Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
расійскага ўзору, нашмат болып замкнёную і аўтарытарную за тую, што існавала ў кучмаўекай Украіне49.
He будзе перабольшаннем назваць гэта спробай экспарту аўтакратыі. Хоць ва Украіне яна не прайшла, Расія цалкам прысвяціла сябе абароне партнёраў па СНД ад распаўсюду дэмакратыі. Былы старшыня расійскай Рады бяспекі, затым выканаўчы сакратар СНД Уладзімір Рушайла адкрыта заявіў, што “замена паноўнай эліты з дапамогай палітычных тэхналогій — пагроза для ўсіх дзяржаў СНД, і асабліва для Расіі”50. Расійская ФСБ надалей імкнулася ўсяляк ухваляць недапушчэнне дэмакратыі, заяўляючы, што дэмакратычную апазіцыю ў постсавецкіх краінах падтрымлівае не толькі Захад, але і некаторыя тэрарыстычныя групоўкі, якія ажыццяўляюць тэракты ў Расіі31.
Прэвентыўныя рэпрэсіі ўмацавалі ў былых савецкіх рэспубліках ужо наяўныя элементы грамадска-палітычнага жыцця, якія тармозяць перспектывы дэмакратыі. Але ці азначае гэта, што аўтарытарызм — з’ява вечная і ў Еўразіі немагчымыя палітычныя змены? Перспектывы дэмакратычных перамен, бясспрэчна, застаюцца мізэрнымі. Аднак нельга з упэўненасцю сцвярджаць, што прэвентыўныя ўдары і паглыбленне аўтарытарызму самі па сабе будуць заўсёдным эфектыўным сродкам ад змены рэжыму.
Мабыць, самы характэрны паказнік уразлівасці постсавецкіх рэжымаў — рэвалюцыя ў Кыргызстане ў сакавіку 2005 г., якую памылкова ўспрымаюць як новую праяву хвалі дэмакратызацыі. Насамрэч жа яе трэба разглядаць як пераходны выпадак ад згасання хвалі электаральных рэвалюцый да магчымага новага, менш арганізаванага, не заснаванага на патрабаваннях законнасці, больш гвалтоўнага ланцужка палітычных пераўтварэнняў. Памятаючы пра “памаранчавую рэвалюцыю”, прэзідэнт Аскар Акаеў, колішні дэмакрат і рэфарматар, які скаціўся да звыклай сярэднеазіяцкай палітыкі, з рэпрэсіямі супраць палітычных апанентаў, пераследам СМІ і ўзбагачэннем сям’і, голасна заклікаў насельніцтва да адзінства, каб не дапусціць паўтарэння рэвалюцыйнага сцэнарыя ў Кыргызстане. Ен перастараўся, каб зрабіць парламенцкія выбары пустой фармальнасцю: лідараў апазіцыі масава знялі з дыстанцыі, а тыя, каму дазволілі застацца, сутыкнуліся з маіптабнымі фальсіфікацыямі. Месцы ў новым заканадаўчым органе атрымалі толькі шэсць палітычных апанентаў Акаева — амаль столькі
49 Расійская эліта— і, відавочна, сам Пуцін — прыйшла да высновы, што дэмакратызацыя ва Украіне будзе пагражаць Расіі, а значыць, яе трэба перадухіліць любым коштам. “Калі мы страцім Украіну, — казаў Вячаслаў Ніканаў, адзін з адыёзных іміджмейкераў Януковіча, — Захад будзе ставіцца да нас як дабананавай рэспублікі” (Le Monde, 15.02.2005). Іншы прыдворны аналітык Глеб Паўлоўскі зайшоў яшчэ далей: “Калі Расія дазволіць управіцца з Украінай, не пройдзе і года, як мы пабачым іптосьці нават горшае наўласнай зямлі. Нам трэба сур’ёзна бараніць сябе” (Комсомольская правда, 27.11.2004).
50 http://www.charter97.org/rus/news/2005/01/13/gleb.
61 http://www.charter97.org/rus/news/2005/05/12/fsb.
ж, колькі і сямейнікі Акаева. Здавалася, бездапаможная апазіцыя не зможа зладзіць наперад абвешчаную “рэвалюцыю цюльпанаў”, бо на спробы грамадзянскай супольнасці і, вядома, яшчэ аднаго клона “Отпор!” — кыргызскага “Кель-Кель” — арганізаваць народныя пратэсты спачатку адгукнулася ўсяго некалькі соцень чалавек.
