Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Некаторыя словы з коранем ход маюць варыянтныя формы (з ы і без яго): адыходлівы — адходлівы, адыходнае — адходнае, адыходы — адходы, адыходнік — адходнік.
Найбольшая колькасць памылак выклікана далучэннем прыставак на зычны да дзеясловаў ісці і іграць.
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
29
/ 1. У народзе верылі, што Мароз, які пад'есць хлебных шарыкаў, сыДдзе да наступнага года і не будзе перашкаджаць сялянам вясновымі прымаразкамі. 2.Які іншыя хатнія [свойскія] жывёлы, авечкі не былі абыўідзены павер'ямі. 3. Мужчынская зборная нашай краіны вельмі добра правяла матч Кубка Дэвіса: у сталіцы Ірландыі Дубліне беларусы абы^гралі гаспадароў пляцоўкі — 4:1.
He змяняецца і пасля прэфіксоідаў звыш, між, контр, пан, супер, транс і пасля першай часткі на цвёрды зычны складанаскарочанага слова: звышідэйны, міжінстытуцкі, контрігра, панісламізм, суперінтэлект, трансіндыйскі, педінстытут, дзяржінспектар.
V Натуральным чынам, СМІ, франтальнае пашырэнне якіх адчувае на сабе кожны, становяцца дзейсным рэгулятарам зносін, міжасобасных, міжінстытуцкіх, міжкультурных, міжканфесійных, міжурадавых і інш. (В. Іўчанкаў); Тыя, хто не мае такога пасведчання, павінны падысці да дзяржінспектара — запісацца на курсы; Сустрэча пачалася націскам гасцей, якія ўпэўнена кантралявалі мяч, не даючы барысаўчанам ніякіх шанцаў на контрігру. Параўн.: Ён [Багушэвіч] шматімённы — як народ, і, як народ,— ананімны (А. Разанаў).
f 1. Калі там няма інтэрната, дзеці застаюцца тут на постХМнтэрнатнай пляцоўцы. 2. Прыблізна год вучыў мову, а потым прыехаў у Віцебск. Менавіта туды, бо ў мяне яшчэ два браты, старэйшы і малодшы, вучыліся ў Віцебскім мед^[і]нстытуце.
§ 9. Правапіс прыставак су і са
1. Прыстаўка су пішацца:
• у назоўніках, дзе су вылучаецца толькі гістарычна: сусед, сувязь, супын, сутаргі, суткі, сутокі, суцяга, сустаў і інш.; у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су: суграмадзянін, сукрэдытор, сучлен, супрацоўнік, суадказчык, сузабудоўшчык і інш.; у словах, якія без су не ўжываюцца: суквецце, сузор ’е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сумежжа і інш.;
• у дзеясловах: суадносіць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;
• у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, су.месны, суцэльны;
• у прыслоўях: супраць (супроць).
Прыстаўка су захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су: сутачны, сурэдактарстваваць, суапякунства, сузіранне, сумяшчальнік, сустрэчны, сумесна.
V Трацяголетняя скудзельніца непакоіла, але заўважыў Адам, што і тая, учора на трамвайным прыпынку сустрзтая, бойкая вясковая дзяўчына падабаецца яму (Л. Калюга); Доўгія сумёты ляглі ўпоперак дарогі, і людзі стараліся патрапіць следуслед, каблішне не ісці цаліной (М. Лынькоў); Сучасная геаэканамічная
30
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
і геакультурная сітуацыя ставіць чалавека перад неабходнасцю ўмець суіснаваць у агульнай жыццёвай прасторы (Г. Басава); Куля прабіла ордэн Чырвонай Зоркі, упаяла ў грудзі метал, раструшчыла эмаль і супакоіла яго каля Знаўцовага броду цераз рэчку Пятлянку, насупраць польскай заставы на Ніўках (В. Казько).
2. Прыстаўка са пішацца:
• у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка вылучаецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе, і ў запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.;
• у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго;
• у дзеясловах як варыянт прыстаўкі з/с перад збегам зычных: садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сагнуць і інш.
Прыстаўка са захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састьікаваць), сашчэпка (сашчапіць) і інш.
