Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
§ 19. Правапісў (у)
1. Перадусім павінна выкарыстоўвацца агульнае правіла аб тым, штоў пішацца пасля галосных (паводле ўказа, заўтра, улоў), а таксама пры чаргаванні [л], [в] з [ў] (узяў, лаўка).
✓ Даўнодаўно, неза нашу памяць гэта было (Я. Колас); У небеўсё гусцелі барвовыя хмары, яны не плылі цяпер, а збіраліся, тоўпіліся над прасторамі, быццам здумаўшы нешта нядобрае (В. Быкаў); Дайурадлівасцьжытнёвым нівам,учынкам нашым пашліўмалот (Н. Арсеннева); Адраджэння прагнуць, хто пакінуўдачасна свет, ад пакутаў нябёсы смягнуць — гэта знак, што ідзе Паэт (А. Сыс).
f 1.1 не на ў[ў]се прапановы артысты пагаджаюцца. 2. Дзяржаўная пошліна за перарэгістрацыю СМІX [ў] Беларусі спаганяцца не будзе. 3. Бухгалтар Наталля Камяк, галоўны бухгалтар Людміла Казак, бухгалтар Святлана Го^[ў]збіт і намеснік галоўнага бухгалтара Алена Бадун. 4. У сувязі з фінансавым крызісам мадэльны дом «№\ў\ Сен Ларан» усім сваім супрацоўнікам скараціў зарплату на 20 %. Б.Дарэчы, Ві^[ў]ен Вествуд стварыла яркія пластыкавыя туфлі Jellies, якія сапраўды выклікаюць асацыяцыі з жэлейнымі фігуркамі.
Пры выкарыстанні іншамоўных украпленняў, аформленых лацінскай графікай, дзейнічае арфаграфічнае, а не арфаэпічнае правіла, г. зн. пасля галосных пішацца ў: За мрой экзатычныя спецыі, за праўду ў айчынным віне, за Grand Canale ў Венецыі, які не гайдае мяне... (А. Хадановіч).
52
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
2. Літараў пішацца ў пачатку іншамоўных слоў, калі яны знаходзяцца пасля слова, якое заканчваецца на галосны, а таксама ў пачатковых іншамоўных спалучэннях аў, эў: да ўнівермага, ва ўніверсітэце, такога ўнікальнага спосабу; аўдыенцыя, аўдыявізуальны, аўдыторыя, аўдыт, аўкцыён, аўт, эўфемізм.
^ Гэта была фатаграфія дзяўчынкі гадоў у пятнаццаць, апранутай у гімназічную ўніформу (М. Зарэцкі); Гудуць сады пчаліным меданосам, гудуць птушынай гаме ва ўнісон (П. Пруднікаў); Нястрыманая ўніфікацыя, ідэалізацыя і просталінейнасць, згладжанасць, адпрасаванасць гісторыі Кіеўскай Русі проста здзіўляюць (М. Ткачоў); / чуецца, як на ўзбярэжжы расшпільваецца эўкаліпт (Ю. Свірка); Ля дзвярэй аўдыторый, дзе ідуць экзамены, кучкуюцца абітурыенты — тыя, што хочуць быць студэнтамі (У. Дамашэвіч).
S Вадзіцель МАЗа не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем <фў[Аў]дзі».
3. Літара ў пішацца ў сярэдзіне слоў, у тым ліку іншамоўных: заўтра, паўза, каўчук, лаўрэат, маўзер, Каўнас, фаўна, саўна, клаўнада, гаўптвахта, раўнд (але: траур).
^ Навісла цяжкая паўза (У. Караткевіч); Удасканальваліся, набывалі больш прыгожы выгляд іўдзейскія і мусульманскія храмы, якіх налічвалася ў Беларусі да некалькіхдзясяткаў (Л. Лыч); Што я, клоўн які ці штукар? (П. Рунец); Рэзкасць наводзіцца то на бацькоў з дзецьмі, якія тоўпяцца ля галоўнага ўваходу, то на афішную тумбу з застылымі ўсмешкамі на клоўнскіх тварахмасках, то на ратонду, завершаную сферычным купалам (У. Сіўчыкаў); Абвешчаны імёны лаўрэатаў перад'юбілейнага Канскага фестывалю.
4. Літараў пішацца пасля злучка, калі папярэдняя частка слова заканчваецца на галосны: паўдарнаму, плюшчылкаўпакоўшчык зерня УПЗ20.