Выглядала, што Кыргызстан далучыцца да Беларусі як япічэ адзін прыклад праваленай спробы электаральнай рэвалюцыі на непадрыхтаванай глебе пры залішняй верыўчарадзейнасць “віруса дэмакратыі” і паўтарэнне гатовых рэцэптаў. Тады падзеі прынялі нечаканы паварот. За некалькі дзён уладу выгналі з паўднёвай часткі краіны — пераважна натоўпы вяскоўцаў. 23 сакавіка паўстанне ахапіла сталіцу Кыргызстана Бішкек: прэзідэнцкі палац узялі штурмам усяго 7—8 тысяч дэманстрантаў, часткова прывезеных аўтобусамі з поўдня. Беспарадкавы пераход улады цягам не аднаго дня суправаджаўся гвалтам і марадзёрствам, бо не было легітымнага ўрада, які б іх спыніў. Урэшце яго сфармавала дэзарганізаваная апазіцыя: былы намеснік прэм’ер-міністра Курманбек Бакіеў заняў пасаду прэзідэнта, а былы віцэ-прэзідэнт Фелікс Кулаў, вызвалены з турмы, дзе ён апынуўся пасля таго, як перайшоў у апазіцыю да Акаева, стаўся прэм’ер-міністрам. Самым нечаканым чынам новаму парламента, за які і ішло змаганне, дазволілі працаваць, за выключэннем сям’і Акаева і некалькіх ягоных паплечнікаў, якіх пазбавілі мандатаў.
Бясспрэчна, зрынанне прэзідэнта Акаева пасля лютаўскіх парламенцкіх выбараў было рэвалюцыяй, але не дэмакратычнай. I ўсё ж яна можа лічыцца выключэннем з агульнай тэндэнцыі да ўмацавання аўтарытарызму ў рэгіёне — выключэннем, якое пацвярджае правіла. Сапраўды, у Кыргызстане было шмат рыс, якія спрыяюць электаральным рэвалюцыям. Краіна мела вялікі досвед палітычнай лібералізацыі. Акаеў быў лідарам з “дэмакратычным” мінулым, і гэта, магчыма, не дазволіла б яму ў крытычны момант ужыць сілу. Падзел грамадства, у кыргызскім выпадку — на поўнач і поўдзень, спрыяў лёгкай мабілізацыі базы падтрымкі апазіцыі. Аснову эканомікі не складалі адзіныя рэсурсы, піто дазволіла б лідару без складанасцей кантраляваць багацці краіны, а значыць, і чынавенства ды апарат бяспекі, а таксама трымаць насельніцтва ў падпарадкаванні. Кыргызская эліта відавочна была раз’яднанай. I, як і ва ўсіх папярэдніх электаральных рэвалюцыях, сярод кіраўніцтва апазіцыі вызначалася вельмі шмат былых афіцыйных асоб старога рэжыму. Кыргызстан стаўся апошняй краінай, дзе воля народа скінула “мяккага” аўтакрата.
Тым не менш, у Кыргызстане назіралася безліч адрозненняў ад палярэдніх прыкладаў пераходу ўлады. Для пачатку, не было ні перамогі апазіцыі на выбарах, ні нават заяў пра перамогу. He было і бясспрзчнага, аўтарытэтнага лідара апазіцыі. Вьіявілася, што скажэння вынікаў выбараў да непазнавальнасці недастаткова, каб распачаць вулічныя пратэсты. Больш за тое, намаляваўшы скандальна высокія лічбы на сваю карысць, улададасягнулатаго, што для пачатку
сутыкненняў было ўжо неістотна, ці сапраўды апазіцыя атрымала перамогу.
Пазней вакуум легітымнасці і лідарства прывёў да таго, што апазіцыя не магла сцвердзіць сваю ўладу, каб спыніць гвалт і забяспечыць падпарадкаванне шарагоўцаў рэвалюцыі новаму, як трэба было б меркаваць, дэмакратычнаму ўраду. Праз некалькі месяцаў пасля sa­xony ўлады ў Кыргызстане паўтарыліся палітычныя забурэнні.
Ў дадатак рэвалюцыя пачалася ў правінцыі, а не ў Бішкеку. У гэтым Кыргызстан не надта розніўся ад краін, дзе адбыліся электаральныя рэвалюцыі, бо ва ўсіх папярэдніх выпадках вялікую ролю адыграла мабілізацыя перыферыі. Хоць Гантынгтан неяк даводзіў, што “заходнія” рэвалюцыі пачынаюцца ў сталіцы, а “ўсходнія” — на перыферыі.