✓ Коннік занукаў на яго, але, не дабіўшыся ніякага выніку, лёгка саскочыў на лёд (М. Лынькоў); Можа, яны [маладыя людзі] саўдзельнікі (М. Лужанін); Людзі абжылі гэты суровы край і зрабілі яго сапраўдным раем (А. Верабей); Валік быў як напятая струна, як бягун на старце, гатовы ў любы момант сарвацца з месца (А. Федарэнка); / тадыўсё благое, увесь чад, злосць і чорныя думкі, так прадбачліва адсеяныя і сабраныя прынцэсай Чысцюляйу торбы, апынуліся на волі! (А. Масла).
Напісанне прыставак су і са ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.
§ 10. Правапіс галосных у суфіксах
1. Суфікс ец (ац) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду, пры змяненні слова галосны е (а) выпадае: акраец (акрайца), баец (байца), ісцец (істцаў разец (разца), спартанец (спартанца), горац (горца).
✓ — Ну, садзіся з намі!—дзед стары гаворыць і акраец хлеба чорнага кладзе (М. Танк); Я пазнаў тады акрайца хлеба самую суровую цану, палюбіў густую просінь неба, люта зненавідзеўшы вайну (Г. Бураўкін); Баец пабег у кірунку да дзявятай роты, а Валошын задуменна паўзіраўсяўтой бок, за балотца (В. Быкаў); Тады і былі напісаны вершы «Над брацкай магілай», гэты мужны рэквіем па загінуўшых байцах; «Ліст з палону», верш, поўны глыбокага гора, але і вялікай чалавечай годнасці (П. Панчанка).
2. Суфікс іц (ыц) пішацца ў назоўніках жаночага роду, пры змяненні слова галосны і (ы) не выпадае: ваколіца, патыліца, розніца, сініца, сястрыца, нябожчыца.
V Рэч адбываеццаўваколіцы 0... паміж балотаўуглушы Пінскага naeema (В. Дун інМарцінкевіч); Раніцай выйшліна вуліцу, стаім каля брамы, гамонім... (Ядвігін Ш.);
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
31
Па патыліцы старога б'е, каб той ішоў хутчэй. На сялянскім возеў вопратцы парванай сядзіць дзяўчына (3. Бядуля); Розніца заключаецца толькіўтым, што тэкст Археаграфічнай камісіі пададзены кірыліцай з захаваннем літары «яць», якую выдаўцы маглі ўнесці і самі, кіруючыся нормамі дарэвалюцыйнага правапісу (А. Коршунаў).
3. Памяншальналаскальны комплекс ічк (ычк) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю іц (ыцў. лесвічка, сінічка, запальнічка, сястрычка. У астатніх выпадках пішацца комплекс ечк (ачк): дзядзечка, цётачка, пляшачка, божачка, Волечка, Васечка, Сцёпачка, Наташачка.
V* /там,унізе, ля купкі раскідзістага вербалозу, булькатала крынічка (Т. Хадкевіч); Духавікі сядзяць лесвічкай на станках, бы ў амфітэатры, разпораз эмацыйна ўзнімаючы інструменты ўгару; Я не крыўдзіў вашу прынцэсу! Праўда ж, Чысцюлечка? (А. Масла); Туманьігустасцелюцца,лугіўсёквеценьткуць,аяхачу асмеліцца ў кросны іхзірнуць, спазнаць, чамуўзязюлечкіадвечнае«куку», ітолькі ў матулечкі — ёсць гора на вяку (М. Мамонька).
4. Суфікс ак (ек) пішацца не пад націскам у назоўніках, пры змяненні якіх галосны а (е) выпадае: сшытак (сшытка), аловак (алоўкі), дожджычак (дожджычку), каласочак (каласочкам), ускраек (ускрайка). У назоўніках з паднаціскным суфіксам ок (ёк) пры змяненні слова галосны о (ё) выпадае: брусок (бруска), парашок (парашку), васілёк (васілька), матылёк (матылька).
✓ На кожнай былой сядзібе—сваяцкі помнічаку металічнай ці драўлянай агароджы (Я. Брыль); Яна ж дагэтуль лічыць здрадай яго правінны ўчынак той (Н. Гілевіч); Hiканца той бядзе і нудзе, ніпачатку святлахоць на час (Я. Купала); Наставіўшы каўнер кажушка, ён [дзед] пайшоўуперадзегрупылюдзей (М. Лынькоў); /еь/сылаўгрошы бацькам афганца да канца іхжыцця! (А. Федарэнка).
