.
Пасля дзеясловаўзвязак называцца, лічыцца, заставацца, здавацца і інш. іменная частка звычайна ставіцца ў творным склоне: Горы толькі на першы погляд здаюцца недалёкімі. У мастацкім стылі ў аднолькавай ступені ўжываецца і назоўны склон.
✓ Зямля здаецца лёгкай, бязважкай, яна ўся дыхае цішай, спакоем (М. Лынькоў); У гэты момант ён здаваўся ёй лепшым ад усіх яе знаёмых лордаў, сэраў, містараў і іншых франтаў (Я. Маўр); Любая ежа пакідае страўнік і рухаецца далей, у дванаццаціперсную кішку, у выглядзе вадкай кашкі, яна называецца хімусам; Дом Нохіма стаяўкаля краю сяла, на самымлюдным месцы, якое чамусьці называлася «коварат» і ў якім сыходзіліся канец вуліцы, дарога з Алешнікаў і дарога на юравіцкі шлях (I. Мележ); На гэты раз крыж здаваўся не белы, а чорны: сонца свяцілаўжоззаду (А. Мальдзіс); Такіатрымалася, штохлебаказаўсяразумнейшыза чалавека (I. Грамовіч).
Назоўнікі пасля гэтых звязак таксама могуць ставіцца ў форме назоўнага склону з мэтай пазбегнуць розначытанняў у геаграфічных найменнях: Адзін з невялікіх гарадкоў у Брэсцкай вобласці (Камянецкі раён) называецца Высокае. Пры ўжыванні творнага склону будзе незразумела, якое найменне мае мястэчка: Высокі або Высокае.
§ 97. Аднародныя члены сказа
Пры спалучэнні аднародных членаў сказа павінны захоўвацца пэўныя патрабаванні.
1. Частая памылка тэкстаў розных стыляў — спалучэнне аднародных членаў, якія не маюць агульнай асновы для дзялення або члены дзялення якіх узаемна не выключаюцца. Хутчэй за ўсё, прычынай такіх памылак становіцца аператыўнасць тэкстастваральнай дзейнасці, няўменне кантраляваць думку падчас яе вербальнага фіксавання, адсутнасць навыкаў удасканалення тэкстаў.
380
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
У сказе: Ігэта галоўная прычына вялікага патоку сюды турыстаў з шэрагу краін — Расіі, Францыі, Англіі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Прыбалтыкі і нават Амерыкі... — Прыбалтыка і Амерыка залічаны да ліку краін; можна было б прапанаваць аўтару наступны варыянт праўкі: ...Галандыі. Тут можна сустрэць прадстаўнікоў Прыбалтыкі і нават Амерыкі. He цалкам выключаюцца члены дзялення ў сказе: Сацыяльны ж крызіс, што ідзеўслед за эканамічным, якмы бачым, прыйшоўужоў Ісландыю, краіны Балтыі, некаторыя краіны EC. У такім спалучэнні аўтар «валявым рашэннем» выключыў краіны Балтыі з EC; прапанова дапоўніць сказ ліквідавала б гэты недахоп: ...і некаторыя іншыя краіны EC.
Падчас апрацоўкі інтэрв’ю журналіст не заўважыў памылак у выказванні суразмоўцы: Здымалі жывёльны свет, розныя прыродныя ўмовы, паводзіны птушак, пінгвінаў і г. д. Нельга здымаць жывёльны свет, умовы, паводзіны', птушкі і пінгвіны не могуць быць аднароднымі (парушаюцца родавідавыя адносіны); птушкі — таксама прадстаўнікі жывёльнага свету. Сказ, такім чынам, можа мець выгляд: Здымалі розныя прыродныя з 'явы, прадстаўнікоў жывёльнага свету, пераважна птушак, у тым ліку пінгвінаў, і г. д. Наогул пры падрыхтоўцы да друку інтэрв’ю трэба быць асабліва ўважлівым, што выклікана неабходнасцю ператварэння вуснага маўлення ў пісьмовы тэкст. Малазаўважныя, часам няўлоўныя паўзы, не падмацаваныя ў ім адпаведнымі фармальнымі сродкамі, выклікаюць памылкі, якія чытач суадносіць з нелагічнасцю думкі таго, хто дае інтэрв’ю.