Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
з зямлёй31. Тое, што абодва лідары рэвалюцый у мінулым належалі да ўладных колаў, можна разглядаць як яшчэ адзін істотны пабочны вынік некансалідаванасці ўлады, што падкрэслівае ролю фактару вьшадковасці ў электаральных рэвалюцыях.
Акурат тады, калі ў адзін выбарчы перыяд супалі ўсе названыя чыннікі: інстытуцыйныя магчымасці, недастатковыя для таго, каб не дапусціць непрыхаваных фальсіфікацый, але дастатковыя для таго, каб іх адсачыць і даказаць; вызначальны зрух у ідэйнай гегемоніі на карысць дэмакратычнай апазіцыі і з’яўленне сур’ёзнай, папулярнай і ў дастатковай ступені аб’яднанай альтэрнатыўнай дэмакратычнай сілы, — і зрабіліся магчымымі электаральныя рэвалюцыі.
I ў Грузіі, і ва Украіне незалежным назіральнікам на выбарах перашкаджалі працаваць, але цалкам не скасоўваліся механізмы, якія маглі даказаць перамогу апазіцыі: паралельны падлік галасоў, экзіт-полы. Да таго ж надзвычай важным фактарам у выяўленні фальсіфікацый была адсутнасць кантролю цэнтра над мясцовымі органамі ўлады: у Грузіі ўлада пачала адмаўляць перамогу апазіцыі толькі пасля таго, як з Абхазіі, дзе аднаасобна панаваў паплечнік Шэварднадзэ, паступілі абсалютна неверагодныя лічбы. Ва Украіне тое ж адбылося ў дзвюх усходніх абласцях — Данецкай і Луганскай, — дзе Януковіч меў моцнае апірышча сваёй улады. Тое, што ўлада залішне пакладалася на фальсіфікацыі ў адносна малых рэгіёнах, адразу прымусіла паверыць абвінавачванням у фальсіфікацыі.
Тыя ж самыя інстытуцыйныя фактары спрасцілі мабілізацыю мас на пратэсты. У прыватнасці, ва Украіне, згодна з законам, міліцыя падпарадкоўваецца мясцовай уладзе, а мэр горада быў на баку апазіцыі. Больш за тое, гарадская рада забяспечвала пратэстоўцаў ежай і іншымі неабходнымі рэчамі32. Рэпрэсіі супраць дэманстрантаў ускладняліся інерцыяй прававога педантызму некансалідаваных рэжымаў: спецпадраздзяленні паліцыі вывелі на вуліцы, але яны не перашкаджалі пратэстоўцам, не атрымаўшы канкрэтнага загаду на разгон акцыі33. Застаўшыся без загаду, афіцэры мусілі сур’ёзна зважаць на закон, пралічваючы магчымыя наступствы сваіх дзеянняў34.
31 http://www.sakrebulo.ge/index.php?sec_id=32&lang_id=ENG.
32 Way Lucan. Kuchina’s Failed Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. April 2005. P 131—145.
33 Ba Украіне, аднак, сітуацыя была больіп небяспечная. Як казалі некаторыя афіцэры Нацыянальнай службы бяспекі, яны атрымалі загад, але сабатавалі яго выкананне, далучыўшыся да апазіцыі. Ёсць сур’ёзныя доказы таго, што ў апараце бяспекі сапраўды існавала апазіцыя Кучму і Януковічу. Але нават тыя, хто казаў пра гераізм дысідэнтаў ва Украінскай службе бяспекі, прызнавалі, што надзвычай важную ролю ў перадухіленні праліцця крыві адыграла нязгода паміж Кучмам і Януковічам. Гл.: Chivers С. J. How Top Spies in Ukraine Changed the Nation’s Path. The New York Times. 2005. January 17.
34 Kuzio Taras. Security Forces Begin to Defect to Viktor Yushchenko // Jamestown Foundation Eurasian Daily Monitor. 01.12.2004.
Для шмат каго з іх было ўвогуле непрымальна збіваць, а тым болей страляць у сваіх суграмадзян35.
У поспеху “рэвалюцыі ружаў” і “памаранчавай рэвалюцыі” ёсць яшчэ адна загадка. Абедзве адбыліся, нягледзячы на тое, што дзейная ўлада ведала агульны сцэнарый змены рэжыму з часу падзення Мілошавіча. Больш за тое, кіраўігіцтва абедзвюх краін папярэджвала апазіцыю, што не будзе трываць спроб захапіць уладу. А сама апазіцыя не хавала, што збіраецца паўтарыць прыклад Сербіі, калі ўлада будзе гуляць у брудныя гульні. Магчыма, адно з тлумачэнняў — самазаспакоенасць.
