Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
Калі яму даводзілася абедаць з бабуляй, ён пасля месяцамі не еў мяса; толькі хлеб, яйкі, сыр, малако, гародніну і выдатныя супы, якія Глум варыў унізе, на кухні. Глум гатаваў суп у запас на цэлы тыдзень. Гэта было варыва, у якім усё, што ён туды засыпаў, разварвалася ў кашу: гародніна і косці, рыба і яблыкі. Самым дзіўным было, што супы гэтыя атрымліваліся вельмі смачнымі. Глум гатаваў адразу пяць літраў супу, каб менш валэндацца з гатаваннем. Увогуле Глум харчаваўся хлебам, яйкамі і гуркамі, якія грыз, як яблыкі, а яшчэ ён прыносіў вялікія гарбузы і, пакурваючы люльку, гадзінамі стаяў над чыгунком, размешваў, каштаваў, нешта падбаўляў — цыбуліну або кубікі булёну, сухія траўкі, якія ён расціраў і прасей-
ваў між пальцаў. Глум нюхаў, каштаваў, ухмыляўся, затым здымаў чыгунок з агню і ставіў у халадзільнік. Цяпер можна было жыць без клопату. Ідучы на работу, ён наліваў поўны судок, завінчваў крышку, затым засоўваў у кішэню паўагурка, лусту хлеба, кавалак каўбасы і кнігу. Глум чытаў дзіўныя кнігі. На адной тоўстай кнізе было напісана: Дагматы, на другой — Багаслоўе і маральнасць. Чытаючы, ён падкрэсліваў алоўкам. Загалоўкі ў кніг былі зусім незразумелыя. Багаслоўе і маральнасць, мяркуючы па ўсім, маюць нейкія адносіны да слова распуста. Глум добра ведаў, што азначае распдста, але, па словах Глума, крывапіўцы ў рэстаране Фавінкеля дзяцей не паядаюць і увогуле нічога распуснага не робяць; хоць, магчыма, кніга Глума проста ўстарэла — у ёй нічога не гаворыцца пра гэтых крывапіўцаў.
Глум амаль не вымаў з рота люлькі, часам нават спаць лажыўся з люлькай; ён гатаваў суп, чытаў тоўстыя кнігі, раніцай ішоў на работу: ён працаваў на бабулінай фабрыцы.
Глум быў дзіваком, але добрым. Марцін любіў Глума, хоць часам бяззубы рот і лысая галава Глума палохалі яго. Але ж і лысая галава, і бяззубы рот мелі сваю гісторыю. Глум быў у канцэнтрацыйным лагеры. Сам ён пра гэта не ўспамінаў, але дзядзька Альберт расказваў што-кольвечы пра лагеры: смерць, забойствы, насілле і страх мільёнаў людзей — Глум бачыў усё гэта, таму ён і здаецца старэй сваіх гадоў. Марцін заўсёды думаў, што Глум старэйшы за бабулю, а на самай справе ён на пятнаццаць гадоў маладзейшы за яе.
Глум вельмі дзіўна гаварыў. Быццам цяжкія глыбы, выпіхваў ён словы з рота, а рот разяваў так шырока, што бачнымі былі голыя ружовьія дзясны, цёмначырвояае нёба і язык, якім ён вырабляў нейкія незвычайныя выкрунтасы: здавалася, што Глум вось-вось выпхне з рота нешта круглае і цяжкае, але з рота з’яўлялася проста слова: «Маці». Наступнае слова яшчэ болып круглае, болыпае, цяжэйшае, зусім як маленькі гарбузік, яно спела яшчэ павольней, абкатвалася яшчэ цярплівей, але з рота зноў выходзіла проста словам — «Божая». Гэтае слова вырастала да страшэнных памераў у роце Глума, яно ўжо хутчэй нагадвала паветраны шар, а не маленькі гарбуз. Вочы Глума
бліскалі, вузкі hoc уздрыгваў, але з рота выкочваўся не паветраны шар і нават не гарбуз, а так нешта накшталт буйнога яблыка — «здорава». «Здорава» было любімым словам Глума, асабліва кругла і пяшчотна атрымліваўся ў яго сярэдні склад — «ра». Глум быў набожным і вельмі добрым, але слухаць яго расказы было цяжка: надта вялікія прамежкі аддзялялі адно слова ад другога,— пакуль ён вымавіць другое слова, паспяваеш забыць першае і губляеш сувязь паміж імі. Глум расказваў павольна, незвычайна ўрачыста і з вялікім цярпеннем. «Цярпенне» — таксама было адным з яго любімых слоў,— з найвялікшым цярпеннем расказваў Глум. I калі ўважліва слухаць яго, можна даведацца пра найцікавейшыя гісторыі.