^ Да пеўніка часта і вельмі ахвотна цягнецца пацешна маленькая рука маёй няўрымстыўнучкі (Я. Брыль); Каліўважліваўчытаццаўгледзецца,уіхёсцьнешта агульнаез партрэтамісялян (А. Пісьмянкоў); Я—жонка, а паўкраінску — дружына (С. Басуматрава); На ніжняй паліцы сядзеўлысаваты, падобны да актора Ралана Быкава пасажыр, барвоваўзмакрэлы нос якога неадрыўна блукаў па радках вальнадумнага артыкула (В. Мудроў); Саамская мова складае асобную падгрупуў фінаўгорскай групеўральскай сям'і (А. Карлюкевіч).
S 1. Апроч таго, кожная краінаў[ў]дзельніца фестывалю мусіць выдаткаваць пэўныя сродкі за ўдзел сваіх спевакоў. 2. Перад захадам сонца гледачы — у асноўным студэнты мінскіх ВНУ—сабраліся на прыпыначным пункце «Зялёны Луг — 3» і пад кіраўніцтвам блаз^на накіраваліся да берага Цнянскага вадасховішча, размешчанага на паўночна)([ў]сходняй ускраіне Мінска.
5. Наяўнасць двукосся не ўплывае на правапісў (у): газета «Рэспубліка» ўвяларубрыку; у пастанове запісана, што «ўказаныя нормы...».
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
53
V Салагуб і Семашкевіч на гэтай выстаўцы былі неразлучныя; давалі тлумачэнні, расказвалі пра барацьбусяброў на «ўсходніх крэсах» (С. Грахоўскі); За тры дні перад тым, 24.2.1919 г., выходзіць апошні, № 549 «Дзяньніцы» ў Маскве (А. Калубовіч); Побач з гэтай — купалаўскай — тэндэнцыяй фальклорна ідэалізаванага выражэння лірычнага «я» ўзнікалі больш суб'ектыўныя, «адкрытыя» спосабы стварэння лірычнага героя, псіхалагічна больш канкрэтнага і рэалістычнага (У. Гніламёдаў).
S 1. Якія сюрпрызы прынясуць «гараджане» X [ў] 17м першынстве краіны? 2. Калі раней кожная гадавіна аварыі адзначалася «ў[ў1сплёскамі актыўнасці» спецыялістаў, якія праводзілі шматлікія канферэнцыі, сімпозіумы і семінары, то апошнім часам трагічная дата праходзіць менш прыметна.
6. He пішацца ў на пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля слова, якое заканчваецца на зычны.
✓ Мала гэтага. Усю ноч ішоў моцны дождж (А. Мрый); У рамане «Мядзведзічы» сустрэлася слова «акалот» (Р. Шкраба); Вось маленькі Максім стаіць босымі ножкамі на стале, у кашульцы (Н. Ватацы); А хто не ведае, якая гамана тут усчынаецца заўсёды ад відна! (Я. Сіпакоў).
^ 1.2008ы стаў пераломным X [у] грамадскай і чыноўніцкай свядомасці. 2. Чэмпіён свету Гары Каспараў і трэці гросмайстар свету Уладзімір Крамнік згулялі паміж сабой даволі незвычайны ў гісторыі шахмат бліцматч з 24 партый, які ў мініяцюры нагадваў класічнае сусветнае першынство (X [у] ім, як вядома, такая ж колькасць сустрэч).
Квадратныя дужкі для абазначэння гукаў ([a], [i] і інш.) у навуковых, вучэбных, вучэбнаметадычных выданнях не ўплываюць на напісанне ў, г. зн. пасля галосных пішацца ў: Галосны [у] ўтвараецца на выдыху, пры паднятай і адцягнутай назад спінцы языка (А. Каляда).
7. У іншамоўных словах канцавы у пры наяўнасці папярэдняй галоснай не змяняецца: Алатау, Ландау, ноухау, шоу.
✓ Стаім на той самай пазіцыі — каля нейкага Картау, невялічкага пасёлка (М. Гарэцкі); Прывет, пяціглавы Бештау! (М. Танк); Колькі вякоў у Кітаі кожны сабе жадае нарадзіцца і жыцьуХанчжоу, харчаваццаў Гуанчжоу, ажаніцца ў Сучжоу, паміраць у Лючжоу (Р. Барадулін); I помніш ты аўстрыйскі гарадок, у засені каштанавай Браўнау, дзе дахі чарапічныя —ўрадок, пад навабранцаў стрыжаныя травы (Г. Пашкоў).
У іншамоўных словах канцавыя спалучэнні ум, ус не змяняюцца: сімпозіум, кансіліум, радыус, соус.
✓ Ты не крыж, а подыум майструеш, на якім ты блазан, не герой (Л. Рублеўская); з небяспечнай хуткасцю / шукаем опіум для хворых душ / шукаем там дзе няма сэрцаў (Н. Артымовіч); У прззідыум вызначылі 7 асоб (А. Мрый); Просяцца назвы далей на паперу: Сірыус, Вега, Антарэс між зор... (С. Шах); Палярнымі
54
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
каордынатамі пункта М называюць яго палярны радыус р і палярны вугал (р (А. Брычыкава, А. Гусак).