Сапраўды, ні Шэварднадзэ, ні каманда Кучмы — Януковіча, хоць цудоўнаведалі,чагочакаць, недумалі, штоздарыццарэвалюцыя. Абодва не змаглі дакладна прадбачыць неабходны аб’ём фальсіфікацый, каб скрасці перамогу на выбарах, і цяжкасці з іх забеспячэннем36. А ва Украіне само вылучэнне кандыдатам Януковіча сведчыла, што атачэнне Кучмы ахапіла самазаспакоенасць: выбар прыйшоўся на таго, каго Юшчанка з вялікай доляй верагоднасці мог перамагчы.
У дадатак, абодва дзейныя кіраўнікі дзяржавы не чакалі, што пратэсты набудуць такі размах, калі іх немагчыма будзе спыніць без праліцця крыві37. Але, магчыма, і саміх рэвалюцыянераў не менш здзівіла, колькі людзей выйшла на вуліцы38. Азіраючыся назад, можна сказаць, што набыццё легітымнасці шляхам выбараў, якімі б несумленнымі яны ні былі, паўсюль мела цудадзейны эфект: усплёск надзеі на перамены, спароджаны перамогай апазіцыі, — каласальны мабілізацыйны фактар, якога не было падчас “^езнадзейных” звычайных пратэстаў.
I нарэшце, тое, што ўлада не змагла прадбачыць выбуху пратэстаў, можна патлумачыць элементамі нечаканасці ў тактыцы апазіцыі. Пер-
35 Гэты чыннік меў асаблівае значэнне ў Грузіі, якая перажы ла грамадзянскую вайну і палітычныя забурэнні. Відавочна, што ў змяншэнні верагоднасці ўжывання сілы з боку рэжыму вялікая роля належыць фактару нацыянальнай свядомасці. Таму для Беларусі слабасць нацыянальнай свядомасці можа мець асабліва змрочныя наступствы.
33 Болып за тое, нават апытанні, праведзеныя галоўнымі інстытутамі Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі ў кастрычніку 2004 г., сведчылі, што Януковіч ідзе наперадзе. Значыць, быламагчымасцьувогуле абысціся без фальсіфікацый. Крыніца: асабістая размова з супрацоўнікамі НФПД Надзяй Дзюк і Джонам Скваерам.
37 “27 жніўня [2004 г. — B.C.] газета праўрадавай Сацыял-дэмакратычнай партыі (аб’яднанай) “Наша газета” прадказвала, што калі адбудзецца спроба рэвалюцыі, як у Грузіі, яна не займее шырокай падтрымкі. Гэткага ж погляду трымаўся і сам Кучма. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ён цынічна згадваў, як у папярэднія гады апазіцыя пагражала яму 200-тысячнымі пратэстамі, але ніколі не збірала больш за 50.000 чалавек”. Гл.: Kuzio Taras. The Opposition’s Road to Success // Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. 2005. R 117—130. R 125.
33 Перадвыбарнае апытанне, праведзенае ва Украіне Фондам дэмакратычных ініцыятыў, паказала, што 18% рэспандэнтаў былі гатовыя ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў і амаль 11% заявілі, што будуць пратэставаць, калі не пераможа іх кандыдат. Тамсама.
шым з іх была поўная рашучасць лідараў весці жорсткую гульню і змагацца да апошняга. Без гэтага пасля можна было б казаць пра бездакорную падрыхтаванасць дзейнай улады39. Другі элемент нечаканасці палягаў у тым, што і ў Грузіі, і ва Украіне сцэнарый захопу ўлады не перапісваўся даслоўна з папярэдніх эпізодаў, а дастасоўваўся і падганяўся пад канкрэтную сітуацыю “рэвалюцыйнай творчасцю мас” (і эліты), як сказаў бы Ленін.
У першьім выпадку грузінскі народ заспеў сваё кіраўніцтва знянацку, пайшоўшы ў атаку пасля, як меркавалася, малазначных у параўнанні з прэзідэнцкімі парламенцкіх выбараў. Ва Украіне, адрозна ад Сербіі і Грузіі, народ не чакаў два-тры тыдні, а адразу пайшоў у наступ40. Але хоць, безумоўна, мелі месца самазаспакоенасць і элемент нечаканасці, улада сама абмежавала сябе ў магчымасці не дапусціць электаральных рэвалюцый. Калі асеў пыл, выявілася, што і Шэварднадзэ, і Кучма не змаглі даць загад задзейнічаць спецпадраздзяленні паліцыі, а тым болей ужываць зброю супраць людзей.