5. У суфіксах ік (ык), нік, чык ва ўсіх формах слоў галосны і (ы) не змяняецца: конік (коніка), столік (столікам), хлолчык (хлопчыку), вожык (вожыкуў пеўнік (пеўніка), дарадчык (дарадчыка').
✓ У пакоіку Лабановіча спаткала гаспадыня, нізкая жанчына (Я. Колас); Яна [суддзя] пачала пляскатым ключыкам адмыкаць дзверы кабінета (Л. Арабей); Ці не зрабіў перакладчык з крылаў — купы лахманоў, з каменнай вежы — груды руін? (У. Караткевіч); Застава захоўвала тайну, аўся вёска, у асноўным жанчыны, вечарам прыйшла да казармы пагранічнікаў (В. Казько).
6. У назоўніках з фармантам ень (ань) ва ўскосных склонах у адных выпадках е (а) захоўваецца, у іншых — выпадае: вусень (вусеня), прамень (праменя), промень (променя), але: вучань (вучня), шчэбень (шчэбнюў Часам выкарыстоўваюцца абедзве формы: кілень (кіпенем і кіпнем). Параўн.
32
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
таксама: у СБМ кадыфікаваны назоўнік рэмень (рэменя, рэменем, рамяні, рамянёў), а ў ТСБЛМ —рэмень і рамень (рамяня, рамянём).
^ Я — вязень твой,аты — мая турма, асуджан я любоўю пажыццёва (А. Куля шоў); Вязні — як вузялкі, на вяроўцы пакуты (Р. Барадулін); Спісваючы кантрольную ў суседзяў то справа, то злева, вучань з апошняй парты сумна глядзеў на настаўніка (Г. Аўласенка); Часта са старэйшымі вучнямілекцыі вяліся і вечарамі прылямпе (Я. Колас).
/ 1. Познім надвячоркам, ужо на сутонні, глядзеў, як над цёмным грэб[е]нем лесу лёгенька плыў бліскучы маладзічок. 2.3 кам[я]нямі можна нічога нерабіць. 3. Унаш часза такія адзнакі рамнём [рэменем або рамянём] білі!
§ 11. Акцэнтуацыя і правапіс галосных
Правапіс беларускай мовы ў многім грунтуецца на фанетычным прынцыпе, паводле якога акцэнтуацыя адыгрывае вялікую ролю. Пастаноўка націску шмат у чым заснавана на традыцыі і залежыць ад лінгвістычнай кампетэнцыі носьбіта мовы.
1. У прыметніках валавы, развітьі націск на канчатку і не змяняецца ва ўскосных склонах; тая ж акцэнтуацыя і ў складанага прыметніка высдкаразвіты (з пабочным націскам). Пад уплывам рускай мовы націск памылкова пераносіцца на першы склад: развітага, развітай.
✓ Сацыяльнасць мыслення і мастацкасць у развітой літаратуры не існуюць у разрыве і супрацьпастаўленні, а надаюць адно другому, злучаючыся ў натуральнае адзінства, яшчэ больш магутную сілу ўздзеяння (В. Каваленка); Каля 70 млн гадоў тамуўгэтым рэгіёне знаходзілася вялікая рачная дэльта з развітой экасістэмай; Толькі разам, толькіў «суквецці» можна стварыць прыгажосць, выхаваць гарманічна развітога чалавека; Па зніжэнні энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту Беларусь наблізілася да вядучых краін.
^ 1. Асноўная задача Мінскай вобласці і арганізацыйінвестараў — павялічыць вытворчасць валав#[о]й прадукцыі на 9,5 працэнта. 2. Развіт£[о]е цела выклікала ўхлопцаў нейкую боязь —Дзіне не пісалі запісак, не запрашалі танцаваць і не прызнаваліся ў каханні, як іншым. 3. Ніводная краіна свету не мае такой развіт)і([о]й сістэмы сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння, бясплатнай аховы здароўя, якую стварылі шведы. 4. Галоўны капітал маладога спецыяліста — высокаразвіт^[о]е пачуццё адказнасці перад грамадствам, сям'ёй, калектывам і, вядома ж, перад самім сабой, паколькі абёктыўную самаацэнку ўласных асабістых якасцяў можна смела адносіць да разраду жыцц)([е]сцвярджальных катэгорый.