У Глума на ўсю сцяну вісела карта свету, якую ён сам вычэрчваў і размалёўваў. Ён наклеіў некалькі аркушаў вельмі тоўстай паперы адзін на другі, на працягу некалькіх месяцаў разлічваў маштабы адносна памеру сцяны і пасля старанна, акуратна і цярпліва нанёс на карту граніцы, горы, рэкі, моры і азёры; ён саскрэбваў, асцярожна заштрыхоўваў і пасля доўгай падрыхтоўкі нарэшце пачаў размалёўваць зямную паверхню — перавёў шмат зелені на агромністыя нізіны, шмат рудога — на горы і сіняга — на моры.
Глум паспеў усялякае пабачыць ужо да таго, як пасяліўся ў іх доме, а здарылася гэта, мабыць, даўно, бо, колькі Марцін сябе помніў, Глум заўсёды жыў у іх. Нямала пабачыў Глум на шляху ад сваёй радзімы да берагоў Рэйна, але аднаго ён яшчэ не бачыў ніколі, не бачыў эцюдніка, і эцюднік, які ён убачыў у Альберта, прывёў яго ў болыпае захапленне, чым саборы і самалёты; Глум дакладна паўтараў усе рухі дзядзькі Альберта: змачыў пэндзлік у вадзе, і, калі папера зрабілася чырвонай, ярка-чырвонай, Глум засмяяўся ад радасці і ў той жа дзень набыў уласны эцюднік.
Звычайна павольна, вельмі акуратна і вельмі цярпліва маляваў Глум зямны шар, ён пачаў здалёку — з Сібіры, дзе ўсё было зялёным, там ён і пасадзіў на карту чорную кропку. «Там,— сказаў ён,— за пятнаццаць тысяч кіламетраў адсюль, я нарадзіўся». На тое, каб сказаць «пятнаццаць тысяч кіламетраў», яму патрэбна была амаль цэлая хвіліна: яблык, гарбуз, яблык, яблык, мячык, мячык, яблык, гарбуз; ён быццам пёк словы недзе там, на нёбе, і толькі затым выпускаў
іх на волю, ды яшчэ каштаваў і прыхлопваў языком, надаваў ім неабходную форму і затым выпіхаў — склад за складам — беражліва і клапатліва.
Глум нарадзіўся за пятнаццаць тысяч кіламетраў адсюль, і імя яго, уласна, не Глум, а Глумбіх Халакустэбан, і нічога нельга было прыдумаць болып прыемнага, чым слухаць, як Глум выгаворвае сваё імя і тлумачыць яго значэнне. А азначала яно: сонца, пад якім спеюць ягады.
Разам з Генрыхам Брылахам яны, калі ім уздумаецца, падымаліся да Глума і прасілі яго вымавіць і растлумачыць сваё імя — гэта было вельмі цікава, як у кіно.
Шкада толькі, што заставалі Глума яны толькі зрэдку: Глум вельмі рана сыходзіў з дому, ён ішоў у царкву, затым на фабрыку і вяртаўся дадому позна ўвечары. Перад сном Больда заўсёды падрыхтоўвала яму на заўтрашнюю раніцу: каву, гуркі, хлеб і крывяную каўбасу. Але Глумава каўбаса не мела нічога агульнага з дзетазабойствам: яна хоць і была чырвоная, але смак у яе быў мучністы і далікатны, і, як тлумачыла Больда, яна і на самай справе гатавалася з мукі, маргарыну з прымессю бычынай крыві.
У нядзелю Глум спаў да паўдня. Потым еў — суп і гарбуз, а калі ў кафейніку заставалася яшчэ крыху кавы ад снедання, Глум падаграваў яе і забіраў сабе. Ён сядзеў да чатырох у сваім пакоі і чытаў незразумелыя тоўстыя кнігі; раз на месяц да яго прыходзіў старэнькі святар, што жыў у манастыры, ён прыходзіў у нядзелю і заставаўся ў Глума на ўвесь дзень. Яны гутарылі пра тое, што Глум вычытаў у сваіх кнігах. Пасля яны звычайна заходзілі да маці піць каву — Глум і святар, дзядзька Альберт і Марцін; і часта спрачаліся — маці са святаром або дзядзька Альберт са святаром, а Глум заўсёды падтакваў святару і ў канцы гаварыў, цярпліва качаючы словы ў роце: «Пойдзем, айцец, вып’ем па адной, бо тут сабраліся адны дурні». Тут усе пачыналі смяяцца, а Глум і сапраўды ішоў выпіць са святаром.