Ва Украіне, праўда, сітуацыя была больш складаная. Выглядае, што Януковіч настойваў на ўжыванні сілы, але Кучма вагаўся. Прэзідэнт Полыпчы Аляксандр Квасьнеўскі, які пасярэднічаў у перамовах паміж рэжымам і апазіцыяй, згадваў, што Кучма быў амаль гатовы аддаць загад, але пасярэднікі яго адгаварылі41. Калі гэта праўда, дык яна толькі падкрэслівае значэнне некансалідаванасці аўтарытарнага рэжыму і інерцыі, створанай ранейшымі гульнямі з дэмакратычнай рыторыкай і празаходняй палітыкай.
Цяжка ўявіць, што Мілошавіч, аддаючы загады, адчуваў бы сябе звязаным інстытуцыйнымі фармальнасцямі ці што дазволіў бы замежным пасярэднікам адгаварыць сябе бараніць сваю ўладу42. Але здэгра-
39 Саакашвілі асабіста2—22 лістапада2003 г. узначальваў паходы навыбарчыя ўчасткі, каб зыкрыць фальсіфікацыі. У дзень рэвалюцыі ён таксама асабіста ўзначальваў захоп парламента. Што да Юшчанкі, праз два дні пасля другога тура 22 лістапада, калі яшчэ было далёка да скасавання афіцыйных вынікаў галасавання, ён пайшоў на рашучы крок — прыняў у зале пасяджэнняў парламента прэзідэнцкую прысягу. Шмат хто з назіральнікаў меркаваў, што гэта адчайны, неразважлівы ўчынак, але, азіраючыся з адлегласці часу, можна сцвярджаць, што гэта быў адзін з вызначальных момантаў рэвалюцыі: пайшоўшы на велізарную палітычную і асабістую рызыку, Юіпчанка паказаў усёй краіне, што ён не адступіцца, надаў імпульс і мабілізаваў народ на непадпарадкаванне ўласным прыкладам.
10 У першую ноч пасля другога тура выбараў на Майдане Незалежнасці сабралося ўсяго некалькі тысяч чалавек. Як казалі назіральнікі, для ўлады была ідэальная сітуацыя, каб разагнаць дэманстрантаў з мінімальнымі для сябе выдаткамі. Аднак рэжым, відаць, у тую ноч быў больш заняты выбарчымі фальсіфікацыямі, чым здушэннем пратэсту. Крыніца: асабістая размова з Луканам Уэем, назіральнікам падчас другога тура выбараў.
41 Bosacki Marcin, Wojciechowski Marcin. Kulisy rewolucji ukrainskiej .Gazeta Wyborcza. 03.04.2005. http://wyborcza.p1/l,75477,2636171.html
42 У пэўным сэнсе Мілошавіч усё ж прыслухаўся — не да Захаду, а да расійскага міністра замежных спраў Ігара Іванова, які прыляцеў у Сербію 6 кастрычніка з
даваныя дэмакраты Кучма і асабліва Шэварднадзэ, бясспрэчна, былі болып звязаныя пэўнымі абмежаваннямі і чуйнымі да іх. У шьгрэйшым сэнсе гэтая чуйнасць спрычынілася да значна вышэйшай ступені адкрытасці і канкурэнтнасці іх рэжымаў. Гэта, у сваю чаргу, можна лічыць найболып абгрунтаваным тлумачэннем, чаму рэвалюцыі ўсё ж адбыліся, хоць дзейная ўлада ведала, чаго чакаць. Урэшце, ні Саакашвілі, ні нават Юшчанку, нягледзячы на атручванне, не давялося вырашаць надзвычай небяспечнай задачы, з якой сутыкнуліся Каштуніца і Джынджыч: як зрынуць уладу, што не міргнуўшы вокам аддасць загад праліваць кроў?
Хваля згасла? Перашкоды для прарываў да дэмакратыі і прэвентыўныя захады аўтарытарных рэжымаў у астатніх постсавецкіх аўтакратыях
“Рэвалюцыя ружаў” і асабліва “памаранчавая рэвалюцыя” спарадзілі надзею на далейшы распаўсюд ідэй дэмакратыі, што падштурхнула б да змены рэжымаў ва ўсім былым Савецкім Саюзе. Пра падхопліванне “віруса дэмакратыі” дыскутавалі навукоўцы, журналісты, палітыкі. Аднак выявілася, што “вірус дэмакратыі” мае свае межы і ажыццявіць новыя прарывы да дэмакратыі на постсавецкай прасторы будзе нашмат цяжэй. Насамрэч, як гэта ні парадаксальна, дэмакратычныя рэвалюцыі апошніх гадоў ускладняюць, а не спрашчаюць здзяйсненне новых рэвалюцый.