S Найбольш моцны з перадатчыкаў у Калодзішчах Мінскага раёна. Радыў[у\с яго вяшчання — 56 кіламетраў.
8. He скарачаецца націскны у: каля ўрны, заключэнне ўніі, вывучэнне ўздзенскіх ваколіц.
^ Хапала затое унтэраў, асабліва старшых (Я. Брыль); Цэлы тыдзень з аула ў аул вазілі Бібо і яго госця (В. Іпатава); Іуда ўзорах медную манету ўгледзеў... (А. Канапелька); На Марыупаль і Адэсу вывозяць поўнач паязды (А. Пысін); Невялічкія кілішкі сталі падобны на антычныяурны (М. Яніцкая); Газетная кампанія, узнятая супраць мяне Лінам, выклікала ўльтрафіялётавы настрой (А. Мрый).
9. На пісьме не выкарыстоўваецца вялікая літара Ў з надрадковым значком (звычайна на пачатку ўласных назваў): Валянціна Уладзіміраўна, рака Уйіа, на Урале, станцыя метро «Усход».
✓ За Уралупала сонца, бызарава, залатыміпраменьміаблёд (Л. Геніюш); А вось паныДайнаровічы, якія сядзяць паміжГаленай і Яцкам, добраўпісаліся б ва «Успаміны Касача» (А. Мальдзіс); Рана ці позна канчаецца цярпенне і ва Усявышняга (Л. Маракоў); Кіроўца пазадарожніка ва Украіне збіў траіх пешаходаў, аднаго зіх — насмерць, заехаўшы ў падземны пераход у горадзе Макееўка Данецкай вобласці.
Аднак калі запіс вядзецца вялікімі літарамі (што практыкуецца, у прыватнасці, пры афармленні загалоўкаў, надпісаў на шыльдах, у рэкламных тэкстах і інш.), то правапіс ў падпарадкоўваецца агульнаму правілу: БЕЛАРУСКІДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ; ЖУРАЎЛІНЫ КРЫК (аповесць В. Быкава); але: ШАНОЎНАЯВОЛЬГА УЛАДЗІМІРАЎНАІ
S А «Бабін яр» ваў[У]краіне... 2. МАЦНЕЙ, ЧЫМ «ФАХ(Ў]СТ» ГЁТЭ.
10. У паэтычных тэкстах парушэнне правіла напісанняў выклікана імкненнем аўтараў захаваць рытмарад; у вершах можна сустрэць ў пасля зычных і знакаў прыпынку,у на пачатку слова пасля галосных, скарочаную Ў (вялікую літару). Аднак тое, што дапускалася ў паэтычнай мове пачатку ці нават сярэдзіны XX ст., сёння можа ўспрымацца чытачом як непрафесійнасць, і рэдактар павінен тлумачыць аўтарам патрэбу ўдасканалення верша. Можна, напрыклад, згадзіцца з наяўнасцю Ў на пачатку радка, які працягвае сказ папярэдняга: Яркія краскі цвілі для яго / Ў лузе за роднаю вёскай Звянячы. Іншыя выпадкі парушэння правілаў правапісу ў сучасных паэтычных тэкстах не павінны дапускацца. Прывядзем магчымыя варыянты праўкі ў паэтычных творах (гэта маглі б быць толькі прапановы аўтару).
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
55
/ 1. Ах, як сонейка сёння ззяе, / Ажрыляш^еея; ўее [Акрыляйцеся вы,] надзеі... 2. He я, а ён ўеё [так] марыць пра спатканні! / Якая цішыня?! Тут палявання гон!.. 3. Словы песні не прыгадваю, маўчу. /У [3] снежаньскай завеі — знаккаханне.
11. Уласныя назвы (імёны, прозвішчы, геаграфічныя найменні), якія ў рускай мове пачынаюцца з пачатковых спалучэнняў зычных з першым В, пішуцца праз літару У: Уладзімір, Уладзіслаў, Улас, Усевалад', Увядзенскі, Уласаў, Уласік, Урангель, Уронскі, Урубель, Урублеўскі... У складаных выпадках трэба звярацца з даведнікамі.
S’ 1. Няма дрэнных дзяцей, няма непераадольных абставін, бо ўсё залежыць ад бацькоў. Перайначаныя словы капітана ^[У]рунгеля вельмі трапна падыходзяць да любой сям'і. 2. Нарадзіўся Мікола на Магілёўшчыне, у Быхаўскім раёне, у вёсцы К[У]юн.