Болып сутнаснае адрозненне, якое да таго ж выразна сведчыла пра “ўсходні” характар рэвалюцыі ў Кыргызстане, — іншая сацыяльная база пратэстаў. На вуліцы Біпікека, Оша і Джэлалабада (паўднёвых гарадоў, дзе пачалася рэвалюцыя) выйшлі не актывісты НДА разам з новым гарадскім сярэднім класам, а збяднелыя сяляне, падлеткі і старыя. Гэта было хутчэй сялянска-галотнае паўстанне52, хоць вяскоўцы адрозніваліся выдатнай арганізаванасцю і на поўдні амаль не было выпадкаў марадзёрства і гвалту. Арганізацыйны цяжар “рэвалюцыі цюльпанаў” неслі традыцыйныя структуры вясковага грамадства, мабілізаваныя з блаславення вясковых рад, бо грамадзянская супольнасць, аснову якой складалі НДА, не змагла паўтарыць “традыцыйнага” рэвалюцыйнага сцэнару.
“Рэвалюцыю цюльпанаў” можна разглядаць як вынік сутыкнення дзвюх узаемна супярэчных тэндэнцый, спароджаных ранейшымі, болып традыцыйнымі, электаральнымі рэвалюцыямі.
Першая — распаўсюд “віруса” змены ўлады. Няма сумневу, што кыргызскую апазіцыю перадусім натхніла рэвалюцыя ва Украіне: прайшло вельмі мала часу, каб паспелі ўлегчыся радасць і надзея на перамены, прыклад “памаранчавай рэвалюцыі” ўражваў і надаваў рашучасці.
Другая тэндэнцыя — прэвентыўная рэакцыя зрынутай улады: на прыкладзе Украіны (і Грузіі) яна навучылася, як папярэдзіць электаральную рэвалюцыю. Аднак яна так моцна закруціла накрыўку паравога катла, што той выбухнуў. Да таго ж кыргызскія рэвалюцыянеры, хацелі яны гэтага ці не, задалі ўладзе задачу на тое, чаго яна яшчэ
52 Юлія Саўчанка, адна з вядучых кыргызскіх журналістаў, з якой мы разам былі на стыпендыі ў Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі, заўважыла, што, магчыма, шмат хто з пратэстоўцаў з поўдня проста скарыстаўся магчымасцю бясплатна з’ездзіць у сталіцу і здабыць сабе што-небудзь марадзёрствам: “Шмат хто з іх — маладыя, беспрацоўныя, збяднелыя людзі, ім няма больш чаго рабіць у жыцці, дык чаму б не сесці ў аўтобус і не зрабіць рэвалюцыю?” Гл.: Silitski Vitali. Beware of the People // Transitions Online. 21.03.2005. http://www.tol.org/client/article/13847beware-of-thepeople.html?print.
не праходзіла. Рэжым Акаева быў цалкам падрыхтаваны да падзей, падобных да ўкраінскіх, але яго захапіла знянацку развіццё падзей паводле іншага, непрапісанага, болып хаатычнага сцэнарыя.
Такім чынам, Кыргызстан можна выключыць са спіса электаральных рэвалюцый як нечаканае паўтарэнне падобнага сцэнарыя змены рэжыму ў іншым культурным кантэксце. Таксама вельмі малаверагодна, каб сацыяльная база “рэвалюцыі цюльпанаў” сведчыла пра характар палітычных канфліктаў у іншых былых савецкіх рэспубліках, за выключэннем хіба найбяднейшых дзяржаў Сярэдняй Азіі. Але дынаміка падзей і гвалтоўны характар “рэвалюцыі цюльпанаў” паслужылі сігналам трывогі для астатніх аўтакратый Еўразіі: нельга паддавацца самазаспакоенасці і верыць у непахіснасць сваёй улады. Урэшце, электаральная рэвалюцыя — не адзіны магчымы спосаб змены рэжыму. Кансалідацыя ўлады і пазбаўленне выбараў рэальнага зместу можа засцерагчы ад мірных дэмакратычных рэвалюцый, асвечаных захаваннем законнасці і дзе няма вакууму ўладьі.
Аднак калі выспяваюць умовы для змен — у выніку росту незадаволенасці рэжымам ці яго няздольнасці забяспечыць пераемнасць улады, калі лідар памірае або з іншых прычын болып не можа кіраваць — выбухованебяспечныя пераўтварэнні, якія не абапіраюцца на моцныя дэмакратычныя сілы ў форме арганізаванай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, хутчэй за ўсё, будуць гвалтоўнымі. Зрынутыя кіраўнікі будуць вымушаныя заплаціць за іх нашмат даражэй і сутыкнуцца з нашмат большай небяспекай, чым у выпадку рэвалюцыі, што абапіраецца на законнасць і, прынамсі, па змоўчванні прызнае іх ранейшую легітымнасць. 3 пэўнасцю можна сцвярджаць, што падобныя пераўтварэнні, хутчэй за ўсё, не прывядуць да дэмакратыі. Але ўрэшце аўтакратам, магчыма, даражэй за ўсё будзе каштаваць не “змова” супольнасці спрыяння дэмакратыі і “тэрарыстаў”, аменавіта знішчэнне элементаў дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.