У нядзелю — з чатырох да паловы сёмай — Глум корпаўся са сваёй картай, і ў гэты час Марцін мог наведваць яго. За пяць гадоў Глум не зрабіў нават і чвэрці карты, ён старанна пераносіў адценне за адценнем з геаграфічнага атласа дзядзькі Альберта; калі
ён корпаўся з Паўночным Ледавітым акіянам, яму даводзідася стаяць на лесках, пасля лескі паставілі ў падвал і прынеслі назад толькі тады, калі Глум прасунуўся ўлева настолькі, што дабраўся да Шпіцбергена, Грэнландыі і Паўночнага полюса.
Дзядзька Альберт, які разумее ў гэтай справе, гаварыў, што Глум выдатна малюе. I сапраўды, Глум маляваў проста пэндзлікам звяроў, дамы, людзей, дрэвы, і, калі ён быў у добрым настроі, на паперы з’яўляліся чырвоныя каровы, жоўты конь, а на кані — тоўсты чорны чалавек. «Мой бацька меў чырвоных кароў, зусім чырвоных, можаш смяяцца, колькі хочаш, але яны былі чырвоныя, як спелыя памідоры, і яшчэ бацька меў жоўтага каня, а барада ў бацькі была чорная, і валасы таксама чорныя, але вочы блакітныя, зусім блакітныя, як Паўночны Ледавіты акіян на гэтай карце. Я пасвіў гэтых кароў на лясных палянах, трава там расла чэзлая, часам мне даводзілася ганяць статак праз лес да самай ракі, дзе трава была больш сакавітая і густая. Рака называлася Шахцішэхна-Шахціхо, і гэта азначала: вада, якая дае нам рыбу, лёд і золата».
Плынь гукаў з рота Глума выяўляла раку — шырокую, бурную, хуткаплынную і халодную, рака цякла з высокіх гор, за якімі ляжыць Індыя.
«Мой бацька быў важаком племя, пасля ён пачаў называць сябе камісарам, але ён усё роўна заставаўся важаком, нават калі называў сябе камісарам, і кожны год, увесну, калі Шахцішэхна-Шахціхо вызвалялася ад ільдоў, калі ў лесе зацвіталі ягаднікі і зелянела трава, бацька, нават пасля таго як зрабіўся камісарам, рабіў тое, што рабілі да яго з векапомных часоў усе важакі плямёнаў: ён кідаў жэрабя, і аднаго з вясковых хлапчукоў, на каго выпадала жэрабя, кідалі ў раку, каб рака не затапіла пасяленне і прынесла многа-многа золата. Гэта здзяйснялася ўпотай, і людзі, што прызначылі бацьку камісарам, не павінны былі ведаць пра тое, і ніхто нічога не расказваў, і ніхто з тых людзей нічога не заўважаў, таму што ніхто не падлічваў хлопчыкаў, іх было шмат у пасяленні».
Спатрэбілася нямала дзён, каб Глум змог усё гэта расказаць вельмі павольна,— на працягу гадоў распытваючы і выпытваючы, Марцін вывудзіў у Глума ўсю ягоную гісторыю.
У Шахцішэхне намывалі золата і частку яго аддава-
лі тым людзям, якія зрабілі камісарам Глумавага бацьку, але болып за ўсё золата атрымаў Фрыц. Расказваючы пра Фрыца, Глум маляваў кусты, лес, ягады і халодную, як лёд, Шахцішэхну. Фрыц ведаў, як пераходзіць раку ўброд, ён прыходзіў, прыносіў з сабой цыгарэты — белыя палачкі, якія запаўнялі мазгі сухім шчасцем, і яшчэ нешта прыносіў Фрыц — нешта белае ў шкляных трубачках. 3 апісанняў Глума Марцін заключыў, што гэта былі ампулы, як тыя, у якія ўрач апускаў шпрыц і, напоўнены, усаджваў у руку бабулі.
— Глум, а што ж з імі рабіў твой бацька?
— Я толькі пасля гэта зразумеў. Кожную вясну ў лясной хацінцы ладзілі свята, у ім павінны былі браць удзел маладыя дзяўчаты, ніводнай паджылай жанчыны, толькі маладыя, а з імі мой бацька і яшчэ два чалавекі, мы іх называлі шаманамі, і калі дзяўчаты адмаўляліся прыйсці на свята, шаманы аддавалі на іх пракляцце, і дзяўчаты хварэлі.— Тут Глум замоўк і пачырванеў, чырвань разлілася ад шыі па ўсім твары, і Марцін здагадаўся, што ў леснічоўцы, за пятнаццаць тысяч кіламетраў адсюль, здзяйснялася нешта бессаромнае і нават распуснае. Але варта было дзяўчатам згадзіцца, і яны зараз жа папраўляліся, і ўсё гэта — хвароба і выздараўленне — Фрыц прыносіў у сваіх шкляных трубачках.